Госці завіталі да цёткі Валянціны і яе дачкі Алеські. Частаваліся прысмакамі, бо на носе — пост, які будзе цягнуцца ажно да Калядаў. Так што кожная гадзіна была на вагу золата. Нежанатыя дзеўкі і хлапцы гадалі на часнаку, на лучынах. Кабеты згадвалі свае гаданні ў маладосці.
Цётка Марыя павучыла ахвотных ткаць паясы на дошчачках, а цётка Валянціна — прасці на калаўроце. Ахвотныя былі задаволеныя. Моладзь у “Яшчара” пагуляла. А завяршаўся вечар танцамі. Хто каго запрашаў, не раскажу, бо якая вечарынка без тайны.
Андрэй ТАНЦУН з-пад Ашмян