Ка­лі бал­ты сус­трэ­лі­ся са сла­вя­на­мі

№ 46 (1537) 14.11.2021 - 20.11.2021 г

Інтэ­рак­тыў ту­рыс­тыч­на­га Ві­цеб­ска
Ка­лі­сь­ці тут гры­ме­лі мод­ныя дыс­ка­тэ­кі, ця­пер рэй вя­дзе эпо­ха ві­кін­гаў — у Ві­цеб­ску ў ку­ль­тур­на-спар­тыў­ным ком­плек­се Лет­ня­га амфі­тэ­атра ад­крыў­ся інтэ­рак­тыў­ны Цэнтр жы­вой гіс­то­рыі “Вар­ген­торн”, які лю­бо­га на­вед­ні­ка вер­не ў ча­се на дзя­ся­так ста­год­дзяў на­зад, ка­лі бал­ты і сла­вя­не, ві­кін­гі і ва­ра­гі ства­ра­лі гіс­то­рыю гэ­та­га пры­дзвін­ска­га краю. Та­кім чы­нам, улас­ную пля­цоў­ку атры­маў клуб гіс­та­рыч­най рэ­кан­струк­цыі “Вар­ген­торн”, што неў­за­ба­ве адзна­чыць 20-год­дзе. На ку­ль­тур­най і ту­рыс­тыч­най кар­це Ві­цеб­ска з’яві­ла­ся яшчэ ад­на яскра­вая кроп­ка.

На­род­ны клуб гіс­та­рыч­най рэ­кан­струк­цыі “Вар­ген­торн” ця­пер з’яўля­ецца ад­ным з вя­ду­чых твор­чых ка­лек­ты­ваў Цэн­тра ку­ль­ту­ры “Ві­цебск”. На­зву “Вар­ген­торн”, што ў пе­ра­кла­дзе са ста­раш­вед­скай мо­вы азна­чае “Ваў­чы­ная ве­жа”, су­пол­ка ама­та­раў да­ўні­ны атры­ма­ла ў 2005 го­дзе. За га­ды на вы­ступ­лен­нях клу­ба — тэ­атра­лі­за­ва­ных прад­стаў­лен­нях на гіс­та­рыч­ную тэ­ма­ты­ку, з па­ста­но­вач­ны­мі ба­ямі на ана­ла­гах ста­ра­жыт­най зброі, з тан­ца­мі і гіс­та­рыч­ны­мі мі­ні­яцю­ра­мі — па­бы­ва­лі мно­гія і мно­гія ві­цяб­ча­не і гос­ці го­ра­да. Ці­ка­васць удзе­ль­ні­каў клу­ба кан­цэн­тру­ецца ме­на­ві­та на эпо­се ві­кін­гаў — гэ­та VIII—XI ста­год­дзі, ха­ця ў цэнтр ува­гі раз-по­раз трап­ля­юць і іншыя гіс­та­рыч­ныя пе­ры­яды.

/i/content/pi/cult/877/18587/12_1.jpg

У бу­дын­ку Па­ла­ца — канцэртнай залы “Ві­цебск” — для клуба з яго вя­лі­кім мнос­твам рэ­кан­стру­ява­ных прад­ме­таў, з па­трэ­бай у інстру­мен­тах, стан­ках і май­стэр­нях, мес­ца, на­ту­ра­ль­на, не ста­ва­ла. І вось не­ка­ль­кі га­доў та­му пра­ект, ад­ным з пун­ктаў яко­га бы­ло ства­рэн­не інтэр­ак­тыў­на­га Цэн­тра жы­вой гіс­то­рыі ў Ві­цеб­ску, вый­граў кон­курс і атры­маў пад­трым­ку ад Еўра­пей­ска­га са­юза — пра­ект “Да­ўгаў­пілс і Ві­цебск: ку­ль­тур­нае су­пра­цоў­ніц­тва і раз­віц­цё ІІ” Пра­гра­мы тран­сгра­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва “Лат­вія-Літ­ва-Бе­ла­русь” Еўра­пей­ска­га інстру­мен­та су­сед­ства на 2014–2020 га­ды. Парт­нё­ра­мі ў меж­ах пра­екта ста­лі му­ні­цы­па­ль­ная ўста­но­ва “Дом адзін­ства” з Да­ўгаў­піл­са і Цэнтр ку­ль­ту­ры “Ві­цебск”. У пра­гра­му быў уклю­ча­ны шэ­раг ме­рап­ры­емстваў па ку­ль­тур­ным аб­ме­не з лат­вій­скім Да­ўгаў­піл­сам — май­стар-кла­сы, кан­цэр­ты і іншае. З’яўлен­не цэн­тра рэ­кан­струк­цыі агу­ль­най для дзвюх пры­дзвін­скіх тэ­ры­то­рый гіс­то­рыі з-за пан­дэ­міі хоць і тро­хі за­тры­ма­ла­ся, але так­са­ма на­рэш­це ад­бы­ло­ся. Да ІХ ста­год­дзя ў гэ­тым гіс­та­рыч­ным рэ­гі­ёне пра­жы­ва­лі бал­ты, по­тым пры­йшлі сла­вя­не і па­ча­ла­ся асі­мі­ля­цыя. У “Вар­ген­тор­не” рэ­кан­стру­ююц­ца кас­цю­мы і іншыя прад­ме­ты як сла­вян, так і бал­таў — лат­га­лаў, кур­шаў. Да­рэ­чы, ка­ле­гі па пра­екце з лат­вій­ска­га бо­ку пры­сут­ні­ча­лі на цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця вір­ту­аль­на — са­чы­лі за падзе­яй анлайн.

На ўра­чыс­тай цы­ры­мо­ніі 23 кас­трыч­ні­ка пры­сут­ні­ча­лі прад­стаў­ні­кі га­рад­ской і аб­лас­ной ула­ды, з ві­та­ль­ным сло­вам вы­сту­пі­лі стар­шы­ня Ві­цеб­ска­га га­рад­ско­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Ула­дзі­мір Бя­ле­віч, ды­рэк­тар Цэн­тра ку­ль­ту­ры “Ві­цебск” Глеб Ла­піц­кі і на­мес­нік ды­рэк­та­ра Але­на Ад­аран­ка — яна ж і ка­арды­на­тар пра­екта “Да­ўгаў­пілс і Ві­цебск: ку­ль­тур­нае су­пра­цоў­ніц­тва і раз­віц­цё ІІ”. Глеб Ла­піц­кі вы­ка­заў асаб­лі­вую ўдзяч­насць ві­цеб­скім ула­дам, якія да­па­маг­лі пры­вес­ці ў па­ра­дак па­мяш­кан­не — бо гэ­ты ніж­ні ўзро­вень ку­ль­тур­на-спар­тыў­на­га ком­плек­су Лет­ня­га амфі­тэ­атра ўжо ка­ля дзя­сят­ка га­доў быў про­ста за­чы­не­ны.

/i/content/pi/cult/877/18587/12_2.jpg

Для ўсіх гас­цей бы­ла пра­ве­дзе­на экс­кур­сія. А на­вед­ні­каў Цэн­тра сус­тра­кае ша­цёр знат­на­га ва­яра-ві­кін­га — інста­ля­цыя цал­кам ад­на­ўляе та­га­час­нае аздаб­лен­не пад­обна­га шат­ра: у ім мож­на па­ся­дзець, усё мож­на па­ма­цаць. У тым і асаб­лі­васць Цэн­тра: гэ­та не му­зей, тут ня­ма му­зей­ных артэ­фак­таў — усё зроб­ле­на ру­ка­мі ўдзе­ль­ні­каў клу­ба, ад­ноў­ле­на па­вод­ле архе­ала­гіч­ных зна­хо­дак і гіс­та­рыч­ных да­ку­мен­таў. Ёсць і не­вя­ліч­кая трон­ная за­ла — як ка­жа з усмеш­кай кі­раў­ні­ца клу­ба “Вар­ген­торн” Але­на Бі­бік: “Ця­пер мы мо­жам ад­на­ўляць і ся­рэд­ня­веч­ныя ба­ля­ван­ні”. Ёсць і раз­на­стай­ныя май­стэр­ні, на ба­зе якіх бу­дуць ла­дзіц­ца май­стар-кла­сы для ўсіх ці­каў­ных. Але­на Бі­бік, да­рэ­чы, асоб­на вы­лу­чае аду­ка­цый­ную ро­лю Цэн­тра жы­вой гіс­то­рыі — у юных на­вед­ні­каў ён вы­клі­кае са­мую га­ра­чую ці­ка­васць, і ўжо пра­ве­дзе­ныя не­ка­ль­кі экс­кур­сій для шко­ль­ні­каў за­свед­чы­лі, як дзя­цей за­хоп­лі­вае не­вя­до­мая ім ра­ней гіс­то­рыя род­на­га краю. Пад час ад­крыц­ця пра­йшлі і май­стар-кла­сы па гіс­та­рыч­ным фех­та­ван­ні і ся­рэд­ня­веч­ных тан­цах, гас­цей па­зна­ёмі­лі з асно­ва­мі бою на тэ­ры­то­рыі Днеп­ра-Дзвін­ска­га рэ­гі­ёна ў IX–XI ста­год­дзях і з дру­жын­най ку­ль­ту­рай та­го ча­су. Ця­пер на пра­ця­гу пя­ці га­доў — та­кія маг­чы­мас­ці дае атры­ма­ны грант — усе жа­да­ючыя мо­гуць на­вед­ваць Цэнтр бяс­плат­на, бяс­плат­на ж для іх бу­дуць ла­дзіц­ца і экс­кур­сіі.

Адзін з кі­рун­каў за­хап­лен­ня і дзей­нас­ці клу­ба “Вар­ген­торн” — гіс­та­рыч­нае фех­та­ван­не. HEMA — Historical European Martial Arts — су­час­ная на­зва еўра­пей­скай ба­явой тра­ды­цыі XVI–XVIII ста­год­дзяў, што ў на­шым ча­се ад­ра­джа­ецца па­вод­ле фех­та­ва­ль­ных ма­нус­крып­таў, на­пі­са­ных май­стра­мі та­го ча­су. Шко­лы HEMA існу­юць па ўсім све­це, і ў ві­цеб­скім клу­бе во­сем ча­ла­век сур’ёзна зай­ма­юцца гэ­тай спра­вай, удзе­ль­ні­ча­юць у тур­ні­рах. Зра­зу­ме­ла, іх вы­ступ­лен­ні і май­стар-кла­сы за­ўсё­ды вы­клі­ка­юць за­хап­лен­не ў гле­да­чоў. Да­рэ­чы, шмат­га­до­вы кі­раў­нік клу­ба “Вар­ген­торн” Сяр­гей Ба­бен­ка, ча­ла­век у Ві­цеб­ску вя­до­мы, ця­пер вы­кла­дае мас­тац­тва гіс­та­рыч­на­га фех­та­ван­ня ў Аб’ядна­ных Араб­скіх Эмі­ра­тах. А клу­бам кі­руе Але­на Бі­бік — яна яго ўдзе­ль­ні­ца з 2007 го­да. Яе ўлас­нае гіс­та­рыч­нае за­хап­лен­не — тэк­стыль, ха­ця па ад­ука­цыі Але­на май­стар разь­бы па дрэ­ве. Акра­мя та­го ў клу­бе пра­цуе і адзі­ная ў Ві­цеб­ску шко­ла ірлан­дска­га тан­ца, у якой за­нят­кі ла­дзіць дып­ла­ма­ва­ны між­на­род­най аса­цы­яцы­яй ірлан­дска­га тан­ца спе­цы­яліст — Во­ль­га Ялен­ская.

/i/content/pi/cult/877/18587/12_3.jpg

Усё ж гіс­та­рыч­ная рэ­кан­струк­цыя, экс­пе­ры­мен­та­ль­ная архе­ало­гія, ад­ра­джэн­не тэх­на­ло­гій ста­ра­жыт­на­га ра­мес­ніц­тва — гэ­та га­лоў­ны кі­ру­нак дзей­нас­ці “Вар­ген­тор­на”. Ця­пер у клу­бе ка­ля 25 ча­ла­век, на па­чат­ку во­се­ні ад­быў­ся но­вы на­бор — на­віч­кі па тра­ды­цыі пра­хо­дзяць трох­ме­сяч­ны вы­пра­ба­ва­ль­ны тэр­мін, за які па­він­ны ства­рыць свой улас­ны гіс­та­рыч­ны кас­цюм. А на Ёдль — дзень зі­мо­ва­га со­нцас­та­яння — пад­час свят­ка­ван­ня тыя, хто прай­шоў іспыт, пры­ма­юцца ў дзей­ныя чле­ны клу­ба.

Лю­дзі, за­хоп­ле­ныя гіс­та­рыч­най рэ­кан­струк­цы­яй, ма­юць са­мыя роз­ныя пра­фе­сіі, ёсць і сту­дэн­ты, і сё­ле­та на­ват 14-га­до­вы шко­ль­нік. Хто­сь­ці пры­хо­дзіць, хто­сь­ці сы­хо­дзіць. Але клуб жы­ве ўжо ка­ля 20 га­доў, ка­лі на па­чат­ку 2000-х арга­ні­за­ва­ла­ся су­пол­ка тых, хто за­ха­піў­ся спа­чат­ку сус­ве­та­мі пі­сь­мен­ні­ка Джо­на Тол­кі­на — стаў удзе­ль­ні­кам ру­ху ро­ле­вых гу­ль­няў тал­кі­ніс­таў па­вод­ле “Ула­да­ра пяр­сцён­каў”, “Хо­бі­та” і іншых лі­та­ра­тур­ных тво­раў. Ад­нак, тра­піў­шы не­як на фес­ты­валь сап­раў­днай гіс­та­рыч­най рэ­кан­струк­цыі, ві­цеб­ская су­пол­ка за­ха­пі­ла­ся рэ­аль­най, а не вы­ду­ма­най гіс­то­ры­яй — у 2005 го­дзе клуб стаў на­зы­вац­ца “Вар­ген­тор­нам” і не­ўза­ба­ве атры­маў зван­не на­род­на­га.

/i/content/pi/cult/877/18587/12_4.jpg

І ця­пер па мно­гіх на­прам­ках клуб на­ват не на­за­веш ама­тар­скім — гіс­то­рыя тут вы­ву­ча­ецца і ад­на­ўля­ецца ве­ль­мі сур’ёзна і па-на­ву­ко­ва­му, а май­стры да­сяг­ну­лі ўзроў­ню пра­фе­сі­яна­лаў: экс­пе­ры­мен­та­ль­ная архе­ало­гія і ад­ра­джэн­не ста­ра­жыт­ных ра­мес­ніц­кіх тэх­на­ло­гій вы­ма­гае як пра­ктыч­ных умен­няў, так і тэ­арэ­тыч­ных ве­даў. З’яўлен­не вя­лі­ка­га па­мяш­кан­ня, у якім акра­мя вы­ста­вак аб­ста­ля­ваны і са­мыя роз­ныя май­стэр­ні, ві­да­воч­на, да­зво­ліць і яшчэ ле­пей пра­ца­ваць, і за­ці­ка­віць гэ­тай спра­вай іншых. Ізноў трэ­ба зра­біць акцэнт на ад­ука­цый­най і асвет­ніц­кай дзей­нас­ці — інтэ­рак­тыў­ны Цэнтр жы­вой гіс­то­рыі, не­сум­нен­на, ста­не кроп­кай пры­цяг­нен­ня для юных ама­та­раў да­ўні­ны, ста­не мес­цам пра­вя­дзен­ня не то­ль­кі май­стар-кла­саў, але і роз­ных лек­цый, се­мі­на­раў, свя­таў. І стане заўважным і цікавым як для віцябчан, так і для турыстаў.

Фота прадастаўлены ДУ “Цэнтр культуры «Віцебск»”.