Новы час і рух наперад

№ 52 (1543) 25.12.2021 - 31.12.2021 г

Знач­ныя юбі­леі, фо­ру­мы ад­мыс­лоў­цаў у афлай­не і ў Се­ці­ве, но­выя тэх­на­ло­гіі ў но­вых аб­ста­ві­нах — чым за­пом­ніў­ся 2021 год у га­лі­не ахо­вы гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны?

/i/content/pi/cult/883/18703/2.jpgУ шэ­ра­гу важ­ных круг­лых дат сё­ле­та, вя­до­ма, вы­лу­ча­ла­ся па­вы­ша­най ува­гай 80-год­дзе па­чат­ку Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. Не вы­пад­ко­ва, што асноў­ныя па­мят­ныя ме­рап­ры­емствы, пры­све­ча­ныя ўша­на­ван­ню гэ­тай да­ты, пра­хо­дзі­лі ў Брэс­це — на зям­лі, якая пер­шай пры­ня­ла ў 1941 го­дзе ўдар гіт­ле­раў­скіх за­хоп­ні­каў. А ў ве­рас­ні тут ура­чыс­та адзна­ча­ла­ся так­са­ма і 50-год­дзе Ме­ма­ры­яль­на­га ком­плек­су “Брэс­цкая крэ­пасць-ге­рой”, які з гэ­тай на­го­ды быў уз­на­га­ро­джа­ны ордэ­нам Фран­цыс­ка Ска­ры­ны.

2021 год, аб­веш­ча­ны Го­дам на­род­на­га адзін­ства, адзна­чыў­ся так­са­ма цэ­лым шэ­ра­гам ме­рап­ры­емстваў і пра­ектаў, скі­ра­ва­ных на ўша­на­ван­не па­мя­ці аб падзе­ях між­ва­енна­га пе­ры­яду ў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі і яе да­лу­чэн­ня да БССР у 1939 го­дзе. Сё­ле­та 17 ве­рас­ня ў кра­іне ўпер­шы­ню ад­бы­ло­ся адзна­чэн­не Дня на­род­на­га адзін­ства — да гэ­тай да­ты, між інша­га, бы­лі пры­мер­ка­ва­ныя круг­лы стол на ба­зе На­цы­яна­ль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея і агу­ль­на­рэс­пуб­лі­кан­скі вы­ста­вач­ны пра­ект, а так­са­ма ўра­чыс­тае ад­крыц­цё аб­ноў­ле­на­га ме­ма­ры­яла на мес­цы кан­цэн­тра­цый­на­га ла­ге­ра ў Бя­ро­зе Брэс­цкай воб­лас­ці, які дзей­ні­чаў у 1934–1939 га­дах, і пры­све­ча­най яму му­зей­най экс­па­зі­цыі ў ко­ліш­нім ла­гер­ным кор­пу­се. Апош­нія ме­ся­цы го­да так­са­ма бы­лі адзна­ча­ныя та­кі­мі важ­ны­мі юбі­ле­ямі, як 100-год­дзе Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та і 130-год­дзе з дня на­ра­джэн­ня Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча.

Ёсць у рэ­стаў­ра­цыі па­ча­так...

Сё­ле­та пра­цяг­ва­лі­ся рэ­стаў­ра­цый­ныя ра­бо­ты ў Спа­са-Пра­абра­жэн­скай цар­кве ў По­ла­цку, не­ага­тыч­ным па­ла­цы Пус­лоў­скіх у Ко­са­ве Іва­цэ­віц­ка­га ра­ёна, па­ла­цы Бул­га­каў у Жы­лі­чах, што ў Кі­раў­скім ра­ёне, ко­ліш­нім кор­пу­се кляш­та­ра ба­зы­ль­янаў і па­ла­цы Са­пе­гаў у Ру­жа­нах Пру­жан­ска­га ра­ёна, ком­плек­се бы­ло­га ка­ле­гі­ума езу­ітаў у Юра­ві­чах Ка­лін­ка­віц­ка­га ра­ёна. Зроб­ле­ныя пер­шыя кро­кі па ад­на­ўлен­ні кас­цё­ла Уне­баў­зяц­ця Най­свя­цей­шай Дзе­вы Ма­рыі ў Буд­сла­ве па­сля на­ступ­стваў па­жа­ру, які ад­быў­ся ў хра­ме ў маі гэ­та­га го­да.

Бы­ла здзей­сне­ная рэ­стаў­ра­цыя фа­сад­ных рос­пі­саў уні­ка­ль­на­га по­мні­ка ран­ня­га ба­ро­ка ў Бе­ла­ру­сі — кас­цё­ла Бо­жа­га Це­ла ў Ня­сві­жы, дзе ця­пер пра­цяг­ва­ецца доб­раў­па­рад­ка­ван­не крып­ты. Ад­бы­ва­лі­ся ра­бо­ты па кан­сер­ва­цыі з рэ­стаў­ра­цы­яй фраг­мен­таў за­мкаў XIV ста­год­дзя ў На­ваг­руд­ку і Крэ­ве Смар­гон­ска­га ра­ёна, рэ­стаў­ра­цыі і пры­ста­са­ван­ні пад гіс­то­ры­ка-архе­ала­гіч­ны му­зей Ста­ро­га за­мка ў Грод­не, дзе на­пры­кан­цы го­да бы­ла ад­кры­тая му­зей­ная экс­па­зі­цыя. Му­зе­ефі­ка­ва­ная бы­ла і ад­на з ве­жаў за­мка ў Га­ль­ша­нах, што ў Ашмян­скім ра­ёне.

У ве­рас­ні ўпер­шы­ню ад­быў­ся Фо­рум рэ­стаў­ра­та­раў ку­ль­тур­най спад­чы­ны, у рам­ках яко­га бы­лі прад­эман­стра­ва­ныя прад­укцыя, інжы­нер­ныя ра­шэн­ні, ра­бо­ты і па­слу­гі прад­стаў­ні­коў пра­ектных арга­ні­за­цый і вы­твор­цаў бу­даў­ні­чых ма­тэ­ры­ялаў для рэ­стаў­ра­цый­ных і ад­на­ўлен­чых ра­бот, зла­джа­ныя май­стар-кла­сы і спа­бор­ніц­твы ма­ла­дых спе­цы­яліс­таў-рэ­стаў­ра­та­раў у га­лі­нах ма­ну­мен­та­ль­на-дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва і рэ­стаў­ра­цыі жы­ва­пі­су, а так­са­ма рэ­стаў­ра­цый­на-ад­на­ўлен­чых ра­бот па цаг­ля­най му­роў­цы.

/i/content/pi/cult/883/18703/3.jpgБіб­лі­ятэ­кі без меж­аў

У лю­тым На­цы­яна­ль­ная біб­лі­ятэ­ка Бе­ла­ру­сі ўра­чыс­та прэ­зен­та­ва­ла Дзяр­жаў­ны рэ­естр кніж­ных по­мні­каў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь — ба­зу да­дзе­ных аб най­каш­тоў­ней­шых артэ­фак­тах кніж­най спад­чы­ны кра­іны, якая ця­пер да­ступ­ная ў Се­ці­ве на парт­але На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі па ад­ра­се kp.nlb.by. Дзя­ку­ючы ёй кож­ны ахво­чы мо­жа блі­жэй па­зна­ёміц­ца з най­бо­льш вы­дат­ны­мі бе­ла­рус­кі­мі ста­рад­ру­ка­мі і ру­ка­пі­са­мі аль­бо са­ма­стой­на па­ўдзе­ль­ні­чаць у ства­рэн­ні іх мак­сі­ма­ль­на по­ўна­га спі­су.

А ў кас­трыч­ні­ку ў На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы ад­быў­ся VIII Між­на­род­ны кан­грэс “Біб­лі­ятэ­ка як фе­но­мен ку­ль­ту­ры”, які сё­ле­та быў пры­све­ча­ны аб­мер­ка­ван­ню дос­ве­ду, на­бы­та­га біб­лі­ятэ­ка­мі ва ўмо­вах пан­дэ­міі, а так­са­ма но­вым маг­чы­мас­цям і ра­шэн­ням, звя­за­ным з ня­звык­лы­мі і ра­ней не­вя­до­мы­мі аб­ста­ві­на­мі і вы­клі­ка­мі. Асаб­лі­вая ўва­га бы­ла над­адзе­ная пы­тан­ням вы­ка­рыс­тан­ня ліч­ба­вых тэх­на­ло­гій і прад­астаў­лен­ня чы­та­чам дос­ту­пу да анлайн-рэ­сур­саў.

Не губ­ля­ючы кан­так­таў з зем­ля­ка­мі

Вя­лі­кая ўва­га над­ава­ла­ся сё­ле­та ўза­ема­дзе­янню з ды­яспа­ра­мі і кло­па­ту аб на­шых су­айчын­ні­ках за мя­жой. У лю­тым у Мін­скім хра­ме-по­мні­ку ў го­нар Усіх свя­тых ад­быў­ся круг­лы стол “Но­выя фор­мы ра­бо­ты рэ­гі­ёнаў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь з гра­мад­скі­мі аб’яднан­ня­мі бе­ла­ру­саў за­меж­жа”, пры­све­ча­ны акты­ві­за­цыі су­пра­цоў­ніц­тва ўста­ноў ку­ль­ту­ры рэ­гі­ёнаў з бе­ла­рус­кай ды­яспа­рай.

А ў ліс­та­па­дзе ў Бе­ла­ру­сі ад­бы­ла­ся ста­жы­роў­ка прад­стаў­ні­коў твор­чых ка­лек­ты­ваў і гра­мад­скіх арга­ні­за­цый бе­ла­ру­саў за­меж­жа, арга­ні­за­та­рам якой тра­ды­цый­на вы­сту­піў Рэ­спуб­лі­кан­скі цэнтр на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур. Сё­ле­та ў ёй уз­ялі ўдзел трыц­цаць ча­ла­век з Рас­іі, Ка­зах­ста­на, Лат­віі, Эсто­ніі, Укра­іны, Уз­бе­кіс­та­на і Іта­ліі. Ад­бы­лі­ся вы­езды ў рэ­гі­ёны — у Ма­гі­лёў, Ра­каў і Івя­нец, пад­час якіх зем­ля­кі здо­ле­лі блі­жэй і глы­бей азна­ёміц­ца з ку­ль­тур­ным жыц­цём кра­іны.

Но­выя да­ляг­ля­ды

Сво­еа­саб­лі­вым фі­на­ль­ным акор­дам го­да ў сфе­ры за­ха­ван­ня і па­пу­ля­ры­за­цыі гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны і раз­віц­ця му­зей­най спра­вы зра­бі­ла­ся ўра­чыс­тае ад­крыц­цё 17 снеж­ня двух но­вых кар­пу­соў му­зей­на­га квар­та­ла, які ства­ра­ецца ў ста­лі­цы на ба­зе На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. У ад­рэс­таў­ра­ва­ных бу­дын­ках па ву­лі­цах Кар­ла Мар­кса, 24 і Кі­ра­ва, 25 раз­мяс­ці­лі­ся рэ­стаў­ра­цый­ныя май­стэр­ні, на­ву­ко­вая біб­лі­ятэ­ка і архіў, су­ве­нір­ны ма­га­зін, ка­вяр­ня і, вя­до­ма ж, вы­ста­вач­ныя за­лы, што да­зво­ліць істот­на па­шы­рыць экс­па­зі­цыю му­зея. Знач­на па­леп­шы­ла­ся ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­ная ба­за рэ­стаў­ра­цый­ных май­стэр­няў, што, па сут­нас­ці, за­клад­вае пад­му­рак для раз­віц­ця на ба­зе му­зея буй­но­га рэ­стаў­ра­цый­на­га цэн­тра. Акра­мя май­стэр­няў у рэ­стаў­ра­цый­ным кор­пу­се раз­меш­ча­ныя во­сем но­вых фон­дас­хо­віш­чаў, аб­ста­ля­ва­ных спе­цы­яль­ны­мі сіс­тэ­ма­мі за­хоў­ван­ня му­зей­ных прад­ме­таў і ка­лек­цый.

У то­ль­кі што ад­кры­тым вы­ста­вач­ным кор­пу­се му­зея ўжо дзей­ні­ча­юць дзве но­выя вы­ста­вы. На пер­шай з іх, што мае на­зву “Вы­ра­та­ва­ныя мас­тац­кія каш­тоў­нас­ці”, прад­стаў­ле­ныя тво­ры ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­ка­га, рус­ка­га і еўра­пей­ска­га мас­тац­тва XVII-XX ста­год­дзяў са збо­раў му­зея, якія пра­йшлі рэ­стаў­ра­цыю на пра­ця­гу 2010–2021 га­доў. Гэ­тыя тво­ры бе­ла­рус­ка­га іка­на­пі­су, алтар­на­га жы­ва­пі­су, ску­льп­ту­ры і дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва, да­стаў­ле­ныя ў му­зей­ныя схо­віш­чы з экс­пе­ды­цый, як пра­ві­ла, зна­хо­дзі­лі­ся ў цяж­кім ста­не за­ха­ва­нас­ці, бо бы­лі зня­тыя з га­рыш­чаў хра­маў, за­кі­ну­тых зва­ніц, су­та­рэн­няў кас­цё­лаў. Пра­йшоў­шы па­чат­ко­вую кан­сер­ва­цыю, мно­гія з іх га­да­мі ча­ка­лі сва­ёй чар­гі на па­ўна­цэн­ную рэ­стаў­ра­цыю, якая ця­пер зра­бі­ла­ся маг­чы­май. А на вы­ста­ве “Рух зям­лі” прад­стаў­ле­ныя тво­ры з ка­лек­цыі бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва ХХ-ХХI ста­год­дзяў, пры­све­ча­ныя тэ­ме воб­ра­заў на­шай ра­дзі­мы. Тут мож­на па­ба­чыць ра­бо­ты та­кіх вы­дат­ных май­строў, як Мі­хась Фі­лі­по­віч, Гаў­ры­іл Ваш­чан­ка, Май Да­нцыг, Мі­ка­лай Се­ляш­чук, Ва­ле­рый Шка­ру­ба, і мно­гіх іншых. Аб­едзве вы­ста­вы бу­дуць пра­ца­ваць да 13 лю­та­га на­ступ­на­га го­да.

Сім­ва­ліч­на, што аку­рат на­пя­рэ­дад­ні ад­крыц­ця но­вых кар­пу­соў у му­зеі пра­йшла вы­ста­ва, пры­све­ча­ная 100-год­дзю Ві­лен­ска­га бе­ла­рус­ка­га му­зея імя Іва­на Луц­ке­ві­ча, які фак­тыч­на з’яўляў­ся пер­шым бе­ла­рус­кім на­цы­яна­ль­ным му­зе­ем, дзе бы­ла зроб­ле­ная спро­ба саб­раць і прад­эман­стра­ваць най­леп­шыя артэ­фак­ты бе­ла­рус­кай мі­нуў­шчы­ны і тво­ры на­цы­яна­ль­на­га мас­тац­тва — та­кая са­бе дэ­ман­стра­цыя пе­ра­емнас­ці па­ка­лен­няў у айчын­най му­зей­най спра­ве і сфе­ры за­ха­ван­ня гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны ўво­гу­ле. Но­вы час ня­се но­выя вы­клі­кі — рух на­пе­рад пра­цяг­ва­ецца.