З най­ноў­шы­мі тэх­на­ло­гі­ямі на “вы”

№ 48 (1539) 27.11.2021 - 03.12.2021 г

Чым жы­вуць і як пра­цу­юць му­зеі роз­ных рэ­гі­ёнаў Бе­ла­ру­сі пад­час не­спры­яль­най эпі­дэ­мі­яла­гіч­най сіту­ацыі?
Пра­ца му­зей­ных су­пра­цоў­ні­каў сён­ня, у ча­сы пан­дэ­міі Covid19, як і пра­ца ўсіх ку­льт­ра­бот­ні­каў Бе­ла­ру­сі, звя­за­на са шмат­лі­кі­мі цяж­кас­ця­мі. Гэ­та і эпі­дэ­мі­яла­гіч­ныя аб­ме­жа­ван­ні на на­вед­ван­не ўста­ноў ку­ль­ту­ры, і ад­сут­насць за­меж­ных ту­рыс­таў, якія ра­ней знач­на спры­ялі па­паў­нен­ню “скар­бон­кі” плат­ных па­слуг, і не­абход­насць акты­ві­за­цыі пра­цы ў інтэр­нэ­це, у са­цы­яль­ных сет­ках і на ві­дэ­ахос­тын­гах.

/i/content/pi/cult/879/18629/20.jpgСта­рое і но­вае

Але ж не сак­рэт, што ку­льт­ра­бот­ні­кі — лю­дзі твор­чыя, здо­ль­ныя да пе­ра­бу­до­вы свай­го мыс­лен­ня, ад­кры­тыя да но­ва­га і акту­аль­на­га. Так што сён­няш­няя сі­ту­ацыя ў мно­гіх му­зей­ных уста­но­вах Бе­ла­ру­сі пры­му­сі­ла му­зей­шчы­каў шу­каць іншыя шля­хі для за­ваб­лі­ван­ня на­вед­ва­ль­ні­каў — пры­чым як рэ­аль­ных, так і вір­ту­аль­ных.

На­прык­лад, у Ста­ра­да­рож­скім гіс­то­ры­ка-этнаг­ра­фіч­ным му­зеі да­ўно асво­ілі пра­вя­дзен­не вір­ту­аль­ных вы­стаў.

— Да та­го ж мы ця­пер ла­дзім акцыю, пад­час якой па­каз­ва­ем на­шым на­вед­ва­ль­ні­кам які-не­будзь экс­па­нат, рас­каз­ва­ем пра яго гіс­то­рыю, пра тое, як ён тра­піў да нас у за­пас­ні­кі, — ка­жа ды­рэк­тар му­зей­най уста­но­вы На­тал­ля Ба­цы­ле­ва.

Ва ўста­но­ве зды­ма­юцца ві­дэ­аро­лі­кі, якія по­тым вы­кла­да­юцца ў інтэр­нэ­це і вы­клі­ка­юць сап­раў­дную ці­ка­васць у мно­гіх гле­да­чоў. На­прык­лад, на­пя­рэ­дад­ні Но­ва­га, 2021 го­да му­зей­шчы­кі зня­лі ро­лік-агляд пра на­ва­год­нія цац­кі 1980–1990-х га­доў, што зна­хо­дзяц­ца ця­пер у му­зей­ных фон­дах.

Але му­зей­шчы­кі не за­бы­ва­юць і пра рэ­аль­ных на­вед­ва­ль­ні­каў. Для іх ла­дзяц­ца экс­кур­сіі, вы­ста­вы, у тым лі­ку і вы­язныя, на­ву­ко­ва-пра­ктыч­ныя се­мі­на­ры, ад­мет­ныя пра­екты. Да­рэ­чы, адзін з та­кіх пра­ектаў быў прад­эман­стра­ва­ны пад­час акцыі “Ноч му­зе­яў”, ка­лі му­зей­шчы­кі бра­лі ста­рыя фо­та­здым­кі і ад­на­ўля­лі іх у су­час­ным анту­ра­жы. А яшчэ ня­даў­на тут ла­дзі­лі акцыю да Дня ма­ці: ся­мей­нае на­вед­ван­не му­зей­най уста­но­вы з 11 па 16 кас­трыч­ні­ка каш­та­ва­ла на 50 пра­цэн­таў ме­ней, чым у звы­чай­ныя дні.

Па сло­вах На­тал­лі Ба­цы­ле­вай, у му­зеі — ма­сач­ны рэ­жым, су­пра­цоў­ні­кі і на­вед­ва­ль­ні­кі ма­юць маг­чы­масць ка­рыс­тац­ца анты­сеп­ты­ка­мі, а пад­час экс­кур­сій усіх гас­цей па­пя­рэ­джва­юць пра за­ха­ван­не са­цы­яль­най дыс­тан­цыі.

/i/content/pi/cult/879/18629/21.jpgЦі­ка­васць да артэ­фак­таў

У Бя­ро­заў­скім гіс­то­ры­ка-кра­язнаў­чым му­зеі так­са­ма актыў­на пра­цу­юць як з рэ­аль­ным, так і з вір­ту­аль­ным на­вед­ва­ль­ні­кам.

Ска­жам, тут рэ­алі­зу­ецца вір­ту­аль­ны пра­ект “Му­зей­ны артэ­факт”, пад­час яко­га ўсе ахвот­ныя мо­гуць па­ба­чыць рэ­дкія ад­мет­ныя экс­па­на­ты, якія не дэ­ман­стру­юцца ў асноў­най экс­па­зі­цыі ўста­но­вы.

— Гэ­ты пра­ект стар­та­ваў у нас яшчэ ў ліс­та­па­дзе 2020 го­да, — ка­жа ды­рэк­тар уста­но­вы Тац­ця­на Ле­ва­нюк. — Спра­ва ў тым, што ў нас, у фон­да­вай ка­лек­цыі му­зея, зна­хо­дзіц­ца бо­льш за 21 ты­ся­чу прад­ме­таў. У ад­кры­тым дос­ту­пе да­лё­ка не ўсе з іх, на­ту­ра­ль­на, бы­лі прад­эман­стра­ва­ны на­шым на­вед­ва­ль­ні­кам. Та­му маг­чы­масць у рам­ках вір­ту­аль­най прэ­зен­та­цыі па­зна­ёміць ама­та­раў гіс­то­рыі з гэ­ты­мі ці­ка­вы­мі прад­ме­та­мі — ад­на з га­лоў­ных за­дач пра­екта. У 2021 го­дзе пра­ект пра­цяг­ва­ецца і з пе­ры­ядыч­нас­цю не­ка­ль­кі раз­оў у ме­сяц, у фор­ме вір­ту­аль­на­га зна­ёмства, пад­піс­чы­кі і гос­ці ста­ро­нак му­зея ў са­цы­яль­ных сет­ках мо­гуць да­ве­дац­ца бо­льш пра гіс­то­рыю з’яўлен­ня та­го ці інша­га му­зей­на­га прад­ме­та ў на­шых ка­лек­цы­ях.

На ві­дэ­ахос­тын­гу YouTube му­зей­шчы­кі вы­клад­ва­юць ві­дэ­аро­лі­кі пра му­зей­ную дзей­насць. А яшчэ тут актыў­на ла­дзяць вір­ту­аль­ныя вы­ста­вы, не за­бы­ва­ючы­ся, на­ту­ра­ль­на, і на тра­ды­цый­ныя. Так, у фі­лі­яле му­зея “Га­ле­рэя мас­тац­тваў” 17 ве­рас­ня да Дня на­род­на­га адзін­ства ад­кры­ла­ся ча­со­вая экс­па­зі­цыя “Кан­цла­гер Бя­ро­за-Кар­туз­ская 1934—1939 гг.”. Вы­ста­ва раз­мяс­ці­ла­ся ў бу­дын­ку чыр­во­ных ка­зар­маў, дзе ў 1934—1939 га­дах зна­хо­дзіў­ся поль­скі кан­цэн­тра­цый­ны ла­гер Бя­ро­за-Кар­туз­ская. У рэ­кан­стру­ява­ных ка­ме­рах вяз­няў, адзі­ноч­най ка­ме­ры і ў ча­со­вай экс­па­зі­цыі экс­па­на­ва­лі­ся фон­да­выя ма­тэ­ры­ялы па гіс­то­рыі кан­цла­ге­ра — сап­раў­дныя фа­таг­ра­фіі бу­дын­ка і па­літ­зня­во­ле­ных, да­ку­мен­ты, тран­спа­ран­ты і ўлёт­кі КПЗБ, успа­мі­ны і аса­біс­тыя рэ­чы вяз­няў, уз­ятыя з архі­ваў На­цы­яна­ль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, Брэс­цка­га аб­лас­но­га кра­язнаў­ча­га му­зея і Бя­ро­заў­ска­га гіс­то­ры­ка-кра­язнаў­ча­га му­зея.

Ці­ка­ва, што вір­ту­аль­ныя на­вед­ва­ль­ні­кі скла­да­юць знач­ную ко­ль­касць гас­цей му­зей­най уста­но­вы. Як адзна­чы­ла Тац­ця­на Ле­ва­нюк, у 2020 го­дзе да іх за­ві­та­ла 9 ты­сяч рэ­аль­ных і 18 ты­сяч вір­ту­аль­ных на­вед­ва­ль­ні­каў, а сё­ле­та — 18 ты­сяч рэ­аль­ных і 17 ты­сяч вір­ту­аль­ных гас­цей. Пра­ўда, на жаль, у агу­ль­най му­зей­най ста­тыс­ты­цы вір­ту­аль­ныя на­вед­ва­ль­ні­кі ча­му­сь­ці не ўліч­ва­юцца. Ха­ця, ска­жам, біб­лі­ятэ­ка­ры вя­дуць улік гас­цей, якія за­віт­ва­юць у іх уста­но­вы ў рэ­жы­ме анлайн. “Ча­му б не зра­біць пад­обна­га і для му­зе­яў?” — за­да­ла мне цал­кам слуш­нае пы­тан­не Тац­ця­на Ле­ва­нюк на­пры­кан­цы на­шай раз­мо­вы.

Дум­ка пра тое, што не­абход­насць улі­ку вір­ту­аль­ных на­вед­ва­ль­ні­каў для му­зе­яў Бе­ла­ру­сі не пры­ха­маць, а сап­раў­дная па­трэ­ба ча­су, уз­нік­ла ў мя­не і па­сля тэ­ле­фа­на­ван­ня ў Свіс­лац­кі гіс­то­ры­ка-кра­язнаў­чы му­зей. Ды­рэк­тар уста­но­вы Мак­сім Лук­ша адзна­чыў, што рэ­аль­ных на­вед­ва­ль­ні­каў у му­зеі пад­час пан­дэ­міі знач­на ме­ней, чым ра­ней, ды і вя­лі­кія гру­пы ту­рыс­таў у му­зеі — рэ­дкасць. А вось вір­ту­аль­ныя гос­ці і на тэ­ле­грам-ка­нал му­зея, і на му­зей­ны сайт за­віт­ва­юць па­ста­янна. Так што му­зей­шчы­кам Свіс­лац­ка­га му­зея так­са­ма не за­шко­дзі­ла б, каб вір­ту­аль­ных на­вед­ва­ль­ні­каў уста­но­вы ўліч­ва­лі ў ста­тыс­ты­цы так­са­ма, як і рэ­аль­ных.

Да­рэ­чы, ва ўста­но­ве пра­цу­юць у мас­ках, з за­ха­ван­нем са­цы­яль­най дыс­тан­цыі, а маш­таб­ныя ме­рап­ры­емствы ла­дзяц­ца ў цёп­лае над­вор’е ў фар­ма­це open-air. І, як адзна­чыў на­пры­кан­цы гу­тар­кі Мак­сім Лук­ша, на­ле­та яны пла­ну­юць на­быць для му­зея рэ­цыр­ку­ля­тар па­вет­ра — пры­ла­ду, пры­зна­ча­ную для аб­езза­ра­жан­ня па­вет­ра ульт­ра­фі­яле­та­вы­мі про­мня­мі.

Вір­ту­аль­нае і рэ­аль­нае — раз­ам

Пе­ра­ня­сём­ся на Ма­гі­лёў­шчы­ну. Ды­рэк­тар Крас­на­по­льс­ка­га ра­ённа­га гіс­то­ры­ка-этнаг­ра­фіч­на­га му­зея Лі­дзія Пша­ніч­ні­ка­ва рас­ка­за­ла “К” пра пра­ект “Сту­пе­ні па­мя­ці”, які зла­дзі­лі му­зей­шчы­кі.

— З 2020 го­да ў на­шым му­зеі па­ча­ла дзей­ні­чаць экс­па­зі­цыя “Сту­пе­ні па­мя­ці”, пры­све­ча­ная па­мя­ці тых, хто за­гі­нуў на фран­тах Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, — адзна­чы­ла Лі­дзія Пша­ніч­ні­ка­ва. — А гэ­та со­рак на­шых ге­ро­яў-зем­ля­коў, лёс якіх ра­ней быў не­вя­до­мы і пра якіх змаг­лі ад­шу­каць звес­ткі на­шы му­зей­ныя су­пра­цоў­ні­кі.

Му­зей­шчы­кі Крас­на­пол­ля шчы­ль­на су­пра­цоў­ні­ча­юць з рэ­гі­яна­ль­ны­мі му­зе­ямі як Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці, так і іншых аб­лас­цей Бе­ла­ру­сі. А пра­вя­дзен­ню раз­на­стай­най вы­ста­вач­най дзей­нас­ці са­дзей­ні­чае на­яўнасць асоб­най му­зей­най за­лы, у якой экс­па­ну­юцца ка­лек­цыі з улас­ных фон­даў му­зея, з фон­даў Ма­гі­лёў­ска­га мас­тац­ка­га му­зея імя Па­ўла Мас­ле­ні­ка­ва, тво­ры з пры­ват­ных ка­лек­цый за­слу­жа­ных мас­та­коў кра­ін СНД, пра­хо­дзяць ка­мер­цый­ныя вы­ста­вы. Як ка­жа ды­рэк­тар уста­но­вы, пад­обная дзей­насць бу­дзе пра­цяг­вац­ца і над­алей, бо, як вя­до­ма, план па вы­ка­нан­ні плат­ных па­слуг ніх­то не ад­мя­няў.

Глы­боц­кі гіс­то­ры­ка-этнаг­ра­фіч­ны му­зей, што на Ві­цеб­шчы­не, так­са­ма не ста­іць уба­ку ад агу­ль­най му­зей­най тэн­дэн­цыі — бо­ль­шай пры­сут­нас­ці і за­ўваж­нас­ці ў вір­ту­аль­ных сет­ках. Тут, як і ў іншых му­зей­ных уста­но­вах, зды­ма­юць і вы­клад­ва­юць у інтэр­нэт ро­лі­кі пра ці­ка­выя му­зей­ныя прад­ме­ты, пра­па­ну­юць на­вед­ва­ль­ні­кам вір­ту­аль­ныя пад­арож­жы па Глы­боч­чы­не і вір­ту­аль­ныя экс­кур­сіі.

— Так­са­ма пад­час сё­лет­ня­га “Віш­нё­ва­га фес­ты­ва­лю” мы зла­дзі­лі для мо­ла­дзі Глы­боч­чы­ны інтэ­лек­ту­аль­на-пры­год­ніц­кі га­рад­скі квэст, — рас­ка­за­ла ды­рэк­тар уста­но­вы Але­на Мя­дзе­лец. — Гэ­ты год не стаў вы­клю­чэн­нем. На старт вый­шлі 12 ка­манд, якім трэ­ба бы­ло ад­ка­заць на дзе­вяць пы­тан­няў і знай­сці, зда­ва­ла­ся б, зна­ёмыя аб’екты род­на­га го­ра­да. За­дан­ні да­ва­лі­ся праз Viber.

Да­рэ­чы, як адзна­чы­ла Але­на Мя­дзе­лец, сё­ле­та на­вед­ван­не ва ўста­но­ве не змен­шы­ла­ся, та­му што ў фі­лі­яле му­зея — ку­ль­тур­на-дэн­дра­ла­гіч­ным ком­плек­се ў вёс­цы Мо­сар — на­зі­ра­ецца знач­ная ко­ль­касць інды­ві­ду­аль­ных на­вед­ва­ль­ні­каў. На­ту­ра­ль­на, бо­ль­шая іх час­тка за­віт­вае ў гэ­тую зна­ка­мі­тую мясц­іну Глы­боч­чы­ны ў цёп­лае над­вор’е.

Не за­ўва­жа­юць змян­шэн­ня ко­ль­кас­ці на­вед­ва­ль­ні­каў і ў Ту­раў­скім кра­язнаў­чым му­зеі, што ў Жыт­ка­віц­кім ра­ёне Го­ме­льс­кай воб­лас­ці. Ды­рэк­тар уста­но­вы Дзміт­рый Апа­но­віч адзна­чыў “К”, што ў па­ра­ўнан­ні з мі­ну­лым го­дам ды­на­мі­ка на­вед­ва­ль­нас­ці на­ват па­леп­ша­ла. Так, за мі­ну­лы год тут бы­ло ка­ля 8 ты­сяч на­вед­ва­ль­ні­каў, а за 10 ме­ся­цаў 2021 го­да — ужо 14 ты­сяч гас­цей.

— Лі­чу, што гэ­та звя­за­на ў пер­шую чар­гу з тым, што айчын­ныя ту­рыс­ты пе­ра­ары­ента­ва­лі­ся на ўнут­ра­ны ры­нак, — ка­жа Дзміт­рый Апа­но­віч. — Мно­гія бе­ла­ру­сы па­ча­лі ці­ка­віц­ца род­най гіс­то­ры­яй, по­мні­ка­мі архі­тэк­ту­ры, ці­ка­вы­мі мясц­іна­мі Бе­ла­ру­сі. Да та­го ж, як вы­ні­кае з раз­моў з ту­рыс­та­мі, шмат хто з іх — па ма­іх ура­жан­нях, 70-80 пра­цэн­таў з кож­най ту­рыс­тыч­най гру­пы, — ужо вак­цы­на­ва­лі­ся і не ба­яцца пад­арож­ні­чаць. Да та­го ж мы со­чым за вы­ка­нан­нем са­цы­яль­най дыс­тан­цыі, па­сля кож­на­га на­вед­ван­ня ро­бім дэ­зын­фек­цыю па­мяш­кан­няў.

Што ж, бу­дзем спа­дзя­вац­ца, што вак­цы­на­цыя су­праць ка­ра­на­ві­ру­са, якая ця­пер пра­цяг­ва­ецца ў Бе­ла­ру­сі і ў іншых кра­інах све­ту, у хут­кім ча­се па­спры­яе та­му, каб мы за­бы­лі­ся і на Covid19, і на яго на­ступ­ствы, а ва ўсе му­зей­ныя — ды і не то­ль­кі, зрэш­ты, му­зей­ныя! — уста­но­вы Бе­ла­ру­сі за­віт­ва­ла як ма­га бо­льш рэ­аль­ных на­вед­ва­ль­ні­каў як з Бе­ла­ру­сі, так і з роз­ных кра­ін све­ту.

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"