Бу­дуць за­пат­ра­ба­ва­ныя аб­іту­ры­ента­мі!

№ 46 (1537) 14.11.2021 - 20.11.2021 г

Інтэрв’ю з рэ­кта­рам БДУКМ На­тал­ляй Кар­чэў­скай: да­сяг­нен­ні alma mater, пер­спек­тыў­ныя пла­ны і ары­гі­на­ль­ны мю­зікл
Год на­зад у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў змя­ніў­ся рэ­ктар — на гэ­ту па­са­ду бы­ла пры­зна­ча­ная На­тал­ля КАР­ЧЭЎ­СКАЯ, якая да та­го ча­су з’яўля­ла­ся пер­шым на­мес­ні­кам мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі. Зра­зу­ме­ла, адзін год — не та­кі і вя­лі­кі тэр­мін пра­цы, але раз­ам з тым ужо сён­ня мож­на пад­вес­ці не­ка­то­рыя вы­ні­кі дзей­нас­ці і вы­зна­чыц­ца з пла­на­мі на пер­спек­ты­ву. Што ці­ка­ва­га ча­кае сту­дэн­таў у гэ­тым і бу­ду­чым на­ву­ча­ль­ным го­дзе? Як ва ўні­вер­сі­тэ­це ўза­ема­дзей­ні­ча­юць з Мі­ніс­тэр­ствам ку­ль­ту­ры кра­іны? Ці пла­ну­ецца тут ла­дзіць маш­таб­ныя па­ста­ноў­кі або пра­во­дзіць зна­ка­выя фо­ру­мы? Усе гэ­тыя і мно­гія іншыя пы­тан­ні “К” за­да­ла на сус­трэ­чы з рэ­кта­рам БДУКМ.

— На­тал­ля Ула­дзі­мі­раў­на, мы з ва­мі ўжо не пер­шы раз сус­тра­ка­емся, “К” ра­бі­ла з ва­мі інтэрв’ю і ка­лі вы бы­лі пер­шым на­мес­ні­кам мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры, і па­ўго­да та­му, з на­го­ды па­чат­ку ўступ­най кам­па­ніі ў БДУКМ. Як вы ацэ­нь­ва­еце вы­ні­кі сё­лет­няй уступ­най кам­па­ніі? І бо­льш маш­таб­нае пы­тан­не: у чым за­клю­ча­ецца стра­тэ­гія раз­віц­ця ўні­вер­сі­тэ­та для вас як ча­ла­ве­ка, які вось ужо роў­на год зна­хо­дзіц­ца на па­са­дзе кі­раў­ні­ка ВНУ сфе­ры ку­ль­ту­ры?

— Так, пра­йшоў год, і я ма­гу да­клад­на ска­заць, што за гэ­ты час нам уда­ло­ся мно­га­га да­сяг­нуць, акты­ві­за­ваць сваю дзей­насць у роз­ных сфе­рах, асаб­лі­ва ў той, якая звя­за­на з твор­чым жыц­цём сту­дэн­таў, пра што яшчэ аб­авяз­ко­ва ска­жу пад­час інтэрв’ю. Што да сё­лет­няй уступ­най кам­па­ніі, то ўні­вер­сі­тэт по­ўнас­цю за­крыў усе за­пла­на­ва­ныя ліч­бы пры­ёму. Да та­го ж мы ад­на­ві­лі на­бор сту­дэн­таў на спе­цы­яль­насць “Мас­тац­тва эстра­ды, кі­ру­нак (камп’ютар­ная му­зы­ка)”.

/i/content/pi/cult/877/18577/5_4.jpg

— А што з пла­на­мі на на­ступ­ную ўступ­ную кам­па­нію? Ці бу­дуць тут не­йкія но­ва­ўвя­дзен­ні?

— У на­ступ­ным, 2022 го­дзе пла­ну­ем па­чаць пад­рых­тоў­ку па но­вых кі­рун­ках спе­цы­яль­нас­цей, пры­чым па тых, па якіх на­бор у на­шай кра­іне яшчэ ні­ко­лі не ажыц­цяў­ляў­ся, — “Біб­лі­ятэч­на-інфар­ма­цый­ная дзей­насць (ліч­ба­ві­за­цыя, ана­лі­ты­ка)” і “Рэ­жы­су­ра свя­таў (цыр­ка­выя прад­стаў­лен­ні)”. Гэ­тыя спе­цы­яль­нас­ці, на маю дум­ку, бу­дуць ве­ль­мі за­пат­ра­ба­ва­ныя. На­прык­лад, сён­няш­нія біб­лі­ятэч­ныя су­пра­цоў­ні­кі ўжо по­ўнас­цю раз­уме­юць усе вы­го­ды ліч­ба­ві­за­цыі і ана­лі­ты­кі ў сва­ёй дзей­нас­ці. Што да дру­гой на­зва­най мной спе­цы­яль­нас­ці, дык, як вя­до­ма, у Бе­ла­ру­сі ця­пер дзей­ні­чае шмат моц­ных ама­тар­скіх цыр­ка­вых сту­дый, та­му нам ха­це­ла­ся б, каб пад­рых­тоў­ка спе­цы­яліс­таў для гэ­тых сту­дый ад­бы­ва­ла­ся ме­на­ві­та на ра­дзі­ме, а не за яе меж­амі.

— Вяр­ну­ся да май­го дру­го­га, бо­льш маш­таб­на­га пы­тан­ня. Якія яшчэ ёсць стра­тэ­гіч­ныя пла­ны ў раз­віц­ці ўні­вер­сі­тэ­та, на­прык­лад, на ся­рэд­нюю і ад­да­ле­ную пер­спек­ты­вы?

— Па-пер­шае, мы сён­ня пра­цу­ем на пер­спек­ты­ву, каб акты­ві­за­ваць су­вя­зі з на­шы­мі парт­нё­ра­мі ў сфе­ры ад­ука­цыі — кі­тай­скі­мі ўні­вер­сі­тэ­та­мі. Ро­бім гэ­та дзе­ля та­го, каб у вы­ні­ку пры­йсці да га­лоў­най мэ­ты — вы­да­чы на­шым сту­дэн­там па­сля за­кан­чэн­ня ву­чо­бы ад­ра­зу двух дып­ло­маў, бе­ла­рус­ка­га і кі­тай­ска­га. На­прык­лад, сту­дэнт мог бы па­чы­наць на­ву­чан­не ва ўні­вер­сі­тэ­це Кі­тая, а па­зней, не­дзе праз два га­ды, пры­язджаць да нас і за­кан­чваць сваю ву­чо­бу ў Мін­ску. Спа­дзя­юся, з ця­гам ча­су ме­на­ві­та так усё і бу­дзе. Пад­обную пра­цу, да­рэ­чы, вя­дзём і з ад­ным рас­ійскім ВНУ. Па-дру­гое, ка­лі ка­заць пра бо­льш ад­да­ле­ную пер­спек­ты­ву на­шай дзей­нас­ці, дык мы ве­ль­мі за­ці­каў­ле­ны ў ды­вер­сі­фі­ка­цыі свай­го экс­пар­ту ад­ука­цый­ных па­слуг. Зра­зу­ме­ла, сён­ня ў нас ужо на­ву­ча­ецца шмат за­меж­ных сту­дэн­таў з Кі­тай­скай На­род­най Рэ­спуб­лі­кі, але мы ха­це­лі б, каб у БДУКМ атрым­лі­ва­лі ад­ука­цыю хлоп­цы і дзяў­ча­ты з іншых кра­ін. Мы ўсім шчы­ра ра­ды і ад­кры­тыя да су­пра­цоў­ніц­тва.

— Маг­чы­ма, ёсць і іншыя пла­ны, якія да­ты­чаць ума­ца­ван­ня ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­най ба­зы БДУКМ або ства­рэн­ня ці­ка­вых пра­ектаў у твор­чай сфе­ры?

— Ад­но з пы­тан­няў, якое мя­не ця­пер хва­люе як рэ­кта­ра і па­тра­буе вы­ра­шэн­ня ў пер­спек­ты­ве, — па­ляп­шэн­не ўмоў пра­жы­ван­ня ў інтэр­на­це для сту­дэн­таў БДУКМ. Спра­ва ў тым, што наш інтэр­нат да­ўно не ра­ман­та­ваў­ся, та­му гэ­тую пра­бле­му трэ­ба вы­ра­шаць, тым бо­льш, як я ўжо згад­ва­ла, у нас на­ву­ча­юцца за­меж­ныя, у пер­шую чар­гу кі­тай­скія сту­дэн­ты, для якіх вар­та ства­раць са­мыя леп­шыя ўмо­вы для пра­жы­ван­ня. Яшчэ ад­но пы­тан­не, якое мне аса­біс­та ве­ль­мі ха­це­ла­ся б вы­ра­шыць са­мым блі­жэй­шым ча­сам, — гэ­та арга­ні­за­цыя рэ­спуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су ў сфе­ры ха­рэ­агра­фіч­на­га мас­тац­тва. Апош­ні пад­обны кон­курс ла­дзіў­ся Мі­ніс­тэр­ствам ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі ў да­лё­кім 2003 го­дзе. Та­му нам бы ве­ль­мі ха­це­ла­ся, каб пра­кты­ка пра­вя­дзен­ня рэ­спуб­лі­кан­скіх кон­кур­саў у сфе­ры ха­рэ­агра­фіч­на­га мас­тац­тва ўзна­ві­ла­ся. Ця­пер мы рых­ту­ем пра­ект па­ла­жэн­ня па пра­вя­дзен­ні на­зва­на­га кон­кур­су, каб прад­ста­віць яго на раз­гляд у Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры кра­іны. Спа­дзя­юся, у нас усё атры­ма­ецца.

— Вы за­кра­ну­лі тэ­му су­пра­цоў­ніц­тва з Мі­ніс­тэр­ствам ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі. А на­ко­ль­кі ва­ша мі­ну­лая пра­ца на па­са­дзе пер­ша­га на­мес­ні­ка мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры да­па­ма­гае вам у пра­цы сён­няш­няй і ў тым лі­ку ў су­пра­цоў­ніц­тве з Мі­ніс­тэр­ствам ку­ль­ту­ры? Ці з’яві­лі­ся не­йкія но­выя су­вя­зі, ці ла­дзяц­ца, маг­чы­ма, су­мес­ныя па­ся­джэн­ні, кан­фе­рэн­цыі, ме­рап­ры­емствы?

— Мі­ну­лая пра­ца, зра­зу­ме­ла, ве­ль­мі да­па­ма­гае, бо, як спе­цы­яліст, як ча­ла­век, які пра­ца­ваў у Мі­ніс­тэр­стве ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі, ты ця­пер бо­льш шы­ро­ка ба­чыш пер­спек­ты­ву і ўжо раз­уме­еш ме­ха­ніз­мы пры­няц­ця ра­шэн­няў у дзяр­жаў­ных орга­нах. Што да дру­гой час­ткі пы­тан­ня, дык Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры кра­іны — наш за­сна­ва­ль­нік, та­му на ба­зе БДУКМ час­та пра­хо­дзяць мно­гія ве­да­мас­ныя ме­рап­ры­емствы, на­прык­лад се­мі­на­ры, дзе ў тым лі­ку вы­ву­ча­ецца і наш па­спя­хо­вы во­пыт у той ці іншай сфе­рах дзей­нас­ці. Акра­мя та­го, на ба­зе но­ва­га спар­тыў­на-ку­ль­тур­на­га Цэн­тра БДУКМ мы па­ча­лі ла­дзіць не­ка­то­рыя рэ­спуб­лі­кан­скія ме­рап­ры­емствы. Ска­жам, у жніў­ні ме­на­ві­та там ад­быў­ся фо­рум пед­ага­гіч­ных ра­бот­ні­каў у сфе­ры ку­ль­ту­ры.

— На­ко­ль­кі я ве­даю, па спе­цы­яль­нас­ці вы — ха­рэ­ограф, удзе­ль­ні­ча­лі ў ства­рэн­ні ха­рэ­агра­фіч­ных па­ста­но­вак для шэ­ра­гу зна­ка­вых тэ­атраў кра­іны. Ці пла­ну­еце за­дзей­ні­чаць свой во­пыт пры па­ста­ноў­ках у БДУКМ? Маг­чы­ма, не­шта ўжо за­пла­на­ва­на ў гэ­тым кі­рун­ку блі­жэй­шым ча­сам?

— На мой по­гляд, кож­ны ўні­вер­сі­тэт па­ві­нен мець свой твар, сваё аб­ліч­ча, ад­роз­ні­вац­ца ад іншых ВНУ. Та­кім чы­нам, у су­вя­зі з тым, што мы ма­ем ба­га­ты во­пыт па­ста­ноў­кі маш­таб­ных імпрэз, у нас ёсць актыў­ныя твор­чыя сту­дэн­ты, а ця­пер з’яві­ла­ся ба­за для рэ­пе­ты­цый, сё­ле­та мы вы­ра­шы­лі зла­дзіць маш­таб­ную сцэ­ніч­ную па­ста­ноў­ку. Гэ­та бу­дзе мю­зікл пад умоў­най па­куль што на­звай “Ма­гія”. Я ўдзе­ль­ні­чаю ў яго па­ста­ноў­цы ў якас­ці мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка, і мне гэ­та ве­ль­мі ці­ка­ва як пра­фе­сі­яна­лу, па­пра­ца­ваць та­кім ме­не­джа­рам, ка­арды­на­та­рам. Бо, зра­зу­ме­ла, хо­чац­ца, каб у вы­ні­ку ўсё атры­ма­ла­ся са­мым най­леп­шым чы­нам.

— Гэ­ты мю­зікл ужо ста­ві­лі ў Бе­ла­ру­сі, у не­йкай іншай кра­іне? Ці гэ­та цал­кам ары­гі­на­ль­ная па­ста­ноў­ка?

— Мю­зікл ства­ра­ецца па ары­гі­на­ль­ным сцэ­на­рыі, да яго на­пі­са­на ары­гі­на­ль­ная му­зы­ка. Адзна­чу так­са­ма, што кас­тынг для ўдзе­лу ў мю­зік­ле пра­хо­дзі­лі мно­гія сту­дэн­ты ўні­вер­сі­тэ­та, пры­чым з роз­ных ка­фед­раў і фа­ку­ль­тэ­таў. На­прык­лад, у па­ста­ноў­цы за­дзей­ні­ча­ны на­ват тыя сту­дэн­ты, якія атрым­лі­ва­юць ад­ука­цыю ў біб­лі­ятэч­най сфе­ры. Да­дам, што твор­чы ка­лек­тыў “Ма­гіі” на сён­ня скла­да­ецца бо­льш чым з 80 ча­ла­век, у асноў­ным гэ­та сту­дэн­ты ма­лод­шых кур­саў. Так што па­ста­ноў­ка аб­яцае быць да­во­лі маш­таб­най і, спа­дзя­юся, спа­да­ба­ецца гле­да­чам. І што са­мае ці­ка­вае: на сцэ­не мож­на бу­дзе ўба­чыць не то­ль­кі бе­ла­рус­кіх, але і кі­тай­скіх сту­дэн­таў.

— “К” аб­авяз­ко­ва за­ві­тае на та­кую ці­ка­вую па­ста­ноў­ку! На­ко­ль­кі я ве­даю, бы­лі пла­ны прэ­зен­та­ваць на­зва­ны мю­зікл ужо сё­ле­та, у кан­цы гэ­та­га го­да?

— Так, мы пла­на­ва­лі па­ста­віць мю­зікл ужо сё­ле­та, але ўсё ж вы­ра­шы­лі пе­ра­нес­ці прэм’еру на лю­ты. Цал­кам мо­жа быць, што гэ­ты мю­зікл па­спры­яе бо­льш шчы­ль­на­му су­пра­цоў­ніц­тву па­між БДУКМ і кі­тай­скі­мі ўні­вер­сі­тэ­та­мі-парт­нё­ра­мі, пра­рэк­ла­муе та­кім чы­нам на­шы твор­чыя да­сяг­нен­ні і зда­быт­кі ды спра­цуе на наш імідж і імідж на­шай кра­іны ў Кі­таі, за­ці­ка­віць за­меж­ных сту­дэн­таў пры­язджаць да нас на ву­чо­бу. Пры­нам­сі, ха­це­ла­ся б на гэ­та спа­дзя­вац­ца.

— І апош­няе, што мя­не — і, ду­маю, чы­та­чоў “К” — ве­ль­мі ці­ка­віць. Як мы ўжо адзна­ча­лі, вы пра­ца­ва­лі пер­шым на­мес­ні­кам мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры, ця­пер за­йма­еце па­са­ду рэ­кта­ра БДУКМ. Але, акра­мя та­го, вы з’яўля­еце­ся дэ­пу­та­там Мін­ска­га га­рад­ско­га са­ве­та дэ­пу­та­таў ды сяб­рам Бе­ла­рус­ка­га са­юза жан­чын. На­ко­ль­кі гэ­та скла­да­на — су­мяш­чаць пра­цу, гра­мад­скія аб­авяз­кі і не за­бы­ваць пры гэ­тым пра сваю сям’ю, дзя­цей? Ад­куль вы бе­ра­це энер­гію спраў­ляц­ца з усі­мі сва­імі са­цы­яль­ны­мі ро­ля­мі “на вы­дат­на”?

— Ве­да­еце, спраў­ляц­ца са сва­імі, як вы ка­жа­це, са­цы­яль­ны­мі ро­ля­мі мне ве­ль­мі ці­ка­ва. Да та­го ж і ўся мая сям’я, і я ўжо пры­вык­лі да та­ко­га жыц­ця — у ру­ху. Ма­гу ска­заць, што ў мя­не за­ўсё­ды, яшчэ з дзя­цін­ства, бы­ла ця­га да дзей­нас­ці, да не­ча­га но­ва­га, ці­ка­ва­га. Зра­зу­ме­ла, я ча­ла­век, та­му не ўсё ў мя­не атрым­лі­ва­ецца “на вы­дат­на”, але я імкну­ся да бо­ль­ша­га. Да та­го ж я по­ўнас­цю пе­ра­ка­на­на, што ча­ла­век, які шмат чым за­ня­ты, усю­ды па­спя­вае. А ка­лі ж то­ль­кі ля­жаць на ка­на­пе, дык і з ад­ной спра­вай не спра­віш­ся, ці не так?

Фо­та Тац­ця­ны МА­ТУ­СЕ­ВІЧ

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"