Барысаў перадаў эстафету Оршы

№ 51 (1542) 18.12.2021 - 24.12.2021 г

17 снеж­ня ў Ба­ры­саў­скім га­рад­скім па­ла­цы ку­ль­ту­ры імя М. Гор­ка­га ад­бы­ла­ся ўра­чыс­тая цы­ры­мо­нія за­крыц­ця рэ­спуб­лі­кан­скай акцыі “Ку­ль­тур­ная ста­лі­ца Бе­ла­ру­сі — 2021”. Гэ­тае га­на­ро­вае зван­не з на­ступ­на­га го­да пе­ра­хо­дзіць го­ра­ду Оршы.

На ме­рап­ры­емстве гас­цей ча­ка­лі фо­та­зо­ны, май­стар-кла­сы, твор­чыя вы­ста­вы на­род­ных ра­мёс­тваў. У кан­цэр­це пры­ма­лі ўдзел ба­лет А.Шам­ро­вай, стар­шы­ня Са­юза кам­па­зі­та­раў Бе­ла­ру­сі Але­на Атраш­ке­віч, за­слу­жа­ная артыс­тка Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Вік­то­рыя Алеш­ка, акцё­ры тэ­атра і кі­но Але­ся Пу­ха­вая і Аляк­сандр Вер­гу­ноў, ва­ка­ль­ная гру­па “Бе­ла­ру­сы”, за­слу­жа­ны на­род­ны ка­лек­тыў на­род­ных інстру­мен­таў “Ка­ра­лі” і най­леп­шыя твор­чыя ка­лек­ты­вы Ба­ры­саў­ска­га ра­ёна.

За гэ­ты год у Ба­ры­са­ве, як і на­ле­жыць ку­ль­тур­най ста­лі­цы, ад­бы­ло­ся мнос­тва ме­рап­ры­емстваў. Актыў­на бра­лі на ся­бе ро­лю іх арга­ні­за­та­ра і пры­ма­юча­га бо­ку Ба­ры­саў­скі Па­лац ку­ль­ту­ры імя М.Гор­ка­га, Ста­ра-Ба­ры­саў­скі сель­скі Дом ку­ль­ту­ры, ра­ённы Цэнтр на­род­най твор­час­ці, Ба­ры­саў­ская цэн­тра­ль­ная ра­ённая біб­лі­ятэ­ка імя І.Х.Ка­ла­дзе­ева, га­ле­рэі “З’я­ва” і “Пра­ме­над”.

Сап­раў­ды, го­рад на пра­ця­гу го­да пры­кла­даў усе сі­лы для та­го, каб яго жы­ха­ры і гос­ці змаг­лі ад­чуць ра­дасць ад сус­трэч з са­мы­мі роз­ны­мі ка­лек­ты­ва­мі, твор­ца­мі і та­лен­та­мі.