А ў “Свя­та” мно­га свят!

№ 47 (1538) 20.11.2021 - 27.11.2021 г

За­ўтра а 14-й га­дзі­не ў Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі — свя­та ў не­ка­ль­кіх сту­пе­нях. Па-пер­шае, вы­сту­пае ансамбль на­род­най му­зы­кі, які так і на­зы­ва­ецца — “Свя­та”. Па-дру­гое, кан­цэрт ла­дзіц­ца да пад­вой­на­га юбі­лею: мас­тац­кі кі­раў­нік ка­лек­ты­ву Вя­час­лаў Стат­ке­віч адзна­чае ўлас­нае 50-год­дзе і ад­на­ча­со­ва 30-год­дзе сва­ёй твор­чай дзей­нас­ці.

/i/content/pi/cult/878/18594/4.jpg— Кан­цэрт на­зы­ва­ецца “Я сэр­ца ад­дам Бе­ла­ру­сі” — і гэ­тая на­зва, ня­цяж­ка зра­зу­мець, для вас не­вы­пад­ко­вая.

— Ка­неш­не! Усе на­шы пес­ні — пра род­ную Бе­ла­русь. А ў гэ­ты кан­цэрт я ад­бі­раў ся­род іх тыя, дзе ёсць сло­ва “сэр­ца”, — та­кая вось кан­цэп­цыя. Бу­дзе мно­га прэм’ер — і на­род­ных апра­цо­вак, і аўтар­скіх пе­сень. Ся­род іншых ці­ка­вос­так — вы­ка­рыс­тан­не ві­дэа, вы­хад артыс­таў з гля­дзе­ль­най за­лы, што не то­ль­кі пры­язна ўспры­ма­ецца пуб­лі­кай, але і сці­рае мя­жу па­між сцэ­най і за­лай, як гэ­та ўлас­ці­ва на­род­на­му вы­ка­на­ль­ніц­тву. На кан­цэрт пры­едуць вай­скоў­цы з Дзяр­жпаг­ран­ка­мі­тэ­та. Спра­ва ў тым, што на­ша­га ба­яніс­та Іга­ра Дзіў­ко­ва за­бра­лі ў вой­ска. Але на гэ­ты дзень яго ад­пус­цяць, каб ён мог удзе­ль­ні­чаць у вы­ступ­лен­ні, і раз­ам з ім пры­едзе “гру­па пад­трым­кі”.

— А хто быў у ва­шай “гру­пе пад­трым­кі”, ка­лі вы аб­ра­лі ме­на­ві­та фа­льк­лор­ны ўхіл, на­род­ную пес­ню?

— Гэ­та за­кла­да­ла­ся з са­ма­га дзя­цін­ства. Я про­сты хло­пец, на­ра­дзіў­ся на Лід­чы­не, на ху­та­ры не­па­да­лёк ад вёс­кі Рэ­пні­кі. Ма­ці доб­ра спя­ва­ла, ба­ць­ка граў на ба­ра­ба­нах, брат пес­ні скла­даў. Дый у вёс­цы без фа­льк­ло­ру не аб­ыхо­дзі­ла­ся. А ко­ль­кі яго па ра­дыё пе­рад­ава­ла­ся! Па­мя­таю, як мы ў шко­ле тан­чы­лі — пад пес­ню “Ця­чэ ва­да ў ярок”. Мне так усё гэ­та пад­аба­ла­ся! Не­як ма­ці за­пыт­вае: “Што пад­арыць та­бе на дзень на­ро­дзі­наў?” А я ка­жу: “Дык­та­фон”. — “На­вош­та? Што ты та­кое за­піс­ваць на яго збі­ра­ешся?” — “Бу­ду твой го­лас за­піс­ваць, як ты спя­ва­еш. І на­род­ныя пес­ні — усе, што ад ка­го па­чую”. Той дык­та­фон у мя­не га­доў 15 быў, па­куль не раз­ва­ліў­ся. Яшчэ я збор­ні­кі на­род­ных пе­сень шу­каў, ад­туль пес­ні ву­чыў. І так мне ці­ка­ва бы­ло, што ад­на і тая ж пес­ня мо­жа зу­сім па-роз­на­му спя­вац­ца — у тых ці іншых ва­ры­янтах, не га­во­ра­чы пра да­лей­шыя раз­на­стай­ныя апра­цоў­кі і пе­ра­ла­жэн­ні. І ко­ль­кі роз­ных ды­ялек­таў! Ад­ны і тыя ж сло­вы і так і гэ­так вы­маў­ля­юцца, ледзь не кож­ная мясц­овасць мае свае асаб­лі­вас­ці.

— Дык мож­на ска­заць, вы ўжо ў дзя­цін­стве ста­лі апан­та­ным этног­ра­фам, збі­ра­ль­ні­кам на­род­ных пе­сень?

— Гэ­та пе­ра­бо­льш­ван­не. Але і сап­раў­ды — для мя­не тое бы­ло ве­ль­мі важ­на і ці­ка­ва, я ўсім тым за­хап­ляў­ся. А знач­на па­зней, у 1993-м, па­зна­ёміў­ся са зна­ка­мі­тым фа­льк­ла­рыс­там Ва­сі­лём Ліц­він­кам. Ад­бы­ло­ся не­як вы­пад­ко­ва.

— З ва­шым ве­дан­нем фа­льк­ло­ру — і вы­пад­ко­ва? Ла­гіч­на бы­ло б, ка­лі б вы са­мі яго знай­шлі, маў­ляў, я ваш ма­лод­шы ка­ле­га, да­вай­це су­пра­цоў­ні­чаць.

— Не-не, я та­ды ве­ль­мі сціп­лы быў. Але ме­на­ві­та фа­льк­лор мне і да­па­мог! Ва­сіль Дзміт­ры­евіч вы­кла­даў у БДУ, і адзін мой сяб­ра па­пра­сіў здаць за­лік — за­мест ся­бе. Я збян­тэ­жыў­ся: “Мне што, гры­мі­ра­вац­ца трэ­ба? Усё роў­на ж за­ўва­жыць пад­ме­ну”. — “Ды так атры­ма­ла­ся, што я ўсе яго за­нят­кі пра­пус­ціў, ён мя­не не ба­чыў. А з тва­ім ве­дан­нем фа­льк­ло­ру да­клад­на ўсё доб­ра бу­дзе”. Ка­ра­цей, атры­маў я той за­лік, на­ват па­сяб­ра­ваў з Ліц­він­кам. Пра­ўда, ён яшчэ доў­га мя­не Са­шы­кам на­зы­ваў і ве­ль­мі здзі­віў­ся, ка­лі по­тым вы­свет­лі­ла­ся, што я Сла­ва. Ме­на­ві­та Ліц­він­ка мне пад­ка­заў, што ў ансамбль “Свя­та” па­тра­бу­ецца са­ліст. Ка­лек­ты­ву та­ды бы­ло 9 га­доў, але сла­ва пра яго ўжо гры­ме­ла па ўсёй кра­іне. Я пры­йшоў у фі­лар­мо­нію на пра­слу­хоў­ван­не з не­йкай тры­во­гай, не­спа­ко­ем, за­блу­каў у ка­лі­до­рах. Але ства­ра­ль­нік і та­га­час­ны кі­раў­нік “Свя­та” Ва­сіль Куп­ры­янен­ка раз­ве­яў мае сум­не­вы. Спа­чат­ку ён здзі­віў­ся, маў­ляў, ад­куль ты сто­ль­кі пе­сень ве­да­еш? А по­тым ска­заў: “Ты ж га­то­вы артыст!”

— Але не­ка­то­ры час вы ўсё ж ва­га­лі­ся? Ма­ючы акцёр­скую ад­ука­цыю, пэў­на, аб­іра­лі па­між пес­няй і тэ­атрам.

— Тыя ва­ган­ні ку­ды ра­ней па­ча­лі­ся. У шко­ле ў нас быў тэ­атра­ль­ны гур­ток, мы ста­ві­лі “Па­ўлін­ку”, я іграў там пана Бы­коў­ска­га. А ка­лі за­ду­маў­ся, ку­ды па­сту­паць ву­чыц­ца да­лей, дык спа­чат­ку вы­ра­шыў ісці ў Лід­скі му­зыч­ны ка­ледж. Але ба­ць­ка ад­вёз мя­не ў Мінск, пры­вёў у Ку­па­лаў­скі тэ­атр — не ўве­ча­ры на спек­такль, а днём, маў­ляў, па­гля­дзі­це май­го хлоп­ца. І нам па­йшлі на­сус­трач. Скла­ла­ся гэт­кая імпра­ві­за­ва­ная ка­мі­сія: рэ­жы­сёр Ва­ле­рый Ра­еўскі, зор­кі тэ­атра Аўгуст Мі­ла­ва­наў, Лі­лія Да­ві­до­віч. Яны па­слу­ха­лі мя­не і на­кі­ра­ва­лі да Іллі Кур­га­на ў Ака­дэ­мію мас­тац­тваў. А той, у сваю чар­гу, пра­па­на­ваў па­сту­паць на акцё­ра. Ба­ць­кі пры­кі­ну­лі: ка­ледж — гэ­та ся­рэд­няя ад­ука­цыя, Ака­дэ­мія мас­тац­тваў — вы­шэй­шая. Дый у ста­лі­цы, што ні ка­жы­це, пер­спек­тыў ку­ды бо­льш. Я па­ехаў у Мінск на ўступ­ныя іспы­ты — і ў мя­не атры­ма­ла­ся! Па­сля за­кан­чэн­ня ву­чо­бы па­ўта­ры га­ды пра­ца­ваў у ТЮ­Гу, а по­тым усё ж лю­боў да пес­ні пе­ра­маг­ла.

— Але ж і тэ­атр ака­заў­ся для вас не за­ліш­нім! Артыс­тызм яшчэ ні­ко­му не шко­дзіў, а тым бо­льш му­зы­кан­там. Не­вы­пад­ко­ва га­во­раць, што пес­ня — гэ­та мі­ні-спек­такль.

— Чым да­лей, тым бо­льш раз­умею, што на­род­ная пес­ня — маё жыц­цё. І гэ­та не про­ста вы­со­кія сло­вы, усё так і ёсць. А “Свя­та” — гэ­та і ёсць сап­раў­днае свя­та, што на­паў­няе пра­цоў­ныя буд­ні. Гэ­та ад­чу­ван­не, гэ­ту лю­боў да род­най пес­ні, мо­вы, да на­шай род­най Бе­ла­ру­сі мы і імкнём­ся пе­рад­аць сва­ім гле­да­чам і слу­ха­чам. Мяр­ку­ючы па апла­дыс­мен­тах і ко­ль­кас­ці вы­ступ­лен­няў, што пра­хо­дзяць з ня­змен­ным по­спе­хам, — ма­быць, атрым­лі­ва­ецца.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"