Па­ла­неч­ка: знай­сці кан­сэн­сус

№ 47 (1538) 20.11.2021 - 27.11.2021 г

Ку­ль­тур­ніц­кі пра­ект у раз­умен­ні не­абы­яка­вых
Пры­йшоў час пад­вес­ці ра­хун­кі пер­ша­га се­зо­на ад­на­ўлен­ня па­ла­ца Ра­дзі­ві­лаў у Па­ла­неч­цы, што ў Ба­ра­на­віц­кім ра­ёне. Па­ла­ца, яко­му не­ска­за­на па­шан­ца­ва­ла ў на­леж­ны час па­тра­піць на во­ка не­абы­яка­вым да бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры і гіс­то­рыі лю­дзям.

/i/content/pi/cult/878/18607/24.jpgСё­ле­та мы ўжо рас­па­вя­да­лі пра гэ­ты па­лац, яго гіс­то­рыю і тое, як на­пры­кан­цы мі­ну­ла­га го­да ён за­ймеў гас­па­да­ра (гл. № 21,2021). Сап­раў­ды, зда­ра­юцца та­кія цу­ды, ка­лі ва­кол якой-не­будзь за­кі­ну­тай гіс­та­рыч­най каш­тоў­нас­ці — па­ла­ца, ся­дзі­бы, кап­лі­цы — рап­тоў­на рас­па­чы­на­ецца ва­лан­цёр­скі рух. І та­ды вы­свят­ля­ецца, што бес­пер­спек­тыў­ны на пер­шы по­гляд, ні­ко­му не па­трэб­ны аб’ект, аказ­ва­ецца, мае кру­ты гіс­та­рыч­ны па­тэн­цы­ял, яко­му мо­гуць па­зай­здрос­ціць на­ват усім вя­до­мыя, да­ўно рас­кру­ча­ныя “зем­ля­кі”. Шка­да, што не за­ўсё­ды аб­уджа­ная ў бе­ла­ру­саў ці­ка­васць да сва­ёй гіс­то­рыі мае ша­нец сво­еча­со­ва па­спець на да­па­мо­гу. Адзін з та­кіх сум­ных пры­кла­даў — ра­дзі­ві­лаў­скі па­лац у Ра­дзі­ві­лі­мон­тах, Клец­кі ра­ён. Да яго з’яўлен­ня на свет пры­кла­лі ў свой час ру­ку сла­ву­ты іта­ль­янскі архі­тэк­тар Кар­ла Спам­па­ні і вя­до­мы мас­так Фран­ці­шак Смуг­ле­віч. По­тым ён не раз пе­ра­бу­доў­ваў­ся, а па­сля вай­ны ака­заў­ся ні­ко­му не па­трэб­ны. Сён­ня на мес­цы шы­коў­на­га ад­на­па­вяр­хо­ва­га па­ла­ца — га­ра дру­зу. Але ж быў час, ка­лі мясц­овыя ўла­ды маг­лі пра­явіць кло­пат і да леп­шых ча­соў за­кан­сер­ва­ваць бу­ды­нак. І хто ве­дае, мо­жа і на Клеч­чы­не знай­шлі­ся б сён­ня не­абы­яка­выя лю­дзі, што ўзя­лі­ся б за ад­на­ўлен­не па­ла­ца. Ён мог бы з ця­гам ча­су стаць яшчэ ад­ным ды­ямен­там ра­дзі­ві­лаў­ска­га мар­шру­ту Па­ла­неч­ка — Ня­свіж — Ра­дзі­ві­лі­мон­ты. І ад гэ­та­га, без­умоў­на, вы­йгра­лі б усе мы.

ВЫ­НІ­КІ ПЕР­ША­ГА СЕ­ЗО­НА

Каб да­ве­дац­ца, што ад­бы­ва­ецца ў Па­ла­неч­цы, мы за апош­ні час не раз на­вед­ва­лі­ся на ва­лан­цёр­скія суб­отні­кі, якія ла­дзі­лі­ся на па­ла­цы лі­та­ра­ль­на кож­ны ты­дзень. На­вед­ва­лі­ся не не­йкі­мі гас­ця­мі, а як ўдзе­ль­ні­кі та­ла­кі, хай са­бе і яе ку­ль­тур­на­га склад­ні­ка. Так, я не аб­мо­віў­ся. Кож­ны з суб­отні­каў за­вяр­ша­ецца не­вя­ліч­кай ку­ль­тур­най пра­гра­май. Гэ­та мо­гуць быць мас­тац­кія вы­ста­вы па вы­ні­ках пле­нэ­ру і гіс­та­рыч­ныя лек­цыі, тэ­атра­ль­ныя дзеі і на­род­ныя тан­цы, а так­са­ма тра­ды­цый­ны “Па­ла­нэз Агін­ска­га”, у які вя­дзе ва­лан­цё­раў ха­рэ­ограф Але­на Про­ха­ра­ва. Для ўдзе­ль­ні­каў та­ла­кі і тых, хто аказ­ва­ецца ў Па­ла­неч­цы пра­ездам, заў­сё­ды ла­дзіц­ца экс­кур­сія па па­ла­цы і па са­мой вёс­цы, у якой ня­ма­ла ці­ка­вос­так. Пры­кла­дам, дзей­ны да ня­даў­ня­га ча­су ра­дзі­ві­лаў­скі ва­дзя­ны млын па­бу­до­вы 1819 го­да. Ці драў­ля­ны кас­цёл, па­бу­да­ва­ны сто год та­му на мес­цы ста­ро­га, у якім, ве­ра­год­на, быў ахрыш­ча­ны наш сла­ву­ты Ігнат Да­мей­ка. Ёсць і ста­рыя ка­та­ліц­кія мо­гіл­кі, якія так­са­ма па­тра­бу­юць да­гля­ду і мо­гуць за­хоў­ваць не ад­ну гіс­та­рыч­ную та­ямні­цу.

Што ка­заць, пры­клад з Па­ла­неч­кай — вы­дат­ная ма­дэль для пе­ра­йман­ня ў іншых рэ­гі­ёнах Бе­ла­ру­сі. Яна да­вя­ла сваю жыц­цяз­до­ль­насць, яна, што на­зы­ва­ецца, пра­цуе. Яна на­тхняе лю­дзей у са­мой Па­ла­неч­цы і ў Мін­ску ў во­ль­ны час ехаць, каб пры­йсці на да­па­мо­гу па­ла­цу і доб­ра, з ка­рыс­цю па­пра­ца­ваць.

І што ве­ль­мі важ­на, ва­лан­цёр­скі рух па ад­на­ўлен­ні па­ла­ца ў Па­ла­неч­цы знай­шоў по­ўную пад­трым­ку ў кі­раў­ніц­тва Ба­ра­на­віц­ка­га ра­ёна і Брэс­цкай воб­лас­ці. Вя­до­ма ж, актыў­на пад­трым­лі­ва­юць гэ­ты рух спа­да­ры­ня На­тал­ля Пят­роў­на Ібра­гі­ма­ва, стар­шы­ня Во­ль­наў­ска­га сель­са­ве­та, у склад яко­га ўва­хо­дзіць вёс­ка Па­ла­неч­ка. Тут сваю ро­лю сыг­раў мясц­овы па­тры­ятызм, бо бу­ды­нак па­ла­ца доў­гі час быў шко­лай, з якой шмат у ка­го звя­за­ны са­мыя цёп­лыя ўспа­мі­ны. А ня­даў­на да ру­ху ад­на­ўлен­ня да­лу­чы­ла­ся Ба­ра­на­віц­кая ра­ённая біб­лі­ятэч­ная сіс­тэ­ма, адзін з фі­лі­ялаў якой зна­хо­дзіц­ца ў Па­ла­неч­цы.

Як уда­ло­ся да­ве­дац­ца ў ва­лан­цё­раў і ме­не­джа­раў пра­екта, за во­сем ме­ся­цаў на­пру­жа­най пра­цы ўпа­рад­ка­ва­на тэ­ры­то­рыя ся­дзіб­на­га ком­плек­су, якая бы­ла ў ве­ль­мі не­прыг­ляд­ным ста­не. З да­ху пры­бра­лі шмат­мет­ро­выя дрэ­вы, якія сва­імі ка­ра­ня­мі руй­на­ва­лі му­ры А сам дах ад­ра­ман­та­ва­ны, бо шмат у якіх мес­цах бы­лі пра­цеч­кі. Актыў­на вя­ла­ся пра­ца па ачыс­тцы бу­дын­ка па­ла­ца ад смец­ця і дру­зу. А гэ­та­га да­бра бы­ло саб­ра­на і вы­ве­зе­на ка­ля дзе­ся­ці пры­чэ­паў. Вя­дзец­ца пра­ца па рас­чыс­тцы пад­ва­лаў па­ла­ца. Пла­наў, да­во­лі рэ­аліс­тыч­ных і ці­ка­вых, у ва­лан­цё­раў шмат. На­прык­лад, ёсць на­мер ства­рыць пры па­ла­цы май­стэр­ню, у якой кож­ны ахво­чы мог бы зра­біць не­йкі эле­мент дэ­ко­ру па­ла­ца. А гэ­та дасць ад­чу­ван­не да­лу­ча­нас­ці да год­най спра­вы. Для мно­гіх ва­лан­цё­раў ад­на­ўлен­не па­ла­ца ўжо ста­ла час­ткай жыц­ця, і яны ўспры­ма­юць па­лац як не­шта род­нае. Мно­гія пры­язджа­юць сем’ямі. А га­лоў­нае, усе раз­уме­юць кан­чат­ко­вую мэ­ту пра­екта — ства­рэн­не ку­ль­тур­най пра­сто­ры. Вя­лі­кую пра­цу ро­бяць архі­тэк­та­ры і кан­струк­та­ры, якія за­йма­юцца рас­пра­цоў­кай пра­екта ад­на­ўлен­ня з пры­ста­са­ван­нем, вы­ра­шэн­ня пра­блем ка­му­ні­ка­цый і мно­га­га інша­га. Пра­цу­юць ва­лан­цё­ры і над рас­пра­цоў­кай сай­та.

/i/content/pi/cult/878/18607/25.jpgЗА­ЦІ­КАЎ­ЛЕ­НАСЦЬ

Каб да­ве­дац­ца пра пад­трым­ку, якую аказ­вае дзяр­жа­ва гэ­та­му важ­на­му ку­ль­тур­на­му пра­екту, мы звяр­ну­лі­ся па ка­мен­та­рый да спа­да­ры­ні Акса­ны Шчэр­бы, на­ча­ль­ні­ка ад­дзе­ла ідэ­ала­гіч­най ра­бо­ты, ку­ль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Ба­ра­на­віц­ка­га ра­ённа­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та.

— Не так да­ўно гас­па­да­ры па­ла­ца ў Па­ла­неч­цы па­бы­ва­лі на пры­ёме ў стар­шы­ні Ба­ра­на­віц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма. Пад­час сус­трэ­чы вя­ла­ся раз­мо­ва аб тым, якія ра­бо­ты вя­дуц­ца на па­ла­цы, як асвят­ля­ецца ва­лан­цёр­скі рух у інтэр­нэ­це. З бо­ку кі­раў­ніц­тва ра­ёна бы­ла па­абя­ца­на лю­бая да­па­мо­га, якая мо­жа спат­рэ­біц­ца. Бо Па­ла­неч­ка зна­хо­дзіц­ца на тэ­ры­то­рыі на­ша­га ра­ёна, і не то­ль­кі гас­па­да­ры, але і мы так­са­ма ве­ль­мі за­ці­каў­ле­ны ў тым, каб гэ­та цу­доў­ная спра­ва пра­цяг­ва­ла­ся і бы­ла за­вер­ша­на. На­шы спе­цы­яліс­ты, якія ад­каз­ва­юць за ку­ль­тур­ную дзей­насць у ра­ёне, так­са­ма га­то­вы ака­заць лю­бую да­па­мо­гу ў меж­ах іх кам­пе­тэн­цыі. Да­рэ­чы, на ад­рас кі­раў­ніц­тва Ба­ра­на­віц­ка­га ра­ёна з бо­ку кі­раў­ніц­тва ку­ль­тур­на­га пра­екта бы­ла вы­ка­за­на падзя­ка за тое, што на­шы архі­тэк­та­ры і “Гід­ра­зем” у вы­ра­шэн­ні ад­па­вед­ных пы­тан­няў па­йшлі ім на­сус­трач. Што ж да­ты­чыц­ца рас­пра­цоў­кі но­вых ту­рыс­тыч­ных мар­шру­таў, у якія бу­дзе ўклю­ча­на Па­ла­неч­ка, то на­мі вя­дзец­ца су­пра­ца з Ля­ха­віц­кім ра­ёнам і та­кі мар­шрут аб­авяз­ко­ва з’явіц­ца.

Па­чуў­шы пра тое, што Па­ла­неч­ка ста­не ад­ным з пун­ктаў ту­рыс­тыч­ных мар­шру­таў Ба­ра­на­віч­чы­ны, падзя­ліў­ся і я сва­імі дум­ка­мі. Па­лац у Па­ла­неч­цы, дзя­ку­ючы кня­зю Ма­цею Ра­дзі­ві­лу, па­эту і лі­та­ра­та­ру, а так­са­ма яго сы­ну Кан­стан­ці­ну, ад­на­му з пер­шых бе­ла­рус­кіх фа­льк­ла­рыс­таў, не то­ль­кі сам з’яўляў­ся важ­ным цэн­трам, дзе ві­ра­ва­ла ку­ль­тур­нае жыц­цё. Ва­кол Па­ла­неч­кі, як про­мні со­нца, раз­бя­га­юцца шля­хі, якія вя­лі да ся­дзіб (ці па­мят­ных мясц­ін), звя­за­ных з та­кі­мі вя­до­мы­мі прад­стаў­ні­ка­мі фі­ла­мац­ка-фі­ла­рэц­ка­га ко­ла, як Ад­ам Міц­ке­віч, Ма­ры­ля Ве­раш­ча­ка, Ян Ча­чот, Ануф­ры Пет­раш­ке­віч, Ігнат Да­мей­ка, Атон і Ра­фал Слі­зе­ні, Антон Вяр­боў­скі, Юзаф Су­рэ­віч, Та­маш Зан. А ёсць яшчэ і ка­мень Фі­ла­рэ­таў, ля яко­га, па­вод­ле ле­ген­ды, пе­ра­лі­ча­ныя асо­бы за­сна­ва­лі та­ва­рыс­тва Фі­ла­рэ­таў. У яго, як вя­до­ма, ува­хо­дзі­ла пе­рад­авая бе­ла­рус­кая мо­ладзь па­чат­ку ХІХ ста­год­дзя. А яшчэ ж ёсць вёс­ка Жу­каў Ба­рок, мясц­іна Ад­ама Плу­га, Ула­дыс­ла­ва Сы­ра­ком­лі і Са­ла­мо­на Май­ма­на. І воз­ера Сві­цязь! Што ка­заць, у які бок ад Па­ла­неч­кі ні на­кі­ру­ешся, аб­авяз­ко­ва сус­трэ­неш сла­ву­тую по­стаць. Не­да­лё­ка бу­дзе і да Гру­шаў­кі Та­дэ­ву­ша Рэ­йта­на. Вя­до­ма, рас­пра­цоў­ка і на­сы­чэн­не гэ­та­га “Шля­ху Фі­ла­рэ­таў” — ня­прос­тая спра­ва, але ён мо­жа стаць тран­саб­лас­ным, бо з’яднае тры воб­лас­ці — Брэс­цкую, Гро­дзен­скую і Мін­скую.

P.S. Мы бу­дзем пра­цяг­ваць са­чыць за раз­віц­цём падзей у Па­ла­неч­цы і ў ме­ру маг­чы­мас­цей пад­трым­лі­ваць іні­цы­яты­вы та­ко­га кштал­ту па ўсёй Бе­ла­ру­сі.

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар