“Мастацтва” запрашае

№ 50 (1541) 11.12.2021 - 17.12.2021 г


Ча­со­піс “Мас­тац­тва” — адзі­ны ў кра­іне што­ме­сяч­нік, пры­све­ча­ны пра­ктыч­на ўсім ві­дам і жан­рам су­час­на­га і да­ўня­га мас­тац­тва. Утво­ра­ны амаль 40 га­доў та­му, ён ні на ме­сяц не спы­няў свае спат­кан­ні з ама­та­ра­мі пры­го­жа­га. Ко­ль­касць вы­да­дзе­ных ну­ма­роў па­ці­ху на­блі­жа­ецца да 500, а сваё 40-год­дзе з дня вы­ха­ду з дру­ку пер­ша­га ну­ма­ра яшчэ пад на­звай “Мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі” вы­дан­не пла­нуе адзна­чыць на са­мым па­чат­ку вяс­ны 2023 го­да.

Іні­цы­ята­рам за­сна­ван­ня ча­со­пі­са быў вя­до­мы этног­раф Мі­хась Ра­ма­нюк, які здо­леў ад па­чат­ку саб­раць у рэ­дак­цыі да­свед­ча­ных спе­цы­яліс­таў у роз­ных га­лі­нах мас­тац­тва. З ча­сам склад рэ­дак­цыі аб­наў­ляў­ся, у ім з’яўля­лі­ся бо­льш ма­ла­дыя, але не менш та­ле­на­ві­тыя жур­на­ліс­ты. Мя­няў­ся і змест вы­дан­ня. Ця­пер “Мас­тац­тва” па­шы­ры­ла тэ­ма­тыч­ны ды­япа­зон і дру­куе шмат ма­тэ­ры­ялаў пра падзеі ў мас­тац­кім жыц­ці за меж­амі кра­іны, тым са­мым упіс­ва­ючы Бе­ла­русь у кан­тэкст агу­ль­на­сус­вет­ных тэн­дэн­цый.

“Мас­тац­тва” ад­дае свае ста­рон­кі пад пуб­лі­ка­цыі, у якіх асвят­ля­юцца падзеі ў та­кіх га­лі­нах, як вы­яўлен­чае мас­тац­тва, му­зы­ка, ха­рэ­агра­фія, тэ­атр, кі­но, архі­тэк­ту­ра, ды­зайн. Жанр та­кіх пуб­лі­ка­цый шы­ро­кі і раз­на­стай­ны. Гэ­та рэ­цэн­зіі на вы­ста­вы і спек­так­лі, агля­ды вы­стаў і фес­ты­ва­ляў, інтэрв’ю і гу­тар­кі як з вя­до­мы­мі дзея­ча­мі айчын­на­га і за­меж­на­га мас­тац­тва, так і з ты­мі твор­ца­мі, чый шлях то­ль­кі па­чы­на­ецца, але яны ма­юць на ўлас­ным ра­хун­ку та­кія да­сяг­нен­ні, якія бы­лі ўжо за­ўва­жа­ны як спе­цы­яліс­та­мі, так і шы­ро­кай гра­мад­скас­цю. Істот­ную час­тку пуб­лі­ка­цый за­йма­юць арты­ку­лы гіс­та­рыч­на­га ха­рак­та­ру, пры­све­ча­ныя ў асноў­ным вы­яўлен­ча­му мас­тац­тву, тэ­атру, кі­но, му­зы­цы. Што­год рэ­дак­цыя імкнец­ца ўво­дзіць но­выя ары­гі­на­ль­ныя руб­ры­кі, якія ў той ці іншай сту­пе­ні ма­юць да­чы­нен­не да све­ту мас­тац­тва.

У пра­кты­ку рэ­дак­цыі ў апош­нія га­ды ўвай­шла пад­рых­тоў­ка спе­цы­ялі­за­ва­ных ну­ма­роў, пры­све­ча­ных мас­тац­тву кра­ін — су­се­дак Бе­ла­ру­сі, уста­но­вам ку­ль­ту­ры, знач­ным гіс­та­рыч­ным юбі­ле­ям. Так, быў пад­рых­та­ва­ны ну­мар да юбі­лею На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Бе­ла­ру­сі, пры пад­трым­цы ма­бі­ль­на­га апе­ра­та­ра А1 свет уба­чыў ну­мар у го­нар 100-год­дзя аван­гар­дна­га мас­тац­ка­га аб’яднан­ня УНОВИС у Ві­цеб­ску. Пры гэ­тым не­абход­на адзна­чыць, што бо­ль­шасць пуб­лі­ка­цый з’яўля­юцца экс­клю­зіў­ны­мі, асвят­ля­ючы падзеі, якія час­цей за ўсё за­ста­юцца па-за ўва­гай іншых СМІ. У гэ­тым — адзін з моц­ных пун­ктаў рэ­дак­цый­най па­лі­ты­кі: ні­вод­ная з лі­ку знач­ных, гуч­ных падзей не па­він­на за­стац­ца не­адзна­ча­най. І та­му пра гэ­та ча­сам не­маг­чы­ма ні­дзе пра­чы­таць, як на ста­рон­ках гэ­та­га што­ме­сяч­ні­ка.

Сён­ня рэ­дак­цыя ча­со­пі­са згру­па­ва­ла пры са­бе ня­хай і не­вя­лі­кае, але пра­ве­ра­нае і ад­да­нае ко­ла аўта­раў, здо­ль­ных вы­ка­зац­ца на тую ці іншую тэ­му. Пуб­лі­ка­цыі асвят­ля­юць падзеі не то­ль­кі ў ста­лі­цы. “Мас­тац­тва” мае па­ста­янных аўта­раў у аб­лас­ных і іншых буй­ных га­ра­дах кра­іны, усю­ды, дзе ві­руе мас­тац­кае жыц­цё і ад­бы­ва­юцца ці­ка­выя ме­рап­ры­емствы і па­ка­зы. У гэ­тых мясц­овас­цях так­са­ма ма­юцца і га­ле­рэі, і му­зеі, і тэ­атра­ль­ныя тру­пы, пра­цу­юць ары­гі­на­ль­ныя артыс­ты, па­ўста­юць шмат­лі­кія мас­тац­кія тво­ры.

Не­абход­на адзна­чыць і знеш­ні вы­гляд вы­дан­ня. Мас­тац­кі рэ­дак­тар ча­со­пі­са — адзін з вя­ду­чых мас­та­коў-аква­рэ­ліс­таў Бе­ла­ру­сі Вя­час­лаў Па­ўла­вец, які мае вя­лі­кі дос­вед у тым лі­ку у афар­млен­ні кніж­ных і пе­ры­ядыч­ных вы­дан­няў. Вось ча­му “Мас­тац­тва” шмат ува­гі над­ае ілюс­тра­цы­ям. Да­стат­ко­ва ска­заць, што ў кож­ным чар­го­вым ну­ма­ры змяш­ча­ецца пад 100 фо­та­здым­каў, якія ўпо­ра­вень з тэк­ста­мі так­са­ма здо­ль­ныя шмат рас­па­вес­ці чы­та­чам. “Мас­тац­тва” не бы­ло б сап­раў­дным ілюс­тра­ва­ным ча­со­пі­сам, ка­лі б не імкну­ла­ся ства­раць раў­на­ва­гу і адзі­нае цэ­лае з на­пі­са­на­га і адзня­та­га.

Імкну­чы­ся не ад­ста­ваць ад па­ве­ваў ча­су, “Мас­тац­тва” актыў­на пад­трым­лі­вае сваю ста­рон­ку ў “Фэй­сбу­ку”, анан­су­ючы там у пер­шую чар­гу пад­рых­тоў­ку но­вых ну­ма­роў і вы­хад з дру­ку чар­го­ва­га.

І ка­лі вы хо­ча­це быць у кур­се акту­аль­ных падзей у бе­ла­рус­кім мас­тац­тве, да­вед­вац­ца пра тое, што знач­на­га ад­бы­ва­ецца за мя­жой, вам вар­та афор­міць пад­піс­ку на ча­со­піс “Мас­тац­тва” на 2022 год.

 

Пад­піс­ныя індэк­сы: 74958, 749582.