Юбі­лей з “Бра­та­мі…”

№ 46 (1537) 14.11.2021 - 20.11.2021 г

11 ліс­та­па­да споў­ні­ла­ся 200 га­доў з дня на­ро­дзі­наў Фё­да­ра Да­ста­еўска­га. Аку­рат у гэ­ты юбі­лей­ны дзень на сцэ­не На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра імя М.Гор­ка­га ад­бы­ла­ся пе­рад­прэм’ера міс­тыч­на­га дэ­тэк­ты­ва “Бра­ты Ка­ра­ма­за­вы” па­вод­ле ад­на­ймен­на­га ра­ма­на гэ­та­га рус­ка­га кла­сі­ка, уша­на­ва­на­га ва ўсім све­це.

/i/content/pi/cult/877/18574/2_2.jpg

Рэ­жы­сё­рам вы­сту­пі­ла пры­ма гэ­та­га тэ­атра, на­род­ная артыс­тка Бе­ла­ру­сі Во­ль­га Кле­ба­но­віч. Мас­тац­кім кі­раў­ні­ком па­ста­ноў­кі — за­слу­жа­ны дзеяч мас­тац­тваў на­шай кра­іны Сяр­гей Ка­ва­ль­чык. Гэ­ты твор­чы тан­дэм ства­рыў і са­му інсцэ­ні­роў­ку, бо спрэ­са­ваць у п’есу буй­ны і надзвы­чай раз­га­лі­на­ва­ны пра­за­ічны тэкст надзвы­чай скла­да­на: кож­ны па­ста­ноў­шчык аб­ірае не­абход­ны яму ра­курс.

/i/content/pi/cult/877/18574/2_3.jpg

Не­звы­чай­нае і надзвы­чай су­час­нае ра­шэн­не сцэ­ніч­най пра­сто­ры, пра­па­на­ва­нае Аляк­сан­драй Кар­на­жыц­кай, вы­во­дзіць апо­вед на па­за­ча­са­вы, па­праў­дзе кас­міч­ны ўзро­вень. А не­ка­то­рыя дэ­та­лі сцэ­наг­ра­фіі і кас­цю­мы гэ­тай жа мас­тач­кі бо­льш шчы­ль­на звя­за­ны з за­кра­ну­тай эпо­хай.

/i/content/pi/cult/877/18574/2_4.jpg

Сям’ю Ка­ра­ма­за­вых ува­со­бі­лі Аляк­сандр Па­лаз­коў (ба­ць­ка), Ягор Трац­ця­коў (Іван), Рус­лан Чар­нец­кі (Дзміт­рый), Сяр­гей Жбан­коў (Аляк­сей), Сяр­гей Са­вян­коў (па­заш­люб­ны сын Па­вел Смер­дзя­коў). Ве­ра­ні­ка Пляш­ке­віч бліс­ку­ча пе­ра­тва­ры­ла­ся ў Гру­ша­нь­ку. Ад­ра­зу ў дзвюх ро­лях Чор­та і След­ча­га паў­стаў Дэ­від Раз­умаў. У спек­так­лі так­са­ма за­ня­тыя за­слу­жа­ны артыст Бе­ла­ру­сі Ва­ле­рый Шуш­ке­віч (Ста­рац Зо­сі­ма), Дзя­ніс Ня­мцоў (Па­ляк), Ві­та­лі­на Бі­дзюк (Ка­ця­ры­на Іва­наў­на), Вік­то­рыя Ка­ва­ль­чык (Хах­ла­ко­ва) і інш.

Фо­та Тац­ця­ны МА­ТУ­СЕ­ВІЧ

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"