Гас­па­ды­ня “Свет­лі­цы”

№ 48 (1539) 27.11.2021 - 03.12.2021 г

Му­зы­кан­та­мі не на­ра­джа­юцца?
На­та­шы­ны ба­бу­лі і ма­ма — знаў­цы на­род­ных пе­сень, так што дзяў­чын­ка рас­ла ў до­ме, у якім ні­вод­нае свя­та не пра­хо­дзі­ла без спе­ваў. Ужо ў па­ўта­ра го­да яна пра­спя­ва­ла на ся­мей­ным свя­це пры­пеў­ку: “Ку­ка­рэ­каў пеў­нік / Па­ся­род ба­ло­та. / Хло­пец дзяў­чы­ну ца­луе, / Дык і мне ахво­та!” — і тэ­атра­ль­на рас­кла­ня­ла­ся пад апла­дыс­мен­ты і смех сва­якоў. У ча­ты­ры га­ды На­та­ша бы­ла актыў­най удзе­ль­ні­цай мас­тац­кай са­ма­дзей­нас­ці ў дзі­ця­чым сад­ку, ве­ль­мі лю­бі­ла вы­кон­ваць пес­ню “Ня­се Га­ля во­ду”. У шэсць га­доў ма­ма ад­вя­ла сваю спя­вач­ку ў му­зыч­ную шко­лу на фар­тэ­пі­яннае ад­дзя­лен­не. Свет му­зы­кі ад­кры­ла дзяў­чын­цы вы­клад­чы­цы Элі­ны Шын­ка­рэн­ка. У 1995 го­дзе На­та­ша па­сту­пі­ла ў Го­ме­льс­кі ка­ледж мас­тац­тваў імя Не­ста­ра Са­ка­лоў­ска­га па кла­се “Ха­ра­вое ды­ры­жы­ра­ван­не, На­род­ны хор”.

/i/content/pi/cult/879/18620/9.jpgА по­тым быў Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры. Ву­чо­бу су­мяш­ча­ла з пра­цай у Цэн­тры па­заш­ко­ль­най ра­бо­ты “Кан­такт” Цэн­тра­ль­на­га ра­ёна Мін­ска. І па сён­ня ад­ным з лю­бі­мых ка­лек­ты­ваў для На­тал­лі Вік­та­раў­ны з’яў­ля­ецца На­цы­яна­ль­ны ака­дэ­міч­ны на­род­ны хор Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь імя Ге­на­дзя Ці­то­ві­ча. “Бы­ла ў мя­не маг­чы­масць улад­ка­вац­ца на пра­цу ў гэ­ты ка­лек­тыў, — згад­вае яна, — але я вяр­ну­ла­ся ў род­ны Свет­ла­горск. І не шка­дую”.

І ЗА­ЛА ПАД­ПЯ­ВАЕ

З 2004 го­да ма­ла­ды спе­цы­яліст пра­цуе ў Свет­ла­гор­скім га­рад­скім Цэн­тры ку­ль­ту­ры кі­раў­ні­ком дзі­ця­ча­га фа­льк­лор­на­га ва­ка­ль­на-ха­рэ­агра­фіч­на­га ансам­бля “Зо­рач­ка” і ад­на­ча­со­ва спя­вае ў ансам­блі «Свет­лі­ца». Ства­ры­лі апош­ні ў 1988 го­дзе, ансам­блем кі­ра­ва­лі Га­лі­на Ур’еў­ская і Свят­ла­на Пін­чук. На­род­ны ва­ка­ль­ны ансамбль “Свет­лі­ца” ўжо пад­час пер­шых сва­іх вы­ступ­лен­няў за­ва­яваў лю­боў гле­да­чоў Свет­ла­гор­ска. У 2007 го­дзе ды­рэк­тар СЦК пра­па­на­ваў На­тал­лі Вік­та­раў­не стаць кі­раў­ні­ком “Свет­лі­цы”. Ка­лек­тыў вы­кон­вае бе­ла­рус­кія і рус­кія на­род­ныя пес­ні, пес­ні вя­до­мых бе­ла­рус­кіх аўта­раў і кам­па­зі­та­раў, пра­па­ган­дуе су­час­ную му­зы­ку, на­пі­са­ную ў на­род­ным сты­лі. Вы­ступ­лен­ні за­ўсё­ды яркія і ві­до­віш­чныя. Гля­дзе­ль­ная за­ла час­та пад­пя­вае са­ма­дзей­ным артыс­там.

На­тал­ля Бар­шчэў­ская імкнец­ца за­ха­ваць у ка­лек­ты­ве сяб­роў­скія ад­но­сі­ны, уся­ляк за­ахвоч­вае імкнен­не ўдзе­ль­ніц раз­ві­вац­ца.

Да­чка На­тал­лі Вік­та­раў­ны скон­чы­ла му­зыч­ную шко­лу, але жыц­цё сваё звя­за­ла з вы­ву­чэн­нем за­меж­ных моў. Яна сту­дэн­тка Мін­ска­га дзяр­жаў­на­га лін­гвіс­тыч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та. Ця­пер усе надзеі на ства­рэн­не му­зыч­най ды­нас­тыі На­тал­ля Бар­шчэў­ская ўскла­дае на ма­лод­ша­га сы­ноч­ка, які за­ўсё­ды спя­вае ў во­ль­ны час і з за­да­ва­ль­нен­нем хо­дзіць з ма­май на рэ­пе­ты­цыі.

ГАС­ТРО­ЛІ І ЎЗНА­ГА­РО­ДЫ

Ансамбль “Свет­лі­ца” — удзе­ль­нік між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю фа­льк­лор­ных ка­лек­ты­ваў у акру­зе Мен­дып (Вя­лі­каб­ры­та­нія), кан­цэр­тнай пра­гра­мы на між­на­род­ным фес­ты­ва­лі пес­ні «Пад­ляс­кая но­та» ў го­ра­дзе Бе­льск-Пад­ляс­кі (Поль­шча). Ка­лек­тыў браў удзел у спра­ваз­дач­ным кан­цэр­це Го­ме­льс­кай воб­лас­ці ў за­ле Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі, у рэ­спуб­лі­кан­скім фес­ты­ва­лі-кір­ма­шы пра­цаў­ні­коў вёс­кі “Да­жын­кі”, рэ­гі­яна­ль­ным фес­ты­ва­лі на­род­най твор­час­ці, на­род­ных про­мыс­лаў і ра­мёс­тваў “Дры­бін­скія тар­жкі”, у вы­ступ­лен­нях на XXIV Між­на­род­ным фес­ты­ва­лі мас­тац­тваў “Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску”, у кан­цэр­тнай пра­гра­ме, пры­све­ча­най Дню бе­ла­рус­ка­га пі­сь­мен­ства ў Ра­га­чо­ве, у тэ­ле­ві­зій­ным агля­дзе-кон­кур­се “Пес­ні ма­ёй кра­іны”, у між­рэ­гі­яна­ль­ным фес­ты­ва­лі мас­тац­тваў “Зо­ры над Дняп­ром” (Ра­га­чоў). Усе кан­цэр­тныя пля­цоў­кі “Свет­лі­цы” і не пе­ра­лі­чыць.

За вя­лі­кі ўклад у ку­ль­тур­нае раз­віц­цё Свет­ла­гор­ска хор­май­стар і артыс­ты ка­лек­ты­ву не­адна­ра­зо­ва ўзна­га­ро­джва­лі­ся дып­ло­ма­мі, га­на­ро­вы­мі гра­ма­та­мі, падзя­ка­мі га­рад­ской ад­мі­ніс­тра­цыі і Го­ме­льс­кай воб­лас­ці. Ка­лек­тыў атры­маў Гран-пры на VI Аб­лас­ным між­га­лі­но­вым фес­ты­ва­лі ама­тар­скай мас­тац­кай твор­час­ці пра­фса­юзаў, дып­ло­мы рэ­спуб­лі­кан­ска­га фес­ты­ва­лю ха­ра­во­га мас­тац­тва “Пеў­чае поле”, аб­лас­но­га агля­ду-кон­кур­су ва­ка­ль­ных ансам­бляў на­род­най пес­ні з най­мен­нем “на­род­ны”, пры­све­ча­ным 70-год­дзю Пе­ра­мо­гі ў Вя­лі­кай Айчын­най вай­не…

УМЕН­НЕ ПРА­ЦА­ВАЦЬ З ПУБ­ЛІ­КАЙ

У рэ­пер­ту­ары ка­лек­ты­ву — бо­льш за 100 пе­сень. Ёсць со­ль­ныя ну­ма­ры, ду­эты, трыа. Час­цей за ўсё ў На­тал­лі Вік­та­раў­ны ня­ма асаб­лі­вых пры­нцы­паў у пад­бо­ры рэ­пер­ту­ару. Яна вы­бі­рае пес­ні да ду­шы, а за­тым ра­іцца з ка­лек­ты­вам. Га­лоў­ная за­да­ча кі­раў­ні­ка ансам­бля, каб удзе­ль­ні­кі ў вы­ка­нан­не кож­на­га тво­ра ўкла­да­лі ду­шу. У ка­лек­ты­ве — лю­дзі твор­чыя, за­хоп­ле­ныя му­зы­кай і пес­няй. Та­му ў раз­віц­ці гур­та і асаб­лі­вых пра­блем ня­ма. Ня­гле­дзя­чы на за­ня­тасць на асноў­най пра­цы, удзе­ль­ні­кі ансам­бля по­ўныя энер­гіі, твор­чых ідэй і за­па­лу, жа­дан­ня да­рыць лю­дзям ра­дасць.

Умен­не пра­ца­ваць з пуб­лі­кай, “за­па­ліць” за­лу, за­ва­біць слу­ха­чоў сва­ім спе­вам і пес­ня­мі, за­ўсё­ды пра­ца­ваць з по­ўнай ад­да­чай — вось сак­рэт по­спе­ху ка­лек­ты­ву. Як адзна­чы­ла Бар­шчэў­ская: “Свят­лі­ца — гэ­та свет­лы, чыс­ты па­ра­дны па­кой у до­ме. Я ду­маю, на­зва нам ад­па­вя­дае, бо атмас­фе­ра ў ка­лек­ты­ве цёп­лая, шчы­рая, пес­ні спя­ва­ем з ду­шой і збі­ра­ем ва­кол ся­бе сяб­роў”.

Га­лі­на КА­ПЕЦ­КАЯ

Свет­ла­горск

Фо­та з аса­біс­та­га архі­ва На­тал­лі Бар­шчэў­скай.