“Одна, но пламенная страсть” — Музыка

№ 51 (1542) 18.12.2021 - 24.12.2021 г

Те­ле­фа­на­ваў я яму за два тыд­ні да яго ад­лё­ту ў не­ва­раць, а да­клад­на — 27 ліс­та­па­да. На­го­дай бы­лі прэм’ерныя па­ка­зы і па­ўто­ры кан­цэр­таў “Аркес­тра Бе­ла­ру­сі”, ство­ра­на­га ім у 1987-м “АБ”, — па­ва­га і па­клон чул­лі­вых кі­раў­ні­коў ка­на­ла БТ-3 да Ма­эстра. Ве­да­ючы Мі­ха­іла Фін­бер­га з 1966 го­да, свед­чу, што ў дру­гой па­ло­ве жыц­ця ў яго бы­ла, ка­жу­чы сло­ва­мі рус­ка­га па­эта,

/i/content/pi/cult/882/18693/19.jpgПры­ступ­кі пе­рад 1987-м

На­па­чат­ку ўсё, зда­ва­ла­ся, бы­ло су­праць: умо­вы жыц­ця, на­ват вы­пад­ко­вас­ці. Ча­го бы­ло ча­каць ад на­паў­га­лод­на­га бы­ту ў па­сля­ва­енным Ма­зы­ры, ку­ды бы­лы фран­та­вік, бед­ны ша­вец Якаў з жон­кай Бэ­лай і дзе­ць­мі пе­ра­вёз з вёс­кі Мя­леш­ка­ві­чы ста­рэ­нь­кую хат­ку! Ста­іць яна й ця­пер на ву­лі­цы Пуш­кі­на пад ну­ма­рам “8” на схі­ле га­ры над ра­кой-пры­га­жу­няй Пры­пяц­цю.

Ра­дзі­на Фін­бер­гаў пра­ца­ва­ла шмат і цяж­ка, для пра­кор­му тры­ма­лі па­рсюч­ка, ка­ро­ву, адзін па­кой да­мка зда­ва­лі ква­та­ран­ту — усё ж пры­бы­так.

І тут пер­шая за­чэп­ка ў бі­ягра­фіі хлап­чу­ка: ква­та­рант іграў у га­рад­скім ду­ха­вым аркес­тры на аль­туш­цы. І дру­гая за­чэп­ка: ста­рэй­шы брат пад­ара­ваў ма­ло­му Мі­шы ба­ра­бан­чык. Трэ­цяя: па­тэ­фон з на­бо­рам кру­жэ­лак у су­се­дзяў. Пер­шая пес­ня, якую вы­ву­чыў бу­ду­чы пра­фе­сар му­зы­кі, “По­ра в путь-до­ро­гу”.

Ка­неш­не, Мі­шу ад­да­лі ў му­зыч­ную шко­лу.

Ён пе­ра­бы­ваў ва ўсіх вы­клад­чы­каў, ва ўсіх кла­сах, ха­па­ючы­ся за роз­ныя інстру­мен­ты. Але зна­хо­джан­не ў “хра­ме муз” бяз­лі­тас­на пе­ра­рва­лі, ка­лі вы­свет­лі­ла­ся, што ву­чань іграе не па но­тах, а… па слы­ху. І бу­ду­ча­га Лаў­рэ­ата Дзяр­жаў­най прэ­міі па­прос­ту тур­ну­лі.

Га­ла­да­ючы пад­ле­так Мі­ша Фін­берг ра­дас­на збя­гае ў вой­ска, у ду­ха­вы аркестр шта­ба ЧБВА. Там, уз­гад­ваў ён, упер­шы­ню ў жыц­ці на­еўся да­сы­та, упер­шы­ню ўзяў у ру­кі трам­бон.

/i/content/pi/cult/882/18693/20.jpgУ ся­рэ­дзі­не 1960-х ён ся­дзеў за пу­ль­там трэ­ця­га ці чац­вёр­та­га трам­бо­на ў сім­фа­джа­зе Дзяр­жтэ­ле­ра­дыё БССР, якім кі­ра­ваў сла­ву­ты ды­ры­жор Ба­рыс Рай­скі. Та­ды я, кі­на­рэ­жы­сёр т/а “Тэ­ле­фі­льм” та­го ж Дзяр­жтэ­ле­ра­дыё, зды­маў на кі­нас­туж­ку той аркестр, та­ды ж мы і па­ча­лі сы­хо­дзіц­ца з ма­ла­дым трам­ба­ніс­там Мі­шам Фін­бер­гам.

***

З траў­ня 68-га я па су­мяш­ча­ль­ніц­тве з пра­цай у кі­но ўзна­ча­ліў мас­тац­кае кі­раў­ніц­тва Мін­скім цыр­кам. І ад­ной­чы, ка­лі я быў у ка­бі­не­це ды­рэк­та­ра, ту­ды пры­йшоў пра­сіц­ца на во­ль­ную па­са­ду ды­ры­жо­ра цыр­ка­во­га аркес­тра Фін­берг. Не сцвяр­джаю, але, маг­чы­ма, мая пры­сут­насць пры тым не бы­ла вы­пад­ко­вай: мо я ўжо за­мо­віў ды­рэк­та­ру слоў­ца пра зна­ёма­га му­зы­ку Мі­шу Фін­бер­га. І па­ча­ла­ся на­ша су­мес­ная пра­ца над но­вы­мі пра­гра­ма­мі і ма­імі па­ста­ноў­ка­мі ў цыр­ку.

Цяж­касць яго ўва­хо­ду ў аркестр вы­па­ла на скла­да­ную сі­ту­ацыю: “да­ігры­ва­лі” да пен­сіі ста­рыя му­зы­кан­ты — “шан­хай­цы”, якія пры­бы­лі з-за мя­жы ў скла­дзе свай­го дыс­цып­лі­на­ва­на­га, сыг­ра­на­га вы­со­кап­ра­фе­сій­на­га бэн­да, і ма­ла­дыя мін­скія му­зы­кан­ты па­сту­по­ва за­йма­лі мес­цы “эміг­ран­таў”.

Фін­бер­гу вы­па­да­ла ла­ві­ра­ваць між амбі­цы­ямі, роз­ны­мі ад­но­сі­на­мі да пра­цы і пра­фе­сі­яна­ліз­мам аб­едзвюх гру­по­вак.

Гэ­та ад­бы­ва­ла­ся на ма­іх ва­чах.

“Шан­хай­цы”, ста­рэй­шыя Фін­бер­га на 30-40 га­доў, пад­тры­ма­лі яго, бо ад­но­сі­ны да пра­цы ма­ла­до­га ды­ры­жо­ра су­па­да­лі з іх стаў­лен­нем: ад­да­ныя му­зы­цы, яны ко­ль­кі ча­су бы­ло трэ­ба, сто­ль­кі і рэ­пе­ці­ра­ва­лі.

Па Мі­ша­вых сяб­роў­скіх пры­знан­нях — бы­ва­ла, што і ў па­рыл­цы, — “шан­хай­цы” ў не­йкім сэн­се бы­лі ня­шчас­ныя лю­дзі: з цяж­кас­цю ўспры­ма­лі са­вец­кую рэ­ча­існасць. Пра тое пад­ра­бяз­на рас­ка­заў ён пе­рад кі­на­ка­ме­рай у ма­ім фі­ль­ме 2012 го­да “Шан­хай­скі джаз”. Пен­сі­яне­раў тры­маў у аркес­тры, ко­ль­кі тыя жа­да­лі, ко­ль­кі ме­лі мо­цы іграць, з кло­па­там ха­ваў іх ад­на­го за дру­гім. Апош­ня­га “шан­хай­ца”, трам­ба­ніс­та Ба­ры­са Мі­ка­ла­еві­ча Гур’яна­ва, ка­лі та­му ста­ла цяж­ка “ду­дзець”, па­ста­віў за кан­тра­бас, а за­тым той да ско­ну быў інспек­та­рам аркес­тра.

Па­сту­по­ва спе­цы­фіч­ны цыр­ка­вы бэнд, яко­му спрад­ве­ку на­ка­на­ва­на бы­ло іграць мар­шы, га­ло­пы ды пол­ечкі, Фін­берг пе­ра­тва­рыў у кан­цэр­ту­ючы джа­за­вы ка­лек­тыў. І вы­нік: за­меж­ныя гас­тро­лі, кан­цэр­ты ў Мас­кве, вы­ступ­лен­ні па ЦТ СССР, за­пі­сы на “вя­лі­кія ві­ні­лы” на фір­ме “Ме­ло­дыя”. Мін­скі бэнд стаў леп­шым ся­род вя­лі­кай ко­ль­кас­ці аркес­траў “Са­юздзяр­жцыр­ка”.

Я яго так­са­ма зды­маў: фі­ль­мы 1983-га “Фан­та­зія на тэ­мы…”, “А так­са­ма цырк”.

У 1980-м, ка­лі ў мя­не скла­лі­ся ве­ль­мі цяж­кія аса­біс­тыя сі­ту­ацыі, Мі­ша так да­па­мог мне, што на тое сяб­роў­скае ўдзе­ль­ні­чан­не ні­ко­лі не за­бу­ду­ся — гэ­та на­ша з ім та­ямні­ца.

Сям­нац­цаць год пра­ста­яў Мі­ха­іл Фін­берг за пу­ль­там джаз-аркес­тра цыр­ка, раз­ам ра­бі­лі з ім но­выя па­ста­ноў­кі. У 1972-м вы­пус­ці­лі на арэ­ну Трэ­ці Бе­ла­рус­кі цыр­ка­вы ка­лек­тыў, пра­гра­ма яко­га цал­кам скла­да­ла­ся з ну­ма­роў, пад­рых­та­ва­ных у за­ма­неж­жы Мін­ска­га цыр­ка і аздоб­ле­ных вы­дат­най му­зы­кай.

Сам ён без­упын­на аран­жы­ра­ваў, пі­саў ары­гі­на­ль­ную, па­трэб­ную на­шым спек­так­лям му­зы­ку!..

Але пі­са­лі і іншыя — ма­ла­дыя му­зы­кан­ты-мін­чу­кі пі­са­лі ана­нім­кі. Мі­ша ве­даў аўта­раў. Уя­ві­це: як бы­ло ра­біць за­ўва­гі за фа­ль­шы­вую ігру тру­ба­чу-ана­нім­шчы­ку!? Фін­бер­га ця­га­лі па інстан­цы­ях, “орга­нах”, вы­свят­ля­ючы пра­ўдзі­васць на­ве­таў. Урэш­це, яго, бес­пар­тый­на­га, вы­клі­ка­лі ў ЦК парт­ыі і вы­кла­лі пе­рад ім ана­нім­кі — іх бы­ло ажно сям­нац­цаць! І там ска­за­лі: пра­вя­ра­лі, ніш­то не па­цвер­дзі­ла­ся.

І рап­там… не­ча­ка­ная пра­па­но­ва: зра­біць “біз­нэс-план” на ства­рэн­не Дзяр­жаў­на­га Кан­цэр­тна­га аркес­тра Бе­ла­ру­сі пад яго кі­раў­ніц­твам — “АБ”.

Ча­му­сь­ці зра­біць тое па­тра­ба­ва­ла­ся да на­ступ­най ра­ні­цы.

Сло­вам, так у лю­тым 1987-га скон­чыў­ся “цырк на дро­це”!

***

Гіс­то­рыя “АБ” ві­да­воч­на, да­сле­да­ва­на, шы­ро­ка вя­до­ма. Так­са­ма пра ста­наў­лен­не но­ва­га аркес­тра пі­саў я ў “Ку­ль­ту­ры” ў арты­ку­ле да 70-го­дзя Мі­ха­іла Якаў­ле­ві­ча. Рас­ка­жу ж пра тое, што ве­даю сён­ня, зда­ецца, то­ль­кі я, свед­кам і ўдзе­ль­ні­кам ча­го быў.

7 жніў­ня 1987-га ад­бы­ла­ся пер­шая “па­ка­за­ль­ная” рэ­пе­ты­цыя но­ва­га аркес­тра. Па за­пра­шэн­ні кі­раў­ні­ка ў бы­лую ста­лоў­ку кан­сер­ва­то­рыі, а ця­пер ба­зу “АБ”, прый­шлі Ігар Лу­ча­нок, Эдзік Ха­нок, Іо­сіф Скур­ко, Дзі­ма Смо­льс­кі, Ядзя Па­плаў­ская з Са­шам Ці­ха­но­ві­чам. Жэ­ня Гле­баў і я пры­йшлі з жон­ка­мі… Я за­пом­ніў тых, хто ся­дзеў по­бач, уз­доўж сця­ны. Му­зы­кан­ты, ві­даць бы­ло, хва­ля­ва­лі­ся. Сыг­ра­лі пер­шую пра­гра­му хві­лін на со­рак — што па­спе­лі на­пра­ца­ваць то­ль­кі “ска­ло­ча­ным” аркес­трам за не­ка­ль­кі тыд­няў. А ўве­ча­ры та­го ж дня ве­ль­мі вуз­кім ко­лам “асты­ва­лі” ад свя­та до­ма ў Мі­шы за ка­ву­ном і ка­нь­яком, на­мя­ча­лі пла­ны…

Сён­ня з та­го, пер­ша­га скла­да аркес­тра за пю­піт­ра­мі ўжо ні­ко­га ня­ма — час, час…

***

Час ад ча­су Фін­берг за­пра­шаў мя­не рэ­жы­сі­ра­ваць фес­ты­ва­лі “Му­зы Ня­сві­жа” — “97” і “98”.

Да­лей — за­сво­іў пра­фе­сію рэ­жы­сё­ра і ста­віў пра­гра­мы ўжо сам.

Трыц­цаць два фес­ты­ва­лі джа­за

Та­кая ў нас бы­ла здаў­на за­вя­дзён­ка: па­сля кан­цэр­таў яго аркес­тра “АБ”, якія я на­вед­ваў, тэ­ле­фа­на­ваў яму я, а па­сля што­год­ніх джа­за­вых фес­ты­ва­ляў — тра­ды­цый­на ў клу­бе Дзяр­жын­ска­га, якія за 32 га­ды, уключ­на з 2020-м, я не пра­пус­ціў ані­вод­на­га, тэ­ле­фа­на­ваў на­ступ­на­га дня ра­ні­цай мне ён з пы­тан­нем: “Ну як?”

Ледзь вы­слу­хаў­шы ад мя­не сказ-дру­гі ўхва­лы, раз­ра­джаў­ся вя­лі­кім ма­на­ло­гам: пра но­вых, ад­кры­тых ім для мін­чу­коў аўта­раў, пра но­выя тво­ры, пра яго но­вых му­зы­кан­таў, пра… пра… і, ка­неш­не, пра пе­ра­шко­ды, пра не­злі­чо­ных за­йздрос­ні­каў-“во­ра­гаў”, якія то­ль­кі й ба­чаць, на­ват у сне, як бы на­са­ліць яму. На­зы­ва­лі­ся за­ку­ліс­ныя злыя ўчын­кі, вя­до­мыя аб­одвум нам про­звіш­чы, па­та­емныя фак­ты… Я ве­даў, што та­кой шчы­рас­цю ён мо­жа падзя­ліц­ца то­ль­кі са мной, бо сяб­ру­ем і су­пра­цоў­ні­ча­ем дру­гое па­ўста­год­дзе.

Фі­нан­са­ва пад­трым­лі­ва­ючы “АБ”, я за­ўсё­ды на кан­цэр­ты на­бы­ваў квіт­кі для сва­ёй кам­па­ніі, для су­пра­ва­джа­ючых мя­не асоб, што вы­клі­ка­ла не­даў­мен­не і лёг­кае абу­рэн­не Мі­шы, маў­ляў, мог бы і не тра­ціц­ца.

Ка­го то­ль­кі не слу­ха­лі мы ў ме­жах джа­за­вых фес­ты­ва­ляў: Арка­дзя Шы­льк­ло­пе­ра, Ана­то­ля Кро­ла, Да­ні­іла Кра­ме­ра, бэн­ды пры­бал­таў, дзі­ця­чы з Мас­квы, Гео­ргія Га­ра­ня­на — усіх ужо не ўзга­даць; у су­пра­ва­джэн­ні “АБ” спя­ва­лі леп­шыя джа­за­выя ва­ка­ліс­ты — еўра­пей­цы і афра­аме­ры­кан­цы…

Але га­лоў­ным, ка­неш­не ж, бы­ло прад­эман­стра­ваць уз­рос­шы ўзро­вень май­стэр­ства “АБ”.

Ён улад­коў­ваў по­бы­та­выя спра­вы му­зы­кан­таў: ква­тэ­ры, пра­піс­кі, дэ­фі­цыт­ныя та­ды аўто, пу­цёў­кі дзе­цям. Ад­нак кож­ны год кож­ны му­зы­кант пра­хо­дзіў унут­ра­ны кон­курс на ад­па­вед­насць ка­тэ­го­рыі і па­са­дзе — та­кой за­вя­дзён­кі ня­ма ні ў ад­ным мас­тац­кім ка­лек­ты­ве.

Асаб­лі­вым срод­кам адзна­чае лі­дар шмат­га­до­вую ад­да­насць “АБ”: га­на­ро­вае зван­не “за­слу­жа­на­га”.

Пер­шы­мі “з. а.” не­ка­лі ста­лі: пе­ра­цяг­ну­ты з цыр­ка­во­га фін­бер­гаў­ска­га бэн­да тру­бач Ва­ле­рый Шчэ­ры­ца, за­про­ша­ны з аркес­тра ра­дыё пі­яніст і аран­жы­роў­шчык Андрэй Шпя­нёў і бы­лыя “пес­ня­роў­цы” — кла­віш­нік Ана­толь Гі­ле­віч і Ула­дзі­мір Тка­чэн­ка (гі­та­ра, скрып­ка, аран­жы­роў­кі). Па­сля іх у 2015-м сак­са­фа­ніст Ула­дзі­мір Ксёнц стаў чар­го­вым за­слу­жа­ным артыс­там Бе­ла­ру­сі.

За­кры­ва­ючы тэ­му за­слу­жа­нас­ці, да­дам, што зван­нем тым уга­на­роў­ва­лі­ся му­зы­кан­ты “АБ” амаль што­год, па ад­ным. Імі па чар­зе ста­лі гі­та­рыст-вір­ту­оз Сяр­гей Анці­шын, бас-гі­та­рыст Аляк­сандр Ка­лі­ноў­скі і цу­да­дзей-удар­нік Ва­дзім Чай­коў — адзі­ны му­зы­кант, яко­му да­зво­ле­на іграць без пін­жа­ка: ве­ль­мі ж ужо цяж­кая фі­зіч­ная на­пру­га.

Кі­раў­нік за­ўсё­ды вёў кан­цэрт сам, што­раз пад­крэс­лі­ва­ючы слу­ха­чам:

— Мы вас не пад­ман­ва­ем: ні­якіх фа­наг­рам, усё вы­кон­ва­ецца ўжы­вую! Тут — леп­шыя му­зы­кан­ты кра­іны, сап­раў­дныя зор­кі. Да­вай­це па­ві­та­ем іх!

І за­ла ўзры­ва­ла­ся апла­дыс­мен­та­мі.

Гэ­та ён ажыц­цяў­ляў свае па­сту­ла­ты, кі­ру­ючы­ся які­мі 35 га­доў вёў аркестр: са­мо­му не брац­ца за трам­бон — іншыя ігра­юць лепш; не браць улас­ных тво­раў — іншыя пі­шуць му­зы­ку леп­шую; ні­якіх “мі­ну­со­вак”.

— Для мя­не ўсё, што пад “фа­не­ру”, — не­жы­вое, — дэк­ла­руе Фін­берг.

Бы­ва­ла, ён пад­ымаў мя­не ў за­ле, прад­стаў­ля­ючы як пры­хі­ль­ні­ка джа­за, які не пра­пус­ціў ані­вод­на­га кан­цэр­та. Сап­раў­ды, я на­ват пе­ра­но­сіў зды­мач­ныя зме­ны, каб не пра­пус­ціць джа­за­вых кан­цэр­таў на­ша­га вы­дат­на­га бэн­да.

У ра­ніш­ніх пе­ра­мо­вах ён аб­авяз­ко­ва пы­таў­ся: “Як мая бе­ла­рус­кая?” Я ўхва­ль­ваў, але кож­ны раз за­ўва­жаў:

— Мі­ша, “дзя­куй” па-бе­ла­рус­ку муж­чын­ска­га ро­ду, а не ся­рэд­ня­га, як па-рус­ку. Та­му не “вя­лі­кае дзя­куй”, а “вя­лі­кі”.

Ён аб­яцаў за­пом­ніць, улі­чыць маю за­ўва­гу, але ў апош­няй пе­рада­чы “Май­стры і ку­мі­ры” ўсё ж ужыў “вя­лі­кае”.

Сфа­таг­ра­фа­ва­лі 3 сту­дзе­ня 2020-га ў фае клу­ба пе­рад ад­крыц­цём 32-га фес­ты­ва­лю джа­за мя­не з сяб­ра­мі. І па­сля кан­цэр­та шчоў­кну­лі нас з Мі­шам у яго гры­мёр­цы.

Хто ж ве­даў, што гэ­тыя фо­та — апош­нія; што на фо­та, дзе нас чац­вё­ра, два­іх не­ўза­ба­ве не ста­не; што фес­ты­валь джа­за ў клу­бе Дзяр­жын­ска­га — апош­ні, бо па­мяш­кан­не ста­віц­ца на ка­пі­та­ль­ны ра­монт; што 11 снеж­ня 2021-га не ста­не Мі­ха­іла Фін­бер­га.

Хто ж ве­даў…

Шу­каў і зна­хо­дзіў

Па­сля ад­на­го з фес­ты­ва­ляў з пра­ба­чэн­нем ад­мя­ніў аб­авяз­ко­вую вя­чэ­ру: яму трэ­ба бы­ло пра­во­дзіць ад’язджа­ючых за­про­ша­ных за­меж­ных гас­цей. Але праз дзень ці два па­тэ­ле­фа­на­ваў, за­ехаў да мя­не і па­вёз у рэ­ста­ран — не­дзе на ўскра­іне Мін­ска. Там нас ча­ка­лі.

У пус­той днём за­ле се­лі ўдва­іх ля вак­на.

Мі­шу трэ­ба бы­ло вы­га­ва­рыц­ца, а дзе ж зной­дзеш та­ко­га ўваж­лі­ва­га і раз­уме­юча­га яго ма­на­ло­гі слу­ха­ча, як я!

— …І яшчэ, Ва­ло­дзя: усё, што ты­чыц­ца Бе­ла­ру­сі, бу­дзе вы­кон­вац­ца то­ль­кі па-бе­ла­рус­ку. Бе­ла­рус­кая пес­ня ме­ла­дыч­ная, маг­чы­ма, трош­кі сум­ная, але за­ўжды з су­р’ёз­ным і па­ву­ча­ль­ным змес­там. Гэ­та асаб­лі­вас­ці ме­на­ві­та май­го ўспры­ман­ня… Што за пан­яцце “Бе­ла­рус­кая му­зы­ка”? Ня­ма ў нас азна­чэн­ня гэ­та­му тэр­мі­ну! Па мес­цы на­ра­джэн­ня аўта­раў, вы­ка­наў­цаў, па рэ­пер­ту­ары ці яшчэ як? Та­ды му­зы­ка рос­лаў­ль­ца Гле­ба­ва і ўсё “пес­ня­роў­ства” свер­длаў­ча­ні­на Му­ля­ві­на — мі­ма. Па мо­ве? Та­ды Анто­наў з Ма­ла­дзеч­на і мін­чан­ка Сві­ры­да­ва — мі­ма. А на­шы бы­лыя, ця­пер мас­кві­чы, Глеб Мац­вей­чук, На­тал­ля Пад­ольс­кая, Дзміт­рый Кал­дун — бе­ла­рус­кія вы­ка­наў­цы? А наш На­цы­яна­ль­ны аркестр, які іграе Дзю­ка Элін­гта­на, Гле­на Мі­ле­ра, Каў­нта Бэй­сі — бе­ла­рус­кае мас­тац­тва? А кам­па­зі­тар-ві­цяб­ля­нін Марк Фрад­кін? А арша­нец па­эт-пе­сен­нік Ба­рыс Лас­кін? А ка­лі ў вы­ка­наў­цы пес­ня-ма­літ­ва за сваю Бе­ла­русь... але на мо­ве іншай кра­іны? Ну, ужо ха­ця па­ма­ліц­ца-ткі за Бе­ла­русь мож­на ж бы­ло па-бе­ла­рус­ку, як Му­ля­він, спя­ва­ючы ку­па­лаў­скі тэкст? Блы­та­ні­на, не­зра­зу­ме­лі­ца не­йкая... каб не ска­заць крап­чэй…

Мі­ша ке­лі­ха не кра­нае.

— Па­мя­таю пы­тан­не, якое мас­коў­скія му­зы­каз­наў­цы за­да­ва­лі Ула­дзі­мі­ру Му­ля­ві­ну пад­час гас­тро­ляў “Пес­ня­роў” у ста­лі­цы Рас­іі з ма­ім аркес­трам: “Дзе вы ў Бе­ла­ру­сі зна­хо­дзі­це та­кіх му­зы­кан­таў?” Так і ў мя­не: за­мест му­зы­кан­таў, па­кі­нуў­шых “АБ” з роз­ных на­год, мес­цы за іх пю­піт­ра­мі за­йма­юць но­выя, бо­льш уме­лыя. У нас рых­ту­юць ад­мет­ных, штуч­ных му­зы­кан­таў! Бя­да ў тым, што не мо­жам іх утры­маць: з’язджа­юць на­заў­сё­ды за мя­жу ці ча­со­ва — на кру­ізныя лай­не­ры… З’язджа­юць… І шу­каю. І зна­хо­джу!..

Ён па­ка­лу­паў у та­лер­цы — там усё за­сты­ла, але Мі­ша та­го не за­ўва­жаў.

— Вось Ана­толь Крол пад­ха­піў джаз Эдзі Роз­не­ра па­сля ад’езду та­го за мя­жу. І дзе той аркестр, дзе? Ня­ма. Ад­ышлі ў гіс­то­рыю джаз-аркес­тры Уцё­са­ва, Рэ­нска­га, Цфас­ма­на, Ска­ма­роў­ска­га, Шу­ль­жэн­ка-Ка­рал­лі, Вар­ла­ма­ва, бра­тоў Па­крас! Ня­ма і тых, што ўзнік­лі па­зней: “Дніп­ро”, “Рэ­ро”, бэн­даў Пеў­не­ра, Блех­ма­на, Люд­ві­коў­ска­га, Мін­ха, Ку­лі­ева, Бад­хе­на, Гар­ба­тых, Арбе­ля­на, Гар­бу­льс­кі­са, Ку­цэн­кі, Лук’яна­ва, Бры­ля, Каз­ло­ва… Ды і сла­ву­ты джаз Але­га Лун­дстрэ­ма ў апош­нія га­ды жыц­ця па­тры­ярха збі­раў­ся час ад ча­су — на гас­тро­лі ды на ад­каз­ныя кан­цэр­ты… Я слу­хаў у роз­ныя га­ды іх усе!.. Наш “АБ” сён­ня адзі­ны на пра­сто­ры бы­ло­га СССР, які ўжы­вую іграе сап­раў­дны джаз! Ты ж, Ва­ло­дзя, чу­еш што­год на на­шых фес­ты­ва­лях джа­за…

Ця­пер з не­па­ко­ем ду­маю: а што ж бу­дзе з “АБ” па­сля ад­ыхо­ду Ма­эстра?

Апош­ні пе­ра­звон

І вось я тэ­ле­фа­ную яму ў суб­оту, 27 ліс­та­па­да.

Мі­ша, не да­слу­хаў­шы ма­іх кам­плі­мен­таў і адзнак пра вы­ступ­лен­не яго аркес­тра, па­чаў ухва­ляць мае пе­рад­ачы “Люб­лю і па­мя­таю”. Аказ­ва­ецца, гля­дзеў амаль усе. Асаб­лі­ва кра­ну­лі яго вы­пус­кі пра ды­ры­жо­ра Ба­ры­са Рай­ска­га, у аркес­тры яко­га ён іграў, і пра мной “вы­цяг­ну­та­га з це­ню” да­ра­ві­та­га му­зы­кан­та Жэ­ню Грыш­ма­на. Пра гэ­та стаў ухва­ляць мя­не шмат­слоў­на, та­роп­ка — гэ­та ж лю­дзі яго лё­су, яго па­ка­лен­ня.

Раз­віт­ва­ючы­ся ці пад­штур­хоў­ва­ючы мя­не на рэ­алі­за­цыю но­вай за­ду­мы, ён за­ўсё­ды пад­ба­дзёр­ваў: “Ну, да­вай!” Ця­пер ужо без яго пад­штур­хоў­кі па­чы­наю рых­та­ваць сцэ­на­рый пе­рад­ачы для ка­на­ла БТ-3 “Люб­лю і па­мя­таю” і пра Мі­ха­іла Фін­бер­га.

Я не ад­пя­ваю сва­іх та­ва­ры­шаў — пер­са­на­жаў пе­рад­ач “Люб­лю і па­мя­таю”, — я з імі раз­маў­ляю, мы быц­цам раз­ам уз­гад­ва­ем бы­лыя зда­рэн­ні, сус­трэ­чы, су­пра­цоў­ніц­тва.

І да­ра­го­га сяб­ра з ма­ла­дых на­шых га­доў Мі­шу Фін­бер­га я так­са­ма па­мя­таю і люб­лю.