Цу­ды ту­рыз­му, або “Пацеркі” на “ніцях” новых маршрутаў

№ 45 (1536) 07.11.2021 - 13.11.2021 г

Сё­ле­та мне да­вя­ло­ся стаць ад­ным са сцэ­на­рыс­таў тэ­ле­ві­зій­на­га трэ­вэл-шоу “7 цу­даў”, які зды­ма­ла сту­дыя гіс­та­рыч­ных фі­ль­маў “Май­стэр­ня Ула­дзі­мі­ра Бо­ку­на” пры пад­трым­цы На­цы­яна­ль­на­га аген­цтва па ту­рыз­ме. Пра са­му пра­гра­му рас­па­вя­даць не бу­ду: яе ле­пей уба­чыць. Але па­ко­ль­кі ця­гам ме­ся­цаў пра­цы ў мя­не з’яві­ла­ся маг­чы­масць пра­ма­ні­то­рыць, што ро­біц­ца з бе­ла­рус­кім ту­рыз­мам за апош­ні час, падзя­лю­ся сва­імі ўра­жан­ня­мі на гэ­ты конт.

НЕ ДЗЕ­ДАМ МАРОЗАМ АДЗІ­НЫМ

За­да­ча пра­екта не про­ста склас­ці мар­шрут і дбай­на яго апі­саць, але знай­сці сап­раў­дныя цу­ды. Ча­сам іх, пры­знац­ца, да­во­дзі­ла­ся ства­раць. Пры­кла­дам, каб па­ка­заць амаль не за­сво­еную па­куль ту­рін­дус­тры­яй Гро­дзен­скую крэ­пасць — адзі­нае ў Бе­ла­ру­сі мес­ца, дзе мож­на ўба­чыць сап­раў­дныя ста­лак­ты­ты! — мы звяр­ну­лі­ся па да­па­мо­гу да пра­фе­сій­ных спе­ле­ола­гаў, якія спус­ці­лі вя­доў­цаў у адзін з фар­тоў.

Але без то­па­вых аб’ектаў пры та­кой па­ста­ноў­цы за­да­чы ўсё ж ні­як не аб­ысці­ся. А на га­лоў­ных на­шых ад­мет­нас­цях, як ка­жуць кі­нош­ні­кі, шта­ты­ву ня­ма дзе ста­віць. Скла­да­на па­каз­ваць тое, што ўжо сто раз­оў па­каз­ва­лі да ця­бе!

/i/content/pi/cult/876/18560/6_1.jpg

або “Пацеркі” на “ніцях” новых маршрутаў

Ды, як вы­свет­лі­ла­ся, гас­па­да­ры буй­ных ту­раб’ектаў так­са­ма раз­уме­юць, што з ча­сам лю­быя эмо­цыі пры­туп­ля­юцца. І ства­ра­юць но­выя крэ­атыў­ныя прад­укты, здат­ныя пры­ва­біць на­ват тых, хто ра­ней па­бы­ваў там не­адной­чы. Ска­жам, Мір­скі за­мак за­сво­іў та­кую фіш­ку, як квэс­ты. Са­мы ці­ка­вы на­зы­ва­ецца “Бе­лы слон” — яго трэ­ба ад­шу­каць ця­гам доў­гіх вы­пра­ба­ван­няў.

Што ж гэ­та за слон і ці ёсць у яго ву­шы ды хо­бат? Ве­даю, але не ска­жу. За­ва­да­та­ры квэс­ту на­стой­лі­ва про­сяць інтры­гу не прад­аваць. Ад­нак мож­на не сум­ня­вац­ца, што раз­гад­ка здзі­віць ве­ль­мі мно­гіх — пры­чым най­перш сва­ёй інтэ­лек­ту­аль­нас­цю.

А ў Ня­сві­жы му­зей­шчы­кі пра­па­ну­юць на­чную экс­кур­сію — маш­таб­нае кас­цю­ма­ва­нае шоу, якое да­зва­ляе па­зна­ёміц­ца не то­ль­кі з ле­ген­да­мі за­мка, але і з по­бы­там яго ко­ліш­ніх ула­да­роў. Па­вер­це, ура­жан­ні ад ра­дзі­ві­лаў­скай рэ­зі­дэн­цыі зу­сім іншыя, чым ка­лі на­вед­ва­еш яе па звык­лым гра­фі­ку.

Яшчэ адзін ту­рыс­тыч­ны “зубр” — Бе­ла­веж­ская пуш­ча — у пла­не аб­наў­лен­ня асар­ты­мен­ту па­йшоў ку­ды да­лей. Архе­ала­гіч­ны му­зей, які ад­крыў­ся там уся­го па­ру га­доў та­му, хут­ка вы­рас у лад­ны скан­сэн. То­ль­кі сё­ле­та ён па­поў­ніў­ся дзвю­ма экс­па­зі­цы­ямі, пры­чым кож­ная па­ме­рам з доб­ры пад­во­рак!

Ад­нак га­лоў­ная ад­мет­насць не ў маш­та­бах, а ў той эпо­се, якую му­зей ад­люс­троў­вае. Гіс­то­рыя Бе­ла­ру­сі для бо­ль­шас­ці з нас па­чы­на­ецца не­дзе з пе­ры­яду По­ла­цка­га княс­тва. То-бок ста­год­дзяў 10-12 та­му. Між тым гэ­та то­ль­кі вер­ха­ві­на айсбер­га: лю­дзі тут з’яві­лі­ся на дзя­сят­кі ты­ся­ча­год­дзяў ра­ней за Раг­ва­ло­да!

Вось пра гэ­тыя пе­ры­яды — ад ка­мен­на­га ве­ку і не­дзе да ся­рэ­дзі­ны пер­ша­га ты­ся­ча­год­дзя па На­ра­джэн­ні Хрыс­то­вым — і рас­па­вя­дае экс­па­зі­цыя. Пры­чым рас­па­вя­дае — ме­на­ві­та тое сло­ва. Архе­ала­гіч­ны скан­сэн но­вы не то­ль­кі па ча­се з’яўлен­ня, але і па­вод­ле свай­го пад­ыхо­ду. Гэ­та ўжо не артэ­фак­ты ў віт­ры­нах, але му­зей на­ра­тыў­ны і інтэ­рак­тыў­ны. Тут мож­на за­ві­таць на аге­нь­чык да ты­по­вай сям’і брон­за­ва­га ве­ку, на­ву­чыц­ца раз­во­дзіць той са­мы агонь ту­зі­нам роз­ных спо­са­баў, пра­са­чыць эва­лю­цыю ткац­тва, а пры вя­лі­кім жа­дан­ні на­ват са­мо­му вы­пла­віць фі­бу­лу го­таў — да­рэ­чы, гэ­тае ле­ген­дар­нае пле­мя на тэ­ры­то­рыі пуш­чы ся­лі­ла­ся ахвот­на.

…А яшчэ тут мож­на прый­сці да вы­сно­вы, што па­лес­кая па­ўзям­лян­ка Мі­ла­рад­скай ку­ль­ту­ры (не­дзе VI ст. да на­шай эры) — гэ­та не­бла­гі ва­ры­янт ды­зай­ну су­час­на­га да­чна­га до­мі­ка!

Ка­неш­не, у на­вед­ва­ль­ні­ка ра­на ці по­зна ўзні­кае пы­тан­не: а звес­ткі ад­куль? Ніх­то ж з нас на свае во­чы не ба­чыў, як жы­ха­ры ка­мен­на­га ве­ку свід­ра­ва­лі ў крэ­ме­ні ад­ту­лі­ну. Але па­гу­та­рыў­шы з на­ву­ко­вым су­пра­цоў­ні­кам му­зея Рус­ла­нам Кні­гам, ты раз­уме­еш, што кож­ная дэ­таль тут не са сто­лі ўзя­тая. У асно­ве рэ­кан­струк­цыі — дзе­ся­ці­год­дзі руп­лі­вай пра­цы на­ву­коў­цаў з на­шай ака­дэ­міі ды іх за­меж­ных ка­лег. Су­раз­моў­ца лі­та­ра­ль­на сып­ле про­звіш­ча­мі і на­зва­мі кніг…

А да біб­лі­ятэч­ных ве­даў да­да­ецца экс­пе­ры­мент, спро­ба пры­ме­рыць на ся­бе шку­ру да­ўня­га пра­шчу­ра. Рус­лан і яго ка­ле­гі ме­та­дам спроб і па­мы­лак за­сво­ілі дзя­сят­кі ста­ра­жыт­ных тэх­на­ло­гій. Ме­на­ві­та та­кая экс­пе­ры­мен­та­ль­ная архе­ало­гія да­па­ма­гае за­поў­ніць мно­гія ла­ку­ны ў гіс­та­рыч­ных ве­дах.

Пры гэ­тым Рус­лан Кні­га не то­ль­кі ўтра­пё­ны на­ву­коў­ца, які лі­та­ра­ль­на жы­ве сва­імі да­сле­да­ван­ня­мі, але яшчэ і фай­ны рас­каз­чык ды шчод­ры на роз­ныя пры­дум­кі шо­умэн. Ён здат­ны за­ці­ка­віць лю­бо­га на­вед­ва­ль­ні­ка, на­ват ве­ль­мі да­лё­ка­га ад Мі­ла­рад­скай ку­ль­ту­ры.

Ды і сам но­вы му­зей — па­праў­дзе доб­ры ўзор спа­лу­чэн­ня не­абход­най у наш век атрак­цый­нас­ці з па­зна­ва­ль­нас­цю і сур’ёзным на­ву­ко­вым пад­ыхо­дам. Як вы­яўля­ецца, аб­одва гэ­тыя склад­ні­кі — зу­сім не ўза­ема­вык­люч­ныя. Та­му мож­на мер­ка­ваць, што пуш­ча ў хут­кім ча­се бу­дзе аса­цы­явац­ца не то­ль­кі з зуб­ра­мі і Дзе­дам Ма­ро­зам.

ПА­ЦЕР­КІ ВА­КОЛ БА­ЛО­ТА

Што асаб­лі­ва пры­емна, свае тур­пра­дук­ты па­чы­на­юць ства­раць і зу­сім ня­про­фі­ль­ныя, зда­ва­ла­ся б, арга­ні­за­цыі. Пры­кла­дам, мясц­овая гас­па­дар­ка ў Ту­ра­ве зра­бі­ла пер­шы і па­куль адзі­ны плы­ву­чы га­тэль — на бар­жы, пры­швар­та­ва­най да бе­ра­га Пры­пя­ці. А Дзі­сен­скі ляс­газ не так да­ўно пры­ку­піў экза­тыч­ную “цац­ку” — ба­ла­та­ход “Раса” на вя­ліз­ных дзь­му­тых ко­лах. І дзя­ку­ючы ёй кож­ны ахвот­ны мо­жа па­тра­піць у тыя кут­кі, дзе, пэў­на, ні­ко­лі не сту­па­ла на­га ча­ла­ве­ка — бо ка­лі сту­піць, то ад­ра­зу пра­ва­ліц­ца мі­ні­мум па ка­ле­на. За­адно экс­кур­са­вод рас­па­вя­дзе вам мясц­овыя пад­анні і па­ка­жа дзіў­ны ка­мен­ны крыж, што не­ма­ве­да­ма як апы­нуў­ся па­ся­род баг­ны.

Так на ту­рыс­тыч­ную кар­ту бы­ла на­не­се­ная но­вая ла­ка­цыя — ба­ло­та Жа­да. Мож­на мер­ка­ваць, што ёй за­ці­ка­вяц­ца мно­гія з на­вед­ва­ль­ні­каў су­сед­няй Ель­ні, якая ста­ла сап­раў­дным хі­том гэ­та­га се­зо­на.

/i/content/pi/cult/876/18560/6_2.jpg

На паветраным шары над Мірам.

Ба­ло­та, без сум­не­ву, вар­та раз­гля­даць як па­зі­тыў­ны брэнд Бе­ла­ру­сі, здат­ны кам­пен­са­ваць ад­сут­насць мо­ра і гор. Ка­лі не ве­ры­це — па­гля­дзі­це… ха­ця б на­шу пра­гра­му. Ха­ця ты­ся­чы ўжо ве­раць — і едуць. Пры­чым гэ­ты ўсплёск ці­ка­вас­ці на­паў­няе жыц­цём і на­ва­ко­ль­ныя гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ныя ад­мет­нас­ці — той жа шы­коў­ны му­зей Драз­до­ві­ча ў Гер­ма­на­ві­чах або цэ­лы рос­сып пры­го­жых кас­цё­лаў. Бы тыя па­цер­кі, яны на­ці­на­юцца на ні­тач­кі но­вых мар­шру­таў, што адзін за ад­ным утва­ра­юцца ва­кол Ель­ні. Тое са­мае ад­бы­ва­ецца і ва­кол Пры­пя­ці, якая ў па­ру раз­лі­ву так­са­ма ста­ла па­пу­ляр­ным на­прам­кам.

Хо­чац­ца ве­рыць, та­кі­мі па­цер­ка­мі ста­нуць і ба­дай на­бой­льш ураж­ва­ль­ныя (як па мне) ад­мет­нас­ці. Гэ­та не пры­ро­да ці архі­тэк­ту­ра, а лю­дзі. Да­клад­ней — сап­раў­дныя асо­бы. Той жа на­стаў­нік з Мё­раў Ві­то­льд Ерма­лё­нак, які ства­рыў па­праў­дзе не­ве­ра­год­ны шко­ль­ны му­зей — пры­чым збо­ль­ша­га на пад­нож­ным ма­тэ­ры­яле! Або інсіт­ны ску­льп­тар з глы­бі Па­лес­ся Іван Суп­рун­чык, які з да­па­мо­гай ад­ной ся­ке­ры рас­кры­вае сап­раў­ды кас­міч­на­га маш­та­бу тэ­мы. Або ўні­ка­ль­ны ча­ла­век-аркестр Мар’ян Скрам­бле­віч…

Ста­сун­кі з імі па­кі­да­юць не­за­быў­ны след. Пры­чым, як свед­чыць мой дос­вед, гэ­тыя уні­ку­мы — асо­бы ве­ль­мі зыч­лі­выя ды ад­кры­тыя. Та­му не вар­та ба­яцца ва­зіць да іх ту­рыс­таў.

ВЯ­ДО­МЫЯ І “ЯДОМЫЯ” БРЭН­ДЫ

Знай­сці на­члег для зды­мач­най гру­пы сён­ня ўжо не пра­бле­ма — не тое што якіх га­доў дзе­сяць та­му. Так, вя­лі­кія га­тэ­лі яшчэ мо­гуць та­іць пры­крыя не­спа­дзя­ван­кі (у Пін­ску, на­прык­лад, ад­сут­ні­ча­ла ацяп­лен­не). Але сі­ту­ацыю ра­ту­юць шмат­лі­кія агра­ся­дзі­бы, якія гус­та рас­сы­па­ныя па ўсёй кра­іне. Кош­ты да­во­лі па­мяр­коў­ныя і да­ступ­ныя для ся­рэд­няй кі­шэ­ні.

Ад­па­вед­на, мож­на сцвяр­джаць, што пра­бле­ма інфрас­трук­ту­ры, якая зу­сім ня­даў­на зда­ва­ла­ся ба­дай не­вы­ра­ша­ль­най, сён­ня ўжо стра­ці­ла акту­аль­насць. Га­лод­ным ды бес­пры­ту­ль­ным ту­рыст у на­шых кра­ях не за­ста­нец­ца. Пры­нам­сі ка­лі ён ма­бі­ль­ны і пад­арож­ні­чае на ўлас­ным аўто.

Але ў пла­не ку­лі­на­рыі ўсё ж ха­це­ла­ся ку­ды бо­ль­ша­га. Мы на­ўмыс­на ўклю­ча­лі ў лік цу­даў і не то­ль­кі вя­до­мыя, але і “ядо­мыя” брэн­ды. Адзін з іх — кух­ня Ад­эльс­ка, мяс­тэч­ка на па­меж­жы трох кра­ін, якая ўсмак­та­ла ў ся­бе са­мыя роз­ныя тра­ды­цыі. Ары­гі­на­ль­ных страў тут — дзя­сят­кі, а ў су­куп­нас­ці яны ма­юць ста­тус не­ма­тэ­ры­яль­най ГКК.

Пра­ўда, як па­ве­да­мі­лі мне но­сь­бі­ты тра­ды­цыі, пе­ра­жы­вае яна да­лё­ка не леп­шыя свае ча­сі­ны. Ста­рэй­шыя ку­лі­нар­ныя гу­ру па­сту­по­ва ад­ыхо­дзяць, а ў мо­ла­дзі іншых спраў ха­пае…

/i/content/pi/cult/876/18560/6_3.jpg

Сталактыты Гродзенскай крэпасці.

Сён­ня аге­нь­чык у ача­гу пад­трым­лі­ва­юць мясц­овыя ра­бот­ні­кі ку­ль­ту­ры — што атрым­лі­ва­ецца ў іх ве­ль­мі ня­бла­га. Нас не то­ль­кі па­час­та­ва­лі ван­тра­бян­кай, але і на­ву­чы­лі яе га­та­ваць. Але гэ­та, вя­до­ма, на за­мо­ву. Не ду­маю, што, апы­нуў­шы­ся ў тых кра­ях вы­пад­ко­ва, змог бы па­сма­ка­ваць там­тэй­шыя ла­сун­кі. Зрэш­ты, яно зра­зу­ме­ла: ДК — усё ж, не рэ­ста­ран, які пра­цуе па вы­зна­ча­ным гра­фі­ку. Ва ўста­но­вы ку­ль­ту­ры тро­хі іншыя фун­кцыі.

Зда­ва­ла­ся б, на­ладзь у тое мяс­тэч­ка ку­лі­нар­ныя ту­ры — і по­пыт ім за­бяс­пе­ча­ны. Як, да­рэ­чы, ужо ро­бяць у Слаў­га­рад­скім ра­ёне. Яшчэ зу­сім ня­даў­на ён ма­ла ў ка­го вы­клі­каў хоць якія аса­цы­яцыі, але ця­пер яны ёсць. І най­перш гэ­та — смак сы­ру. Сы­ра­ва­раў тут бо­лей чым дзе на ду­шу на­се­ль­ніц­тва, у іх ёсць цэ­лая сет­ка тэ­ма­тыч­ных агра­ся­дзіб, свой фэст, хут­ка мо і му­зей бу­дзе…

Ду­маю, пры­чы­на по­спе­ху не сто­ль­кі ў ад­мет­ных якас­цях ма­ла­ка або сак­рэт­най рэ­цэп­ту­ры, ко­ль­кі ў мэ­та­на­кі­ра­ва­най дзей­нас­ці па ства­рэн­ні рэ­гі­яна­ль­на­га брэн­ду. Тое, што не­дзе гэ­та пра­цуе, па­він­на на­тхняць іншых.

І ўво­гу­ле… Вар­та адзна­чыць, што на­тхня­ль­ных пры­кла­даў у нас да­во­лі. Па­чы­на­ючы рас­пра­цоў­ваць тэ­му, што­ра­зу зна­хо­дзіў но­выя. Мы, згод­на з кан­цэп­цы­яй, на­зы­ва­лі іх цу­да­мі, але на­сам­рэч гэ­та хут­чэй за­ка­на­мер­насць. Ка­лі ёсць доб­рая ідэя і па­мкнен­не руп­лі­ва ды па­сля­доў­на ўва­саб­ляць яе ў жыц­цё — цу­ды ся­бе ча­каць не пры­му­сяць!

Выкарыстаны кадры з тэлевізійнага трэвэл-шоу.