“Ліс­та­пад”: бе­ла­рус­кія фі­ль­мы ў кон­кур­се

№ 46 (1537) 14.11.2021 - 20.11.2021 г

XXVII Мін­скі між­на­род­ны кі­на­фес­ты­валь “Ліс­та­пад” мае ча­ты­ры кон­кур­сныя на­мі­на­цыі, у якіх удзе­ль­ні­ча­юць фі­ль­мы вы­твор­час­ці 2020—2021 га­доў. За пры­зы бу­дуць спа­бор­ні­чаць і ча­ты­ры ра­бо­ты бе­ла­рус­кіх твор­цаў. Усе ча­ты­ры стуж­кі вар­тыя асоб­най ува­гі — яны год­на прад­стаў­ля­юць на­шу кра­іну.

Як звы­чай­на, са­мая вя­лі­кая ўва­га пуб­лі­кі і прэ­сы бу­дзе пры­ку­тая да Асноў­на­га кон­кур­су ігра­во­га кі­но, дзе лаў­рэ­аты і пе­ра­мож­цы вы­бі­ра­юцца ся­род мас­тац­кіх по­ўна­мет­раж­ных фі­ль­маў. Бе­ла­рус­кая кі­не­ма­таг­ра­фія тут, на жаль, не прад­стаў­ле­на. Та­му, га­во­ра­чы пра бе­ла­рус­кія фі­ль­мы-кан­кур­сан­ты, мож­на ад­ра­зу пе­ра­хо­дзіць да Асноў­на­га кон­кур­су да­ку­мен­та­ль­на­га кі­но.

“Стра­ла” (2021),  рэ­жы­сёр Га­лі­на Ад­амо­віч

Рэ­жы­сёр Га­лі­на Ад­амо­віч — адзін з са­мых па­ва­жа­ных і най­бо­льш уша­на­ва­ных на між­на­род­ных кі­на­фес­ты­ва­лях бе­ла­рус­кіх твор­цаў. На сту­дыі да­ку­мен­та­ль­на­га кі­но “Ле­та­піс” кі­нас­ту­дыі “Бе­ла­ру­сь­фі­льм” яна зня­ла ўжо ка­ля трох дзя­сят­каў сту­жак. Лю­дзі з іх ад­мет­ны­мі, ня­прос­ты­мі, пад­час тра­гіч­ны­мі, пад­час дзіў­ны­мі і шчас­лі­вы­мі лё­са­мі — у цэн­тры ўва­гі фі­ль­маў Га­лі­ны Ад­амо­віч. Мож­на зга­даць ха­ця б ра­бо­ты не та­кіх да­ўніх га­доў — “Вя­до” (2019) — пра сям’ю, што пе­ра­еха­ла ў бе­ла­рус­кую глы­бін­ку і там ад­бу­да­ва­ла жыц­цё, “Ха­ро­шых дзяў­чы­нак не б’юць” (2019) — пра жан­чын, па­цяр­пе­лых ад хат­ня­га на­сіл­ля, “Іна­кі­ня” (2010) — пра кам­па­зі­та­ра і ма­ці тра­іх дзя­цей, што ста­ла ма­на­хі­няй, “Бо­жа мой” (2004) — пра жан­чы­ну-ску­льп­та­ра, якая ро­біць ста­туі Хрыс­та з цэ­мен­ту, “Му­зы­ка ва­енная” (2013) — пра зна­ка­мі­та­га мін­ска­га бар­да, які пе­ра­ехаў жыць за акі­ян, але ду­шою за­стаў­ся ў Бе­ла­ру­сі…

/i/content/pi/cult/877/18578/6_1.jpg

Са­мы но­вы фі­льм “Стра­ла”, што ўдзе­ль­ні­чае ў кон­кур­се 27-га кі­на­фес­ты­ва­лю “Ліс­та­пад”, — так­са­ма ў пер­шую чар­гу пра лю­дзей. Гэ­тае 52-хві­лін­нае зна­ёмства з ге­ра­іня­мі з вёс­кі Стаў­бун Вет­каў­ска­га ра­ёна Го­ме­льс­кай воб­лас­ці ні­ко­га не па­кі­не аб­ыя­ка­вым. На­зву фі­ль­му даў ста­ра­жыт­ны аб­рад “Па­ха­ван­не стра­лы”, якім вёс­ка Стаў­бун і ад­мет­ная — ён ма­ла дзе за­ха­ваў­ся. І ўсё ж кіно не пра абрад і яго ўнікальнасць, а пра ўнікальнасць гэтых беларускіх жанчын, якія, паводле слоў рэжысёра, як тыя карыятыды — трымаюць свет. Жан­чы­ны па­важ­на­га ве­ку, жан­чы­ны з ня­прос­ты­мі лё­са­мі, жан­чы­ны, якія што­год на са­ра­ка­вы дзень па­сля Вя­лі­кад­ня ідуць у поле “ха­ваць стра­лу”, каб ад­вес­ці ад род­най зям­лі ўсе бе­ды, жан­чы­ны са сва­імі ся­мей­ны­мі гіс­то­рыя­мі і гіс­то­ры­ямі ка­хан­ня… І жан­чы­ны, якія, апроч уся­го, вы­дат­на спя­ва­юць: да­ку­мен­та­ль­ны фі­льм “Стра­ла” на­поў­не­ны пес­ня­мі і чыс­ты­мі га­ла­са­мі. І на­поў­не­ны дра­май, спа­чу­ван­нем, тра­гіз­мам, за­хап­лен­нем, гу­ма­рам — жыц­цём. Мно­гія па­зна­юць у гэ­тых стаў­бун­скіх ба­бу­ль­ках і сва­іх вяс­ко­вых ба­буль і пра­ба­буль, якія, жы­ву­чы ў ня­лёг­кім ча­се, усё тры­ва­лі, а яшчэ спя­ва­лі і ка­ха­лі.

/i/content/pi/cult/877/18578/6_2.jpg

Кон­курс фі­ль­маў для дзі­ця­чай і юнац­кай аўды­то­рыі “Ліс­та­па­дзік” сё­ле­та ад­мет­ны знач­най пры­сут­нас­цю ані­ма­цый­ных сту­жак. Як ка­жа пра­грам­ны ды­рэк­тар “Ліс­та­па­дзі­ка” кі­наз­наў­ца Анта­ні­на Кар­пі­ла­ва, та­кая ця­пер сус­вет­ная тэн­дэн­цыя — кі­нас­вет усё бо­льш па­чы­нае ца­ніць кі­но для ся­мей­на­га пра­гля­ду, і ані­ма­цыя, у тым лі­ку по­ўна­мет­раж­ныя ані­ма­цый­ныя фі­ль­мы, на­бы­вае ўсё бо­ль­шую па­пу­ляр­насць. У пра­гра­ме сё­лет­ня­га “Ліс­та­па­дзі­ка” ажно тры бе­ла­рус­кія ані­ма­цый­ныя стуж­кі. Пер­шая — “Зор­кі сё­ма­га не­ба” рэ­жы­сё­ра Але­ны Ту­ра­вай — па-за кон­кур­сам: яна ад­крые фес­ты­валь-кон­курс дзі­ця­ча­га кі­но 20 ліс­та­па­да ў кі­на­тэ­атры “Пі­янер”. На­га­даю, гэ­та пер­шы бе­ла­рус­кі по­ўна­мет­раж­ны ані­ма­цый­ны мю­зікл, прэм’ера яко­га ад­бы­ла­ся 1 чэр­ве­ня гэ­та­га го­да і які ўжо па­бы­ваў у кі­нап­ра­ка­це. А дзве кон­кур­сныя ра­бо­ты, пра якія да­лей по­йдзе га­вор­ка, сва­ёй прэм’еры якраз у рам­ках кі­на­фес­ты­ва­лю “Ліс­та­пад” яшчэ ча­ка­юць. Аб­едзь­ве — ра­бо­ты за­слу­жа­ных, зна­ка­мі­тых і на­ват сла­ву­тых бе­ла­рус­кіх рэ­жы­сё­раў. У год, ка­лі бе­ла­рус­кая ані­ма­цыя адзна­чае па­ўве­ка­вы юбі­лей, на­го­да зга­даць пра та­кіх аўта­раў ве­ль­мі да­рэч­ная.

“Я тай­ну ў глы­бі­ні ду­шы ха­ваю…” (2021), рэ­жы­сёр Але­на Пят­ке­віч

Марк Ша­гал, Фран­цыск Ска­ры­на, Іа­ган Се­бас­ць­ян Бах, Люд­віг ван Бет­хо­вен — па­этыч­ныя і яскра­выя ані­ма­цый­ныя стуж­кі пра гэ­тых вы­дат­ных твор­цаў у апош­нія га­ды пра­сла­ві­лі імя рэ­жы­сё­ра Але­ны Пят­ке­віч да­лё­ка за меж­амі Бе­ла­ру­сі. Ся­род уз­на­га­род ма­ецца і га­лоў­ная ра­сійская кі­не­ма­таг­ра­фіч­ная прэ­мія “За­ла­ты арол”.

/i/content/pi/cult/877/18578/6_3.jpg

Ге­рой са­май но­вай ра­бо­ты рэ­жы­сё­ра “Я тай­ну ў глы­бі­ні ду­шы ха­ваю…” — Мак­сім Баг­да­но­віч. Пра што, ві­да­воч­на, мож­на зда­га­дац­ца і па па­этыч­ным рад­ку, вы­не­се­ным у на­зву. Рэ­жы­сёр і ў жыц­ці, і на экра­не пры­зна­ецца ў шчы­рай лю­бо­ві да Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча і яго па­эзіі. 14-хві­лін­ная стуж­ка дзіў­ным чы­нам здо­ле­ла рас­ка­заць усю бі­ягра­фію па­эта, але так­са­ма мо­вай па­эзіі — па­этыч­най мо­вай мас­тац­тва ані­ма­цыі. Ня­гле­дзя­чы на ўмоў­насць і асаб­лі­вую мас­тац­кую фор­му, ства­ра­ль­ні­кі фі­ль­ма імкну­лі­ся да да­клад­нас­ці воб­ра­заў ге­ро­яў — са­мо­га па­эта, яго ба­ць­коў, зна­ёмых, ка­ха­ных, а яшчэ мяс­цін, дзе жыў і дзе бы­ваў Мак­сім Баг­да­но­віч. У фі­ль­ме гу­чыць мно­га вер­шаў, у ім мно­га люб­ві, а па­вод­ле слоў рэ­жы­сё­ра Але­ны Пят­ке­віч — най­перш люб­ві да Ра­дзі­мы. Сю­жэт­на дзея­нне фі­ль­ма па­чы­на­ецца з ад’езду Мак­сі­ма Баг­да­но­ві­ча з Мін­ска ў Ялту, што ста­ла для яго апош­няй ван­дроў­кай. І па шля­ху па­эт быц­цам пра­жы­вае сваё жыц­цё ад са­ма­га па­чат­ку, згад­вае са­мыя яскра­выя яго мо­ман­ты.

“Прэ­лю­дыя і фу­га” (2021), рэ­жы­сёр Ігар Воў­чак

Рэ­жы­сёр Ігар Воў­чак — адзін з най­вя­до­мей­шых рэ­жы­сё­раў у бе­ла­рус­кім ані­ма­цый­ным кі­но: на кі­нас­ту­дыі “Бе­ла­ру­сь­фі­льм” ён пра­цуе 53 га­ды! У Іга­ра Вік­та­ра­ві­ча без­ліч ра­бот і мнос­тва пры­зоў на фес­ты­ва­лях. У кі­но ён адзна­чыў­ся і як кам­па­зі­тар, на­пі­саў­шы му­зы­ку да вя­лі­кай ко­ль­кас­ці ані­ма­цый­ных і да­ку­мен­та­ль­ных сту­жак, — бо ка­лі­сь­ці скон­чыў і кан­сер­ва­то­рыю. Ня­ма­ла яго фі­ль­маў ме­лі му­зыч­ныя на­звы — “Кап­ры­чыа”, “Кан­чэр­та гро­са”, “Скер­ца”, “Рон­да-кап­ры­чы­ёза”… Пад­обная тра­ды­цыя прад­оўжы­ла­ся і ў но­вай ра­бо­те.

/i/content/pi/cult/877/18578/6_4.jpg

У фі­ль­ме “Прэ­лю­дыя і фу­га” Ігар Воў­чак вы­сту­піў і як рэ­жы­сёр, і як аўтар сцэ­на­рыя, і як пі­яніст — сам вы­ка­наў Прэ­лю­дыю і фу­гу до ма­жор Іа­га­на Се­бас­ць­яна Ба­ха. Стуж­ка — сво­еа­саб­лі­вае аўтар­скае эсэ, на­поў­не­нае ўспа­мі­на­мі: пра дзя­цін­ства ў Таш­кен­це, дзе бу­ду­чы рэ­жы­сёр рос да ся­мі га­доў, пра Мінск, ку­ды сям’я пе­ра­еха­ла і для яко­га ба­ць­ка Іга­ра Воў­ча­ка, за­слу­жа­ны архі­тэк­тар БССР, спра­екта­ваў ня­ма­ла зна­ка­мі­тых бу­дын­каў, пра лю­дзей, што жы­лі ў Са­вец­кім Са­юзе. “У лю­быя ча­сы ў дзя­цей бы­ва­юць мо­ман­ты шчас­ця і ра­дас­ці, і фі­льм ме­на­ві­та пра гэ­та. Каб лю­дзі пры­за­ду­ма­лі­ся, што, мо­жа, у на­шым мі­ну­лым не ўсё то­ль­кі дрэн­нае, што не­шта вар­та бы­ло б і па­кі­нуць, каб з ва­дою не вы­плюх­нуць і дзі­цён­ка”, — га­во­рыць Ігар Воў­чак.

Кон­курс ма­ла­дзёж­на­га кі­но “Кі­но ма­ла­дых” ро­біць стаў­ку на экс­пе­ры­мент, на на­ва­тар­ства, на твор­чыя по­шу­кі. У пра­гра­ме ня­ма­ла ка­рот­ка­мет­ра­жных і на­ват сту­дэн­цкіх фі­ль­маў. Бе­ла­русь у кон­кур­се прад­стаў­ляе ра­бо­та так­са­ма сту­дэн­та Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў.

“Да­ро­га” (2020), рэ­жы­сёр Кі­рыл Ха­лец­кі

Ка­рот­ка­мет­раж­ны 8-хві­лін­ны фі­льм “Да­ро­га” сё­ле­та стаў аб­са­лют­ным пе­ра­мож­цам на мін­скім фес­ты­ва­лі сту­дэн­цка­га ка­рот­ка­мет­раж­на­га кі­но Synopsis, атры­маў спе­цы­яль­ны прыз на 40 Між­на­род­ным кі­на­фес­ты­ва­лі Усе­ра­сій­ска­га дзяр­жаў­на­га інсты­ту­та кі­не­ма­таг­ра­фіі: на­огул атры­маў ка­ля 15 уз­на­га­род на між­на­род­ных кі­на­кон­кур­сах.

/i/content/pi/cult/877/18578/6_5.jpg

Гэ­та сты­ль­ная чор­на-бе­лая гіс­то­рыя без адзі­на­га сло­ва: пра пус­тын­ную да­ро­гу ў чыс­тым по­лі, пе­ша­ход­ны пе­ра­ход са свят­ла­фо­рам і ге­ро­яў, што ро­бяць вы­бар — ісці, ча­каць, стук­нуць па свят­ла­фо­ры ці не­шта іншае. Сю­жэт хоць і ла­ка­ніч­ны, але да­зва­ля­ючы ад­шу­каць у ім мно­га сэн­саў. Маг­чы­ма, і “Да­ро­гу” мож­на на­зваць фі­ла­соф­скай пры­тчай — а так Кі­рыл Ха­лец­кі апіс­вае сваю бу­ду­чую ра­бо­ту, на якую за­раз збі­рае срод­кі шля­хам краў­дфан­дын­гу — 15-хві­лін­ны фі­льм “Ад­ной­чы бы­ла Зям­ля”: з ім ён у на­ступ­ным го­дзе “збі­ра­ецца па­ка­рыць адзін ВЕ­ЛЬ­МІ буй­ны сус­вет­ны фес­ты­валь”. За­раз у ма­ла­до­га рэ­жы­сё­ра ёсць шанс па­ка­рыць “Ліс­та­пад”.