Газета – рэгіёны – чытач

№ 47 (1538) 20.11.2021 - 27.11.2021 г


— “Ку­ль­ту­ра” да­ўно со­чыць за вя­дзен­нем рэ­стаў­ра­цый­ных ра­бот у фі­лі­яле му­зея Янкі Ку­па­лы ў Вя­зын­цы. На­га­да­ем, што тут трэ­ба бы­ло пры­нам­сі ад­на­віць дах. На якім эта­пе зна­хо­дзі­це­ся?

Во­ль­га Ле­бедзь, на­мес­нік ды­рэк­та­ра Дзяр­жаў­на­га лі­та­ра­тур­на­га му­зея імя Янкі Ку­па­лы па ад­мі­ніс­тра­тыў­на-гас­па­дар­чай ра­бо­це:

— Ужо пра­ве­дзе­на пра­цэ­ду­ра за­куп­кі бу­даў­ні­чых ма­тэ­ры­ялаў і ідзе рэ­стаў­ра­цыя. У гэ­тым го­дзе, а да­клад­на да 25 снеж­ня, дах плош­чай у 188 квад­рат­ных мет­раў бу­дзе пе­ра­кры­ты. А зна­чыць, юбі­лей­ныя дні на­ро­дзі­наў Янкі Ку­па­лы, а так­са­ма і Яку­ба Ко­ла­са фі­лі­ял му­зея ў Вя­зын­цы сус­трэ­не ад­ноў­ле­ным. Да гэ­тай да­ты так­са­ма бу­дзе пра­ве­дзе­на се­зон­нае доб­раў­па­рад­ка­ван­не тэ­ры­то­рыі на ўсіх на­шых аб’ектах.

— Пла­ну­ецца па­чаць рэ­стаў­ра­цыю бы­ло­га езу­іцка­га ка­ле­гі­ума ў Пін­ску. Бу­ды­нак ся­рэ­дзі­ны 17 ста­год­дзя з’яўля­ецца ад­ной з най­пры­га­жэй­шых сла­ву­тас­цяў го­ра­да. Што ро­біц­ца для па­чат­ку рэ­стаў­ра­цыі?

Сяр­гей Ма­туз­ка, на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ку­ль­ту­ры Пін­ска­га гар­вы­кан­ка­ма:

— Сён­ня раз­ам з Мі­ніс­тэр­ствам ку­ль­ту­ры кра­іны мы вы­ра­ша­ем пы­тан­ні, што ты­чац­ца ацэн­кі ра­бот, бо бу­ды­нак вя­лі­кі і роз­ныя яго час­ткі прад­угле­джва­юць роз­ны аб’ём ра­мон­ту. Па­трэб­ны за­ме­на акон­ных бло­каў, да­ху, тын­коў­кі. Ця­пер на гэ­тых плош­чах раз­меш­ча­ны му­зей Бе­ла­рус­ка­га Па­лес­ся, і хо­чац­ца ве­рыць, што па­сля рэ­стаў­ра­цыі ўста­но­ва змо­жа за­няць увесь бу­ды­нак і тут ад­кры­юцца но­выя экс­па­зі­цый­ныя за­лы, бо трэ­ці па­верх аран­дуе ха­рэ­агра­фіч­ная шко­ла.

— У агра­га­рад­ку Ка­мен­ка Шчу­чын­ска­га ра­ёна “апты­мі­за­ва­лі” клуб, пе­ра­нёс­шы яго ў шко­лу. Вя­до­ма, у кож­най уста­но­вы па­ві­нен быць свой бу­ды­нак, му­сіць, та­му клуб... пе­ра­мяс­ці­лі на­зад. Але ча­му спа­чат­ку бы­ло пры­ня­та пад­обнае ра­шэн­не?

Тац­ця­на Цю­сі­на, на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ідэ­ало­гіі, ку­ль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Шчу­чын­ска­га рай­вы­кан­ка­ма:

— Так, мы сап­раў­ды зноў пе­ра­нес­лі клуб на ста­рое мес­ца. За­раз там ад­на­ўля­юцца кан­цэр­тныя пра­гра­мы, пра­во­дзіц­ца пра­ца з мо­лад­дзю, ідзе на­бор у гур­ткі, по­шук но­вых пра­цоў­ных кад­раў. Ну а што ты­чыц­ца пе­ра­езду, дык спа­чат­ку мы ха­це­лі раз­мяс­ціць гэ­тую ўста­но­ву ку­ль­ту­ры ў леп­шым мес­цы, бо яе бу­ды­нак па­тра­ба­ваў ра­мон­ту. Ця­пер шу­ка­ем спон­са­раў, якія да­па­мо­гуць яго зра­біць.

Пад­рых­та­ваў Па­вел СА­ЛАЎ­ЁЎ