Та­лент, што вы­ма­гае пра­сто­ры

№ 46 (1537) 14.11.2021 - 20.11.2021 г

10 ліс­та­па­да ў Прэ­зі­дэн­цкай біб­лі­ятэ­цы Рэ­спуб­лі­цы Бе­ла­русь ад­кры­ла­ся чар­го­вая мас­тац­кая вы­ста­ва. Біб­лі­ятэ­ка мае два па­мяш­кан­ні — у До­ме ўра­да і ў бу­дын­ку Ад­мі­ніс­тра­цыі Прэ­зі­дэн­та. Абод­ва ска­рыс­тоў­ва­юцца як вы­ста­вач­ныя пля­цоў­кі, але час­цей змен­ныя экс­па­зі­цыі ла­дзяц­ца ў До­ме ўра­да. Так і гэ­тым раз­ам. Ця­пер тут экс­па­ну­юцца тво­ры ма­ла­дой мас­тач­кі Да­ры­ны Да­ўга­дзі­лі­най. Звы­чай­на, ка­лі мас­та­ка на­зы­ва­юць “ма­ла­дым”, ма­юць на ўва­зе, што яго­ныя пра­цы не трэ­ба ацэ­нь­ваць над­та стро­га. Маў­ляў, ма­ла­досць з пры­чы­ны ад­сут­нас­ці дос­ве­ду, як жыц­цё­ва­га, так і пра­фе­сій­на­га, па вы­зна­чэн­ні з’яўля­ецца пра­вам на па­мыл­кі. Але, як свед­чыць гіс­то­рыя мас­тац­тва, тыя, ка­го мы ве­да­ем як ка­ры­фе­яў, час­та, як пры­ня­та ка­заць, зна­хо­дзі­лі ся­бе, дэ­ман­стра­ва­лі май­стэр­ства і кан­цэп­ту­аль­ны склад мыс­лен­ня ва ўзрос­це да­во­лі ран­нім. Маг­чы­ма, у да­дзе­ным вы­пад­ку мож­на ка­заць пра не­шта пад­обнае.

Са­ма мас­тач­ка на­зва­ла гэ­ту сваю вы­ста­ву “Сту­пе­ні”, бо прад­стаў­ляе гра­ма­дзе тое, што, на яе дум­ку, най­бо­льш вы­раз­на ха­рак­та­ры­зуе той шлях, які яна ўжо пра­йшла, і пер­спек­ты­ву, што ад­кры­ва­ецца на да­ляг­ля­дзе. Зра­зу­ме­ла, што кож­на­му хо­чац­ца ба­чыць сваю да­ро­гу не блу­кан­нем, а ўзы­хо­джан­нем. Але ў да­дзе­ным вы­пад­ку яно так і ёсць. Ле­тась яна скон­чы­ла на­шу мас­тац­кую ака­дэ­мію, а сён­ня па ўсіх пры­кме­тах спа­да­ры­ня Да­ры­на — ста­лы май­стар. Пад­крэс­лю, ня­гле­дзя­чы на ма­ла­ды ўзрост. Гэ­та сап­раў­ды ўзы­хо­джан­не. Свой та­лент, пад­ма­ца­ва­ны вы­ключ­най пра­ца­ві­тас­цю, яна прадэ­ман­стра­ва­ла яшчэ ў ча­сы ву­чо­бы. Зу­сім не­вы­пад­ко­ва сту­дэн­тка ў 2017-2018 га­дах ста­жы­ра­ва­ла­ся як рэ­стаў­ра­тар у Вар­шаў­скай ака­дэ­міі пры­го­жых мас­тац­тваў. На вы­ста­ве прад­стаў­ле­ны фо­та­ма­тэ­ры­ялы, якія рас­кры­ва­юць гэ­тую іпас­тась твор­час­ці спа­да­ры­ні Да­ры­ны. Мас­тач­ка — удзе­ль­ні­ца на­цы­яна­ль­ных і між­на­род­ных вы­стаў, пры­зёр твор­чых кон­кур­саў.

/i/content/pi/cult/877/18582/9_1.jpg

На вернісажы.

У экс­па­зі­цыі “Сту­пе­няў” ёсць парт­рэ­ты, на­цюр­мор­ты, кра­яві­ды, сю­жэт­ныя кар­ці­ны, іка­на­піс, ко­піі шэ­дэў­раў сла­ву­тых май­строў. Пра гэ­тыя ко­піі пры­сут­ны на вер­ні­са­жы на­стаў­нік Да­ры­ны, за­гад­чык ка­фед­ры дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва БДАМ Ула­дзі­мір Зін­ке­віч ска­заў, што яны леп­шыя за ары­гі­на­лы. Гэ­та мож­на ўспры­маць як жарт, але спа­дар Ула­дзі­мір удак­лад­ніў, што сап­раў­дны май­стар, ро­бя­чы ко­пію, усё ад­но ўно­сіць у яе не­шта сваё. Бо та­кая пры­ро­да твор­час­ці.

Гэ­тую вы­ста­ву мож­на раз­гля­даць як ад­люс­тра­ван­не сён­няш­ніх тэн­дэн­цый ма­ну­мен­та­ль­на-дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі. Тво­ры спа­да­ры­ні Да­ры­ны — вы­со­кай якас­ці стан­ка­візм, між тым мас­тач­ка мае дып­лом ма­ну­мен­та­ліс­та. Зда­ва­ла­ся б, па­сля за­сва­ення на­ву­ча­ль­най пра­гра­мы ёй бы ісці шля­хам, пра­то­ра­ным та­кі­мі май­стра­мі, як Гаў­ры­ла Ваш­чан­ка ці Аляк­сандр Кіш­чан­ка, раз­ві­ваць за­па­чат­ка­ва­ную імі эстэ­тыч­ную плынь, доў­жыць тра­ды­цыю, якая ўжо з’яўля­ецца на­шым на­цы­яна­ль­ным зда­быт­кам. Ад­нак не. І — не­вы­пад­ко­ва. Гэ­та не пер­шы вы­па­дак, ка­лі на­шы та­ле­на­ві­тыя ма­ну­мен­та­ліс­ты аб­ара­ня­юць дып­ло­мы фак­тыч­на стан­ко­вы­мі ра­бо­та­мі, а па­зней, так бы мо­віць, і зу­сім пе­ра­хо­дзяць ў іншы твор­чы цэх. Тэн­дэн­цыя, як мне пад­аец­ца, на­зі­ра­ецца з та­го ча­су, ка­лі ка­фед­ру ма­ну­мен­та­ль­на-дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва ў БДАМ уз­на­ча­ліў Ула­дзі­мір Зін­ке­віч. Яго­ная ро­ля як твор­чай асо­бы з улас­ны­мі эстэ­тыч­ны­мі пры­яры­тэ­та­мі тут пры­сут­ні­чае, але не яна вы­зна­ча­ль­ная. На тое ёсць пры­чы­ны грун­тоў­ныя.

/i/content/pi/cult/877/18582/9_2.jpg

"Дзяцінства”.

Па-пер­шае, та­кая тран­сфар­ма­цыя аб­умоў­ле­на гра­мад­скай сі­ту­ацы­яй. Па­чаў­ся гэ­ты пра­цэс, лі­чы, з так зва­най пе­ра­бу­до­вы, а по­тым і ўво­гу­ле знік Са­вец­кі Са­юз з яго­най бру­та­ль­най ідэ­ало­гі­яй і, ад­па­вед­на, мас­тац­твам — пры­нам­сі ма­ну­мен­та­ль­ным, якое гэ­ту ідэ­ало­гію эстэ­тыч­на аздаб­ля­ла. А вось на­цы­яна­ль­ны кан­тэнт, які му­сіў бы за­поў­ніць вы­зва­ле­ную пра­сто­ру, у афі­цый­най ку­ль­тур­ніц­кай па­лі­ты­цы на­шай дзяр­жа­вы не­як не вы­яўле­ны. Што ні ка­жы, але за ча­сы Не­за­леж­нас­ці не з’я­ві­ла­ся ма­ну­мен­та­ль­ных аб’­ектаў, роў­ных тым, што на ра­хун­ку зга­да­ных вы­шэй мэт­раў. Ла­гіч­на, што ма­ну­мен­та­ліст ідзе ў стан­ко­вае мас­тац­тва.

/i/content/pi/cult/877/18582/9_3.jpg

Фрагмент кампазіцыі “4 стыхіі, альбо Тыпы тэмпераментаў”.

Па-дру­гое, ка­лі і нада­ра­ецца пра­ца ма­ну­мен­та­ль­на­га ха­рак­та­ру, дык за­моў­цам час­та з’яў­ля­ецца пры­ват­ная асо­ба, што мо­жа да­зво­ліць са­бе та­кую рас­ко­шу, аль­бо не­йкая, зноў жа не бед­ная, кар­па­ра­цыя. У та­кіх вы­пад­ках за­пат­ра­ба­ва­ная не ко­ліш­няя сты­ліс­ты­ка, да­во­лі бру­та­ль­ная, па­мят­ная нам з са­вец­кіх ча­соў, але ўлас­ці­выя стан­ка­віз­му псі­ха­ла­гізм, па­чуц­цё­васць, ка­мер­насць. У трэн­дзе сён­ня зу­сім не тое мас­тац­тва, што звяр­та­ецца да гра­ма­ды ўво­гу­ле, а тое, што мо­жа за­кра­нуць па­чуц­ці ча­ла­ве­ка як асо­бы. Ска­жу так: стра­ціў­шы шы­ры­ню ахо­пу гля­дац­кай гра­ма­ды, мас­тац­тва скі­ра­ва­ла­ся ў глы­бі­ню ча­ла­ве­чай на­ту­ры. Ні­якай дэг­ра­да­цыі не ад­бы­ло­ся, про­ста вы­зна­чыў­ся іншы век­тар. І ка­лі на­рэш­це зноў бу­дуць за­пат­ра­ба­ва­ны буй­на­маш­таб­ныя ма­ну­мен­ты, фрэс­кі і ма­за­ікі, за гэ­ту пра­цу возь­муц­ца твор­цы, што ўзба­га­ці­лі­ся дос­ве­дам псі­ха­ла­гіз­му і ўспры­ман­ня асо­бы як са­ма­дас­тат­ко­вай каш­тоў­нас­ці.

/i/content/pi/cult/877/18582/9_4.jpg

“Гульня”.

Хо­чац­ца ве­рыць, што спа­да­ры­ня Да­ры­на, якая сён­ня знай­шла сваё твор­чае “я” ў мас­тац­тве стан­ко­ва­га фар­ма­ту, яшчэ ўра­зіць нас у іпас­та­сі, што за­на­та­ва­на ў яе дып­ло­ме. Яе та­лент вы­ма­гае ма­ну­мен­та­ль­най пра­сто­ры.

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"