“Ліс­та­пад”: на экра­не і па-за ім

№ 48 (1539) 27.11.2021 - 03.12.2021 г

XXVII Мін­скі між­на­род­ны кі­на­фес­ты­валь “Ліс­та­пад” за­вер­ша­ны — фі­ль­мы пра­гле­джа­ны, пе­ра­мож­цы на­зва­ныя. Ад­нак фес­ты­ва­ль­ны кі­на­ты­дзень, які саб­раў у ста­лі­цы Бе­ла­ру­сі мнос­тва кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў з са­мых роз­ных кра­ін, умяс­ціў у ся­бе і іншыя ад­мет­ныя падзеі: твор­чыя сус­трэ­чы, май­стар-кла­сы, круг­лыя ста­лы, пад­пі­сан­не па­гад­нен­няў…

/i/content/pi/cult/879/18633/28.jpg50-год­дзе бе­ла­рус­кай ані­ма­цыі ста­ла ад­ной з га­лоў­ных тэм на фес­ты­ва­лі. Бы­ла прад­стаў­ле­на асоб­ная пра­гра­ма бе­ла­рус­кіх ані­ма­цый­ных сту­жак, два но­выя тво­ры “Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ма” ўдзе­ль­ні­ча­лі ў Кон­кур­се фі­ль­маў для дзі­ця­чай і юнац­кай аўды­то­рыі “Ліс­та­па­дзік” (аб­одва атры­ма­лі пры­зы), а адзін з са­мых аўта­ры­тэт­ных і па­ва­жа­ных рэ­жы­сё­раў Бе­ла­ру­сі Ігар Воў­чак, які сё­ле­та ад­свят­ка­ваў сваё 75-год­дзе, стаў пер­шым уз­на­га­ро­джа­ным: на цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця 20 ліс­та­па­да ў ста­ліч­ным кі­на­тэ­атры “Мас­ква” за­слу­жа­ны дзеяч мас­тац­тваў, рэ­жы­сёр і кам­па­зі­тар Ігар Воў­чак атры­маў спе­цы­яль­ны прыз Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь “За за­ха­ван­не і раз­віц­цё тра­ды­цый ду­хоў­нас­ці ў кі­на­мас­тац­тве”. Прыз мэт­ру кі­но ўру­чыў на­мес­нік прэм’ер-мі­ніс­тра Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ігар Пет­ры­шэн­ка, які за­чы­таў і ві­та­ль­нае сло­ва ўдзе­ль­ні­кам фес­ты­ва­лю ад Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі. Праз не­ка­ль­кі дзён свае вы­ні­кі пад­вёў “Ліс­та­па­дзік”, і кар­ці­на Іга­ра Воў­ча­ка “Прэ­лю­дыя і фу­га” атры­ма­ла спе­цы­яль­ны прыз жу­ры “За сім­фо­нію па­чуц­цяў”. Як ска­за­ла член жу­ры “Ліс­та­па­дзі­ка” рэ­жы­сёр і ды­рэк­тар кі­нас­ту­дыі “Гру­зія-фі­льм” Ха­ту­на Хун­да­дзэ: “Та­кі ці­ка­вы, та­кі эстэ­тыч­ны, та­кі не­звы­чай­ны ані­ма­цый­ны аўта­бі­ягра­фіч­ны фі­льм ра­ней я ба­чы­ла то­ль­кі ў Рэ­зо Габ­ры­ядзэ. “Прэ­лю­дыя і фу­га” — аша­лам­ля­ль­ны фі­льм, усе па­він­ны яго па­гля­дзець”.

/i/content/pi/cult/879/18633/29.jpg27-ы “Ліс­та­пад” стаў мес­цам сус­трэ­чы не то­ль­кі фі­ль­маў з гле­да­ча­мі, але і кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў роз­ных кра­ін — у тым лі­ку кі­нас­ту­дый, вы­твор­цаў фі­ль­маў. Ця­гам тыд­ня ад­бы­ло­ся ня­ма­ла падзей, дзе ства­ра­ль­ні­кі кі­но не про­ста аб­ме­нь­ва­лі­ся дум­ка­мі, але і пад­піс­ва­лі па­гад­нен­ні аб су­пра­цоў­ніц­тве. У ня­дзе­лю 21 ліс­та­па­да ў На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь пра­йшоў круг­лы стол з удзе­лам чле­наў фес­ты­ва­ль­ных дэ­ле­га­цый. На па­чат­ку дыс­ку­сіі ге­не­ра­ль­ны ды­рэк­тар кі­нас­ту­дыі “Бе­ла­русь­фі­льм” Ула­дзі­мір Ка­ра­чэў­скі так акрэс­ліў яе тэ­му: “Пра­па­ную раз­ам аб­мер­ка­ваць, якім па­він­на быць кі­но ў но­вай па­лі­тыч­най, ду­хоў­най і ку­ль­тур­най пра­сто­ры”. Асоб­на ўдзе­ль­ні­кі сус­трэ­чы па­га­ва­ры­лі аб пра­бле­мах агу­ль­на­га кі­нап­ра­ка­ту.

Рас­ійскі акцёр і гра­мад­скі дзеяч, прэ­зі­дэнт кі­на­фес­ты­ва­лю “За­ла­ты Ві­цязь” Мі­ка­лай Бур­ля­еў пра­па­на­ваў ства­рыць кан­фе­дэ­ра­цыю твор­чых са­юзаў Са­юзнай дзяр­жа­вы, да якой маг­лі б да­лу­чыц­ца прад­стаў­ні­кі Та­джы­кіс­та­на, Уз­бе­кіс­та­на, Кыр­гыз­ста­на і іншых по­стса­вец­кіх кра­ін. Ідэю пад­тры­маў ге­не­ра­ль­ны ды­рэк­тар Аген­цтва кі­не­ма­таг­ра­фіі Рэ­спуб­лі­кі Уз­бе­кіс­тан Фір­даўс Аб­ду­ха­лі­каў. Ён падзя­ліў­ся і доб­ры­мі на­ві­на­мі са сва­ёй Ра­дзі­мы: па­сля вя­лі­ка­га пе­ра­пын­ку ад­ра­джа­ецца Таш­кен­цкі між­на­род­ны кі­на­фес­ты­валь, цал­кам рэ­кан­стру­ява­на кі­нас­ту­дыя “Уз­бек­фі­льм”, ад­ро­джа­ны Дом кі­но, ад­кры­ты но­вы Му­зей кі­но і ўзбек­скі фі­лі­ял Усе­ра­сій­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та кі­но, пра­цяг­ва­ецца шчы­ль­нае су­пра­цоў­ніц­тва з Бе­ла­рус­сю — ужо ча­ты­ры фі­ль­мы зня­та ўзбек­скі­мі кі­не­ма­таг­ра­фіс­та­мі з удзе­лам кі­нас­ту­дыі “Бе­ла­ру­сь­фі­льм”. Да­рэ­чы, ад­на з гэ­тых сту­жак — “Ілхак” рэ­жы­сё­ра Джа­хан­гі­ра Ахме­да­ва — і атры­ма­ла сё­ле­та Грын-пры “Ліс­та­па­да”. Тэ­ма ме­ла пра­цяг на на­ступ­ны дзень: Да­га­вор аб су­пра­цоў­ніц­тве кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў дзвюх кра­ін пад­пі­са­лі ге­не­ра­ль­ны ды­рэк­тар “Бе­ла­ру­сь­фі­ль­ма” Ула­дзі­мір Ка­ра­чэў­скі і ге­не­ра­ль­ны ды­рэк­тар Аген­цтва кі­не­ма­таг­ра­фіі Уз­бе­кіс­та­на Фір­даўс Аб­ду­ха­лі­каў. У ім за­ма­ца­ва­ны да­моў­ле­нас­ці пра здым­кі яшчэ дзвюх су­мес­ных сту­жак: “Уз­бек­скі леў” — пра Ге­роя Са­вец­ка­га Са­юза Ма­ма­да­лі Тап­вал­ды­ева, яко­га ва­енны лёс звя­заў з бе­ла­рус­кай зям­лёй, і “Уз­беч­ка” — пра дзяў­чы­ну-снай­пе­ра, пра­та­ты­пам для якой ста­ла ле­ген­дар­ная Зі­ба Га­ні­ева, што зніш­чы­ла со­тні фа­шыс­таў.

/i/content/pi/cult/879/18633/30.jpgНа яшчэ бо­льш вы­со­кім уз­роў­ні 22 ліс­та­па­да ў штаб-ква­тэ­ры Вы­кан­ка­ма СНД у Мін­ску пра­йшла сус­трэ­ча прад­стаў­ні­коў кі­на­індус­трый, кі­раў­ні­коў на­цы­яна­ль­ных кі­нас­ту­дый дзе­вя­ці кра­ін — Арме­ніі, Бе­ла­ру­сі, Ка­зах­ста­на, Кыр­гыз­ста­на, Рас­іі, Та­джы­кіс­та­на, Тур­кме­ніс­та­на, Уз­бе­кіс­та­на і Гру­зіі. Вы­ні­кам сус­трэ­чы ста­ла пад­пі­сан­не 9-ба­ко­ва­га Па­гад­нен­ня аб су­пра­цоў­ніц­тве. Бы­лі агу­ча­ны іні­цы­яты­вы аб пра­цы над су­мес­ны­мі кі­на­праекта­мі, аб арга­ні­за­цыі зды­мак на тэ­ры­то­ры­ях іншых кра­ін, аб ства­рэн­ні адзі­най акцёр­скай ба­зы да­ных. Ды­рэк­тар дэ­пар­та­мен­та гу­ма­ні­тар­на­га су­пра­цоў­ніц­тва, агу­ль­на­па­лі­тыч­ных і са­цы­яль­ных пра­блем Вы­кан­ка­ма СНД Аляк­сей Са­зо­наў за­зна­чыў: “Да­ку­мент са спі­сам асноў­ных ме­рап­ры­емстваў су­пра­цоў­ніц­тва дзяр­жаў СНД у га­лі­не ку­ль­ту­ры ня­змен­на ўклю­чае ў ся­бе пе­ра­лік зна­ка­вых для Сад­руж­нас­ці між­на­род­ных кі­на­фес­ты­ва­ляў. Ся­род іх — “За­ла­ты аб­ры­кос” у Арме­ніі, у Бе­ла­ру­сі — між­на­род­ны фес­ты­валь ані­ма­цый­ных фі­ль­маў “Ані­ма­ёўка” і мін­скі “Ліс­та­пад”, кі­на­фес­ты­валь кра­ін СНД і Бал­тыі ў Рас­іі, у Кыр­гыз­ста­не што­год пра­во­дзіц­ца “Умут” — Фо­рум ма­ла­до­га кі­но кра­ін СНД”. Так­са­ма Аляк­сей Са­зо­наў зга­даў, што Вы­кан­кам СНД на Мін­скім між­на­род­ным кі­на­фес­ты­ва­лі “Ліс­та­пад” уру­чае спе­цы­яль­ны прыз “Кі­но без меж­аў”.

23 ліс­та­па­да ў До­ме кі­но пра­йшоў ве­чар па­мя­ці рэ­жы­сё­ра Вік­та­ра Ту­ра­ва, пры­све­ча­ны 85-год­дзю з дня яго на­ра­джэн­ня. З успа­мі­на­мі вы­сту­пі­лі ка­ле­гі кі­на­рэ­жы­сё­ра, артыс­ты, якія зды­ма­лі­ся ў яго фі­ль­мах, яго дзе­ці — Арцём Ту­раў, Але­на Ту­ра­ва — так­са­ма зна­ка­мі­ты бе­ла­рус­кі рэ­жы­сёр і член жу­ры сё­лет­ня­га фес­ты­ва­лю “Ліс­та­пад” у раз­дзе­ле “Кі­но ма­ла­дых”. Але­на Ту­ра­ва адзна­чы­ла: “Ёсць па­мяць, якую дзяр­жа­ва да­па­ма­гае нам за­ха­ваць: існу­юць ву­лі­цы імя Ту­ра­ва, з’яўля­юцца па­мят­ныя дош­кі, у Ма­гі­лё­ве што­год пра­хо­дзіць цэ­лы кі­на­ты­дзень “Ту­раў­ская во­сень”. А на “Ліс­та­па­дзе” тра­ды­цый­на ўру­ча­ецца прыз імя Вік­та­ра Ту­ра­ва, якім і сё­ле­та бу­дзе адзна­ча­ны фі­льм з кон­кур­су ма­ла­дзёж­на­га кі­но”. Гле­да­чы ўба­чы­лі пер­шую мас­тац­кую стуж­ку Вік­та­ра Ту­ра­ва “Це­раз мо­гіл­кі” 1964 го­да, якая ўва­хо­дзіць у спіс ста леп­шых фі­ль­маў све­ту пра вай­ну. У Му­зеі гіс­то­рыі кі­но пра­цуе вы­ста­ва “Вік­тар Ту­раў. Под­ых жыц­ця”, а ўвесь фес­ты­ва­ль­ны ты­дзень па­каз­ва­лі­ся яго­ныя фі­ль­мы.

Ся­род ад­мет­ных гас­цей фес­ты­ва­лю сё­ле­та быў япон­скі акцёр, рэ­жы­сёр, ства­ра­ль­нік са­му­рай-шоу “Ка­муі” Тэ­цу­ра Сі­ма­гу­ці. Ад­на з най­бо­льш зна­ка­мі­тых яго ра­бот — у ды­ло­гіі Квен­ці­на Та­ран­ці­на “Забіць Бі­ла”, дзе май­стар-са­му­рай не то­ль­кі быў па­ста­ноў­шчы­кам ба­явых сцэн, але і сыг­раў за­па­мі­на­ль­ную ро­лю. У чац­вер 25 ліс­та­па­да Тэ­цу­ра Сі­ма­гу­ці пра­вёў у Мін­ску май­стар-клас для бе­ла­рус­кіх кас­ка­дзё­раў, які му­зыч­на ўпры­гож­ва­ла яго жон­ка, спя­вач­ка і аўтар пе­сень Мі­ка Ка­ба­ясі. А пе­рад гэ­тым Ула­дзі­мір Ка­ра­чэў­скі ад імя кі­нас­ту­дыі “Бе­ла­ру­сь­фі­льм” і Тэ­цу­ра Сі­ма­гу­ці пад­пі­са­лі Па­гад­нен­не аб доў­га­тэр­мі­но­вым су­пра­цоў­ніц­тве, якое ста­ла пер­шым у гіс­то­рыі для бе­ла­рус­кіх і япон­скіх кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў: на­пе­ра­дзе шэ­раг су­мес­ных пра­ектаў.

Гуч­ны­мі па­ка­за­мі адзна­чы­ла­ся па­за­кон­кур­сная пра­гра­ма. Шмат ува­гі бы­ло над­адзе­на ўра­чыс­тай бе­ла­рус­кай прэм’еры да­ку­мен­та­ль­най стуж­кі “Qazaq. Гіс­то­рыя за­ла­то­га ча­ла­ве­ка” рэ­жы­сё­ра Іга­ра Ла­па­цён­ка — сус­трэ­ча з твор­чай гру­пай фі­ль­ма, прэс-кан­фе­рэн­цыі. Ка­зах­стан­ская прэм’ера ад­бы­ла­ся ле­там, еўра­пей­ская — на ня­даў­нім Рым­скім кі­на­фес­ты­ва­лі, трэ­ці па­каз — на “Ліс­та­па­дзе”: фі­льм ство­ра­ны на пад­ста­ве не­ка­ль­кіх інтэрв’ю сус­вет­на сла­ву­та­га аме­ры­кан­ска­га кі­на­рэ­жы­сё­ра Олі­ве­ра Стоў­на з пер­шым Прэ­зі­дэн­там Рэ­спуб­лі­кі Ка­зах­стан Нур­сул­та­нам На­зар­ба­евым. Ад­ну з най­бо­льш знач­ных ра­бот апош­ня­га ча­су, якая сап­раў­ды за­ці­ка­ві­ла шы­ро­кую пуб­лі­ку ў роз­ных кра­інах, прад­ста­ві­ла кі­нас­ту­дыя “Уз­бек­фі­льм” — вос­тра­сю­жэт­ную дра­му “Я — не тэ­ра­рыст” Му­ха­ма­да Алі Іскан­да­ра­ва: пра тых, хто да­лу­чыў­ся да тэ­ра­рыс­тыч­ных гру­по­вак. Сус­вет­ную прэм’еру свай­го но­ва­га фі­ль­ма “Лёт­чык” ме­на­ві­та ў Мін­ску зла­дзіў рас­ійскі рэ­жы­сёр і прадзю­сар Рэ­нат Даў­ля­ць­яраў, які сё­ле­та ўзна­ча­ль­ваў жу­ры Асноў­на­га кон­кур­су ігра­во­га кі­но. “Лёт­чык” — ва­енная дра­ма, у сю­жэ­це якой вы­ка­рыс­та­на рэ­аль­ная гіс­то­рыя ле­ген­дар­на­га Аляк­сан­дра Ма­рэ­сь­ева. Уво­гу­ле, пра­гра­ма рас­ійскіх фі­ль­маў на гэ­тым фес­ты­ва­лі бы­ла на­сы­ча­най і яскра­вай. І гэ­та то­ль­кі асоб­ныя ра­бо­ты, якія пры­цяг­ну­лі ўва­гу гле­да­чоў і прэ­сы ў па­за­кон­кур­снай пра­гра­ме “Ліс­та­па­да”.