“Кан­цэпт”. Пад­су­ма­ван­не

№ 52 (1543) 25.12.2021 - 31.12.2021 г

За­вяр­шы­ла­ся Тры­ена­ле “Кан­цэпт”. Гэ­ты мас­тац­кі фэст да­зво­ліў раз­гар­нуць пе­рад гра­ма­дою пан­ара­му твор­чых по­шу­каў у вы­яўлен­чым мас­тац­тве і су­меж­ных з ім сфе­рах. Пра­фе­сі­яна­лы і не­абы­яка­выя гле­да­чы змаг­лі па­ба­чыць уда­лыя пры­кла­ды ска­рыс­тан­ня тэх­ніч­ных і эстэ­тыч­ных на­ва­цый, да­во­лі гар­ма­ніч­на­га спа­лу­чэн­ня пры­нцы­по­ва роз­ных чын­ні­каў, а так­са­ма свя­до­ма­га раз­бу­рэн­ня ад­нос­на цэ­ль­ных мас­тац­кіх струк­тур. Інакш ка­жу­чы, Тры­ена­ле ста­ла ад­люс­тра­ван­нем на­прам­ку і ды­на­мі­кі ку­ль­тур­ніц­ка­га пра­цэ­су.

/i/content/pi/cult/883/18710/11.jpgМя­не вы­ста­вы “Кан­цэп­ту” ўра­зі­лі най­перш як жур­на­ліс­та. Гэ­та пра­фе­сій­ная звыч­ка ўспры­маць рэ­ча­існасць з гле­дзіш­ча фо­та­ка­рэс­пан­дэн­та, пад­свя­до­ма вы­шук­ваць ва­чы­ма эфек­тныя кад­ры, вар­тыя га­зет­най па­ла­сы. Бы­вае, што і вы­ста­ва ні­бы­та ня­кеп­ская, і тво­ры на ёй год­ныя, а экс­па­зі­цыя не вы­бу­да­ва­на, і за­ча­піц­ца во­ку на ёй ня­ма за што. Дык вось, на вы­ста­вах Тры­ена­ле і най­перш на той, пад якую быў за­дзей­ні­ча­ны Па­лац мас­тац­тва, бы­ла про­ць­ма пры­го­жых фраг­мен­таў — чы­тай, эфек­тных кад­раў. Пры­чым са­мі экс­па­зі­цыі пры на­яўнас­ці мнос­тва кан­ку­ры­ру­ючых чын­ні­каў за­хоў­ва­лі цэ­ль­насць. Кан­цэп­ту­аль­ную.

Па­ко­ль­кі тры­ена­ле — гэ­та твор­чы кон­курс, жу­ры му­сі­ла вы­лу­чыць най­бо­льш уда­лыя тво­ры. Аўта­ру гэ­тых рад­коў да­вя­ло­ся браць удзел у ра­бо­це жу­ры, і ска­жу шчы­ра, гэ­та бы­ла цяж­кая пра­ца. Уя­ві­це, што на кож­ную па­зі­цыю ў на­мі­на­цы­ях рэ­аль­на прэ­тэн­дуе пяць-шэсць тво­раў. І па­ўстае пы­тан­не: які кры­тэ­рый ад­бо­ру лі­чыць вы­зна­ча­ль­ным — ары­гі­на­ль­насць за­ду­мы, май­стэр­ства вы­ка­нан­ня, ад­па­вед­насць гра­мад­ска­му за­пы­ту ці ста­тус і аўта­ры­тэт аўта­ра раз­ам з ўсім ком­плек­сам яго­ных твор­чых да­сяг­нен­няў за шмат­га­до­вую плён­ную дзей­насць? Ка­му ад­даць пе­ра­ва­гу — та­ле­на­ві­тым па­чат­коў­цам, якія ад­апту­юць пад свае ідэі дос­вед па­пя­рэд­ні­каў, ці тых, хто гэ­ты дос­вед на­пра­ца­ваў? Зрэш­ты, хо­чац­ца ду­маць, што атры­ма­ла­ся бо­льш-менш аб’ектыў­на і адзна­ча­ныя бы­лі ра­бо­ты, якія на­сам­рэч ува­саб­ля­юць пер­спек­тыў­ныя кан­цэп­цыі.

Уся­го на­мі­на­цый бы­ло пяць: “Аб’ект” — на­зва га­во­рыць са­ма за ся­бе, “Пра­ект” — пра­сто­ра­вая кам­па­зі­цыя, “Кан­цэпт 2D” — кам­па­зі­цыя на плос­кас­ці, “Кан­цэпт 3D” — аб’ём, “Expirience” — тое, што мае ры­сы ўсіх на­зва­ных вы­шэй па­пя­рэд­ніх на­мі­на­цый, але да іх не на­ле­жыць. “Еxpirience” да­ты­чы­ла най­перш дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва. Межы на­мі­на­цый, як ба­чым, акрэс­ле­ныя да­во­лі ўмоў­на. Іх пра­зрыс­тасць — ад­бі­так на­шай мас­тац­кай рэ­ча­існас­ці, ка­лі твор­чая спе­цы­ялі­за­цыя і цэ­ха­вая пры­вяз­ка мо­гуць і не ад­па­вя­даць ад­на ад­ной.

Бе­ру­чы да ўва­гі знач­насць падзеі, кі­раў­ніц­тва Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў звяр­ну­ла­ся да сек­цыі кры­ты­кі і мас­тац­тваз­наў­ства БСМ з пра­па­но­вай аб­мер­ка­ваць фэст і яго­ныя вы­ні­кі ў сва­ім ася­род­ку з пры­цяг­нен­нем за­ці­каў­ле­ных асоб з іншых твор­чых струк­тур. Та­кое аб­мер­ка­ван­не ад­бы­ло­ся. Удзел у ім бра­лі пер­шы на­мес­нік стар­шы­ні БСМ На­тал­ля Ша­ран­го­віч, стар­шы­ня сек­цыі кры­ты­кі і мас­тац­тваз­наў­ства Мі­ка­лай Па­гра­ноў­скі, пра­фе­сар Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў Яўген Шу­ней­ка, мас­тац­тваз­наў­цы Во­ль­га Го­ма­на­ва і Ла­ры­са Фін­ке­льш­тэйн, мас­та­кі Іры­на Куз­ня­цо­ва, Ма­рыя Тар­лец­кая, Алесь Ро­дзін, Ігар Каш­ку­рэ­віч.

/i/content/pi/cult/883/18710/12.jpgЗ улас­на­га дос­ве­ду я пры­йшоў да вы­сно­вы, што, не­за­леж­на ад та­го, на­ко­ль­кі вы­раз­на акрэс­ле­на тэ­ма су­моў­я і вы­зна­ча­ныя пры­яры­тэ­ты дыс­ку­сіі, лю­дзі, не звяр­та­ючы ўва­гі на зга­да­ныя чын­ні­кі і аўды­то­рыю, га­во­раць вы­ключ­на пра сваё. Пра тое, што ці­ка­віць і хва­люе ме­на­ві­та іх. Але ў да­дзе­ным вы­пад­ку мож­на лі­чыць, што су­моў­е атры­ма­ла­ся, бо ўсе су­раз­моў­цы не аб­ыя­ка­выя да пра­бле­мы ад­апта­цыі на­шай на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры да сус­вет­ных трэн­даў. А не за­сво­іўшы кан­цэп­ту­аліз­му як пра­ва мас­та­ка на са­ма­вы­яўлен­не, як у пэў­ным сэн­се апі­рыш­ча твор­чай сва­бо­ды, мы на­ўрад ці здо­ле­ем стаць па­ўна­вар­тас­ны­мі ўдзе­ль­ні­ка­мі сус­вет­на­га ку­ль­тур­на­га пра­цэ­су.

Пры­чым у кан­тэк­сце на­шай ку­ль­ту­ры са­мо ра­зумен­не кан­цэп­ту­аліз­му да­во­лі рас­плы­віс­тае. Бо пэў­ная ло­гі­ка як пра­ява кан­цэп­ту­аль­нас­ці пры­сут­ні­чае на­ват у спан­тан­най, рэ­флек­сіў­най твор­час­ці, дзе ўнут­ра­ны стры­жань не тое каб не пра­чыт­ва­ецца, але ад­сут­ні­чае па вы­зна­чэн­ні. Удзе­ль­ні­кі дыс­ку­сіі збо­ль­ша­га па­га­дзі­лі­ся, што фэст, пра які ідзе га­вор­ка, ака­заў­ся па­спя­хо­вым зу­сім не та­му, што даў раз­гор­ну­тае тлу­ма­чэн­не з’яве, вы­не­се­най у яго­ную на­зву. Яго­ны по­спех аб­умоў­ле­ны тым, што ён саб­раў крэ­атыў­ных твор­цаў, тых, хто раз­умее: арта­дак­са­ль­ны, ідэ­ала­гіч­на аб­умоў­ле­ны рэ­алізм са­вец­кай эпо­хі сваю ро­лю ў на­шай ку­ль­тур­ніц­кай пра­сто­ры ад­ыграў, па­тэн­цы­ял яго­ны вы­чар­па­ны. Но­вы час па­тра­буе іншай эстэ­ты­кі і па­шы­рэн­ня аўды­то­рыі спа­жыў­цоў мас­тац­тва, якія ў пэў­ным сэн­се з’яўля­юцца су­аўта­ра­мі твор­цы, бо сва­імі гус­та­мі і за­пы­та­мі ўплы­ва­юць на мас­та­ка, як бы ён ні па­зі­цы­яні­ра­ваў ся­бе во­ль­ным, сва­бод­ным, не­за­леж­ным. А з гэ­та­га вы­ні­кае не­абход­насць бо­льш сме­ла, а яшчэ ле­пей — ра­ды­ка­ль­на ска­рыс­тоў­ваць су­час­ны інстру­мен­та­рый і срод­кі ка­му­ні­ка­цыі. Камп’ютар, ка­лі ім ка­рыс­тац­ца ўме­ла, — гэ­та той жа ало­вак ці пэн­дзаль. А вір­ту­аль­ная пра­сто­ра — та­кая ж экс­па­зі­цый­ная пля­цоў­ка, але па­вя­лі­ча­ная да не­йма­вер­ных па­ме­раў. Зрэш­ты, на­ва­ко­ль­ны свет сён­ня ўжо і не за­меж­жа. Ён цал­кам упіс­ва­ецца ў фор­му­лу “Бе­ла­русь +”.

Вы­ра­ша­на і над­алей ла­дзіць пад­обныя імпрэ­зы на­цы­яна­ль­на­га маш­та­бу, каб мас­та­кам, ма­ла­дым і ста­лым, бы­ло б дзе дэ­ман­стра­ваць крэ­атыў­ныя ідэі і эстэ­тыч­ныя на­ва­цыі. Ха­ця, ка­неш­не ж, пры­ду­маць не­шта но­вае ў на­шым све­це да­во­лі скла­да­на…

Не­ка­ль­кі год на­зад мне па­тра­піў у ру­кі ча­со­піс, з яко­га мне за­пом­ні­ла­ся ад­на эфек­тная тэ­за. Аўтар мяр­куе, што ка­лі-не­будзь ро­ба­ты вы­цес­няць ча­ла­ве­ка з мно­гіх сфер дзей­нас­ці. Але ў ча­ла­ве­ка за­ста­нуц­ца сэкс і мас­тац­тва. Так што, шу­ка­ючы но­выя эстэ­тыч­ныя фор­мы, ства­ра­ючы но­вы мас­тац­кі кан­цэпт, мы твор­ча асэн­соў­ва­ем рэ­ча­існасць і пра­цу­ем на бу­ду­чы­ню.

Некаторыя з адзначаных журы твораў.

Рас­клад у вы­ні­ку атры­маў­ся та­кі.

“Аб’ект”

1.Ва­сіль Ва­сі­ль­еў. “У ча­кан­ні Ма­ісея”; 2.Глеб От­чык, Ула­дзі­мір Бі­рыц­кі, Кан­стан­цін Ша­ран­го­віч. “Лод­ка Люд­ка. Па­між мі­ну­лым і бу­ду­чым”; 3.Тац­ця­на Мак­ля­цо­ва. “Экзіс­тэн­цы­яль­ны кры­зіс”.

“Пра­ект”

1. Аляк­сандр Бал­да­коў. “LUMINA­RI­UM”; 2.Ган­на Ме­ль­ні­ка­ва. “Сін­дром Ка­сан­дры”; 3.Алесь Ро­дзін. “Ша­лё­ная гіб­ро­іднасць”.

“Кан­цэпт 2D”

1. Сяр­гей Гры­не­віч. “Інцы­дэнт у на­чной мар­шрут­цы”; 2.За­хар Ку­дзін. “Ма­дон­на”, “Сі­лу­эт”; 3.Аляк­сандр Сі­ль­ва­но­віч. Трып­ціх “Цір”.

“Кан­цэпт 3D”

1. Аляк­сандр Ша­по. “Ло­гін”; 2.Аляк­сандр Са­ка­лоў. Пра­ект “Мас­кі”; 3.Па­вел Ку­ніц­кі. “Ці­ха­ход­ка”.

“Expirience”

1. Але­на Об­ада­ва. “Па­ля­це­лі гу­сі ў вы­рай”. Мо­ду­ль­ная кам­па­зі­цыя з сас­таў­ных час­так; 2.Во­ль­га Рэ­дні­кі­на. “Тран­сфар­ма­цыя ў ABSTRAKT”; 3.Жан­на Ма­ро­за­ва. Кам­па­зі­цыя са шкла.

Акра­мя та­го, Спе­цы­яль­ным дып­ло­мам узна­га­ро­джа­ныя Іван Арці­мо­віч і Ган­на Сі­лі­вон­чык за крэ­атыў­насць у пра­ектнай дзей­нас­ці.

Не абмінула журы ўвагаю і творчую актыўнасць Вольгі Жэбінай ( псеўданім "O.ZNE"). Ёй — таксама дыплом. Спецыяльны.

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"