Сустрэчы праз Zoom, або Што такое скрапбукінг?

№ 51 (1542) 18.12.2021 - 24.12.2021 г

Айчынныя бібліятэкі: інавацыі і інтэрнэттэхналогіі, новыя віды платных паслуг і сайты на любы густ
Усе­агу­ль­ны і ўсю­ды­існы інтэр­нэт ад­цяг­вае ўва­гу мно­гіх ад тра­ды­цый­на­га чы­тан­ня — мяр­кую гэ­та на­ват аса­біс­та па са­бе, вы­ха­ва­ным на па­ва­зе да па­пя­ро­вых кніг у вя­лі­кай ба­ць­коў­скай біб­лі­ятэ­цы. Што ўжо та­ды ка­заць пра тых сён­няш­ніх дзя­цей і пад­лет­каў, якія, маг­чы­ма, ужо і не за­спе­лі ў сва­іх га­рад­скіх ква­тэ­рах збо­раў кла­сі­каў, та­моў на­ву­ко­вай фан­тас­ты­кі ці вы­дан­няў з се­рыі за­меж­на­га дэ­тэк­ты­ву, саб­ра­ных яшчэ іх ба­ць­ка­мі. Так што пры­шчап­ляць ма­ле­нь­кім і ста­лым чы­та­чам лю­боў да чы­тан­ня кніг сён­ня, у эпо­ху най­ноў­шых ліч­ба­вых тэх­на­ло­гій, айчын­ным біб­лі­ятэ­ка­рам скла­да­на, цяж­ка — і ў той жа час не­абход­на і ве­ль­мі важ­на. На­ко­ль­кі яны з гэ­тай за­да­чай спраў­ля­юцца, якія ці­ка­выя біб­лі­ятэч­ныя пра­екты ла­дзяць для сва­іх на­вед­ва­ль­ні­каў, чым за­ваб­лі­ва­юць да ся­бе но­вых чы­та­чоў — пра ўсё гэ­та да­ве­да­ла­ся “К”, па­тэ­ле­фа­на­ваў­шы ў шэ­раг ра­ённых кніж­ніц Бе­ла­ру­сі.

/i/content/pi/cult/882/18678/5.jpgВІ­ДЭ­АІМ­ПРЭ­ЗЫ АНЛАЙН

Мяр­кую, ніх­то не бу­дзе спра­чац­ца з тым, што сён­ня, пад­час эпі­дэ­міі Covid19, на­яўнасць вір­ту­аль­ных зно­сін з чы­та­ча­мі — важ­ны склад­нік па­спя­хо­вай дзей­нас­ці лю­бой аб­лас­ной, ра­ённай дый сель­скай біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі. З гэ­тай пры­чы­ны інтэр­нэт-жыц­цё мно­гіх айчын­ных біб­лі­ятэк за апош­нія два га­ды на­бы­ло зу­сім іншыя аб­ры­сы — на мно­гіх сай­тах з’явіў­ся раз­на­стай­ны і ці­ка­вы кан­тэнт, а афар­млен­не ста­ро­нак у інтэр­нэ­це ча­сам пры­цяг­вае ўва­гу на­вед­ва­ль­ні­каў не менш за тэк­ста­вую інфар­ма­цыю.

На­прык­лад, раю ўсім ахвот­ным за­йсці на сайт Лю­бан­скай ра­ённай цэн­тра­ль­най біб­лі­ятэ­кі, на якім на­ват раз­меш­ча­ны асоб­ны пад­раз­дзел “Элек­трон­ная прад­укцыя”, дзе мож­на па­гля­дзець ві­дэ­апра­екты, ві­дэ­афі­ль­мы, бук­трэй­ле­ры, вір­ту­аль­ныя вы­ста­вы і вы­ні­ко­выя фі­ль­мы-спра­ваз­да­чы пра дзей­насць мясц­овых біб­лі­ятэ­ка­раў ця­гам уся­го го­да.

— Яшчэ ў нас ла­дзяц­ца шмат­лі­кія інтэр­нэт-кон­кур­сы, інтэр­нэт-флэш­мо­бы, — ка­жа на­мес­нік ды­рэк­та­ра Лю­бан­скай РЦБ Тац­ця­на Ерма­ко­ва. — Усе гэ­тыя ме­рап­ры­емствы апе­ра­тыў­на з’яўля­юцца на на­шым сай­це і на на­шых ста­рон­ках у са­цы­яль­ных сет­ках. Пра­цу ў інтэр­нэт-пра­сто­ры бу­дзем актыў­на пра­во­дзіць і над­алей, бо сён­ня мы пе­ра­хо­дзім у ліч­ба­вае ася­род­дзе, а да гэ­та­га трэ­ба быць пад­рых­та­ва­ным, трэ­ба ра­біць і змяш­чаць на на­шым біб­лі­ятэч­ным сай­це раз­на­стай­ны і якас­ны кан­тэнт, які бу­дзе ці­ка­вы ў пер­шую чар­гу мо­ла­дзі.

Ня­даў­на ў Лю­бан­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­цы быў зла­джа­ны ра­ённы біб­лі­ятэч­ны сет­ка­вы кон­курс-чэ­лендж чы­та­ль­ні­каў “Сцеж­ка­мі Іва­на Му­ра­вей­кі”, пад­час яко­га трэ­ба бы­ло прад­экла­ма­ваць па­этыч­ныя і пра­за­ічныя тво­ры. Па­пу­ля­ры­за­цыя бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры на асно­ве твор­чай спад­чы­ны пі­сь­мен­ні­ка-зем­ля­ка Іва­на Му­ра­вей­кі, як адзна­чы­ла Тац­ця­на Ерма­ко­ва, пра­йшла з вя­лі­кай ко­ль­кас­цю ўдзе­ль­ні­каў.

Да­рэ­чы, па сло­вах су­раз­моў­цы, хоць ця­пер, пад­час пан­дэ­міі, на­вед­ва­ль­ні­каў на­зі­ра­ецца менш, чым звы­чай­на, ко­ль­касць вір­ту­аль­ных ка­рыс­та­ль­ні­каў як сай­та, так і са­цы­яль­ных се­так Лю­бан­скай РЦБ знач­на ўзрас­ла — пры­клад­на ў 3-4 разы.

А яшчэ ў Лю­ба­ні ве­ль­мі доб­ра су­пра­цоў­ні­ча­юць з рас­ійскі­мі біб­лі­ятэ­ка­ра­мі, у пры­ват­нас­ці з Ча­ля­бін­ска, ла­дзя­чы кан­фе­рэн­цыі на плат­фор­ме Zoom. Так, да сло­ва, ро­бяць і ў Коб­ры­не, што ў Брэс­цкай воб­лас­ці.

— На­прык­лад, клуб “Па­эты­ка”, які дзей­ні­чае пры Коб­рын­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­цы, пра­во­дзіць не то­ль­кі рэ­аль­ныя сус­трэ­чы, але так­са­ма і анлайн-ме­рап­ры­емствы, — адзна­чы­ла “К” ды­рэк­тар мясц­овай РЦБС Ла­ры­са Ле­га­цюк. — Так, да Дня на­род­на­га адзін­ства чле­ны клу­ба зла­дзі­лі су­мес­нае анлайн-па­ся­джэн­не з сяб­ра­мі з Бран­ска.

Пад­обныя анлайн-сус­трэ­чы ла­дзяц­ца з да­па­мо­гай плат­фор­мы Zoom, а для ўсіх ахвот­ных біб­лі­ятэ­ка­ры па­кі­да­юць ад­рас элек­трон­най по­шты ці ну­мар у Viber, каб гос­ці змаг­лі атры­маць за­пра­шэн­не на ві­дэ­аім­прэ­зу.

Да­дам, што сё­ле­та за актыў­ную дзей­насць па збо­ры, сіс­тэ­ма­ты­за­цыі і па­пу­ля­ры­за­цыі ма­тэ­ры­ялаў пра га­на­ро­вых гра­ма­дзян коб­рын­ска­га краю цэн­тра­ль­ная ра­ённая біб­лі­ятэ­ка бы­ла ўзна­га­ро­джа­на дып­ло­мам II cту­пе­ні па вы­ні­ках аб­лас­но­га ту­ра XXIX Рэ­спуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су “Біб­лі­ятэ­ка — ася­ро­дак на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры”.

РЭ­ЛАКС ПАД КНІ­ГУ

А ця­пер — на Гро­дзен­шчы­ну. У Во­ра­наў­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­цы сё­ле­та ўвя­лі шэ­раг но­вых па­слуг, ся­род якіх гу­ль­ня­вая пра­гра­ма “Дзень на­ра­джэн­ня ў біб­лі­ятэ­цы”, він­ша­ван­ні ад ка­зач­ных ге­ро­яў, ства­рэн­не ві­дэ­аро­лі­каў і прэ­зен­та­цый. Гэ­тыя но­ва­ўвя­дзен­ні знач­на па­спры­ялі ў вы­ка­нан­ні пла­на плат­ных па­слуг. Але ж, на­ту­ра­ль­на, ла­дзі­лі­ся і тра­ды­цый­ныя ме­рап­ры­емствы, на якія маг­лі за­ві­таць усе ахвот­ныя.

— Ве­ль­мі ці­ка­ва пра­йшла ў нас біб­лі­яноч пад на­звай “Кніж­ны рэ­лакс”, якая ве­ль­мі спа­да­ба­ла­ся на­шым на­вед­ва­ль­ні­кам, — адзна­чы­ла ды­рэк­тар Во­ра­наў­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі На­тал­ля Ка­мін­ская. — Мно­гія по­тым пад­ыхо­дзі­лі да су­пра­цоў­ні­каў, дзя­лі­лі­ся з імі сва­імі ўра­жан­ня­мі і ка­за­лі, што на­ват не ча­ка­лі та­кой ці­ка­вай і за­хап­ля­ль­най пра­гра­мы.

У гэ­ты ве­чар ува­ход у біб­лі­ятэ­ку быў ад­кры­ты аб­са­лют­на для ўсіх, а на пер­шым па­вер­се гас­цей сус­тра­каў пры­від, які раз­да­ваў свае прад­ка­зан­ні кож­на­му на­вед­ва­ль­ні­ку. На дру­гім па­вер­се ўдзе­ль­ні­каў ча­ка­лі роз­ныя за­баў­кі, тэ­ма­тыч­ныя кніж­ныя вы­ста­вы, біб­лі­ябар, дзе мож­на бы­ло за­мо­віць ме­ню з кніг, а так­са­ма свя­точ­ная пра­гра­ма, пад­час якой Га­ры По­тэр, Бу­ра­ці­на, Па­пя­луш­ка і іншыя лі­та­ра­тур­ныя ге­роі сыш­лі са ста­ро­нак кніг, каб у гэ­ты ве­чар здзіў­ляць гас­цей біб­лі­ятэ­кі.

Так­са­ма, па сло­вах На­тал­лі Ка­мін­скай, біб­лі­ятэ­ка­ры па­ста­янна пра­цу­юць з ма­ла­ды­мі чы­та­ча­мі. Так, Во­ра­наў­ская ра­ённая біб­лі­ятэ­ка арга­ні­за­ва­ла па­тры­ятыч­ны флэш­моб “Па­мяць да­вя­ра­ем ма­ла­дым”, пры­све­ча­ны 80-год­дзю з ча­су па­чат­ку Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. Па­чы­таць на све­жым па­вет­ры вер­шы пра вай­ну маг­лі, да­рэ­чы, не то­ль­кі ма­ла­дыя лю­дзі, але і ўсе ахво­чыя.

На са­мім жа сай­це Во­ра­наў­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі раз­мяш­ча­юцца ві­дэ­ааг­ля­ды но­вых кніг, ма­тэ­ры­ялы па кра­язнаў­стве, інфар­ма­цыя пра раз­на­стай­ныя пра­гра­мы, кон­кур­сы і пра­екты біб­лі­ятэ­ка­раў ды шмат што яшчэ. Так што з інтэр­нэ­там біб­лі­ятэ­ка­ры сяб­ру­юць ста­ла і сур’ёзна.

ВЫ­ЙСЦЕ НА ПЕР­СПЕК­ТЫ­ВУ

А вось у Бра­гі­не, што ў Го­ме­льс­кай воб­лас­ці, з сай­там па­куль што не ўсё так па­зі­тыў­на.

— На жаль, па­куль біб­лі­ятэч­на­га сай­та ў нас ня­ма, — рас­ка­за­ла мне ды­рэк­тар Бра­гін­скай ЦРБ Га­лі­на Кар­пен­ка. — Та­му актыў­ні­ча­ем у са­цы­яль­ных сет­ках, раз­мяш­ча­ем там агля­ды но­вай лі­та­ра­ту­ры, ві­дэ­аро­лі­кі, зроб­ле­ныя да зна­ка­вых дат. На­прык­лад, ня­даў­на раз­мяс­ці­лі ві­дэ­аро­лік да 130-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча. Так­са­ма ро­бім апы­та­ль­ні­кі, ла­дзім анке­та­ван­не, каб да­ве­дац­ца, якую но­вую лі­та­ра­ту­ру ха­це­лі б чы­таць на­шы на­вед­ва­ль­ні­кі. І, на­ту­ра­ль­на, на­бы­ва­ем больш но­вай лі­та­ра­ту­ры, пры­чым як бе­ла­рус­кай, так і рас­ійскай, для на­шай мо­ла­дзі.

Як адзна­чы­ла на­пры­кан­цы на­шай раз­мо­вы Га­лі­на Кар­пен­ка, ства­рэн­не біб­лі­ятэч­на­га сай­та ў Бра­гі­не — пра­ца на блі­жэй­шую пер­спек­ты­ву.

Да сло­ва, актыў­ні­ча­юць у са­цы­яль­ных сет­ках і ў Рас­онах Ві­цеб­скай воб­лас­ці. Пра­ўда, не за­бы­ва­ючы­ся на аб­наў­лен­не свай­го сай­та.

— Якраз сё­ле­та мы ад­кры­лі сваю ста­рон­ку ў ад­ной з са­цы­яль­ных се­так, — адзна­чы­ла ды­рэк­тар ЦБС Рас­онска­га ра­ёна На­тал­ля Ры­ба­ко­ва. — Усё ж та­кі ця­пер на на­шы тра­ды­цый­ныя біб­лі­ятэч­ныя ме­рап­ры­емствы хо­дзіць не так шмат лю­дзей, як звы­чай­на, та­му мы па­ча­лі актыў­на асвой­ваць інтэр­нэт-пра­сто­ру. На­вед­ва­юць на­шы ста­рон­кі ў са­цы­яль­ных сет­ках бо­льш, чым ра­ней, пра­ўда, на жаль, гэ­та ў асноў­ным на­шы ста­лыя пад­піс­чы­кі, а не но­выя гос­ці.

На сай­це ЦБС Рас­онска­га ра­ёна змяш­ча­юцца на­ві­ны біб­лі­ятэч­на­га жыц­ця, інфар­ма­цыя па кра­язнаў­стве, вір­ту­аль­ныя вы­ста­вы, аб’явы ды мно­гае іншае, як, да­рэ­чы, і на іншых біб­лі­ятэч­ных сай­тах Бе­ла­ру­сі. Так што важ­насць сва­ёй пры­сут­нас­ці ў Се­ці­ве айчын­ныя біб­лі­ятэ­ка­ры раз­уме­юць.

ПАД­КАС­ТЫ Ў ДА­ПА­МО­ГУ

Ста­ла пры­сут­ні­ча­юць у інтэр­нэ­це і біб­лі­ятэ­ка­ры Ма­гі­лёў­шчы­ны. Так, у го­ра­дзе Круг­лае мясц­овыя біб­лі­ятэ­ка­ры знач­ную ўва­гу ад­да­юць, ся­род інша­га, кра­язнаў­ству, вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы пры гэ­тым най­ноў­шыя тэх­на­ло­гіі.

— Мы па­ўдзе­ль­ні­ча­лі ў аб­лас­ным кон­кур­се, пры­све­ча­ным збо­ру інфар­ма­цыі пра свой род­ны край, — адзна­чы­ла ды­рэк­тар Круг­лян­скай цэн­тра­лі­за­ва­най біб­лі­ятэч­най сіс­тэ­мы Во­ль­га Ца­ла­ва­ль­нік. — Пад гэ­ты кон­курс зра­бі­лі цэ­лы цыкл ві­дэ­аро­лі­каў, якія па­зней раз­мяс­ці­лі і на на­шым сай­це, і ў са­цы­яль­ных сет­ках. Гэ­та фак­тыч­на ві­дэ­афі­ль­мы, у якіх рас­каз­ва­ецца пра ці­ка­выя мясц­іны ці ад­мет­нас­ці на­ша­га ра­ёна, та­кія ві­дэ­аэк­скур­сіі па Круг­лян­шчы­не. На­ту­ра­ль­на, пла­ну­ем пра­цяг­ваць гэ­тую пра­цу і над­алей.

Так­са­ма ня­даў­на су­пра­цоў­ні­ка­мі дзі­ця­чай біб­лі­ятэ­кі быў ство­ра­ны пад­каст “Каз­кі Але­ны Ко­бец-Фі­лі­мо­на­вай” — дзі­ця­чай пі­сь­мен­ні­цы, ура­джэн­кі мяс­тэч­ка Круг­лае. Кож­ны ахвот­ны ця­пер мо­жа пра­слу­хаць каз­кі пі­сь­мен­ні­цы цал­кам бяс­плат­на на ста­рон­ках біб­лі­ятэ­кі ў са­цы­яль­ных сет­ках.

Па­ко­ль­кі ма­ла­дое па­ка­лен­не ўсё бо­льш ка­му­ні­куе ў са­цы­яль­ных сет­ках, біб­лі­ятэ­ка­ры вы­ра­шы­лі пры­цяг­нуць ува­гу ка­рыс­та­ль­ні­каў ме­на­ві­та ў сац­сет­ках і з 20 ліс­та­па­да па 14 снеж­ня зла­дзі­лі ў Се­ці­ве флэш­моб “Мы — ра­вес­ні­кі”. Для ўдзе­лу ў акцыі да­стат­ко­ва бы­ло да­слаць ці пры­ма­ца­ваць свой фо­та­зды­мак з кні­гай да за­пі­су на ста­рон­цы біб­лі­ятэ­кі ў інтэр­нэ­це. Ад удзе­ль­ні­каў па­тра­ба­ва­ла­ся то­ль­кі ад­на ўмо­ва — год вы­дан­ня кні­гі і год іх на­ра­джэн­ня па­він­ны бы­лі быць ад­но­ль­ка­вы­мі.

А яшчэ ў Круг­лян­скай цэн­тра­ль­най ра­ённай біб­лі­ятэ­цы пра­па­ну­юць шмат плат­ных па­слуг. Акра­мя тра­ды­цый­ных ксе­ра­ко­піі, ла­мі­ні­ра­ван­ня, раз­дру­коў­кі, ска­на­ван­ня да­ку­мен­таў ці бра­шу­ра­ван­ня, сё­ле­та, па сло­вах Во­ль­гі Ца­ла­ва­ль­нік, да­да­ла­ся і но­вая — вы­раб ары­гі­на­ль­най па­штоў­кі ме­та­дам “скрап­бу­кін­га” (ці, бо­льш да­клад­на, кар­дмей­кін­га). Гэ­та, па­тлу­ма­чу ў двух сло­вах, ка­лі вя­се­ль­ная, юбі­лей­ная ці свя­точ­ная па­штоў­ка ўра­чыс­та і пры­го­жа афар­мля­ецца або пры да­па­мо­зе гра­фіч­ных рэ­дак­та­раў на камп’юта­ры, або на­ват уруч­ную, сва­імі ру­ка­мі.

Зра­зу­ме­ла, што і каш­та­ваць пад­обная па­штоў­ка бу­дзе знач­на бо­льш, чым звы­чай­ная, якую мож­на на­быць у лю­бым ша­пі­ку ці на по­шце. Так, кошт па­штоў­кі ад круг­лян­скіх біб­лі­ятэ­ка­раў, як па­ве­дам­ля­ецца на ста­рон­цы біб­лі­ятэ­кі ў ад­ной з са­цы­яль­ных се­так, з 1 кас­трыч­ні­ка скла­дае 8 руб­лёў 52 ка­пей­кі. Што ж, ці­ка­вая іна­ва­цыя, якую, да­рэ­чы, мне яшчэ не да­во­дзі­ла­ся сус­тра­каць пад­час шмат­лі­кіх ка­ман­дзі­ро­вач­ных вы­ездаў.

Так што, ка­лі ка­му­сь­ці з айчын­ных біб­лі­ятэ­ка­раў трэ­ба знай­сці но­выя плат­ныя па­слу­гі, за­ўсё­ды мож­на па­ра­іцца з ка­ле­га­мі з Круг­ла­га. А па іна­ва­цыі і но­выя вір­ту­аль­ныя ці­ка­вос­ткі мож­на звяр­тац­ца лі­та­ра­ль­на да лю­бо­га біб­лі­ятэч­на­га сай­та Бе­ла­ру­сі. Зрэш­ты, сён­ня, у ча­сы най­ноў­шых інтэр­нэт-тэх­на­ло­гій, па-інша­му про­ста і быць не мо­жа.

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"