Знайсці слова сваё

№ 46 (1537) 14.11.2021 - 20.11.2021 г

Па­га­дзі­це­ся, сло­ва­злу­чэн­не “ачаг ку­ль­ту­ры” — не­йкае кас­тру­ба­ва­тае. Ня­ма ў ім цяп­ла, ад­но то­ль­кі па­жар­ная не­бяс­пе­ка. Зра­зу­ме­ла, што га­вор­ка пра цэнтр ку­ль­ту­ры (зга­дай­це — “ачаг па­ра­жэн­ня” ці “ачаг рас­паў­сю­джван­ня”). Сло­ва “ачаг” не­йкае за­смяг­лае. Мо та­му што не на­ша? Хто­сь­ці ска­жа: “Ды ў нас та­кіх — про­ць­ма!” Згод­ны. Пра вы­йсце з сі­ту­ацыі — і га­вор­ка. Ана­толь Сыс вы­цяг­нуў з ба­бу­ль­чы­на­га куф­ра за­ймен­нік сло­ву “ачаг” — агмень. Для мя­не аса­біс­та ў ім — цеп­лы­ня ся­мей­ных зно­сін, еднасць па­мкнен­няў, тры­ва­ласць на­цы­яна­ль­ных тра­ды­цый. Ча­му гэ­ты агмень знік на ста­год­дзе? Ві­даць, та­му, што за­над­та ста­ран­на “фі­ло­ла­гі” ска­ро­дзі­лі бе­ла­рус­кую лек­січ­ную дзя­лян­ку. А тут не пра­пол­кай трэ­ба за­ймац­ца, а дбай­ным вы­рош­чван­нем.

/i/content/pi/cult/877/18584/10_1.jpgКа­лі га­рыць храм, у пер­шую чар­гу ра­ту­юць аб­ра­зы. Ка­лі аджы­вае вёс­ка, ра­та­ваць трэ­ба сло­вы. Яны, як вя­до­ма, не ве­ра­б’і, ад­пус­ціш — не зло­віш. Ка­лі­сь­ці рэ­ка­мен­да­ва­ла­ся зні­жаць адзна­ку вуч­ню, які пры ад­ка­зе вы­ка­рыс­тоў­ваў ды­ялек­тыз­мы. Якая лух­та! Ка­лі моў­ная сі­ту­ацыя да­лё­кая ад ідэ­алу, дык на­ват тра­сян­ка, як пад­аец­ца, мо­жа па­леп­шыць сі­ту­ацыю. А ды­ялек­тыз­мы дык уво­гу­ле пад­аюц­ца ды­ямен­та­мі чыс­цют­кай расы на на­шай лек­січ­най ру­ні.

Так, сло­ва трэ­ба ад­шук­ваць і ра­та­ваць. У мі­ну­лым ста­год­дзі гэ­тым за­йма­лі­ся мно­гія, у тым лі­ку Ян Стан­ке­віч ды Вац­лаў Лас­тоў­скі. Згад­ваю то­ль­кі іх, бо ка­рыс­та­юся слоў­ні­ка­мі гэ­тых асвет­ні­каў. Ці­ка­вая спра­ва! Як вы ду­ма­еце, што меў на ўва­зе Лас­тоў­скі ка­лі апіс­ваў “ві­ся­чы га­нак з ба­ля­са­мі”. Ён апіс­ваў гаў­бец. Так на­зы­ва­лі на­шы про­дкі бал­кон.

Сён­ня ж ні­якіх ды­ялек­то­ла­гаў не хо­піць, каб за­фік­са­ваць лек­сі­ку ма­ла­на­се­ле­ных вё­сак. Так што да спра­вы па­він­ны да­лу­чац­ца ра­бот­ні­кі ку­ль­ту­ры. Ве­даю, ме­на­ві­та та­кім лек­січ­ным кра­язнаў­ствам за­йма­юцца біб­лі­ятэ­ка­ры Дзяр­жын­ска­га ра­ёна. Ка­лі кан­крэт­на ка­заць, дык вар­та на­зваць Нэ­лю Янкоў­скую са Скір­ман­таў­скай сель­скай біб­лі­ятэ­кі. У мя­не ёсць яе ка­ля­ро­вая кніж­ка-ка­лян­да­рык, упры­го­жа­ная мясц­овы­мі слоў­ка­мі. Вось хут­ка пад­ма­ро­зіць, та­му кож­на­му пе­рад вы­ха­дам на ву­лі­цу не па­шко­дзіць ашуш­кац­ца —за­ху­тац­ца ў цёп­лае. Хто яшчэ ад­шук­вае са­ка­ві­тыя на­паў­за­бы­тыя сло­вы? Ад­гук­ні­це­ся!

Вось у сель­скай біб­лі­ятэ­цы агра­га­рад­ка Му­ра­ва­ная Ашмян­ка (Ашмян­скі ра­ён) мясц­овыя шко­ль­ні­кі на­ве­да­лі му­зей­ны кра­язнаў­чы па­кой, а ў Ка­рэ­ліц­кім ра­ённым кра­язнаў­чым му­зеі пра­йшоў інтэ­рак­тыў­ны ўрок “Прад­ме­ты ся­лян­ска­га по­бы­ту”, які на­ве­да­лі вуч­ні Рай­цаў­скай шко­лы. Ве­ль­мі спа­дзя­юся, што пад­час на­зва­ных ме­рап­ры­емстваў га­вор­ка ішла і пра ста­ра­даў­нюю бе­ла­рус­кую лек­сі­ку, звя­за­ную з на­шым ко­ліш­нім по­бы­там.

Пя­рой­дзем да іншых тэм. Су­пра­цоў­ні­кі Сло­нім­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры, на­род­най твор­час­ці і ра­мёс­тваў на­зва­лі свой до­піс “Аўтак­ра­ма з сюр­пры­зам”. Ра­ней ма­шы­на пры­во­зі­ла ў ад­да­ле­ныя па­се­ліш­чы то­ль­кі прад­укты хар­ча­ван­ня, ця­пер — яшчэ і кан­цэрт, за якасць яко­га ад­каз­вае сек­тар не­ста­цы­янар­на­га аб­слу­гоў­ван­ня.

Свя­та Свя­то­га Юзэ­фа “Пту­шы­нае вя­сел­ле” ў агра­га­рад­ку Бе­ня­ко­ні Во­ра­наў­ска­га ра­ёна ўпер­шы­ню пра­йшло 19 са­ка­ві­ка 2017 го­да. З Во­ра­наў­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці па­ве­дам­ля­юць, што яшчэ зі­ма не пры­йшла, а ў агра­га­рад­ку ўжо рых­ту­юцца да падзеі. Не дзі­ва, бо Свя­ты Юзэф быў апе­ку­ном са­мо­га Хрыс­та. Ад­ра­дзі­лі свя­та ра­бот­ні­кі мясц­ова­га цэн­тра ку­ль­ту­ры з да­па­мо­гай ста­ра­жы­лаў мясц­ова­га сель­ска­га са­ве­та. Ме­на­ві­та яны сцвяр­джа­юць, што ў гэ­ты дзень пту­шач­кі жэ­няц­ца. На­пі­саў гэ­тыя рад­кі і пад­умаў: мо зі­мы ўво­гу­ле не бу­дзе, а мо ўжо вяс­на на но­се. Ну ды ня­хай пту­шач­кі трош­кі па­цер­пяць — ко­ль­кі той зі­мы.

Яшчэ пра аб­ра­ды. І зноў з Во­ра­наў­ска­га ра­ёна. “Пры­йшоў Ба­гач — кі­дай ра­гач, бя­ры ся­ве­нь­ку — сей па­ма­ле­нь­ку”. Яні­на Мі­ка­воз з вёс­кі Пят­каў­шчы­на ўсё ве­дае пра аб­рад “Ба­гач”. Па­сля ўсіх сель­ска­гас­па­дар­чых ра­бот кож­ны вяс­ко­вы двор аб­ыхо­дзі­лі з ся­ве­нь­кай, за­поў­не­най зер­нем, у якім ста­яла свеч­ка. Гэ­та і быў Ба­гач, які ця­гам го­да за­ста­ваў­ся на по­ку­ці ў са­ма­га пры­зна­на­га гас­па­да­ра і га­ран­та­ваў доб­ры агу­ль­ны ўра­джай. Дык вось, Яні­на Янаў­на яшчэ дзяў­чы­най удзе­ль­ні­ча­ла ў та­кіх аб­ыхо­дах. Ця­пер аб­рад ад­ноў­ле­ны ў сцэ­ніч­ным ва­ры­янце… А вось аб­рад “Пя­рэ­пы­ты” ідзе пе­рад аб­ра­дам “За­ру­чы­ны”. У ад­на­ўлен­ні да­па­маг­ла Бра­ніс­ла­ва Гар­коў­ская. Ку­ма-пе­ра­пыт­чы­ца ўдак­лад­ня­ла ў ба­ць­коў ня­вес­ты, ці згод­ныя тыя ад­даць дзеў­ку за­муж. Так што на Во­ра­наў­шчы­не не то­ль­кі пту­шач­кі жэ­няц­ца.

/i/content/pi/cult/877/18584/10_2.jpg

Пі­ша біб­лі­ятэ­кар Ма­нь­ка­віц­кай сель­скай біб­лі­ятэ­кі з Па­стаў­ска­га ра­ёна Але­на Са­вон­чык: “30 кас­трыч­ні­ка ў нас пан­ава­ла жу­дас­на вя­сё­лая атмас­фе­ра. Happy Halloven вя­ла вя­сё­лая вя­дзь­мар­ка Ка­ця­ры­на Пе­рашч. Пе­рад па­чат­кам ме­рап­ры­емства за­гад­чы­ца біб­лі­ятэ­кі Але­на Во­рах раз­ма­ля­ва­ла дзі­ця­чыя тва­ры акваг­ры­мам”. Мяр­ку­ючы па здым­ках, юным чы­та­чам бы­ло сап­раў­ды ве­се­ла. Але аса­біс­та я за тое, каб дзе­ці ве­да­лі не пра “ліх­тар Джэ­ка”, а пра фан­тас­тыч­ныя апа­вя­дан­ні Яна Бар­шчэў­ска­га. Пра гэ­та страш­нае мож­на так­са­ма ве­се­ла.

А вось до­піс за­гад­чы­цы фі­лі­яла га­рад­ской дзі­ця­чай біб­лі­ятэ­кі Ваў­ка­выс­ка Тац­ця­ны Ха­лец­кай: “Для вуч­няў 3 “Б” кла­са СШ № 4 на­ша біб­лі­ятэ­ка арга­ні­за­ва­ла інтэ­лек­ту­аль­ную гу­ль­ню “Мая зям­ля, мая Ра­дзі­ма — Бе­ла­русь”. Яна скла­да­ла­ся з 6 раў­ндаў: “Фло­ра і фаў­на”, Гіс­то­рыя”, “Бе­ла­русь ге­ра­ічная”, “Лі­та­ра­ту­ра”, На­ша кра­іна на кар­це”, “Бе­ла­рус­кі арна­мент”. Су­ма­ваць удзе­ль­ні­кам не бы­ло ка­лі”.

І яшчэ ад­на інфар­ма­цыя з Ваў­ка­выс­ка. Ві­даць, са­мае па­пу­ляр­нае на сён­ня сло­ва — “вак­цы­на”. 3 ліс­та­па­да пра яе рас­па­вёў га­лоў­ны ўрач цэн­тра гі­гі­ены і эпі­дэ­мі­яло­гіі Ваў­ка­выс­ка Мак­сім Жу­ко­віч. Сус­трэ­ча з гра­мад­скас­цю ад­бы­ла­ся ў ра­ённым цэн­тры ку­ль­ту­ры.

Ніз­ка на­він са Смар­гон­ска­га ра­ёна. Аўтар — ме­та­дыст РЦК Во­ль­га Кры­вян­ко­ва. “Дня­мі на сцэ­не ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры ад­бы­ла­ся чар­го­вая прэ­м’е­ра ама­тар­ска­га тэ­атра “Смолт”. Гле­да­чы па­ба­чы­лі цыкл ад­на­акто­вых п’ес Ва­лян­ці­на Крас­на­го­ра­ва пра ка­хан­не і яго ад­сут­насць. Лёг­кія ды­яло­гі, спі­са­ныя з жыц­ця сю­жэ­ты тры­ма­лі пры­сут­ных у па­ста­янным на­пру­жан­ні”. У дру­гім до­пі­се Во­ль­га Кры­вян­ко­ва па­ве­дам­ляе, што ад­крыц­цё мно­гак­ва­тэр­на­га до­ма для шмат­дзет­ных се­м’яў су­пра­ва­джа­ла­ся тэ­атра­лі­за­ва­най дзеяй, пад­рых­та­ва­най са­ліс­та­мі на­род­най эстрад­най сту­дыі “Мі­раж” Смар­гон­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры.

Не­ка­ль­кі га­доў сек­тар па­зас­та­цы­янар­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­се­ль­ніц­тва Дзят­лаў­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці рэ­алі­зоў­вае са­цы­яль­на-ку­ль­тур­ны пра­ект “Глы­бін­кай жы­ве Бе­ла­русь”. Мэ­та пра­екта — уша­на­ван­не ча­ла­ве­ка пра­цы. Дня­мі 80-год­дзе адзна­чы­ла па­ля­вод, жы­вё­ла­вод і вы­шы­ва­льш­чы­ца Але­на Яраш з вёс­кі На­крыш­кі. Да Але­ны Аляк­се­еўны за­ві­та­лі ра­бот­ні­кі ку­ль­ту­ры Ган­на Хар­лін­ская, Іры­на Бак­шук, Ма­ры­на Вар­ган. Яшчэ адзін юбі­ляр — Ган­на Бол­тач з вёс­кі Ула­наў­шчы­на. І зноў гу­ча­лі сло­вы він­ша­ван­няў, спя­ваў ба­ян і со­ней­ка ўсмі­ха­ла­ся жан­чы­не, якая па­ча­ла пра­ца­ваць у кал­га­се з 16 га­доў.

Рас­па­вя­дае Крыс­ці­на Ба­ша­ры­ма­ва, вя­ду­чы рэ­дак­тар Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га ме­та­дыч­на­га цэн­тра: “За­вяр­шыў­ся двух­дзён­ны III Між­на­род­ны фес­ты­валь-кон­курс мас­тац­тваў “За­ла­тая ма­ра”, што ла­дзіў­ся ў Ма­гі­лё­ве. Гран-пры ўзна­га­ро­джа­ны: у жан­ры “Му­зыч­на-інстру­мен­та­ль­нае мас­тац­тва” — ву­чань ДШМ № 1 Баб­руй­ска Ігар Урба­но­віч, “Ва­ка­ль­нае мас­тац­тва” — фа­льк­лор­ны ансамбль “Тра­вень” Ма­гі­лёў­ска­га ка­ле­джа мас­тац­тваў, “Ха­рэ­агра­фіч­нае мас­тац­тва” — ву­ча­ні­ца ДШМ Ра­га­чо­ва Ма­рыя Шаш­ко­ва, “Тэ­атра­ль­нае мас­тац­тва” — уз­орны тэ­атра­ль­ны ка­лек­тыў СШ № 1 Ві­цеб­ска”.

Ме­та­дыст ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Сто­лін­скай цэн­тра­ль­най ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Іры­на Грэч­ка рас­па­вя­дае пра чэ­лендж “Мой лю­бі­мы лі­та­ра­тур­ны ге­рой”. Для ўдзе­лу ў кон­кур­се трэ­ба бы­ло аль­бо пе­ра­апра­нуц­ца ў лю­бі­ма­га ге­роя, аль­бо вы­сту­піць у са­цы­яль­най сет­цы з яго­ным ма­на­ло­гам. 50 дзя­цей і пад­лет­каў пра­па­на­ва­лі 40 пуб­лі­ка­цый. Дып­лом пер­шай сту­пе­ні атры­ма­ла Ксе­нія Літ­він­ка (агра­га­ра­док Бе­ла­уша), што ўпа­да­ба­ла воб­раз ка­зач­най сяс­тры­цы Алё­нуш­кі.

Бе­ра­жы­це ся­бе. Сус­трэ­нем­ся праз ты­дзень.

На здым­ках: Артыс­ты са Смар­го­ні,  аб­рад “Пя­рэ­пы­ты” на Во­ра­наў­шчы­не, юныя кра­язнаў­цы ў біб­лі­ятэ­цы Му­ра­ва­най Ашмян­кі, ша­на­ван­не і він­ша­ван­не Але­ны Яраш з Дзят­лаў­шчы­ны, пад­час фес­ты­ва­лю “За­ла­тая ма­ра” ў Ма­гі­лё­ве, удзе­ль­ні­кі інтэ­лек­ту­аль­най гу­ль­ні з га­рад­ской дзі­ця­чай біб­лі­ятэ­кі Ваў­ка­выс­ка, Ган­на Бол­тач з Ула­наў­шчы­ны так­са­ма ад­свят­ка­ва­ла 80-год­дзе, пе­ра­мож­ца кон­кур­су “Мой лю­бі­мы лі­та­ра­тур­ны ге­рой” Ксю­ша Літ­він­ка са Сто­лін­шчы­ны.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"