“Во­се­ньс­кі на­строй” і анту­раж рэ­тра-вы­ста­вы

№ 45 (1536) 07.11.2021 - 13.11.2021 г

Ха­ла­ды на­сту­па­юць хоць і па­во­ль­на, але ня­ўхі­ль­на. Ды гэ­так жа ня­ўхі­ль­на і актыў­на на наш е-mail пры­хо­дзяць аўтар­скія до­пі­сы пра тыя ці іншыя ці­ка­выя клуб­ныя, біб­лі­ятэч­ныя, му­зей­ныя ме­рап­ры­емствы, што ад­бы­лі­ся дня­мі ў роз­ных рэ­гі­ёнах Бе­ла­ру­сі. Так што і хо­лад, і ра­ніш­няя шэ­рань на зям­лі, і ад­сут­насць со­неч­на­га цяп­ла — усё гэ­та не так важ­на, ка­лі ў сэр­цы га­рыць агонь твор­час­ці або ад­чу­ва­ецца ня­ўхі­ль­ная пра­га да сцвяр­джэн­ня но­ва­га і ад­мет­на­га ў пра­цы сва­ёй кан­крэт­най уста­но­вы. Вось пра гэ­тае но­вае, ад­мет­нае, ці­ка­вае і па­га­во­рым у на­шым тра­ды­цый­ным агля­дзе ліс­тоў з па­што­вай скрын­кі “К”.

ЛЮ­БОЎ ДА РОД­НАЙ ЗЯМ­ЛІ

Як пі­ша на­ша ста­лая аўтар­ка, біб­лі­ятэ­кар Астра­вец­кай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Во­ль­га За­янчкоў­ская, удзе­ль­ні­кі ама­тар­ска­га аб’яднан­ня “Жы­ві­ца” Аль­хоў­скай сель­скай біб­лі­ятэ­кі раз­ам з біб­лі­ятэ­ка­рам Юлі­яй За­ру­ба пра­вя­лі ўрок эка­ло­гіі “Во­се­ньс­кі на­строй”.

/i/content/pi/cult/876/18565/10_1.jpg

Удзе­ль­ні­кі аб’яднан­ня “Жы­ві­ца” Аль­хоў­скай сель­скай біб­лі­ятэ­кі на ўро­ку эка­ло­гіі.

Удзе­ль­ні­каў па­ра­да­ваў той факт, што за­ня­так пра­йшоў на пры­ро­дзе, — пі­ша Юлія За­ру­ба. — Дзяў­ча­ты спля­лі цу­доў­ныя во­се­ньс­кія вя­ноч­кі, хлоп­цы пад­рых­та­ва­лі ма­люн­кі пры­ро­ды, а ўсе ахвот­ныя маг­лі па­спра­ба­ваць ся­бе ў ро­лі фа­тог­ра­фа. У аб’ектыў юных эко­ла­гаў трап­ля­лі на­ва­ко­ль­ныя кра­яві­ды, ра­ка, ліс­це, дрэ­вы”.

У Ка­рэ­ліц­кім ра­ённым кра­язнаў­чым му­зеі, як па­ве­да­міў нам Дзміт­рый Арцюх, ад­кры­ла­ся інтэ­рак­тыў­ная вы­ста­ва “Час ма­ля­ваць”. Пра­ект арга­ні­за­ва­ны ўста­но­вай ку­ль­ту­ры су­мес­на з мас­та­ком-графікам Мі­ка­ла­ем Гі­зам. Асно­ву ча­со­вай экс­па­зі­цыі скла­да­юць ма­люн­кі са­мо­га мас­та­ка, на якіх ад­люс­тра­ва­ны зна­ка­выя мес­цы і сла­ву­тас­ці Ка­рэ­ліц­ка­га ра­ёна. Га­лоў­ная асаб­лі­васць вы­ста­вы — яе інтэ­рак­тыў­насць. На­вед­ва­ль­ні­кам пра­па­ну­юць не то­ль­кі па­гля­дзець на вы­стаў­ле­ныя не­звы­чай­ныя экс­па­на­ты, але і да­кра­нуц­ца да іх ды раз­ма­ля­ваць алоў­ка­мі лю­бо­га ко­ле­ру.

/i/content/pi/cult/876/18565/10_3.jpg

На вы­ста­ве рэ­тра-фо­та­здым­каў у Ка­ра­лін­скай інтэг­ра­ва­най біб­лі­ятэ­цы.

На­мес­нік ды­рэк­та­ра Зэ­ль­вен­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Во­ль­га Ка­мя­ке­віч на­пі­са­ла пра тое, што на чар­го­вым па­ся­джэн­ні ама­тар­ска­га аб’яднан­ня “Вы­то­кі”, якое дзей­ні­чае пры Ка­ра­лін­скай інтэг­ра­ва­най біб­лі­ятэ­цы, удзе­ль­ні­кі раз­ам з біб­лі­ятэ­ка­рам афар­мля­лі вы­ста­ву рэ­тра-фо­та­здым­каў “За­хоў­ва­ем лю­боў да род­най зям­лі”.

“На­зва “рэ­тра” ка­жа са­ма за ся­бе: фо­та­здым­кі бы­лі зроб­ле­ны 30-40 га­доў на­зад, — адзна­чае аўтар­ка ліс­та. — Усе фо­та­здым­кі без вы­клю­чэн­няў уяў­ля­юць ці­ка­васць. Яны як быц­цам аку­ну­лі на­вед­ва­ль­ні­каў вы­ста­вы ў мі­ну­лае, у 1970-1990-я га­ды XX ста­год­дзя”.

КОН­КУРС ДЫ ЭТНАС­ВЯ­ТА

І яшчэ адзін ліст з Гро­дзен­шчы­ны. Раз на два га­ды на ба­зе Гро­дзен­ска­га аб­лас­но­га ме­та­дыч­на­га цэн­тра на­род­най твор­час­ці пра­во­дзіц­ца аб­лас­ны кон­курс вы­ка­наў­цаў раз­моў­на­га жан­ру, у якім пры­ма­юць удзел ка­лек­ты­вы і асоб­ныя артыс­ты без аб­ме­жа­ван­ня ўзрос­ту. Як па­ве­дам­ляе нам рэ­дак­тар на­зва­най уста­но­вы Ала Бя­ль­ке­віч, удзе­ль­ні­ка­мі ме­рап­ры­емства ста­но­вяц­ца ра­бот­ні­кі ку­ль­ту­ры, вуч­ні школ, сту­дэн­ты, лю­дзі роз­ных пра­фе­сій.

/i/content/pi/cult/876/18565/10_2.jpg

Мар­га­ры­та Звон­ка ўга­на­ра­ва­ная 1 мес­цам на Гро­дзен­скім аб­лас­ным кон­кур­се вы­ка­наў­цаў раз­моў­на­га жан­ру.

У су­вя­зі з не­спры­яль­ным эпі­дэ­мі­яла­гіч­ным ста­но­віш­чам, якое на­зі­ра­ецца ця­пер у Бе­ла­ру­сі, сё­лет­няе твор­чае спа­бор­ніц­тва пра­йшло ў анлайн-фар­ма­це. Жу­ры на ча­ле з вя­ду­чым май­страм сцэ­ны, актры­сай Гро­дзен­ска­га аб­лас­но­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра Але­най Кра­сі­ка­вай вы­зна­чы­ла пе­ра­мож­цаў у на­мі­на­цы­ях “Па­эзія”, “Про­за”, “На­род­ная про­за”, “Ка­ме­дый­на-са­ты­рыч­ныя тво­ры”.

Сё­ле­та вы­браць леп­шых бы­ло ня­прос­та, та­му спіс пры­зё­раў і лаў­рэ­атаў спе­цы­яль­ных дып­ло­маў атры­маў­ся доў­гім. Па вы­ні­ках кон­кур­су бу­дзе вы­да­дзе­ны рэ­пер­ту­арны збор­нік тво­раў, ува­соб­ле­ных удзе­ль­ні­ка­мі на “вір­ту­аль­най сцэ­не”. Леп­шыя чы­та­ль­ні­кі аб­авяз­ко­ва ў хут­кім ча­се пры­муць удзел у аб­лас­ных і рэ­спуб­лі­кан­скіх кан­цэр­тах, ста­нуць удзе­ль­ні­ка­мі Рэ­спуб­лі­кан­ска­га фес­ты­ва­лю гу­ма­ру “Аўцю­кі” і Рэ­спуб­лі­кан­ска­га фес­ты­ва­лю фа­льк­лор­на­га мас­тац­тва “Бе­ра­гі­ня”, якія ла­дзяц­ца на го­ме­льс­кай зям­лі”, — адзна­чы­ла ў сва­ім ліс­це Ала Бя­ль­ке­віч.

/i/content/pi/cult/876/18565/10_4.jpg

Удзе­ль­ні­кі этнас­вя­та “Па­кроў­скі абя­рэг” у Па­ла­цы мас­тац­тваў Баб­руй­ска.

А ця­пер — да на­ві­наў з Ма­гі­лёў­шчы­ны. Што­год у Па­ла­цы мас­тац­тваў Баб­руй­ска пра­хо­дзіць этнас­вя­та “Па­кроў­скі аб­ярэг”. Як на­пі­са­ла нам за­гад­чы­ца ад­дзе­ла мас­тац­кай твор­час­ці ўста­но­вы ку­ль­ту­ры Іры­на Цы­ган­ко­ва, этна­свя­та — гэ­та не про­ста да­ні­на тра­ды­цы­ям, але і вы­дат­ная на­го­да для твор­чай сус­трэ­чы з май­стра­мі дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва. Ба­ла­зе сё­ле­та на свя­та бы­лі за­про­ша­ны вы­ха­ван­цы тэ­ры­та­ры­яль­на­га цэн­тра са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­се­ль­ніц­тва Пер­ша­май­ска­га ра­ёна Баб­руй­ска. Гос­ці ўба­чы­лі ста­ра­жыт­ныя прад­ме­ты по­бы­ту і тво­ры дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва, па­спра­ба­ва­лі свае сі­лы ў вы­ра­бе бран­за­ле­та-аб­ярэ­га, на­ву­чы­лі­ся за­пля­таць ва­ла­сы ў не­звы­чай­ныя пры­чос­кі з кос, па­чу­лі бе­ла­рус­кую фа­льк­лор­ную му­зы­ку і па­спра­ба­ва­лі стра­вы хат­няй кух­ні.

Акра­мя та­го, за­гад­чык ку­ль­тур­на-ма­са­ва­га сек­та­ра Па­ла­ца мас­тац­тваў Баб­руй­ска Ка­ця­ры­на Ка­ва­лен­ка па­ве­да­мі­ла пра тое, што ва ўста­но­ве ку­ль­ту­ры дня­мі пра­йшла лі­та­ра­тур­на-му­зыч­ная гас­цёў­ня, пры­све­ча­ная па­мя­ці вы­біт­на­га зем­ля­ка, бе­ла­рус­ка­га кам­па­зі­та­ра, пед­аго­га, за­слу­жа­на­га дзея­ча мас­тац­тваў Бе­ла­рус­кай ССР, народнага артыс­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ва­ле­рыя Кі­ры­ла­ві­ча Іва­но­ва.

Мно­гія баб­руй­ча­не га­на­рац­ца гэ­тым та­ле­на­ві­тым кам­па­зі­та­рам, ве­да­юць і лю­бяць яго пес­ні, якія ўвай­шлі ў рэ­пер­ту­ар вя­до­мых бе­ла­рус­кіх вы­ка­наў­цаў і па пра­ве за­слу­жы­лі шы­ро­кае на­род­нае пры­знан­не. Са­мыя па­пу­ляр­ныя з іх — “Гу­ляць, дык гу­ляць”, “Ты, ды я, ды мы з та­бой”, — пра­гу­ча­лі на ме­рап­ры­емстве ў вы­ка­нан­ні са­ліс­так Па­ла­ца мас­тац­тваў Ка­ця­ры­ны Ка­ва­лен­ка і Іры­ны Аўся­ні­ка­вай. Так­са­ма ўдзе­ль­ні­кам ве­ча­ра быў прад­эман­стра­ва­ны фі­льм “Зор­ная му­зыч­на-спар­тыў­ная сям’я”, — па­ве­да­мі­ла ў сва­ім ліс­це аўтар­ка до­пі­су.

БЯС­ПЕ­КА ПЕРШ ЗА ЎСЁ

На­пры­кан­цы — яшчэ ад­на тэ­ма­тыч­ная пад­бор­ка. Люд­мі­ла За­рэц­кая, за­гад­чык га­рад­ской біб­лі­ятэ­кі го­ра­да Ашмя­ны, па­ве­да­мі­ла нам пра тое, што 26 кас­трыч­ні­ка біб­лі­ятэ­ка­ры пра­па­на­ва­лі чы­та­чам пры­няць удзел у гу­тар­цы “Цвя­ро­засць — нор­ма жыц­ця”.

Ці мо­жа быць уме­ра­нае ўжы­ван­не на­рко­ты­ку? На гэ­тае і шмат іншых пы­тан­няў па­спра­ба­ва­лі ад­ка­заць пры­сут­ныя. Асаб­лі­вую ўва­гу біб­лі­ятэ­ка­ры звяр­ну­лі на пра­бле­му ўжы­ван­ня алка­го­лю ў пад­лет­ка­вым ася­род­дзі, на так зва­ны “піў­ны” алка­га­лізм”, — на­пі­са­ла Люд­мі­ла За­рэц­кая.

22 кас­трыч­нi­ка ў сель­скай біб­лі­ятэ­цы агра­га­рад­ка Му­ра­ва­ная Ашмян­ка Ашмян­ска­га ра­ёна Гро­дзен­скай воб­лас­ці пра­йшла пра­фi­лак­тыч­ная рэ­спуб­лi­кан­ская акцыя “За бяс­пе­ку раз­ам”. Мэ­та акцыі зра­зу­ме­лая — па­вы­шэн­не ўзроў­ню бяс­пе­кi на­се­ль­нiц­тва, акты­вi­за­цыя па­жар­на-пра­фi­лак­тыч­най ра­бо­ты па па­пя­рэ­джван­ні па­жа­раў i гi­бе­лi лю­дзей. Бiб­лi­ятэ­кар Тац­ця­на Цi­ха­но­вiч з ва­лан­цё­ра­мi ха­дзi­лі па па­се­ліш­чы i раз­да­ва­лi ўсім сус­трэч­ным бук­ле­ты “Па­мя­тай­це пра па­жар­ную бяс­пе­ку”.

Да­рэ­чы, вось і іншае па­ве­дам­лен­не на пад­обную тэ­му ад на­шай ста­лай аўтар­кі, спе­цы­яліс­та Са­вец­ка­га ра­ённа­га ад­дзе­ла па надзвы­чай­ных сі­ту­ацы­ях Мін­ска Тац­ця­ны Бы­ча­нок. Яна да­сла­ла нам ад­ра­зу не­ка­ль­кі до­пі­саў, адзін з якіх да­ты­чыць та­го, што ў ста­лі­цы па­ча­ла­ся рэ­спуб­лі­кан­ская акцыя “Не пра­па­ль­вай сваё жыц­цё!”, якая ла­дзіц­ца ця­гам уся­го ліс­та­па­да. Акцыя, у якой бя­руць удзел акты­віс­ты Бе­ла­рус­кай ма­ла­дзёж­най гра­мад­скай арга­ні­за­цыі ра­та­ва­ль­ні­каў-па­жар­ных, сту­дэн­ты, ра­бот­ні­кі МНС, пра­хо­дзіць з мэ­тай па­пя­рэ­джан­ня па­жа­раў, якія час­цей за ўсё ад­бы­ва­юцца па пры­чы­не не­асця­рож­на­га аб­ыхо­джан­ня з агнём пры ку­рэн­ні ў ста­не алка­го­ль­на­га ап’янен­ня. На­ту­ра­ль­на, у пад­обных па­жа­рах час­та гі­нуць лю­дзі.

/i/content/pi/cult/876/18565/10_5.jpg

Но­вая інфар­ма­цый­ная кам­па­нія “Бяс­печ­ная ста­расць!” ад МНС Бе­ла­ру­сі.

Акра­мя та­го, Тац­ця­на Бы­ча­нок на­га­да­ла, што так­са­ма рас­па­ча­ла­ся но­вая інфар­ма­цый­ная кам­па­нія “Бяс­печ­ная ста­расць!”, на­кі­ра­ва­ная на па­пя­рэ­джан­не па­жа­раў і гі­бе­лі лю­дзей ад іх у да­мах, дзе пра­жы­ва­юць па­жы­лыя і са­мот­ныя лю­дзі. Як пра­ві­ла, асноў­ны­мі пры­чы­на­мі па­жа­раў у да­мах па­жы­лых лю­дзей з’яўля­юцца па­ру­шэн­не пра­ві­лаў экс­плу­ата­цыі і ўлад­ка­ван­ня пяч­но­га ацяп­лен­ня, элек­трап­ра­вод­кі і элек­тра­абста­ля­ван­ня, не­асця­рож­нае аб­ыхо­джан­не з агнём пры спа­ль­ван­ні смец­ця на два­ро­вай тэ­ры­то­рыі.

Бе­ра­жы­це ся­бе, ша­ноў­ныя чы­та­чы! Сус­трэ­нем­ся праз ты­дзень!

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"