На палітры “Лістапада”

№ 47 (1538) 20.11.2021 - 27.11.2021 г

Кіно змяняе жыццё людзей
Што ста­іць за на­звай фі­ль­ма ў фес­ты­ва­ль­най пра­гра­ме? А яшчэ — як не пра­пус­ціць не­шта ці­ка­вае, якая кан­цэп­цыя ў кон­кур­сных пра­грам, які­мі кар­ці­на­мі XXVII Мін­скі між­на­род­ны фес­ты­валь за­ста­нец­ца ў па­мя­ці і ў гіс­то­рыі… Ця­гам тыд­ня — бо­льш за сто сту­жак. Наш агляд да­па­мо­жа за­ры­ента­вац­ца ў гэ­тым мно­га­ка­ля­ро­вым фес­ты­ва­ль­ным кі­на­па­ка­зе.

/i/content/pi/cult/878/18611/28.jpgЧа­ты­ры кон­кур­сныя пра­гра­мы мае сё­лет­ні фес­ты­валь “Ліс­та­пад” — вя­лі­ка­га ігра­во­га кі­но, да­ку­мен­та­ль­на­га, кі­но для дзя­цей “Ліс­та­па­дзік”, кі­но ма­ла­дых твор­цаў. У кожнай свой праграмны дырэктар, свая канцэпцыя, свой твар, і кожную мы прад­ста­вім асоб­на. Але вар­та звяр­нуць ува­гу і на на­сы­ча­ную па­за­кон­кур­сную пра­гра­му — у ёй ка­ля па­ўсот­ні фі­ль­маў. Ёсць рэ­трас­пек­цыі гру­зін­ска­га кі­но, рэ­трас­пек­цыі бе­ла­рус­кай ані­ма­цыі, фі­ль­мы бе­ла­рус­ка­га рэ­жы­сё­ра Вік­тар Ту­ра­ва да яго 85-год­дзя, фі­льм — пе­ра­мож­ца сё­лет­ня­га Бер­лін­ска­га кі­на­фес­ты­ва­лю (га­вор­ка пра стуж­ку “Ша­лё­нае кі­но для да­рос­лых” ру­мын­ска­га рэ­жы­сё­ра Ра­ду Жу­дэ), вя­лі­кія пад­бор­кі гуч­ных рас­ійскіх, ка­зах­скіх і мно­гіх іншых тво­раў. Цал­кам рас­клад — па кі­на­тэ­атрах, па се­ансах — мож­на знай­сці на афі­цый­ным сай­це фес­ты­ва­лю listapad.org. То­ль­кі кроп­ка­ва звер­нем ува­гу на не­ка­то­рыя мо­ман­ты.

Гле­да­чы ўба­чаць адзін з са­мых рэ­за­нан­сных фі­ль­маў Ка­зах­ста­на апош­ніх ча­соў — эпіч­ную кар­ці­ну “Та­мі­рыс” рэ­жы­сё­ра Ака­на Са­та­ева, у якой рас­каз­ва­ецца пра ле­ген­дар­ную ца­ры­цу ма­са­ге­таў і Кі­ра Вя­лі­ка­га: стуж­ка ме­ла бю­джэт у 6,5 мі­ль­ёны до­ла­раў. Так­са­ма ад­ны­мі з пер­шых у све­це мін­скія гле­да­чы ўба­чаць да­ку­мен­та­ль­ную стуж­ку “Qazaq. Гіс­то­рыя за­ла­то­га ча­ла­ве­ка”, зроб­ле­ную на асно­ве інтэрв’ю сла­ву­та­га аме­ры­кан­ска­га кі­на­рэ­жы­сё­ра Олі­ве­ра Стоў­на з пер­шым прэ­зі­дэн­там Ка­зах­ста­на Нур­сул­та­нам На­зар­ба­евым: та­кім чы­нам Олі­вер Стоўн — су­аўтар фі­ль­ма. І гле­да­чоў, і пра­фе­сі­яна­лаў ад кі­но за­ці­ка­вяць па­ка­зы та­кіх яскра­вых рас­ійскіх фі­ль­маў, як “За­ла­тыя су­се­дзі” рэ­жы­сё­ра Ста­ніс­ла­ва Ма­рэ­ева з цэ­лым су­зор’ем па­пу­ляр­ных акцё­раў, “Сум­лен­не” рэ­жы­сё­ра Аляк­сея Каз­ло­ва (стуж­ка атры­ма­ла тры ўзна­га­ро­ды на Шан­хай­скім між­на­род­ным кі­на­фес­ты­ва­лі), “Апош­няя «Мі­лая Бал­га­рыя»” рэ­жы­сё­ра Аляк­сея Фя­дор­чан­кі, “Док­тар Лі­за” рэ­жы­сё­ра Акса­ны Ка­рас — з Чул­пан Ха­ма­та­вай і Кан­стан­ці­нам Ха­бен­скім у га­лоў­ных ро­лях (два пры­зы Рас­ійскай на­цы­яна­ль­най прэ­міі “Ні­ка”, Прыз гля­дац­кіх сім­па­тый фес­ты­ва­лю “Кі­на­таўр”), і г. д.

Агляд кон­кур­сных пра­грам па­чнём з да­ку­мен­та­ль­ных фі­ль­маў: уба­чыць іх мож­на ў кі­на­тэ­атры “Цэн­тра­ль­ны”. Асноў­ны кон­курс да­ку­мен­та­ль­на­га кі­но прад­стаў­ляе 17 сту­жак: за не­вя­лі­кім вы­клю­чэн­нем усе яны сё­ле­та ўжо па­бы­ва­лі на фес­ты­ва­лях. Прэм’ерны­мі мож­на на­зваць два фі­ль­мы: бе­ла­рус­кі “Стра­ла” рэ­жы­сё­ра Га­лі­ны Ад­амо­віч — пра ўдзе­ль­ніц фа­льк­лор­на­га ка­лек­ты­ву з вёс­кі Стаў­бун на Го­ме­льш­чы­не, і рас­ійскі “Іншым я ўжо не бу­ду” рэ­жы­сё­ра Анто­на Ні­ка­ла­ева, ство­ра­ны да 75-год­дзя акцё­ра, рэ­жы­сё­ра і гра­мад­ска­га дзея­ча Мі­ка­лая Бур­ля­ева (ён за­про­ша­ны ў якас­ці га­на­ро­ва­га гос­ця фес­ты­ва­лю). Пра­грам­ны ды­рэк­тар Асноў­на­га кон­кур­су да­ку­мен­та­ль­на­га кі­но рэ­жы­сёр кі­но і тэ­ле­ба­чан­ня Сяр­гей Ка­ць­ер вы­бар “Іншым я ўжо не бу­ду” тлу­ма­чыць знач­нас­цю і ці­ка­вас­цю асо­бы Мі­ка­лая Бур­ля­ева, яко­га па­ва­жае і як акцё­ра, і як гра­мад­ска­га дзея­ча.

І ў гэ­тых фі­ль­мах, і ў іншых, што тра­пі­лі ў пра­гра­му Асноў­на­га кон­кур­су да­ку­мен­та­ль­на­га кі­но, вы­ма­лёў­ва­ецца агу­ль­ная лі­нія: у цэн­тры — ча­ла­век і яго ўні­ка­ль­ная гіс­то­рыя. “Я не ста­віў са­бе за­да­чу знай­сці вос­тра­акту­аль­ныя, зла­ба­дзён­ныя тэ­мы, — га­во­рыць Сяр­гей Ка­ць­ер, — пад­ыход быў кры­ху іншы. Я ад­бі­раў фі­ль­мы, якія сва­імі ге­ро­ямі га­во­раць пра агу­ль­на­ча­ла­ве­чыя каш­тоў­нас­ці, га­во­раць, як жыць у су­час­ным скла­да­ным све­це і не стра­ціць сваю ча­ла­ве­чую год­насць. Яны аб пра­бле­мах, што ты­чац­ца нас усіх, не­за­леж­на ад ге­агра­фіі і зла­ба­дзён­нас­ці”.

І сап­раў­ды, у гэ­тых да­ку­мен­та­ль­ных, як пра­ві­ла по­ўна­фар­мат­ных стуж­ках (хро­на­мет­раж бо­ль­шы за га­дзі­ну) рас­каз­ва­юцца пад­час дзіў­ныя і ве­ль­мі эма­цый­ныя ча­ла­ве­чыя гіс­то­рыі. Вя­лі­кі роз­га­лас, на­прык­лад, меў рас­ійскі фільм “Спе­цы” рэ­жы­сё­ра Ган­ны Дра­ні­цы­най: стуж­ка ўжо атры­ма­ла мнос­тва пры­зоў, у лі­ку якіх Гран-пры ле­таш­ня­га Ад­кры­та­га кі­на­фес­ты­ва­лю да­ку­мен­та­ль­на­га кі­но “Рас­ія” ў Ека­ця­рын­бур­гу і фес­ты­ва­лю “Акно ў Еўро­пу” ў Вы­бар­гу. Аўта­ры ча­ты­ры га­ды са­чы­лі за жыц­цём пра­блем­ных пад­лет­каў у за­кры­тай спец­шко­ле, і мож­на ска­заць, пра­жы­лі гэ­ты час раз­ам з імі. У цэн­тры — педагог Аляк­сандр, яко­му ўда­ецца са­мае цяж­кае: лю­біць сва­іх вы­ха­ван­цаў, ма­ючых пра­бле­мы з за­ко­нам. Гіс­то­рыя без хэ­пі-энду. Ка­неш­не, у па­мя­ці ад­ра­зу ўзні­кае сла­ву­ты са­вец­кі фільм “Па­ца­ны” рэ­жы­сё­ра Дзі­на­ры Аса­на­вай — і ў су­час­ным фі­ль­ме “Спе­цы” ёсць да яго ад­сыл­ка. Аб пра­блем­ных пад­лет­ках, да­рэ­чы, і іспа­на-рас­ійская стуж­ка “Сва­бод­ны па­лёт” рэ­жы­сё­ра Аль­гі­са Арлаў­ска­са і бал­гар­ская кар­ці­на “Ці­хая спад­чы­на” рэ­жы­сё­ра Пе­ці На­ка­вай.

Не па­кі­не аб­ыя­ка­вым і гіс­то­рыя з азер­бай­джан­ска­га фі­ль­ма “Са­нун­ку/Апош­ні” рэ­жы­сё­ра Фа­ры­за Ахме­да­ва. Гле­да­чы змо­гуць пра­жыць з ге­ро­ем яго апош­нія дні на све­це, і на­ват з жыц­цём ён раз­ві­та­ецца пад во­кам кі­на­ка­ме­ры… Ге­рой гэ­ты — Ві­таль Про­нін, які быў апош­нім і адзі­ным жы­ха­ром вос­тра­ва Кюр­дзі­лі: вос­траў па­чаў пус­цець і дзі­чэць яшчэ 40 га­доў та­му, як уз­няў­ся ўзро­вень ва­ды ў Кас­пій­скім мо­ры. Фільм “Ка­да­ку­шы” ту­рэц­ка­га рэ­жы­сё­ра Энза­ра Алтая зды­маў­ся ў Япо­ніі: япон­скае сло­ва “ка­да­ку­шы” азна­чае адзі­но­кую смерць, ка­лі па­мер­ла­га ча­ла­ве­ка зна­хо­дзяць то­ль­кі праз пэў­ны тэр­мін. Два гру­зін­скія філь­мы — так­са­ма дзіў­ныя гіс­то­рыі лю­дзей. “Ве­ла­сі­пе­дам да Ме­ся­ца” рэ­жы­сё­ра Гео­ргія Ха­рэ­ба­ва — пра ўні­ка­ль­на­га спар­тсме­на Джум­бе­ра Ле­жа­ва, які здзей­сніў бес­пе­ра­пын­ную кру­гас­вет­ную ван­дроў­ку на ве­ла­сі­пе­дзе, “МШТ-15. Анёл шчас­ця” рэ­жы­сё­ра Вах­тан­га Кун­ца­ва-Га­баш­ві­лі (стуж­ка — ула­да­ль­нік Гран-пры пра­вас­лаў­на­га фес­ты­ва­лю “Між­на­род­ная Кі­на­асам­блея на Дняп­ры”) — з цэ­лым шэ­ра­гам ге­ро­яў, якіх аб’ядноў­ва­юць ня­прос­тыя жыц­цё­выя гіс­то­рыі, тэ­атр і по­шу­кі вы­зна­чэн­ня для шчас­ця.

Фі­льм “Ска­жы мне з усмеш­кай” з Бос­ніі і Гер­ца­га­ві­ны рэ­жы­сё­ра Мі­ла­ны Ма­яр так­са­ма быў адзна­ча­ны пры­зам на “Кі­на­асам­блеі на Дняп­ры” — у ім рас­каз­ва­ецца пра глу­ха­ня­мую ад на­ра­джэн­ня дзяў­чын­ку, якая вы­рас­ла шчас­лі­вай жан­чы­най, парт­уга­льс­кая кар­ці­на “Ці­шы­ня — га­ла­сы Лі­са­бо­на” рэ­жы­сё­раў Юдзіт Ка­ль­мар і Се­лі­ны Кар­лайл пры­све­ча­на дзвюм спя­вач­кам у сты­лі фа­ду, якія зма­га­юцца за вы­жы­ван­не свай­го тра­ды­цый­на­га мас­тац­тва.

Стуж­ка “Да­лё­кі план” рэ­жы­сё­ра Ула­дзі­мі­ра Га­лаў­нё­ва зу­сім ня­даў­на атры­ма­ла Гран-пры Ад­кры­та­га фес­ты­ва­лю да­ку­мен­та­ль­на­га кі­но “Рас­ія” ў Ека­ця­рын­бур­гу. Сло­ган фі­ль­ма — “Кі­но змя­няе жыц­цё лю­дзей”. Гэ­та гіс­то­рыі з роз­ных да­лё­кіх рэ­гі­ёнаў Рас­іі пра тое, як кі­но і кі­на­тэ­атры ра­ту­юць лю­дзей ад адзі­но­ты, алка­га­ліз­му, дэп­рэ­сіі і да та­го пад­обнае. Сяр­гей Ка­ць­ер ка­жа пра стуж­ку “Да­лё­кі план” так: “Для мя­не як для ча­ла­ве­ка, што 40 га­доў сам зды­мае філь­мы, гэ­та вы­шэй­шы пі­ла­таж”. Уво­гу­ле, пра мно­гія фі­ль­мы пра­гра­мы Сяр­гей Ка­ць­ер га­во­рыць, што “гэ­та кі­но, якое ты гля­дзіш і про­ста не раз­уме­еш, як та­кое маг­чы­ма зняць — з арга­ніч­ны­мі ге­ро­ямі, што про­ста не за­ўва­жа­юць ка­ме­ры, з гу­ма­рам і тра­ге­ды­яй, з усім спек­трам эмо­цый, як у доб­рай п’есе”.

І ў астат­ніх, не­зга­да­ных тут філь­мах аб­авяз­ко­ва ёсць і ча­ла­ве­чыя гіс­то­рыі, якія зной­дуць вод­гук у сэр­цах гле­да­чоў, і тое вы­со­кае кі­не­ма­таг­ра­фіч­нае мас­тац­тва да­ку­мен­та­ліс­ты­кі, што ацэ­няць сап­раў­дныя ама­та­ры кі­но.