Кан­тэкст кан­цэп­ту

№ 48 (1539) 27.11.2021 - 03.12.2021 г

Гэ­ты­мі дня­мі ў ста­лі­цы ад­бы­ва­ецца ку­ль­тур­ніц­кі фэст пад на­зваю Тры­ена­ле “Кан­цэпт”. Ла­дзіц­ца та­ко­га ро­ду імпрэ­за ў на­шай кра­іне ўпер­шы­ню. Як вы­ні­кае з на­звы, га­вор­ка ідзе пра мас­тац­тва кан­цэп­ту­аль­нае. А кан­цэп­ту­алізм па­вод­ле вы­зна­чэн­ня — гэ­та кі­ру­нак, дзе ўва­га за­ся­ро­джва­ецца на інтэ­лек­ту­аль­ным асэн­са­ван­ні тво­ра. Сам жа кан­цэп­ту­аль­ны арт-аб’ект мае мэ­таю тран­сля­цыю той ці іншай ідэі. Ла­гіч­на за­пы­таць: а што тут асаб­лі­ва­га? Не­йкі ідэй­ны грунт ёсць у яко­га за­ўгод­на мас­тац­тва, на­ват ка­лі вон­ка­ва яно пад­аец­ца чыс­та рэ­флек­сіў­ным. Асаб­лі­васць кан­цэп­ту­аліз­му ў тым, што ўзро­вень не­пас­рэд­на мас­тац­кай рэ­алі­за­цыі пра­екта пры­нцы­по­ва­га зна­чэн­ня не мае. Кан­цэп­ту­алізм мае сваю дзя­лян­ку на шы­ро­кім аб­ша­ры по­стма­дэр­ніз­му. У Еўро­пе і ў Злу­ча­ных Шта­тах Аме­ры­кі гэ­тае ко­лісь эпа­таж­нае мас­тац­тва да­ўно на­бы­ло ка­на­ніч­насць і на­ват па­спе­ла за­бран­за­вець.

/i/content/pi/cult/879/18613/1.jpgНа на­шым Тры­ена­ле прад­стаў­ле­ны асоб­ныя ра­бо­ты, цэ­лас­ныя пра­екты ў роз­ных жан­рах і тэх­ні­ках. У на­яўнас­ці мас­тац­тва вы­яўлен­чае і тое, якое на­зваць вы­яўлен­чым мож­на то­ль­кі ўмоў­на, так­са­ма дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ное, фо­та, інста­ля­цыі, арт-ды­зайн, ві­дэа-арт, пер­фор­ман­сы і іншыя мас­тац­кія пра­кты­кі. Браць удзел у Тры­ена­ле ме­лі маг­чы­масць усе, ка­му бы­ло што ска­заць гра­ма­дзе, чым за­ці­ка­віць гле­да­ча, чым ура­зіць ад­мыс­лоў­цаў, якія ра­бі­лі ад­бор тво­раў для экс­па­зі­цый. Та­кім чы­нам у ад­ной кам­па­ніі апы­ну­лі­ся дып­ла­ма­ва­ныя мас­та­кі, сту­дэн­ты і та­ле­на­ві­тыя ды­ле­тан­ты. Агу­ль­ная ко­ль­касць — ка­ля 200 аўта­раў з усёй Бе­ла­ру­сі.

Са­юз мас­та­коў не пер­шы раз ла­дзіць буй­на­маш­таб­ную імпрэ­зу ў фар­ма­це арт-фес­ты­ва­лю, ка­лі пад тэ­ма­тыч­ны аль­бо кан­цэп­ту­ль­ны пра­ект ад­на­ча­со­ва за­дзей­ні­ча­лі леп­шыя экс­па­зі­цый­ныя пля­цоў­кі ста­лі­цы. Як па­ка­за­ла пра­кты­ка, гэ­та зруч­на і мас­та­кам, і ама­та­рам мас­тац­тва. А га­лоў­нае — гэ­та маг­чы­масць прад­ста­віць для асэн­са­ван­ня шы­ро­кую пан­ара­му той ці іншай з’явы ў на­шым мас­тац­тве з акцэн­там на вы­зна­ча­ль­ныя чын­ні­кі. Так яно атры­ма­ла­ся і гэ­тым раз­ам.

Як звы­чай­на, цэн­тра­ль­ная экс­па­зі­цыя ла­дзіц­ца ў Па­ла­цы мас­тац­тва. Тут мож­на па­ба­чыць пра­ект гро­дзен­ска­га мас­та­ка Аляк­сан­дра Бал­да­ко­ва “Luminarium”, дзе аб’ядна­ныя арт-аб’екты, гра­фіч­ныя кам­па­зі­цыі, пра­сто­ра­выя ску­льп­ту­ры. Ві­цеб­ская мас­тач­ка Ва­лян­ці­на Ля­хо­віч скам­па­на­ва­ла ў пра­екце “За­леж­насць” жы­ва­піс і аб’екты ў сты­ліс­ты­цы “трэш-арт”. Да рэ­алі­за­цыі яе пра­екта спры­чы­ніў­ся Ві­цеб­скі цэнтр су­час­ных мас­тац­тваў.

/i/content/pi/cult/879/18613/2.jpgАкра­мя Па­ла­ца мас­тац­тва, вы­ста­вы раз­гор­ну­тыя ў На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы (рэ­трас­пек­ты­ва жы­ва­пі­су з ка­лек­цыі Са­юза мас­та­коў і но­выя тво­ры, спе­цы­яль­на ад­абра­ныя для Тры­ена­ле), Мас­тац­кай га­ле­рэі Мі­ха­іла Са­віц­ка­га (ску­льп­ту­ра і гра­фі­ка ў пра­екце “Designatum”), Га­рад­ской мас­тац­кай га­ле­рэі тво­раў Ле­ані­да Шча­мя­лё­ва (уз­ор кла­сі­кі на­ша­га аван­гар­ду — “Аляк­сандр Са­лаў­ёў. Як ёсць…”), Арт-гас­цёў­ні “Вы­со­кае мес­ца” (экс­пе­ры­мен­та­ль­ны тэк­стыль “Тex-experience”). Што­сь­ці з прад­стаў­ле­на­га ў экс­па­зі­цы­ях мож­на бы­ло па­ба­чыць ра­ней, на іншых вы­ста­вах су­час­на­га мас­тац­тва, але но­вы кан­тэкст вы­свят­ляе і ў звык­лым но­выя гра­ні..

Ста­віць знак роў­нас­ці па­між кан­цэп­ту­аль­нас­цю і кан­цэп­ту­аліз­мам не вар­та. Гэ­та роз­ныя рэ­чы. Пер­шае — гэ­та здо­ль­насць асо­бы мець сур’ёзнае, це­лас­нае, гар­ма­ніч­нае, сіс­тэм­нае ба­чан­не з’яў і падзей. А ў да­чы­нен­ні да твор­час­ці кан­цэп­ту­аль­насць прад­угле­джвае тран­сля­цыю гэ­та­га ба­чан­ня на гра­ма­ду праз мас­тац­кія воб­ра­зы. А што та­кое кан­цэп­ту­алізм, згад­ва­ла­ся на па­чат­ку на­тат­кі. Не­дзе на мя­жы 80—90-х кан­цэп­ту­алізм быў у нас на слы­ху, а не­ка­то­рыя бе­ла­рус­кія твор­цы спра­ба­ва­лі на­ват, гле­дзя­чы на мас­коў­скіх ка­лег (там з кан­ца 70-х фар­ма­ва­ла­ся ўлас­ная шко­ла кан­цэп­ту­аль­на­га мас­тац­тва), у гэ­тым на­прам­ку шчы­ра­ваць. Не­йка­га за­ўваж­на­га сле­ду ў гіс­то­рыі на­шай ку­ль­ту­ры і змен у мен­та­ль­нас­ці на­шай гра­ма­ды тыя вы­сіл­кі не па­кі­ну­лі. Тут спра­ва ў тым, што не кож­ную за­меж­ную стра­ву мож­на якас­на зга­та­ваць на на­шай кух­ні, а тым бо­льш за­ці­ка­віць ёй на­шых спа­жыў­цоў. У спрош­ча­ным ві­дзе кан­цэп­ту­аль­нае мас­тац­тва ў нас вы­гля­да­ла так, ні­бы­та мас­так за­мест та­го, каб на­ма­ля­ваць не­шта вы­раз­нае і пе­ра­ка­наў­чае, вы­стаў­ляе ў ра­ме не­йкі тэкст з тлу­ма­чэн­нем сва­іх по­гля­даў на рэ­ча­існасць. Інакш ка­жу­чы, ка­рыс­та­ецца не ўлас­ці­вы­мі вы­яўлен­ча­му мас­тац­тву ко­да­мі. Гэ­та, пад­крэс­лю, ве­ль­мі спрош­ча­ны по­гляд, але пры­бліз­на так яно та­ды ўспры­ма­ла­ся гра­ма­дою.

Што з ся­бе сён­ня ўяў­ляе бе­ла­рус­кі кан­цэп­ту­алізм, хай кож­ны вы­ра­шае сам, і фэст, пра які ідзе га­вор­ка, яму ў гэ­тым да­па­мо­жа. А вось ад­нос­на кан­цэп­ту­аль­нас­ці я ска­жу, што яе ў на­шым мас­тац­тве сён­ня бра­куе. Кан­цэп­ту­аль­насць твор­час­ці вы­ні­кае з жыц­цё­вай і гра­мад­скай па­зі­цыі мас­та­ка. А па­зі­цыя тая мае грун­там інтэ­лект, сум­лен­не, а ча­сам і муж­насць. Гэ­та ка­лі ад­мыс­ло­вец, а тым бо­льш твор­ца, да­клад­на ве­дае межы сва­ёй ма­ра­ль­най пра­сто­ры. Ад­ну мя­жу ён не пя­рой­дзе, хоць ты яго аза­ла­ці, а за дру­гую не ад­сту­піць, хоць ты з ім што ра­бі. З не­чым пад­обным, хі­ба не ў та­кой экс­трэ­ма­ль­най фор­ме, да­во­дзіц­ца су­ты­кац­ца ці не штод­ня і так зва­ным про­стым лю­дзям, і тым, хто па­зі­цы­януе ся­бе вы­бран­ні­ка­мі, элі­тай.

Зрэш­ты, мож­на не за­ма­роч­вац­ца кан­цэп­ту­аль­нас­цю. Мож­на жыць па­вод­ле сва­іх рэ­флек­сій. І та­кое жыц­цё, та­кая твор­часць у пэў­ным сэн­се мо­гуць быць па­ўна­вар­тас­ны­мі. Усё за­ле­жыць ад кан­тэк­сту.

Фота Надзеі КУДРЭЙКІ 

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"