Во­сень. Фар­бы му­зы­кі

№ 46 (1537) 14.11.2021 - 20.11.2021 г

У дзень, па­зна­ча­ны дву­ма адзін­ка­мі — 11 ліс­та­па­да, — у Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі ад­крыў­ся Між­на­род­ны фес­ты­валь “Бе­ла­рус­кая му­зыч­ная во­сень”, што пра­цяг­нец­ца амаль да па­чат­ку зі­мы. Ён да­лё­ка не пер­шы па лі­ку — ажно 47-ы, але вы­ка­наў­цы і тво­ры, аб­ра­ныя ў пра­гра­му з 15-ці кан­цэр­таў, — па­праў­дзе пер­шыя, най­леп­шыя ў сва­ёй га­лі­не.

Як за­ўжды, шмат кан­цэр­таў пры­све­ча­на бе­ла­рус­кай му­зы­цы, па­мят­ным да­там, вя­лі­кім і ма­ле­нь­кім ад­крыц­цям му­зыч­на­га вы­ка­на­ль­ніц­тва. Гэ­та не зна­чыць, што ў іншы час уся­го гэ­та­га бра­куе, — ні ў якім разе! У гэ­тым се­зо­не фі­лар­ма­ніч­ная сцэ­на зве­да­ла і со­ль­нік зна­ка­мі­тай цым­ба­ліс­ткі Ве­ра­ні­кі Прадзед, скла­дзе­ны з тво­раў Га­лі­ны Га­рэ­ла­вай, і юбі­лей­ную ве­ча­ры­ну зна­на­га кам­па­зі­та­ра з Лі­ды Сяр­гея Бу­га­са­ва, пад­рых­та­ва­ную Дзяр­жаў­ным ка­мер­ным хо­рам Бе­ла­ру­сі. А 18 ліс­та­па­да ў рам­ках фес­ты­ва­лю нас ча­кае па­праў­дзе ад­мет­ны кан­цэрт, скла­дзе­ны з двух но­вых буй­ных бе­ла­рус­кіх тво­раў, якія ў свой час бы­лі за­моў­ле­ны Дзяр­жаў­ным ка­мер­ным аркес­трам Бе­ла­ру­сі на ча­ле з Яўге­нам Буш­ко­вым Ва­ле­рыю Во­ра­на­ву (“Сёс­тры з Раю”) і Кан­стан­ці­ну Ясь­ко­ву (“Крос­ны Ма­ко­шы”). Гэ­тыя дзве ве­ль­мі роз­ныя па за­ду­ме і сты­ліс­ты­кі міс­тэ­рыі, за­сна­ва­ныя на сін­тэ­зе мас­тац­тваў, ушчэнт раз­бу­ра­юць ко­ліш­нюю жар­тоў­ную фра­зу ад­на­го з на­шых кла­сі­каў Яўге­на Гле­ба­ва, што тво­ры бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў вы­кон­ва­юцца двой­чы ў жыц­ці: у пер­шы і ад­на­ча­со­ва апош­ні раз. Кож­ная са зга­да­ных міс­тэ­рый ужо ме­ла сус­вет­ную прэм’еру, тыя ж “Крос­ны Ма­ко­шы” гу­ча­лі не то­ль­кі ў нас, але і ў за­меж­жы. Та­му ця­пер, лі­чы­це, у чар­го­вы раз вы­кон­ва­юцца “на біс”. Дый за­вер­шыц­ца фес­ты­валь му­зыч­ным свят­ка­ван­нем юбі­лею зна­на­га бе­ла­рус­ка­га кам­па­зі­та­ра Сяр­гея Бе­ль­цю­ко­ва — 27 ліс­та­па­да.

Акра­мя су­час­нас­ці, за­кра­ну­та і на­ша гіс­то­рыя. Гэ­та пра­гра­ма “Хор як лёс” 21 ліс­та­па­да, што пры­све­ча­на 100-год­дзю з дня на­ра­джэн­ня на­род­на­га артыс­та Бе­ла­ру­сі і СССР Вік­та­ра Роў­ды і збя­рэ не­ка­ль­кі ка­лек­ты­ваў у сво­еа­саб­лі­вы звод­ны хор — тое “спеў­нае поле”, пра якое так ма­рыў гэ­ты зна­ны хор­май­стар.

Кан­цэрт, па­мно­жа­ны на прэ­зен­та­цыю кні­гі, ча­кае нас 17 ліс­та­па­да. Му­зы­каз­наў­ца Во­ль­га Бры­лон вы­пус­ці­ла сваю ўжо дру­гую кні­гу, пры­све­ча­ную бе­ла­рус­кай эстра­дзе. Ка­лі пер­шая, ство­ра­ная раз­ам з Ма­ры­най Му­ля­ві­най, бы­ла пры­све­ча­на Ула­дзі­мі­ру Му­ля­ві­ну і яго пер­шай жон­цы Лі­дзіі Кар­ма­льс­кай, дык ця­пе­раш­няя, акрэс­ле­ная як “На­ста­ль­гіч­ны ды­вер­тыс­мент”, ахоп­лі­вае ўсю бе­ла­рус­кую эстра­ду 1930–1980-х га­доў, ад­на­ўляе яе гіс­то­рыю і ўтрым­лі­вае без­ліч фо­та­здым­каў, архіў­ных да­ку­мен­таў. А ўлас­на му­зыч­ныя ста­рон­кі кні­гі агу­чаць На­цы­яна­ль­ны ака­дэ­міч­ны на­род­ны аркестр імя І.Жы­но­ві­ча і шмат­лі­кія эстрад­ныя са­ліс­ты і ка­лек­ты­вы, уклю­ча­ючы Ана­то­ля Ярмо­лен­ку і Ядві­гу Па­плаў­скую.

У фес­ты­валь уклю­ча­на як ні­ко­лі мно­га фар­тэ­пі­яннай му­зы­кі — і гэ­та не­вы­пад­ко­ва, бо ў па­чат­ку снеж­ня ў за­лах Ака­дэ­міі му­зы­кі і фі­лар­мо­ніі бу­дзе пра­хо­дзіць Між­на­род­ны кон­курс пі­яніс­таў “Мінск-2021”. А ця­гам “…Во­се­ні” ад­бу­дуц­ца со­ль­ныя кан­цэр­ты Іры­ны Шу­мі­лі­най, Іга­ра Алоў­ні­ка­ва. Апош­ні пры­све­ча­ны па­мя­ці яго ма­ці, спя­вач­кі Ла­ры­сы Ілю­ке­віч, і скла­да­ецца з тран­скрып­цый тых ва­ка­ль­ных тво­раў, што яны вы­кон­ва­лі раз­ам.

Ад­бу­дзец­ца і “фес­ты­валь у фес­ты­ва­лі”: у рам­ках “…Во­се­ні” ад­кры­ецца Між­на­род­ны арфа­вы фес­ты­валь “Дзве ста­лі­цы. Мінск — Мас­ква”, які збя­рэ най­леп­шых арфіс­таў Бе­ла­ру­сі і Рас­іі.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"