Не­па­рад­ная лес­ві­ца ды “рас­кі­да­нае гняз­до”

№ 49 (1540) 04.12.2021 - 10.12.2021 г

Дык што сёння са спадчынай Рушчыцаў?
10 снеж­ня споў­ніц­ца 151 год з дня на­ра­джэн­ня вы­дат­на­га бе­ла­рус­ка­га мас­та­ка Фер­ды­нан­да Руш­чы­ца (1870–1936). А дзень па­мя­ці яго пры­па­дае на 30 кас­трыч­ні­ка. Не­ка­ль­кі тыд­няў та­му вя­до­мы бе­ла­рус­кі фа­тог­раф Ва­ле­рый Вяд­рэн­ка па­бы­ваў у Баг­да­на­ве. Сва­імі сум­ны­мі ўра­жан­ня­мі ён падзя­ліў­ся ў са­цы­яль­ных сет­ках, да­даў­шы да іх фо­та­здым­кі “па­ра­днай лес­ві­цы”, якая вя­дзе да ся­мей­на­га па­ха­ван­ня Руш­чы­цаў на баг­да­наў­скіх мо­гіл­ках. А так­са­ма да­слаў се­рыю здым­каў і нам. Ска­заць, што фо­та­здым­кі ўраж­ва­юць, — не ска­заць ні­чо­га. І спра­ва зу­сім не ў не­ве­ра­год­най пры­га­жос­ці за­ла­та­во­се­ньс­кіх ве­ча­ро­вых кра­яві­дах. Спра­ва ў лес­ві­цы.

/i/content/pi/cult/880/18640/06.jpgДу­маю, не бу­дзе за­ліш­нім на­га­даць на­шым чы­та­чам, хто та­кі Фер­ды­нанд Руш­чыц і на­ко­ль­кі знач­ная гэ­тая по­стаць у гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га і ўво­гу­ле сус­вет­на­га мас­тац­тва.“Фер­ды­нанд Руш­чыц — яркі прад­стаў­нік сім­ва­ліз­му ў мас­тац­тве, які злу­чыў тра­ды­цыі на­цы­яна­ль­на­га жы­ва­пі­су і за­ход­не­еўра­пей­скіх тэн­дэн­цый, клю­ча­вая фі­гу­ра мас­тац­ка­га жыц­ця Ві­лен­шчы­ны ў між­ва­енны пе­ры­яд. Ён стаў важ­най асо­бай для ку­ль­ту­ры су­час­най Бе­ла­ру­сі, Літ­вы і Поль­шчы. Па­лот­ны мас­та­ка за­хоў­ва­юцца ў му­зе­ях вы­шэй­пе­ра­лі­ча­ных кра­ін, а так­са­ма ў еўра­пей­скіх і аме­ры­кан­скіх му­зей­ных і пры­ват­ных збо­рах”, — так аха­рак­та­ры­за­ва­лі асо­бу мас­та­ка і яго важ­ны ўнё­сак у гіс­то­рыю сус­вет­на­га мас­тац­тва ку­ра­та­ры вір­ту­аль­най вы­ста­вы, пры­све­ча­най Руш­чы­цу, су­пра­цоў­ні­кі На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Бе­ла­ру­сі Аляк­сей Ма­цю­шо­нак і Юлія Лі­сай. Пад­ма­цоў­ва­ючы гэ­тыя сло­вы спра­вай, на­пры­кан­цы 2020 го­да ў Бе­ла­ру­сі ад­свят­ка­ва­лі юбі­лей мас­та­ка.

СЛА­ВУ­ТА­МУ ЗЕМ­ЛЯ­КУ

150-год­дзе з дня на­ра­джэн­ня Фер­ды­нан­да Руш­чы­ца ста­ла на­го­дай для шы­ро­ка­га свят­ка­ван­ня юбі­лею на дзяр­жаў­ным уз­роў­ні, аб чым мы пі­са­лі ў “К” (гл. №№ 46 і 48, 2020). Пры­кла­дам, На­цы­яна­ль­ны банк Бе­ла­ру­сі вы­пус­ціў па­мят­ную ма­не­ту з фраг­мен­там тво­ра Руш­чы­ца “Рас­кі­да­нае гняз­до”. Пры­чым у двух ва­ры­янтах — срэб­ра­ным і мед­на-ні­ке­ле­вым. Бел­пош­та пад­тры­ма­ла іні­цы­яты­ву дзяр­жаў­на­га свят­ка­ван­ня і ства­ры­ла ад­мыс­ло­вы па­што­вы пра­ект — мар­ка і кан­верт пер­ша­га дня, так­са­ма аздоб­ле­ныя пра­ца­мі мас­та­ка. Не за­стаў­ся ўба­ку і На­цы­яна­ль­ны гіс­та­рыч­ны архіў Бе­ла­ру­сі, пад­рых­та­ваў­шы шы­коў­ную вір­ту­аль­ную вы­ста­ву да­ку­мен­таў, якія да­ты­чы­лі­ся як са­мо­га мас­та­ка, так і ро­ду Руш­чы­цаў. Ка­ра­ні яго, як вя­до­ма, на Бе­рас­цей­шчы­не (у 1590 го­дзе ў Бе­рас­цей­скім па­ве­це ВКЛ жыў су­до­вы воз­ны Па­вел Збя­роз­кі Рож­чыч). На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі му­зей Бе­ла­ру­сі ад­ка­заў на падзею мас­тац­кай вы­ста­вай, вы­дан­нем аль­бо­ма прац мас­та­ка “Зям­ля і не­ба Фер­ды­нан­да Руш­чы­ца”, а так­са­ма і вір­ту­аль­най прэ­зен­та­цы­яй, якая бы­ла раз­меш­ча­на на сай­це му­зея. Да­рэ­чы, пад­час ура­чыс­та­га ад­крыц­ця вы­ста­вы пра­моў­цы не раз уз­ды­ма­лі пы­тан­не ад­на­ўлен­ня ся­дзі­бы Руш­чы­цаў у Баг­да­на­ве. Пы­тан­не гэ­та ве­ль­мі да­ўняе. Па­чы­на­ючы з 2015 го­да бе­ла­рус­кія СМІ рэ­гу­ляр­на па­ве­дам­ля­лі, што ў “на­ступ­ным го­дзе бу­дзе ад­ноў­ле­на ся­дзі­ба мас­та­ка”. І так год за го­дам.

Та­ды, у час ад­крыц­ця вы­ста­вы, нам уда­ло­ся атры­маць ка­мен­та­рыі ўсіх за­ці­каў­ле­ных у ад­на­ўлен­ні ба­коў. Мі­ністр ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі Ана­то­лій Мар­ке­віч пад­крэс­ліў “ве­ль­мі знач­ны вы­сі­лак ула­даў Ва­ло­жын­ска­га ра­ёна ў спра­ве за­ха­ван­ня спад­чы­ны Руш­чы­цаў. Што ж да пы­тан­ня ад­на­ўлен­ня ся­дзі­бы, то не­абход­на арга­ні­за­ваць вы­езд у Баг­да­на­ва, каб на ўлас­ныя во­чы ўба­чыць, што з ся­бе за­раз уяў­ляе ко­ліш­няе кот­ліш­ча Руш­чы­цаў. Па­сля гэ­та­га мож­на бу­дзе вес­ці раз­мо­ву аб да­лей­шай су­пра­цы і тых за­ха­дах, якія не­абход­на бу­дзе прад­пры­маць”. Ві­кен­цій Ад­амо­віч, які на той мо­мант з’яўляў­ся на­ча­ль­ні­кам упраў­лен­ня ку­ль­ту­ры, ідэ­ало­гіі і па спра­вах мо­ла­дзі Ва­ло­жын­ска­га рай­вы­кан­ка­ма, ад­ка­заў, што “ў спра­ве ад­на­ўлен­ня ся­дзі­бы ро­ду Руш­чы­цаў за­ці­каў­ле­ны лі­та­ра­ль­на ўсе. І перш за ўсё ўла­ды Ва­ло­жын­ска­га ра­ённа­га, Мін­ска­га аб­лас­но­га вы­кан­ка­маў, вя­до­ма, і Дзяр­жаў­ны мас­тац­кі му­зей. Вя­лі­кую за­ці­каў­ле­насць да ад­на­ўлен­ня ся­дзі­бы мае і ўнук мас­та­ка Фер­ды­нанд Руш­чыц, які ўжо пе­рад­аў для му­зей­най экс­па­зі­цыі ў Баг­да­на­ва не­ка­то­рыя да­ку­мен­ты. Але для рэ­алі­за­цыі пра­екта, зра­зу­ме­ла, па­трэб­на да­па­мо­га ўсёй дзяр­жа­вы, бо ад­на­віць ся­дзі­бу сі­ла­мі ад­на­го Ва­ло­жын­ска­га ра­ёна про­ста не­маг­чы­ма”. Ды­рэк­тар На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Ула­дзі­мір Пра­кап­цоў адзна­чыў, што “пер­шас­ная за­да­ча на сён­няш­ні мо­мант — атры­маць ра­шэн­не вы­шэй­шых дзяр­жаў­ных ула­даў, аб пе­рад­ачы пад му­зей-ся­дзі­бу трох гек­та­раў зям­лі. Без гэ­та­га не­маг­чы­ма рас­па­чаць пра­цы па ад­на­ўлен­ні ся­дзіб­на­га ком­плек­су. Па­куль жа актыў­на шу­ка­юцца кры­ні­цы фі­нан­са­ван­ня. І, зра­зу­ме­ла, пра­цяг­ва­ецца збор ма­тэ­ры­ялаў, да­тыч­ных ся­дзі­бы і ро­ду Руш­чы­цаў”.

Та­кім чы­нам, мы ба­чым, што асо­ба Фер­ды­нан­да Руш­чы­ца ў Бе­ла­ру­сі вя­до­ма ве­ль­мі доб­ра і ўва­га да яе з бо­ку дзяр­жаў­ных уста­ноў год ад го­да то­ль­кі ўзрас­тае.

/i/content/pi/cult/880/18640/pages-5.jpg

НЯ­МА СЛОЎ

Уба­чыў­шы да­сла­ныя ў рэ­дак­цыю фо­та, пер­шай ма­ёй дум­кай бы­ло “бя­ру ся­ке­ру, ма­ла­ток, цві­кі і еду у блі­жэй­шыя вы­ход­ныя ў Баг­да­на­ва”. Бо гля­дзець на пра­ла­ма­ныя пры­ступ­кі лес­ві­цы, на па­рэн­чы, якія па­ва­лі­лі­ся і ці­ха па­мі­ра­юць на зям­лі, на тое, як уста­ля­ва­ны знак “Мес­ца па­ха­ван­ня мас­та­ка Ф.Руш­чы­ца. Ахоў­ва­ецца дзяр­жа­вай”, і як па­расць хмы­зоў ужо ўдо­тык пад­сту­пі­ла да “лес­ві­цы”, без бо­лю бы­ло про­ста не­маг­чы­ма. Ча­му так ста­ла­ся? Ня­ўжо ў ра­ёне не знай­шло­ся маг­чы­мас­ці за­мя­ніць “гэ­та” на не­шта год­нае? Пэў­на ж, ту­ды на­вед­ва­юцца не то­ль­кі ту­рыс­ты, але і, маг­чы­ма, за­меж­ныя гос­ці? Па­сля та­го як эмо­цыі ўляг­лі­ся, пры­йшло жа­дан­не раз­абрац­ца , ча­му так зда­ры­ла­ся і што бу­дзе да­лей. І ака­за­ла­ся, што ў сум­най гіс­то­рыі пра­цяг бу­дзе. Ды які!

ЦІ БУ­ДЗЕ ВЫ­РА­ША­НА ПЫ­ТАН­НЕ?

Каб да­ве­дац­ца пра тое, ці ве­да­юць на Ва­ло­жын­шчне пра пра­блем­ную лес­ві­цу і ці пла­ну­ецца з гэ­тым не­шта ра­біць, мы звяр­ну­лі­ся ў Ва­ло­жын­скі рай­вы­кан­кам. Там нам па­ра­ілі па­ра­змаў­ляць з ды­рэк­та­рам ДУ “Ва­ло­жын­ская цэн­тра­ль­ная ра­ённая біб­лі­ятэ­ка” Ма­ры­яй Шын­гер, якая з’яўля­ецца ку­ра­та­рам пра­екта ўша­на­ван­ня па­мя­ці Фер­ды­нан­да Руш­чы­ца на яго Ма­лой Ра­дзі­ме. Як па­ве­да­мі­ла нам спа­да­ры­ня Ма­рыя Шын­гер, пра­ект праду­гле­джвае по­ўную за­ме­ну ава­рый­най драў­ля­най лес­ві­цы на но­вую, су­час­ную, каб ёй бы­ло зруч­на ка­рыс­тац­ца і лю­дзям з інва­лід­нас­цю, на ваз­ках. Гэ­тыя пра­цы рас­пач­нуц­ца ўжо ў кра­са­ві­ку 2023 го­да. Ка­ля мес­ца па­ха­ван­ня сям’і Руш­чы­цаў з’явіц­ца і інфар­ма­цый­ны стэнд, на якім бу­дзе тэкст пра мас­та­ка і пра род Руш­чы­цаў. Вя­до­ма ж, тэ­ры­то­рыя ва­кол лес­ві­цы і па­ха­ван­няў Руш­чы­цаў, доб­ра па­рос­лая хмы­за­мі, бу­дзе ўпа­рад­ка­ва­на. Ака­за­ла­ся, што яшчэ ад­ным пун­ктам пра­екта на 2022 год прад­угле­джа­на ства­рэн­не му­ра­ла, пры­све­ча­на­га Фер­ды­нан­ду Руш­чы­цу. Па­куль вы­ра­ша­ецца пы­тан­не, мур яко­га з да­моў у Ва­ло­жы­не бу­дзе ад­да­дзе­ны пад му­рал.

Ка­рыс­та­ючы­ся мо­ман­там, за­да­лі мы пы­тан­не ад­нос­на пла­наў ад­на­ўлен­ня ся­дзі­бы. Ака­за­ла­ся, у блі­жэй­шы час, на вя­лі­кі жаль, ся­дзі­ба ад­ноў­ле­на не бу­дзе. Пра­бле­ма перш за ўсё у фі­нан­сах, і сі­ла­мі ра­ёна яе не ад­на­віць. Тут мне ўзга­да­лі­ся све­жыя пры­кла­ды ад­на­ўлен­ня “сва­імі бе­ла­рус­кі­мі сі­ла­мі” кап­лі­цы Арэш­каў у За­ка­зел­лі, а так­са­ма ся­дзі­бы бе­ла­рус­ка­га мас­та­ка На­па­ле­она Орды ва ўро­чыш­чы Чыр­во­ны Двор. Да­рэ­чы, мас­та­ка, не менш вя­до­ма­га, чым Руш­чыц. Ча­му ж там уда­ло­ся, а тут не? Вось мы зу­сім ня­даў­на пі­са­лі пра па­ча­так ад­на­ўлен­ня па­ла­ца Ра­дзі­ві­лаў у Па­ла­неч­цы. Дык там уво­гу­ле ра­шу­чым з’яўля­ецца ме­на­ві­та ва­лан­цёр­скі склад­нік, у якім ха­ва­ецца ве­лі­зар­ны па­тэн­цы­ял. Ча­му б не ска­рыс­тац­ца ім у вы­пад­ку з ся­дзі­бай Руш­чы­ца? Ці не знай­шлі­ся б архі­тэк­та­ры, якія да­па­маг­лі б з пра­ектам ад­на­ўлен­ня? Ду­ма­ецца, пры на­леж­най рас­крут­цы і з’яўлен­ні ў Ва­ло­жы­не ці ў тым са­мым Баг­да­на­ве асо­бы, апан­та­най гэ­тай ідэ­яй, усё б вы­ра­шы­ла­ся са­мым ста­ноў­чым чы­нам.

Мы ж, у ме­ру на­шых маг­чы­мас­цей, гэ­та­му важ­на­му пра­екту па­спры­яем.

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар