Тэ­атра­ль­ная прэ­мія і яе “ня­вы­ву­ча­ныя ўро­кі”

№ 45 (1536) 07.11.2021 - 13.11.2021 г

28 кас­трыч­ні­ка бы­лі ўра­чыс­та пад­ве­дзе­ны вы­ні­кі VI На­цы­яна­ль­най прэ­міі ў га­лі­не тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва (гл. мі­ну­лы ну­мар “К”). Кон­курс за­вяр­шыў­ся, але яго сё­лет­няе пра­вя­дзен­не бы­ло ад­ным з са­мых скла­да­ных і дра­ма­тыч­ных за ўсю гіс­то­рыю. Вя­до­ма, усе не­спа­дзя­ван­кі пра­лі­чыць не­маг­чы­ма, але, як па­ка­заў ця­пе­раш­ні во­пыт, не­ка­то­рыя арга­ні­за­цый­ныя мо­ман­ты ўсё ж па­тра­бу­юць асэн­са­ван­ня і да­лей­ша­га ўдас­ка­на­лен­ня.

КОН­КУРС ЯК ЛЮС­ТЭР­КА

Твор­чае спа­бор­ніц­тва, дзе і як яно ні ад­бы­ва­ла­ся б, за­ўжды дае кра­са­моў­ны зрэз раз­віц­ця аб­ра­на­га ві­да мас­тац­тва. Да та­го ж са­ма кон­кур­сная сі­ту­ацыя заў­сё­ды скі­ра­ва­на на по­шук флаг­ма­наў у пэў­най га­лі­не, на якіх бу­дуць раў­няц­ца астат­нія. Ці ж выканала сё­лет­няя прэ­мія гэ­тую ад­каз­ную мі­сію? Пы­тан­не не мар­нае. Бо ка­лі аб­апі­рац­ца вы­ключ­на на кон­кур­сныя пра­гля­ды, дык скла­дзе­нае з іх люс­тэр­ка на­ша­га тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва атры­ма­ла­ся мо­жа і не зу­сім кры­вое, але ж да­клад­на ве­ль­мі і ве­ль­мі ма­ле­неч­кае, у якім не­маг­чы­ма агле­дзець усё цал­кам: бач­ны хі­ба асоб­ныя мо­ман­ты. У чым спра­ва? Па­тлу­ма­чу.

Па­чнём з та­го, што шорт-ліст вы­лу­ча­ных на прэ­мію спек­так­ляў скла­да­ецца на асно­ве за­явак, да­сла­ных тэ­атра­мі. Ён быў сфар­мі­ра­ва­ны год та­му. Але з-за пан­дэ­міі кон­курс пе­ра­нес­лі і па­ча­лі збі­раць за­яўкі на­но­ва. У вы­ні­ку не­ка­то­рыя тэ­атры (і най­перш аб­лас­ныя, дзе ко­ль­касць прэм’ер за се­зон бы­вае вя­лі­кай), апы­ну­лі­ся пе­рад ня­прос­тым вы­ба­рам: зноў вы­лу­чыць за­яўле­нае ра­ней (а не­ка­то­рыя з тых са­мых вы­біт­ных спек­так­ляў ста­ліч­ная пуб­лі­ка па­спе­ла па­ба­чыць) ці пра­па­на­ваць што­сь­ці но­вае. Вя­до­ма, час­тка ці­ка­вос­так знік­ла.

/i/content/pi/cult/876/18561/7_1.jpg

Сцэна са спектакля “Ганна Карэніна”.

Яшчэ ад­ным бар’ерам стаў да­во­лі тра­ды­цый­ны ад­бор на­мі­нан­таў спе­цы­яль­ны­мі ка­мі­сі­ямі. Пры­знац­ца, ён быў ве­ль­мі дзіў­ным, ча­сам не­зра­зу­ме­лым. Але аса­біс­та мя­не вы­му­сіў зга­даць не­ка­то­рыя ака­дэ­міч­ныя му­зыч­ныя кон­кур­сы вы­ка­наў­цаў, што пра­хо­дзяць у тры ту­ры. Ка­лі ўдзе­ль­ні­каў ве­ль­мі мно­га і пра­слу­хоў­ван­ні пер­ша­га ту­ру ідуць ця­гам не­ка­ль­кіх дзён без анлайн-тран­сля­цый, на дру­гі этап, зда­ра­ецца, не пра­хо­дзяць са­мыя моц­ныя кан­ку­рэн­ты, за­тое трап­ля­юць ку­ды сла­бей­шыя. Гэ­та знач­на спрош­чвае да­лей­шую пра­цу жу­ры: ад­бі­раць пе­ра­мож­цаў ся­род тых, хто за­стаў­ся, ста­но­віц­ца ку­ды пра­сцей. І пуб­лі­ка, што пры­йдзе то­ль­кі на трэ­ці тур (ну хто вы­тры­мае су­цэ­ль­ны ты­дзень з ран­ку да ве­ча­ра, ка­лі ва ўсіх пра­ца?), бу­дзе пе­ра­ка­на­на, што па­тра­пі­ла на са­мых-са­мых.

Што­сь­ці пад­обнае бы­ло і тут. Да пры­кла­ду, у пра­гра­ме не ака­за­ла­ся та­кіх ад­мет­ных, ці­ка­вых на па­ста­ноў­чыя пры­дум­кі спек­так­ляў для дзя­цей і юнац­тва, як “У кра­іне ня­вы­ву­ча­ных уро­каў” ста­ліч­на­га тэ­атра ля­лек (па­мя­та­еце та­кі му­ль­цік яшчэ са­вец­кіх ча­соў?), “Пі­но­кіа” Вя­лі­ка­га тэ­атра. Так, зга­да­ныя ка­лек­ты­вы тры­ва­ла бы­лі ў лі­да­рах. Маў­ляў, на­спеў час даць да­ро­гу іншым? Мэ­та не­бла­гая, асаб­лі­ва за­да­ча мак­сі­ма­ль­на пад­тры­маць рэ­гі­ёны. Цу­доў­на! Але ж тут за­ўсё­ды ёсць два шля­хі: па­ка­заць, ку­ды і як трэ­ба ру­хац­ца, — ці про­ста роз­ны­мі спо­са­ба­мі “пасунуць” па­праў­дзе моц­ных кан­ку­рэн­таў. Які ва­ры­янт аб­я­ром над­алей? Ха­це­ла­ся б пер­шы.

ВАМ ЯКУЮ КА­РО­НУ?

Яшчэ ад­ным фак­та­рам, што не да­зво­ліў склас­ці адэ­кват­ную кар­ці­ну раз­віц­ця айчын­на­га тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва, ста­ла пра­сла­ву­тая пан­дэ­мія. На час пра­вя­дзен­ня кон­кур­сных пра­гля­даў пры­па­ла чар­го­вая хва­ля за­хвор­ван­няў, з-за ча­го ка­лек­ты­вы бы­лі вы­му­ша­ны пе­ра­но­сіць, а то і па­прос­ту ад­мя­няць за­пла­на­ва­ныя спек­так­лі. Іншы­мі сло­ва­мі, за­мест ка­ро­ны пе­ра­мож­цаў іх спас­ці­га­ла іншая “ка­ро­на” — ка­ра­на­ві­рус. І ка­лі па­ка­зы бы­лі за­пла­на­ва­ны не на пер­шыя, а на апош­нія дні кон­кур­сных пра­гля­даў, гэ­та бы­ла сап­раў­дная ка­тас­тро­фа: пе­ра­но­сіць іх ку­ды­сь­ці бы­ло не­маг­чы­ма.

/i/content/pi/cult/876/18561/7_2.jpg

Сцэны са спектакля “Джэк-патрашыцель”.

З-за гэ­та­га пра­ктыч­на знік­ла кан­ку­рэн­цыя ў сек­цыі “Тэ­атр ля­лек”: з пя­ці за­яўле­ных спек­так­ляў жу­ры пра­гле­дзе­ла то­ль­кі два. Не пры­ехаў Брэс­цкі тэ­атр ля­лек з вы­дат­ным спек­так­лем “Со­тні­каў” па­вод­ле В.Бы­ка­ва, не бы­лі па­ка­за­ны ста­ліч­ныя “На­тат­кі юна­га ле­ка­ра” і “Пуш­кін. Ве­ль­мі ма­ле­нь­кія тра­ге­дыі”. З “…Ле­ка­рам” хва­ро­ба ўво­гу­ле рас­пра­ві­ла­ся жор­стка. Спа­чат­ку спек­такль быў пе­ра­не­се­ны, але і той па­каз ад­мя­ні­лі, пры­чым лі­та­ра­ль­на за па­ўга­дзі­ны да па­чат­ку, бо артыс­тцы тэр­мі­но­ва вы­клі­ка­лі “хут­кую да­па­мо­гу”.

Дый у сек­цыі “Тэ­атр дра­мы” ўдзе­ль­ні­каў ста­ла ме­ней. І, што асаб­лі­ва крыў­дна, мін­скія гле­да­чы не ўба­чы­лі ні­вод­на­га з двух за­яўле­ных спек­так­ляў На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра імя Я.Ко­ла­са з Ві­цеб­ска.

Вя­до­ма, на кон­кур­сах зда­ра­юцца не­спа­дзя­ван­кі. Але, маг­чы­ма, над­алей трэ­ба пад­умаць пра роз­ныя ва­ры­янты па­ка­заў? Уліч­ва­ючы сён­няш­нюю ня­прос­тую сі­ту­ацыю, мно­гія кон­кур­сы і фес­ты­ва­лі све­ту сы­хо­дзяць у анлайн-фар­мат ці су­мяш­ча­юць яго з “жы­вы­мі” пра­гля­да­мі. Зра­зу­ме­ла, ні­якая са­мая доб­рая тран­сля­цыя не па­ра­ўна­ецца з ды­хан­нем сцэ­ны, але ў ця­пе­раш­ніх умо­вах та­кі пад ы­ход мог бы па­шы­рыць уяў­лен­не пра тое, што і як ад­бы­ва­ецца ў на­шых тэ­атрах: як яны раз­ві­ва­юцца, у які бок кро­чаць. Бо, мяр­ку­ючы па тым, што бы­ло рэ­аль­на па­ка­за­на (і, ад­па­вед­на, уз­на­га­ро­джа­на), бе­ла­рус­кае тэ­атра­ль­нае мас­тац­тва за­ста­ецца пе­ра­важ­на на ра­ней­шых па­зі­цы­ях тра­ды­цы­яна­ліз­му: у кан­чат­ко­вай пра­гра­ме кон­кур­су, асаб­лі­ва ся­род тэ­атраў ля­лек і дра­мы, пра­ктыч­на не за­ста­ло­ся бо­льш ці менш аван­гар­дных па­ста­но­вак, раз­лі­ча­ных най­перш на ма­ла­дзёж­ную аўды­то­рыю (не­ка­то­рым вы­клю­чэн­нем ста­ла хі­ба пе­ра­не­се­ная “Кня­зёў­на Мэ­ры” Тэ­атра­ль­на­га пра­екта “ТрыТ­фар­маТ”).

Пры та­кім рас­кла­дзе са­мым пра­грэ­сіў­ным вы­гля­да­ла на­паў­нен­не сек­цыі “Му­зыч­ны тэ­атр”. Опе­ры Вя­лі­ка­га тэ­атра “Фа­ўст” у па­ста­ноў­цы Ган­ны Ма­тор­най, “Ві­лі­сы. Фа­тум”, дзе ўпер­шы­ню вы­сту­пі­ла рэ­жы­сё­рам зна­ная опер­ная пры­ма­до­нна Акса­на Вол­ка­ва, мю­зікл-дэ­тэк­тыў “Джэк-па­тра­шы­цель” Ма­ла­дзёж­на­га тэ­атра эстра­ды — гэ­та па­праў­дзе но­вы для на­шай тэ­атра­ль­най пра­сто­ры крок, ад­па­вед­ны най­ноў­шым сус­вет­ным тэн­дэн­цы­ям. Але ж ка­лі ўліч­ваць цал­кам усю кар­ці­ну раз­віц­ця бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва, дык на­пе­ра­дзе апы­нуц­ца з’явы, бо­льш шчы­ль­на звя­за­ныя з раз­на­стай­ным сін­тэ­зам уся­го маг­чы­ма­га і не­маг­чы­ма­га: “Шлюб з вет­рам” РТБД, “Мяш­чан­скае вя­сел­ле” Брэс­цка­га ака­дэ­міч­на­га тэ­атра дра­мы, “Пі­ка­вая да­ма” Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га драм­тэ­атра, зга­да­ныя “На­тат­кі юна­га ле­ка­ра” і мно­гія-мно­гія іншыя па­мкнен­ні (і, да­да­дзім, ма­ла­дзёж­ныя экс­пе­ры­мен­ты на ма­лой сцэ­не), што па­шы­ра­юць тэ­атра­ль­ныя межы.

ЗМЕ­НА ПРА­ВІ­ЛАЎ ГУ­ЛЬ­НІ

У час ура­чыс­тай цы­ры­мо­ніі ўзна­га­ро­джван­ня пе­ра­мож­цаў, якая праз два дні тран­сля­ва­ла­ся тэ­ле­ба­чан­нем на ўсю кра­іну, пы­тан­няў уз­ні­ка­ла шмат. І ад­но з га­лоў­ных — по­ўны склад жу­ры ўсіх сек­цый, а так­са­ма ад­бо­рач­ных ка­мі­сій. Чле­наў жу­ры, кі­раў­ні­коў тэ­атраў і не­ка­то­рых іншых удзе­ль­ні­каў па­са­дзі­лі на­ўпрост на сцэ­ну. Але раз­гле­дзець аб­са­лют­на ўсіх ды яшчэ зда­га­дац­ца, якую ме­на­ві­та сек­цыю той ці іншы член жу­ры прад­стаў­ляе, бы­ло не­маг­чы­ма. За­пом­ні­лі­ся хі­ба тыя, хто вы­хо­дзіў уру­чаць па­мят­ныя ста­ту­эткі і дып­ло­мы. А тых, хто ся­дзеў не на­пе­ра­дзе, а кры­ху да­лей, на экра­не ўво­гу­ле бач­на не бы­ло. Дый вя­ду­чыя на­зы­ва­лі то­ль­кі тых, хто па­дыхо­дзіў да мік­ра­фо­ну.

/i/content/pi/cult/876/18561/7_4.jpg

Сцэна са спектакля “Варшаўская мелодыя”.

Між тым, по­ўны склад “су­дзей­скай ка­ле­гіі”, які аб­вяш­ча­ецца ка­лі не ў час кон­кур­сных пра­гля­даў, дык у фі­на­ле спа­бор­ніц­тва, — ад­на з цал­кам за­ка­на­мер­ных тра­ды­цый. Па­мя­таю, што ра­ней, на­ват ка­лі не на­зы­ва­лі ўсіх, дык да­ва­лі імё­ны на экра­не: гэ­та сап­раў­ды ве­ль­мі важ­ная дэ­таль лю­бой пад­обнай імпрэ­зы.

Але, пад­обна на тое, у нас “умо­вы гу­ль­ні” лю­бяць змя­няц­ца. У тым лі­ку ў час са­мо­га кон­кур­су. З ад­на­го бо­ку, раз­гля­да­юцца не­пас­рэд­на то­ль­кі тыя спек­так­лі і, пад­крэс­лю, у тым скла­дзе, што быў на са­мім кон­кур­сным пра­гля­дзе. З дру­го­га бо­ку, найлеп­шым ды­ры­жо­рам ста­но­віц­ца Аляк­сандр Ані­сі­маў, які рых­та­ваў ба­лет “Пер Гюнт”, уклаў у яго ня­ма­ла сіл, але ж не быў за­яўле­ны Вя­лі­кім тэ­атрам у якас­ці на­мі­нан­та на прэ­мію і, га­лоў­нае, не кі­ра­ваў тым спек­так­лем, які ішоў у кон­кур­снай пра­гра­ме. Ні­чо­га не маю су­праць са­мо­га ша­ноў­на­га ды­ры­жо­ра, але… Атрым­лі­ва­ецца ней­кая “пад­вой­ная бух­гал­тэ­рыя”?

Гэ­ты пры­клад са­мы, ба­дай, яскра­вы, але не адзін­ка­вы. Ка­лі пры­трым­лі­вац­ца ло­гі­кі, дык та­ды трэ­ба бы­ло раз­гля­даць і тыя спек­так­лі, што па ўваж­лі­вых пры­чы­нах не бы­лі па­ка­за­ны. Ці чле­ны жу­ры (а ў іх склад, ка­неш­не, ува­хо­дзяць са­мыя да­свед­ча­ныя спе­цы­яліс­ты ў ад­па­вед­най га­лі­не) па тэ­атрах не хо­дзяць? На­ват па ста­ліч­ных. І на­ват на са­мыя на­шу­ме­лыя спек­так­лі, што атры­ма­лі вя­лі­кі роз­га­лас. Не­йкая “не­сты­ко­вач­ка”. Маг­чы­ма, трэ­ба зноў вяр­нуц­ца да кон­кур­сных умоў? І што­сь­ці пе­ра­гле­дзець, удак­лад­ніць, каб пад­обных не­зра­зу­ме­лых дзі­вац­тваў над­алей не бы­ло.

Так што га­лоў­ны вы­нік На­цы­яна­ль­най прэ­міі — усё той жа са­мы, як і ра­ней: яна па­тра­буе ўдас­ка­на­лен­ня. І па­чы­наць трэ­ба з са­мо­га скла­дан­ня пра­гра­мы. Да­клад­ней, з пы­тан­ня: нам па­трэб­на рэ­аль­ная кар­ці­на ўся­го са­ма­га леп­ша­га?

Фо­та Тац­ця­ны МА­ТУ­СЕ­ВІЧ

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"