Ха­ла­ды на­сту­пі­лі. А што ў Буд­сла­ве?

№ 48 (1539) 27.11.2021 - 03.12.2021 г

Чым за­вяр­шыў­ся пер­шы се­зон рэ­стаў­ра­цыі “бе­ла­рус­ка­га Нотр-Да­ма”
На­га­да­ем, што ра­ні­цай 11 мая 2021 го­да са­цы­яль­ныя сет­кі лі­та­ра­ль­на ўзар­ва­лі­ся ад ша­ку­ючай на­ві­ны з Буд­сла­ва: пад стра­хой На­цы­яна­ль­на­га сан­кту­арыя Ма­ці Бо­жай Буд­слаў­скай з не­вя­до­май пры­чы­ны па­чаў­ся моц­ны па­жар. Ад­ра­зу та­ды пры­га­даў­ся пад­обны вы­па­дак двух­га­до­вай да­ўні­ны, то­ль­кі бо­льш гла­ба­ль­на­га маш­та­бу, — пол­ымя, што зніш­чае сім­вал Па­ры­жа — кас­цёл Нотр-Дам. Фо­та­здым­кі та­го, як па­во­лі раз­рас­та­ецца плош­ча па­жа­ру ўжо на буд­слаў­скай свя­ты­ні і як ад­чай­на па­жар­ні­кі зма­га­юцца з агнём, як вер­ні­кі ра­ту­юць тое, што мож­на бы­ло вы­нес­ці з кас­цё­ла, вы­клі­ка­лі шок. Бы­лі агнём аб­па­ле­ныя ды ва­дой за­лі­тыя ста­ра­даў­нія кас­це­ль­ныя му­ры. Скур­ча­ная мед­ная аб­шыў­ка ста­ро­га да­ху ды аб­га­рэ­лыя ста­га­до­выя драў­ля­ныя бру­сы, на якой ён тры­маў­ся, зры­ну­тыя з вы­шы­ні, пе­ра­ўтва­ры­лі­ся ў змроч­ныя інста­ля­цыі. Аб тым, што ад­бы­ло­ся да­лей, мы і рас­па­вя­дзем на­шым чы­та­чам.

/i/content/pi/cult/879/18631/24.jpgАд­ной з пер­шых ад­гук­ну­ла­ся на надзвы­чай­нае зда­рэн­не га­зе­та “Ку­ль­ту­ра” (гл. № 20, 2021). У ка­мен­та­рыі на­ша­му жур­на­ліс­ту Ільі Сві­ры­ну на­ча­ль­нік упраў­лен­ня па ахо­ве гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь На­тал­ля Хвір рас­па­вя­ла пра вы­ні­кі свай­го ві­зі­ту ў Буд­слаў і раз­мо­вы з прад­стаў­ні­ка­мі Ка­та­ліц­ка­га кас­цё­ла ў Бе­ла­ру­сі: “Той эпі­тэт (Нотр-Дам), які так час­та ўжы­ва­ецца ў СМІ , лі­чу цал­кам да­пуш­ча­ль­ным: гэ­та сап­раў­ды тра­ге­дыя для на­шай спад­чы­ны. Без сум­не­ву, “бе­ла­рус­кі Нотр-Дам” трэ­ба ад­на­віць у са­мы ка­рот­кі тэр­мін з мак­сі­ма­ль­най якас­цю. І пер­шая за­да­ча — гэ­та, вя­до­ма, на­крыць яго да­хам, каб атмас­фер­ныя апад­кі не зніш­чы­лі каш­тоў­ны дэ­кор. Важ­на зра­біць гэ­та лі­та­ра­ль­на ў най­блі­жэй­шы час, яшчэ да на­ступ­лен­ня ха­ла­доў”.

Ме­на­ві­та та­ды, пад­час сус­трэ­чы з прад­стаў­ні­ка­мі кас­цё­ла, бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не не аб­мя­жоў­вац­ца ча­со­вай кан­сер­ва­цы­яй да­ху, а ра­біць па­ўна­вар­тас­ную рэ­стаў­ра­цыю з рэ­кан­струк­цы­яй усёй да­ха­вай сіс­тэ­мы. Так­са­ма быў вы­ка­за­ны спа­дзеў, што гэ­тыя пра­цы ста­нуць па­чат­кам па­этап­най рэ­стаў­ра­цыі ўся­го кас­цё­ла. Бо, што на­зы­ва­ецца, час на­спеў. За апош­нія 30 год улас­ні­кі кас­цё­ла (Ка­та­ліц­кі кас­цёл) аб­мя­жоў­ва­лі­ся то­ль­кі ня­знач­ным кас­ме­тыч­ным ра­мон­там, пры­чым без удзе­лу сур’ёзных спе­цы­яліс­таў. Та­му “стан гэ­тай каш­тоў­нас­ці і да па­жа­ру па­кі­даў жа­даць леп­ша­га”. Што да та­го, якую ро­лю ў ад­на­ўлен­ні кас­цё­ла му­сі­ла б ад­ыгры­ваць дзяр­жа­ва, На­тал­ля Хвір ска­за­ла так: “Па ма­ім мер­ка­ван­ні, цал­кам да­рэ­чы бы­ла б на­ўпрос­та­вая фі­нан­са­вая да­па­мо­га з бо­ку дзяр­жа­вы. Свя­ты­ня ў Буд­сла­ве з’яўля­ецца ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­цю між­на­род­на­га маш­та­бу. Да ўся­го, архі­тэк­тур­ны по­мнік не­па­рыў­на звя­за­ны з эле­мен­там не­ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­тур­най спад­чы­ны, які мае сус­вет­нае пры­знан­не, — Буд­слаў­скі фэст уклю­ча­ны ў Спіс не­ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­тур­най спад­чы­ны UNESCO. І та­му спра­ва ад­на­ўлен­ня по­мні­ка архі­тэк­ту­ры па­він­на быць агу­ль­най для на­ша­га на­ро­да”.

У лі­пе­ні мы яшчэ раз звяр­ну­лі­ся да гэ­тай тэ­мы (гл. “К” № 32, 2021). Жур­на­ліст “Ку­ль­ту­ры” Па­вел Са­лаў­ёў на пад­ста­ве ка­мен­та­рыя про­баш­ча кас­цё­ла ксян­дза Дзміт­рыя Ду­бо­ві­ка рас­па­вёў пра пер­шыя вы­ні­кі рэ­стаў­ра­цыі. Вы­свет­лі­ла­ся, што ад­ра­зу па­сля па­жа­ру бы­ла ство­ра­на ка­мі­сія па лік­ві­да­цыі яго на­ступ­стваў, якую ачо­ліў біс­куп Аляк­сандр Яшэў­скі і якая шчы­ль­на су­пра­цоў­ні­чае з Мі­ніс­тэр­ствам ку­ль­ту­ры. Па­ча­ла­ся рас­пра­цоў­ка пра­ектнай да­ку­мен­та­цыі і атры­ман­не ўсіх да­зво­лаў. Ака­за­ла­ся, што лі­та­ра­ль­на за ме­сяц (а гро­шы на ад­на­ўлен­не кас­цё­ла па­ча­лі збі­раць ужо ў дзень па­жа­ру) быў саб­ра­ны 1 мі­ль­ён руб­лёў ахвя­ра­ван­няў. Пра­ўда, та­ды ксёндз Ду­бо­вік па­ве­да­міў, што саб­ра­на­га ледзь хо­піць для па­бу­до­вы ча­со­ва­га да­ху. Тэр­мін за­кан­чэн­ня гэ­та­га эта­пу прац быў пры­зна­ча­ны на 30 ве­рас­ня. Каб па­спець у час, вах­та­вым ме­та­дам ад­каз­най пра­цай за­ня­лі­ся 18 ча­ла­век з фі­лі­яла ААТ “Пра­мтэх­ман­таж” МК №2 пад кі­раў­ніц­твам га­лоў­на­га інжы­не­ра Аляк­сан­дра Ку­ка­рэ­кі. На­мес­нік стар­шы­ні Мя­дзе­льс­ка­га рай­вы­кан­ка­ма па са­цы­яль­най сфе­ры і ідэ­ала­гіч­най ра­бо­це Іна Ба­ры­ева ў сва­ім ка­мен­та­рыі вы­ка­за­ла спа­дзеў, што агу­ль­ны­мі на­ма­ган­ня­мі ўла­ды і гра­ма­ды кас­цёл бу­дзе ад­ноў­ле­ны. Што ж да­ты­чыц­ца фі­нан­са­ван­ня та­кіх блі­жэй­шых аспек­таў рэ­стаў­ра­цыі, як інжы­не­рыя, ман­таж ку­па­ла і ад­на­ўлен­не фрэ­сак, то, па­вод­ле слоў спа­да­ры­ні Ба­ры­евай, “яны па­він­ны бу­дуць быць апла­ча­ны агу­ль­на з да­па­мо­гай дзяр­жаў­на­га бю­джэ­ту”. Сап­раў­ды, ка­лі га­вор­ка вя­дзец­ца пра па­ўна­вар­тас­ную рэ­стаў­ра­цыю ўся­го аб’екта, то без да­па­мо­гі дзяр­жа­вы не аб­ысці­ся.

ПЕР­ШЫ РУ­БЕЖ УЗ­ЯТЫ

Пры­йшоў час пад­вес­ці вы­ні­кі пер­ша­га эта­пу рэ­стаў­ра­цыі, рас­па­вес­ці, што за гэ­тыя ме­ся­цы бы­ло зроб­ле­на, а так­са­ма што ў пла­нах рэ­стаў­ра­та­раў на 2023—2024 га­ды.

2 ве­рас­ня ў Мін­ску пра­йшло 81-е па­за­чар­го­вае па­ся­джэн­не Кан­фе­рэн­цыі Ка­та­ліц­кіх Біс­ку­паў у Бе­ла­ру­сі. Пад­час сус­трэ­чы бы­ла агу­ча­на спра­ваз­да­ча стар­шы­ні ка­мі­сіі Мін­ска-Ма­гі­лёў­скай архі­ды­яцэ­зіі па спра­вах лік­ві­да­цыі на­ступ­стваў па­жа­ру ў На­цы­яна­ль­ным сан­кту­арыі Ма­ці Бо­жай Буд­слаў­скай біс­ку­па Аляк­сан­дра Яшэў­ска­га, які па­ве­да­міў, што агу­ль­ная су­ма ахвя­ра­ван­няў фі­зіч­ных і юры­дыч­ных асоб скла­ла 1 029 979 руб­лёў. Срод­кі бы­лі вы­ка­рыс­та­ны на апла­ту ра­мон­тна-бу­даў­ні­чых ра­бот у кас­цё­ле, аван­сы пад­рад­чы­кам, экс­пер­ты­зы, за­куп­ку ма­тэ­ры­ялаў і іншыя мэ­та­выя па­трэ­бы. Пра­ўда, бы­ло адзна­ча­на, што для за­вяр­шэн­ня эта­пу ўступ­най кан­сер­ва­цыі, якая па­пя­рэд­ні­чае пра­цы па грун­тоў­най рэ­стаў­ра­цыі, не ха­пае яшчэ ка­ля 400 000 руб­лёў (да­рэ­чы, кож­ны мо­жа зра­біць свой унё­сак у ад­на­ўлен­не кас­цё­ла, пе­ра­лі­чыў­шы гро­шы на ад­па­вед­ны ра­ху­нак). А ўся­го для ад­на­ўлен­ня да­ху спат­рэ­біц­ца 2 200 000 руб­лёў. Біс­куп Яшэў­скі па­ве­да­міў, што дзей­ні­чае і дзяр­жаў­ная ка­мі­сія па лік­ві­да­цыі на­ступ­стваў па­жа­ру, у склад якой ува­хо­дзяць так­са­ма і прад­стаў­ні­кі Кас­цё­ла.

Мы па­ці­ка­ві­лі­ся ў про­баш­ча кас­цё­ла, ксян­дза Дзміт­рыя Ду­бо­ві­ка са­мы­мі апош­ні­мі на­ві­на­мі.

— На сён­няш­ні дзень ча­со­вы дах з ме­та­лап­ро­фі­лю ўста­ля­ва­ны. У бу­ду­чы­ні, згод­на з пра­ектам, ме­та­ла­кан­струк­цыі, які­мі за­мя­ні­лі драў­ля­ную кан­струк­цыю да­ха, за­ста­нуц­ца, але па­крыц­цё з ме­та­лап­ро­фі­лю з бля­хі бу­дзе за­ме­не­на на мед­нае, якое бы­ло да па­жа­ру. Так­са­ма бы­ла зроб­ле­на стра­хоў­ка пад ку­па­лам, бо яго ве­ль­мі сур’ёзны стан вы­клі­каў за­кла­по­ча­насць у інжы­не­раў. На жаль, з-за над­вор’я не па­спе­лі за­вяр­шыць пра­цы з ку­па­лам. Пла­ну­ем зра­біць тое вяс­ной. Але для та­го, каб іх за­вяр­шыць, спат­рэ­бяц­ца да­во­лі знач­ныя срод­кі. На да­дзе­ны мо­мант рых­ту­емся пад­аць за­яўку на рас­пра­цоў­ку інжы­нер­на­га пра­екта. У яго бу­дуць ува­хо­дзіць ума­ца­ван­не і гід­ра­іза­ля­цыя пад­мур­каў кас­цё­ла, ума­ца­ван­не цо­ка­ль­на­га па­вер­ха, пра­клад­ка дрэ­наж­най сіс­тэ­мы, ума­ца­ван­не і іншыя пра­цы, звя­за­ныя са шчы­лі­на­мі ў му­рах. Нас ве­ль­мі тур­буе пра­вы неф, дзе мо­жа аб­ва­ліц­ца час­тка пад­пруж­най аркі. Бу­дзем за­ймац­ца не то­ль­кі тым да­хам, які зга­рэў, але і аца­ле­лай час­ткай. Ду­ма­ем, што пра­екта­ван­не за­вер­шыц­ца ў ся­рэ­дзі­не 2022 го­да. А яго рэ­алі­за­цыя па­він­на бу­дзе пра­йсці ў 2023—2024 га­дах. На на­ступ­ны год у нас за­пла­на­ва­на за­вяр­шыць усе пра­цы, звя­за­ныя з ку­па­лам, яго ўма­ца­ван­не. А яшчэ пла­ну­ем рас­крыць жы­ва­піс, які ёсць у ку­па­ль­най час­тцы. Гэ­та­му ве­ль­мі да­па­мо­жа той на­вес, які ўжо зроб­ле­ны. Ве­ль­мі доб­ра, што знай­шлі­ся спон­са­ры і для пра­вя­дзен­ня прац у ба­зі­лі­цы. У на­ступ­ным го­дзе бу­дуць асоб­на пра­во­дзіц­ца ра­бо­ты ў кас­цё­ле Най­свя­цей­шай Пан­ны Ма­рыі, то-бок у “ста­рым кас­цё­ле”. Там так­са­ма да­во­лі вя­лі­кі аб’ём прац. Пе­рад­усім гэ­та рэ­стаў­ра­цыя алта­ра, які быў па­бу­да­ва­ны ў 1649 го­дзе. За­раз ідзе рас­пра­цоў­ка інжы­нер­на­га пра­екта.

На за­вяр­шэн­не на­ша­га апа­вя­дан­ня за­ста­ло­ся рас­па­вес­ці пра іншыя “буд­слаў­скія ці­ка­вос­ткі”.

БУД­СЛАЎ­СКІЯ КУ­РАН­ТЫ

Не так да­ўно ў Се­ці­ве з’яві­ла­ся інфар­ма­цыя, што ня­даў­на бы­ла за­вер­ша­на рэ­стаў­ра­цыя ста­ра­жыт­на­га га­дзін­ні­ка, які зна­хо­дзіц­ца ў кас­це­ль­най ве­жы на вы­шы­ні ка­ля 50 мет­раў. Рэ­стаў­ра­цыю, якая доў­жы­ла­ся два га­ды, пра­во­дзі­лі пра­фе­сій­ныя май­стры Аляк­сандр Пет­ра­коў, Аляк­сандр Ла­гу­но­віч-Ча­рап­ко і Аляк­сандр Ла­бус. Ця­пер кож­ную ра­ні­цу ксёндз-про­башч за­во­дзіць га­дзін­ні­ка­вы ме­ха­нізм ад­мыс­ло­вы­мі пры­ла­да­мі, па­сля ча­го ку­ран­ты ад­ліч­ва­юць бо­ем кож­ную чвэрць ча­су.

“АД­БУ­ДУ­ЕМ БУД­СЛАЎ РАЗ­АМ”

Да­бра­чын­ны ма­ра­фон пад та­кой на­звай, які стар­та­ваў 23 кас­трыч­ні­ка, за­вяр­шыў­ся 21 ліс­та­па­да кан­цэр­там ду­хоў­най му­зы­кі ў вы­ка­нан­ні му­зы­кан­таў па­ра­фіі Най­свя­цей­шай Трой­цы (Свя­то­га Ро­ха) на За­ла­той гор­цы ў Мін­ску. Ма­ра­фон, які меў на мэ­це збор срод­каў на ад­на­ўлен­не па­шко­джа­на­га па­жа­рам На­цы­яна­ль­на­га сан­кту­арыя Ма­ці Бо­жай Буд­слаў­скай, пра­хо­дзіў у роз­ных мясц­інах Бе­ла­ру­сі, у лі­ку і ў Лі­дзе, дзе мож­на бы­ло па­слу­хаць ня­даў­на ад­ноў­ле­ны арган у кас­цё­ле Уз­вы­шэн­ня Свя­то­га Кры­жа.

АРХІЎ­НЫ КІ­РУ­НАК

Як па­ве­дам­ля­ецца на сай­це На­цы­яна­ль­на­га гіс­та­рыч­на­га архі­ва Бе­ла­ру­сі, 13 ве­рас­ня ў вы­ні­ку пра­цы па вы­яўлен­ні да­ку­мен­таў у архі­вах ку­ль­та­вых уста­ноў су­пра­цоў­ні­ка­мі архі­ва — на­мес­ні­кам ды­рэк­та­ра Дзя­ні­сам Лі­сей­чы­ка­вым і за­гад­чы­кам ад­дзе­ла інфар­ма­цый­на-по­шу­ко­вых сіс­тэм Ма­ры­най Скі­да­на­вай — быў апі­са­ны архіў па­ра­фіі Уне­баў­зяц­ця Най­свя­цей­шай Пан­ны Ма­рыі ў вёс­цы Буд­слаў, у якім утрым­лі­ва­юцца да­ку­мен­ты з 1731 па 1930-я га­ды. З ксян­дзом Дзміт­ры­ем Ду­бо­ві­кам бы­ла за­клю­ча­на да­мо­ва аб вы­ра­бе ліч­ба­вых ко­пій мет­рыч­ных кніг і спа­вя­да­ль­ных ве­да­мас­цей і пе­рад­ачы іх у архіў. У раз­мо­ве з на­мі Дзміт­рый Ду­бо­вік вы­ка­заў спа­дзеў, што гэ­тыя да­ку­мен­ты па­сля ўрэ­гу­ля­ван­ня юры­дыч­ных пы­тан­няў з’явяц­ца ў ад­кры­тым дос­ту­пе і ста­нуць да­сяж­ны­мі тым, хто за­йма­ецца по­шу­кам інфар­ма­цыі аб сва­іх про­дках.

Фо­та ўзя­та з парт­ала budslau.by

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар