Ле­ген­дар­ная апе­ра­цыя прад­выз­на­чы­ла...

№ 50 (1541) 11.12.2021 - 17.12.2021 г

3 снеж­ня ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным му­зеі гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны ад­кры­ла­ся ча­со­вая экс­па­зі­цыя “Біт­ва за Мас­кву. Не­ўмі­ру­часць подзві­гу”, пры­све­ча­ная 80-год­дзю ле­ген­дар­най біт­вы 1941–1942 га­доў. Вы­ста­ва арга­ні­за­ва­ная з іні­цы­яты­вы Па­ста­янна­га Ка­мі­тэ­та Са­юзнай дзяр­жа­вы пры са­дзей­ні­чан­ні мэ­ра го­ра­да Мас­квы і Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь.

/i/content/pi/cult/881/18661/10.jpgНа ад­крыц­ці вы­ста­вы з пры­ві­та­ль­ным сло­вам вы­сту­пі­ла Стар­шы­ня Са­ве­та Рэ­спуб­лі­кі На­цы­яна­ль­на­га схо­ду Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь На­тал­ля Ка­ча­на­ва. На­вед­ва­ль­ні­кі экс­па­зі­цыі так­са­ма з ці­ка­вас­цю вы­слу­ха­лі вы­ступ удзе­ль­ні­цы вай­ны Ва­лян­ці­ны Ба­ра­на­вай, якая на­ра­дзі­ла­ся ў 1923 го­дзе, а ў жніў­ні 1942-га доб­ра­ахвот­на па­йшла на фронт су­вя­зіс­ткай, пра­йшоў­шы ўсю вай­ну ад Ста­ра­бе­льс­ка да Пра­гі і па­ўдзе­ль­ні­чаў­шы ў штур­ме Бер­лі­на.

Упер­шы­ню тэ­ма біт­вы за Мас­кву атры­ма­ла та­кое шы­ро­кае асвят­лен­не ў рам­ках уз­ае­ма­дзе­яння Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, Дзяр­жаў­на­га му­зея аб­аро­ны Мас­квы і мас­коў­ска­га Му­зея Пе­ра­мо­гі. Гэ­тая біт­ва — ад­на з най­буй­ней­шых у гіс­то­рыі сус­вет­ных вой­наў як па ко­ль­кас­ці ўдзе­ль­ні­каў, так і па ко­ль­кас­ці ва­еннай тэх­ні­кі і ўзбра­ення. Біт­ва за Мас­кву бы­ла сап­раў­дным пра­ло­гам Пе­ра­мо­гі, бо кру­шэн­не пла­наў аку­пан­таў па за­хо­пе ста­лі­цы Са­вец­ка­га Са­юза прад­выз­на­чы­ла да­лей­шы ход вай­ны.

Экс­па­зі­цыя па­каз­вае тра­ге­дыю і подзвіг аб­арон­цаў Мас­квы і ро­лю той біт­вы ў гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны праз пры­зму ча­ла­ве­чых лё­саў. На вы­ста­ве прад­стаў­ле­на ка­ля двух­сот пя­ці­дзе­ся­ці прад­ме­таў з ка­лек­цый фа­таг­ра­фій, да­ку­мен­таў, ліс­тоў, пла­ка­таў, уз­на­га­род, аса­біс­тых рэ­чаў, зброі і прад­ме­таў вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва з фон­даў Дзяр­жаў­на­га му­зея аб­аро­ны Мас­квы, Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны і мас­коў­ска­га Му­зея Пе­ра­мо­гі. Дзяр­жаў­ны му­зей аб­аро­ны Мас­квы прад­стаў­ляе ўні­ка­ль­ныя свед­чан­ні бес­смя­рот­на­га подзві­гу аб­арон­цаў са­вец­кай ста­лі­цы — здым­кі ва­енных фо­та­ка­рэс­пан­дэн­таў Аляк­сан­дра Усці­на­ва, Ула­дзі­мі­ра Мін­ке­ві­ча, Мі­ха­іла Са­ві­на, пла­ка­ты і да­ку­мен­та­ль­ныя ма­тэ­ры­ялы.

/i/content/pi/cult/881/18661/11.jpgТак­са­ма на вы­ста­ве дэ­ман­стру­ецца фі­льм “Раз­гром не­мцаў пад Мас­квой”, зня­ты ў 1942 го­дзе кі­наг­ру­пай За­ход­ня­га фрон­ту, у скла­дзе якой быў у тым лі­ку ўра­джэ­нец Мін­ска, кі­на­апе­ра­тар, бу­ду­чы лаў­рэ­ат Ста­лін­скай прэ­міі Іо­сіф Вей­ня­ро­віч. Змеш­ча­ныя ў экс­па­зі­цыі і ўзо­ры са­вец­кай страл­ко­вай зброі, якая вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся пад­час аб­аро­ны Мас­квы, у тым лі­ку і буй­на­ка­лі­бер­ны ку­ля­мёт Дзег­ця­ро­ва — Шпа­гі­на, які ўжы­ваў­ся ў якас­ці зе­ніт­на­га. Мас­тац­кі акцэнт экс­па­зі­цыі да­да­юць кар­ці­на “Бе­ла­рус­кі вак­зал” Сяр­гея Ра­ма­на­ва, які так­са­ма ўдзе­ль­ні­чаў у аб­аро­не Мас­квы, а па­зней зма­гаў­ся ў шэ­ра­гах бе­ла­рус­кіх парт­ызан, і рос­піс “Аб­аро­на Мас­квы”, вы­ка­на­ны на­род­ным мас­та­ком Бе­ла­ру­сі Гео­ргі­ем Па­плаў­скім.

Бі­ягра­фіі ге­ро­яў

Сап­раў­дныя прад­ме­ты з фон­даў Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны арга­ніч­на ўпі­са­ны ў апа­вя­дан­не аб аб­аро­не і кон­трнас­туп­лен­ні пад Мас­квой. Гэ­та ма­тэ­ры­ялы, якія рас­каз­ва­юць пра лё­сы бай­цоў і ка­ман­дзі­раў Чыр­во­най Арміі, ура­джэн­цаў Бе­ла­ру­сі і Рас­іі, чые лё­сы звя­за­ла вай­на. Ся­род ге­ро­яў, чые бі­ягра­фіі рас­кры­тыя на вы­ста­ве, — Пётр Бух­та­яраў, які сям­нац­ца­ці­га­до­вым сту­дэн­там раз­ам з ба­ць­кам усту­піў у На­род­нае апал­чэн­не Мас­квы, а па­зней пра­йшоў усю вай­ну і ўдзе­ль­ні­чаў у вы­зва­лен­ні Бе­ла­ру­сі. У На­род­ным апал­чэн­ні так­са­ма па­чы­наў­ся ба­явы шлях за­слу­жа­на­га мас­та­ка БССР Мі­ка­лая Аб­ры­нь­бы, які па­сля па­тра­піў у па­лон пад Вя­зь­май, але здо­леў уця­чы і да­лу­чыў­ся да бе­ла­рус­кіх парт­ыза­наў бры­га­ды Ду­ба­ва, якая дзей­ні­ча­ла ў Ві­цеб­скай воб­лас­ці. Ге­не­рал-лей­тэ­нант арты­ле­рыі Іван Ка­ме­ра, які па­хо­дзіў з Бе­ла­ру­сі, пад­час біт­вы пад Мас­квой ка­ман­да­ваў арты­ле­ры­яй За­ход­ня­га фрон­ту.

Мед­алём “За аб­аро­ну Мас­квы” быў уз­на­га­ро­джа­ны і ка­ман­дзір ба­та­ль­ёна Асоб­най мо­та­страл­ко­вай бры­га­ды асаб­лі­ва­га пры­зна­чэн­ня На­род­на­га ка­мі­са­ры­ята ўнут­ра­ных спраў, Ге­рой Са­вец­ка­га Са­юза Аляк­сандр Раб­цэ­віч, які па­хо­дзіў з Баб­руй­шчы­ны. Ура­джэн­цам Ві­цеб­шчы­ны быў сла­ву­ты ге­не­рал-ма­ёр ка­ва­ле­рыі Леў Да­ва­тар, які за­гі­нуў пад­час аб­аро­ны Мас­квы ў снеж­ні 1941 го­да. Акра­мя шмат­лі­кіх аса­біс­тых рэ­чаў і да­ку­мен­таў удзе­ль­ні­каў біт­вы, цэн­тра­ль­ную час­тку экс­па­зі­цыі скла­да­юць фо­та­да­ку­мен­та­ль­ныя ма­тэ­ры­ялы Му­зея Пе­ра­мо­гі, якія рас­каз­ва­юць аб пад­рых­тоў­цы і пра­вя­дзен­ні ўні­ка­ль­на­га па­ра­да 7 ліс­та­па­да 1941 г. на Крас­най плош­чы ў Мас­кве, з яко­га вай­ско­выя час­ткі, што ў ім удзе­ль­ні­ча­лі, ад­праў­ля­лі­ся про­ста на фронт. Вы­ста­ва бу­дзе да­ступ­ная для агля­ду да 30 сту­дзе­ня 2022 го­да.

Ка­ра­ні агу­ль­най па­мя­ці

У рам­ках ад­крыц­ця ча­со­вай экс­па­зі­цыі так­са­ма ад­быў­ся круг­лы стол з удзе­лам да­след­чы­каў гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны з Рас­іі і Бе­ла­ру­сі. З пры­ві­та­ль­ны­мі сло­ва­мі вы­сту­пі­лі мі­ністр інфар­ма­цыі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ула­дзі­мір Пяр­цоў і пер­шы на­мес­нік мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ва­ле­рый Гра­ма­да, а так­са­ма ў анлайн-рэ­жы­ме бы­ло прад­эман­стра­ва­на ві­дэ­апры­ві­тан­не па­моч­ні­ка прэ­зі­дэн­та Ра­сійскай Фе­дэ­ра­цыі Ула­дзі­мі­ра Мя­дзін­ска­га.

Сус­тар­шы­ня Ра­сійска­га гіс­та­рыч­на­га та­ва­рыс­тва, на­ву­ко­вы кі­раў­нік Інсты­ту­та ўсе­агу­ль­най гіс­то­рыі Рас­ійскай ака­дэ­міі на­вук, ака­дэ­мік Аляк­сандр Чу­бар’ян у сва­ім да­кла­дзе, пры­све­ча­ным ро­лі біт­вы за Мас­кву ў гіс­то­рыі вай­ны, не то­ль­кі пе­ра­ка­наў­ча па­ка­заў яе вы­ра­ша­ль­нае зна­чэн­не і ўплыў на ход падзей, але і падзя­ліў­ся ўлас­ны­мі ўспа­мі­на­мі з тых лё­са­выз­на­ча­ль­ных дзён — дзе­ся­ці­га­до­вым дзі­цём ён тра­піў з Мас­квы ў эва­ку­ацыю ў Ча­ля­бінск раз­ам з ма­ці, якая пра­ца­ва­ла на трак­тар­ным за­во­дзе, які пад­час вай­ны быў пе­ра­пра­фі­лі­ра­ва­ны на вы­пуск тан­каў. Яшчэ двое сва­якоў да­клад­чы­ка бы­лі бай­ца­мі На­род­на­га апал­чэн­ня Мас­квы, ім па­шан­ца­ва­ла вы­жыць на вай­не.

Ака­дэ­мік пад­крэс­ліў, што ме­на­ві­та па­сля біт­вы за Мас­кву па­ча­ло­ся фар­мі­ра­ван­не анты­гіт­ле­раў­скай ка­алі­цыі, якая істот­на да­па­маг­ла на­блі­зіць пе­ра­мо­гу над на­цыз­мам. Біт­ва за Мас­кву бы­ла пер­шым стра­тэ­гіч­ным по­спе­хам са­вец­ка­га вай­ско­ва­га ка­ман­да­ван­ня па­сля шэ­ра­гу пэў­ных пра­лі­каў, па­мы­лак і не­да­хо­паў, да­пуш­ча­ных у пер­шыя ме­ся­цы па­сля на­па­ду гіт­ле­раў­скай Гер­ма­ніі на Са­вец­кі Са­юз. Ме­на­ві­та гэ­тая апе­ра­цыя па­ка­за­ла, што са­вец­кія вой­скі здо­ль­ныя не то­ль­кі зма­гац­ца су­праць аку­пан­таў, але і пе­ра­ма­гаць іх.

Стар­шы­ня Па­ста­яннай ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­яна­ль­на­га схо­ду Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь па ад­ука­цыі, на­ву­цы і ку­ль­ту­ры Ігар Мар­за­люк пад­крэс­ліў важ­насць са­вец­кіх аб­арон­чых апе­ра­цый і по­спе­хаў, да­сяг­ну­тых у іх ця­гам дру­гой па­ло­вы 1941 го­да, якія за­кла­лі пад­му­рак для на­ступ­ных пе­ра­мог і зра­бі­лі­ся за­ло­гам по­спе­ху ў біт­ве за Мас­кву. Так­са­ма гіс­то­рык звяр­нуў ува­гу на ўнё­сак, які зра­бі­лі на ка­рысць аб­аро­ны Мас­квы бе­ла­рус­кія пад­по­льш­чы­кі-чы­гу­нач­ні­кі Мін­ска, Вор­шы і Асі­по­ві­чаў, якія актыў­на дэ­зар­га­ні­зоў­ва­лі тран­спар­тную сіс­тэ­му аку­пан­таў, ла­дзя­чы ды­вер­сіі ды са­ба­таж на чы­гун­цы і вы­во­дзя­чы са строю па­ра­во­зы ды во­да­на­пор­ную сет­ку, што да­зво­лі­ла сар­ваць пла­ны гіт­ле­раў­цаў па да­стаў­цы зброі, бо­епры­па­саў і войск на фронт.

Ды­рэк­тар Інсты­ту­та гіс­то­рыі На­цы­яна­ль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі Ва­дзім Ла­кі­за да­даў, што ў біт­ве за Мас­кву ўдзе­ль­ні­ча­лі ка­ля трох дзя­сят­каў ге­не­ра­лаў-бе­ла­ру­саў, а на­мес­нік ды­рэк­та­ра Дэ­пар­та­мен­та на­ву­кі і ад­ука­цыі Рас­ійска­га ва­енна-гіс­та­рыч­на­га та­ва­рыс­тва Кан­стан­цін Па­ха­люк звяр­нуў ува­гу, што ме­на­ві­та пе­ра­мо­га Са­вец­ка­га Са­юза ў біт­ве за Мас­кву вы­му­сі­ла на­цыс­таў ад­мо­віц­ца ад пла­наў ства­рэн­ня ў Ма­гі­лё­ве ве­лі­зар­на­га ла­ге­ра смер­ці, ана­ла­гіч­на­га па маш­та­бах сум­на­вя­до­мым ла­ге­рам у Са­бі­бо­ры і Трэб­лін­цы. Удзе­ль­ні­кі круг­ла­га ста­ла па­га­дзі­лі­ся ў мер­ка­ван­ні, што ўнё­сак ура­джэн­цаў Бе­ла­ру­сі ў спра­ву агу­ль­най пе­ра­мо­гі сап­раў­ды цяж­ка пе­ра­аца­ніць.