Сцежкамі Яна Рустэма

№ 45 (1536) 07.11.2021 - 13.11.2021 г

Мы пра­цяг­ва­ем зна­ёміць чы­та­чоў “К” з жыц­ця­ры­сам вы­дат­на­га мас­та­ка, пад­аго­га, ства­ра­ль­ні­ка Ві­лен­скай мас­тац­кай шко­лы. Яго жыц­ця­рыс не ад­люс­тра­ва­ны ў ма­наг­ра­фі­ях, а ў ім са­мім не бра­куе бе­лых пля­маў. Асаб­лі­ва гэ­та да­ты­чыц­ца пер­шай па­ло­вы жыц­ця мас­та­ка (1762–1797), ку­ды ўкла­да­юцца та­ямні­цы па­хо­джан­ня, з’яўлен­ня ў Рэ­чы Па­спа­лі­тай Дзвюх На­цый, пе­ра­езд у ВКЛ з Поль­ска­га ка­ра­леў­ства. Асоб­на тут мож­на раз­гле­дзець пя­ці­год­ку по­бы­ту Яна Рус­тэ­ма ў Дзят­ла­ве, бо тое, што ён не­йкі час пра­вёў у Сло­ні­ме, пра­цу­ючы дэ­ка­ра­та­рам у тэ­атры Мі­ха­ла Ка­зі­мі­ра Агін­ска­га, па­куль што не па­цвер­джа­на да­ку­мен­та­ль­на. Сён­ня вас ча­ка­юць но­выя пад­ра­бяз­нас­ці бе­ла­рус­ка­га пе­ры­яду жыц­ця мас­та­ка.

(За­кан­чэн­не. Па­ча­так у № 44, 2021)

Удак­лад­нен­ні да першай час­ткі

Як вы па­мя­та­еце, про­звіш­ча мас­та­ка ў мет­рыч­ных за­пі­сах Дзят­лаў­ска­га кас­цё­ла не так ужо і час­та пі­са­ла­ся як “Рус­тэм”. Вя­до­мы та­кія ва­ры­янты — Рус­тэн, Ру­сент, Рус­цім, Рус­тым. А ў мет­ры­цы хрос­ту яго адзі­най да­чкі про­звіш­ча на­бы­ло дык зу­сім дзіў­ны ва­ры­янт — “Рэ­стэм”. Што гэ­та бы­ло, мо жар­ты са­мо­га Рус­тэ­ма ці ня­дба­ласць пі­са­ра, які ні­як не мог за­пом­ніць імя пры­двор­на­га мас­та­ка лі­тоў­ска­га над­вор­на­га мар­шал­ка Ста­ніс­ла­ва Со­лта­на, гас­па­да­ра Дзят­ла­ва? У про­звіш­чы жон­кі Яна Рус­тэ­ма, Ган­ны Ку­нерт (Kunert), так­са­ма зда­ра­лі­ся роз­на­чы­тан­ні, але не та­кія “тра­гіч­ныя” — Ко­нерт (Konert). Да­рэ­чы, пра сям’ю жон­кі так­са­ма ні­чо­га да­клад­на не­ вя­до­ма. Ве­ра­год­на, яе ма­ці зва­лі Ган­най, і не вы­клю­ча­на, што яны па­хо­дзі­лі з Пру­сіі. Пры­кла­дам, у дру­гой па­ло­ве XVIII ста­год­дзя ў ня­мец­кім Ві­тэн­бер­гу, го­ра­дзе Мар­ці­на Лю­тэ­ра і мас­тац­кай сям’і Кра­на­хаў, жы­лі Ку­нер­ты. А ў Бер­лі­не ў наш час жыў вя­до­мы пі­сь­мен­нік Гус­таў Ку­нерт.

Яшчэ адзін Рустэн

Нам аб­са­лют­на ні­чо­га не ­вя­до­ма пра тое, ці бы­лі бра­ты і сёс­тры ў Яна Рус­тэ­ма. Та­му зна­ход­ка згад­кі пра яшчэ ад­на­го “Рус­тэ­на” ў Дзят­ла­ве мо­жа стаць клю­чы­кам ад яшчэ ад­ной та­ямні­цы. У 1796 ба­ць­кам стаў Ян Рус­тэм. А ў 1797, 15 (26) кас­трыч­ні­ка ў не­да­лё­кіх ад Дзят­ла­ва Ба­ра­ві­ках бы­ла ахрыш­ча­на Та­рэ­за, да­чка Гот­лі­ба і Тэк­лі Рус­тэ­наў, ку­ма­мі якой ста­лі Ян Кунц і Ма­ры­яна Рай­нхо­льд (ці не за­над­та шмат “ня­мец­ка­га сле­ду” ў “спра­ве Рус­тэ­ма”)? Па ўзрос­це ён сап­раў­ды мог быць бра­там мас­та­ка. Пра­ўда, іншых зга­дак пра лёс сям’і Гот­лі­ба па­куль не зной­дзе­на. З вы­ра­шэн­нем за­гад­кі маг­лі б, ду­маю, да­па­маг­чы су­пра­цоў­ні­кі дзят­лаў­ска­га гіс­то­ры­ка-кра­язнаў­ча­га му­зея.

/i/content/pi/cult/876/18559/14_1.jpg

Палац у Дзятлаве. Напалеон Орда, 1860–1870-я гг.

“Дзят­лаў­скі кмен”

Ка­лі на­нес­ці на ма­пу на­звы дзят­лаў­скіх фа­ль­вар­каў ці ся­дзі­б (сён­ня гэ­та вёс­кі), дзе як па­чэс­ны госць і сяб­ра до­му (кум або асіс­тэнт на хрэ­сь­бі­нах) па­бы­ваў за пяць га­доў Ян Рус­тэм, а по­тым злу­чыць іх лі­ні­ямі, то атры­ма­ецца сап­раў­днае сук­вец­це кме­на на доў­гім сцябле, у якім го­рад Дзят­ла­ва з’яўля­ецца пунктам збе­гу ўсіх ад­га­лі­на­ван­няў. Пра­па­ну­ем на­шым чы­та­чам не­вя­ліч­кі квэст — на­ма­ля­ваць “Шлях Рус­тэ­ма” са­ма­стой­на. А пад­каз­кай ста­нуць та­по­ні­мы — Явар, Гер­ні­кі, Дзят­ла­ва, Хат­кі, Ба­гу­дзен­кі, Яцвезь, Жы­бар­тоў­чы­на (па­зней на­ле­жа­ла Да­мей­кам), За­сець, Ба­ра­ві­кі (Гот­ліб Рус­тэн). Хат­кі, па ўсёй ве­ра­год­нас­ці, гэ­та сён­няш­няе “ўро­чыш­ча Хат­кі”.

Бе­ла­рус­кі­мі сцеж­ка­мі Рус­тэ­ма

Вя­до­мы поль­скі да­след­чык Ра­ман Аўта­на­зі, ства­ра­ючы шмат­том­ны да­вед­нік па ко­ліш­ніх ся­дзі­бах і па­ла­цах час­ткі Рэ­чы Па­спа­лі­тай (Бе­ла­русь, Літ­ва, Лат­вія, Укра­іна), не раз згад­ваў імя Яна Рус­тэ­ма. Та­му пад­ста­вай бы­ло або зна­хо­джан­не яго тво­раў у ка­лек­цы­ях гас­па­да­роў ся­дзі­баў, або тое, што гэ­тыя ся­дзі­бы на­ле­жа­лі яго вуч­ням і ён сам бы­ваў там. Бе­ру­чы тэ­ры­то­рыю сён­няш­няй Бе­ла­ру­сі і да­да­ючы Ві­лен­шчы­ну, атрым­лі­ва­ем не­ка­ль­кі буй­ных анкла­ваў. Кож­ны з іх мо­жа стаць ад­ным з ла­ка­ль­ных ту­рыс­тыч­ных мар­шру­таў.

Ві­лен­ска-Гро­дзен­скі — Бе­рас­та­ві­ца му­ра­ва­ная (або Ма­лая Бе­рас­та­ві­ца), Пад­ва­рыш­кі, Вя­лі­кія Са­леч­ні­кі, Яшу­наў, Па­ўла­ва, Ва­ка, Тур­лы, Да­браў­ля­ны, Оль­шаў. Сю­ды ж, вя­до­ма, да­даём і Дзят­ла­ва, Ві­ль­ню (у якой Ян Рус­тэм пра­жыў амаль 30 год), Устрань і Аб­ра­маўск (пад Тро­ка­мі).

На­ваг­рад­ска-Слуц­кі — Шчор­сы, Па­ла­неч­ка, Ля­це­шын, Устрань (іншая), Це­ра­бе­шаў.

Мін­скі — Ла­гойск, Сля­пян­ка, Ру­са­ко­ві­чы.

По­ла­цка-Дры­сен­скі — Дзя­дзін­ка.

Вя­до­ма ж, бы­лі тво­ры Яна Рус­тэ­ма на Ко­вен­шчы­не, Ві­ль­ка­мір­шчы­не і ў Жа­мой­ці, але гэ­та ўжо іншая гіс­то­рыя. Пра­ўда, пад­аец­ца, не та­кая на­сы­ча­ная.

Ра­дзі­ві­лы і палацпа­кут­нік

Ка­жу­чы пра не­ка­ра­на­ва­на­га ка­ра­ля Рэ­чы Па­спа­лі­тай кня­зя Ад­ама-Ка­зі­мі­ра Чар­та­рыс­ка­га (у 1763 го­дзе ад­мо­віў­ся ад удзе­лу ў перад­вы­бар­най гон­цы і на­ват быў га­то­вы з’ехаць за мя­жу, ка­лі яму бу­дуць пра­па­ноў­ваць ка­ро­ну) як пра пер­ша­га апе­ку­на та­ле­на­ві­та­га юна­ка Яна Рус­тэ­ма, не­ль­га не ска­заць не­ка­ль­кі сло­ваў пра на­ступ­ных — Ста­ніс­ла­ва Со­лта­на і яго жон­ку Фран­ціш­ку-Тэ­афі­лу Ра­дзі­віл, гас­па­да­роў на Дзят­ла­ве.

Ад­ным з пер­шых гас­па­да­роў Дзят­ла­ва, як вя­до­ма, быў Вя­лі­кі кан­цлер Леў Са­пе­га, ства­ра­ль­нік Ста­ту­та ВКЛ 1588 го­да. Ад яго сы­на Ка­зі­мі­ра-Льва Дзят­ла­ва пе­ра­йшло да Аляк­сан­дра-Гі­ля­рыя Па­лу­бін­ска­га, а па­сля шлю­бу (1672 год) яго да­чкі Ган­ны з Да­мі­ні­кам Ра­дзі­ві­лам (прад­стаў­нік клец­кай га­лі­ны), амаль на сто год Дзят­ла­ва ста­ла ра­дзі­ві­лаў­скім. Сын Да­мі­ні­ка, Мі­ка­лай-Фаў­стын ажа­ніў­ся ў 1710 го­дзе на Бар­ба­ры За­ві­шы. І вось тут, ве­ра­год­на, ха­ва­ецца ад­каз на пы­тан­не, ка­лі ж быў сап­раў­ды па­бу­да­ва­ны па­лац. На фо­ру­ме “Гло­бу­са Бе­ла­ру­сі” не­вя­до­мы аўтар па­спра­ба­ваў раз­абрац­ца ў “ге­не­ало­гіі” дзят­лаў­ска­га па­ла­ца і пры­йшоў да вы­сно­вы, што да­ту па­бу­до­вы трэ­ба ад­нес­ці не на 1751 год (аўтар вер­сіі Ана­толь Ку­ла­гін), а на ра­ней­шы час, бо та­кі ж са­мы ра­дзі­ві­лаў­скі па­лац, мож­на ска­заць — бліз­нюк, у па­чат­ку XVIII ста­год­дзя быў на прад­мес­ці Грод­на. Да­дам, што аўтар, пад­аец­ца, мае ра­цыю. На фран­то­не па­ла­ца ў Дзят­ла­ве змеш­ча­ны гер­бы Ра­дзі­ві­лаў (Арол) і За­ві­шаў (Ле­бедзь), то-бок яго па­бу­до­вай (ці пе­ра­бу­до­вай ра­ней­ша­га) маг­лі адзна­чыць з’яднан­не двух ста­ра­жыт­ных і ма­гут­ных ро­даў.

/i/content/pi/cult/876/18559/14_2.jpg

Ян Рустэм, аўтапартрэт (каля 1800–1801 гг.).

Ста­ніс­лаў Ра­дзі­віл (1722 — 1787), ма­лод­шы сын Мі­ка­лая, ва­ло­даў Жыр­му­на­мі, дзе рас­па­чаў бу­доў­лю рэ­зі­дэн­цыі і па­бу­да­ваў драў­ля­ны кас­цёл, які за­ха­ваў­ся да на­ша­га ча­су (гл. “К” №41, 2021). Маг­чы­ма, у да­лей­шых падзе­ях ёсць ад­каз, ча­му па­лац у Жыр­му­нах так і не з’явіў­ся. У 1770 го­дзе ў вы­ні­ку раз­бой­на­га на­езду гас­па­да­ром ў Дзят­ла­ва стаў Ста­ніс­лаў. Так ма­лод­шыя сы­ны, якія няшмат атры­ма­лі ў спад­чы­ну па ба­ць­ку, вы­ра­шы­лі па­вя­лі­чыць сваю до­лю за кошт до­лі Уда­ль­ры­ка, ста­рэй­ша­га бра­та. Звы­чай­ная пра­кты­ка ў тыя ча­сы. З дзя­цей Ста­ніс­ла­ва для нас ма­юць ці­ка­васць Ган­на-Бар­ба­ра-Алім­пія, пі­сь­мен­ні­ца і ме­цэ­нат­ка, пер­шым шлю­бам за Аўгус­там Пшаз­дзец­кім (гас­па­дар За­слаў­я і па­трон дзе­да Ігна­та Да­мей­кі), і Фран­ціш­ка-Тэ­афі­ла, якая ста­ла жон­кай Ста­ніс­ла­ва Со­лта­на.

Со­лта­ны, па­лац і Рус­тэм

Со­лта­ны — та­кі ж да­ўні бе­ла­рус­кі род, як і Ра­дзі­ві­лы. Хоць і не кня­жас­кі, але ве­ль­мі раз­га­лі­на­ва­ны і ўплы­во­вы. Ста­ніс­лаў, які на­ра­дзіў­ся ў 1752 го­дзе, меў у сва­яках Са­пе­гаў і Ма­са­льс­кіх, Су­ліс­троў­скіх, Ро­ме­раў і Вей­сэн­го­фаў. Быў ве­ль­мі ад­ука­ва­най на свой час асо­бай, хоць не­вя­до­ма, дзе і ка­лі ву­чыў­ся. Ажа­ніў­ся ка­ля 1780 го­да, атры­маў вя­лі­кі па­саг і ад цес­ця ку­піў Дзят­ла­ва. Як пі­саў поль­скі да­след­чык Збіг­неў Ану­сік, пры ім “ста­ры за­мак быў пе­ра­бу­да­ва­ны ў су­час­ны па­лац, у якім за­ха­ва­лі­ся эле­мен­ты сты­лю ра­ка­ко, а так­са­ма быў за­кла­дзе­ны парк у англій­скім сты­лі, іні­цы­ята­рам яко­га, ве­ра­год­на, бы­ла пер­шая жон­ка Фран­ціш­ка Ра­дзі­віл” (яшчэ адзін штрых да гісторыі па­ла­ца). Ста­ніс­лаў не­ка­то­ры час быў у моц­най кан­фран­та­цыі з гет­ма­нам Мі­ха­лам Ка­зі­мі­рам Агін­скім, гас­па­да­ром Сло­ні­ма. Пры­чы­най ста­лі па­лі­тыч­ныя амбі­цыі ад­на­го і дру­го­га і спро­бы пра­су­нуць па­слом на сойм “свай­го ча­ла­ве­ка”. За спі­най Агін­ска­га ста­яў ка­роль Ста­ніс­лаў Пан­ятоў­скі і Ка­раль Ра­дзі­віл “пане Ка­хан­ку”, а Со­лтан меў шы­ро­кую пад­трым­ку сло­нім­скіх па­вя­то­вых урад­ні­каў (“глас на­ро­да”). Пе­ра­мог у “дву­боі” Со­лтан.

Раз­ам з жон­кай актыў­на ўдзе­ль­ні­чаў у рас­паў­сю­дзе ма­сон­ства ў ВКЛ. Быў сяб­рам ло­жаў “Руп­лі­вы лі­ць­він” і “Да­ска­на­лая еднасць” (тут уз­га­да­ем, што Ян Рус­тэм так­са­ма быў ма­со­нам, як і ледзь не ўсе пе­рад­авыя асо­бы зло­му ХVIII — XIX ста­год­дзяў). Со­лтан на­ле­жаў да па­тры­ятыч­на­га ко­ла ВКЛ. Та­му ў 1793 го­дзе па­лац у Дзят­ла­ве стаў у На­ваг­рад­скім ва­явод­стве га­лоў­ным цэн­трам пад­рых­тоў­кі да па­ўстан­ня 1794 го­да. Ці­ка­ва, што яго блі­жэй­шым па­плеч­ні­кам у гэ­тай спра­ве стаў Ад­ам Вя­рэй­скі (гл. “К” № 11, 2016). Быў ён па­тро­нам Мі­ка­лая Міц­ке­ві­ча (ба­ць­кі Ад­ама) у не­ка­то­рых су­до­вых спра­вах, а так­са­ма дзя­дзь­кам Анэ­лі з Вя­рэй­скіх Уз­лоў­скай (хрос­най ма­ці па­эта). Каб асла­біць па­ўстан­чы рух, ра­сійцы арыш­та­ва­лі ў са­ка­ві­ку 1794 го­да Со­лта­на як ад­на­го з га­лоў­ных вя­лі­ка­лі­тоў­скіх па­ўстан­цаў, па­са­дзі­лі яго пад хат­ні арышт у па­ла­цы, а по­тым вы­сла­лі ў Сма­ленск, а да­лей як “дзяр­жаў­на­га злачынца І ка­тэ­го­рыі” — у Ка­зань. У гэ­ты са­мы час жон­ка Со­лта­на з дзе­ць­мі вы­еха­ла ў Вар­ша­ву, каб вяр­нуц­ца ў 1795 го­дзе — па­сля трэ­ця­га падзе­лу Рэ­чы Па­спа­лі­тай і по­ўнай аку­па­цыі зем­ляў ВКЛ Рас­ійскай імпе­ры­яй.

Мяр­ку­ючы па згад­ках імя Рус­тэ­ма ў мет­ры­ках, раз­ам з ёй, іма­вер­на, вы­ехаў і Ян Рус­тэм. Бо з кра­са­ві­ка 1794 па май 1795 яго імя не згад­ва­ецца. Хоць да та­го ча­су і па­сля зга­дак да­во­лі шмат.

У 1797 вяр­нуў­ся з Ка­за­ні і Со­лтан. У 1812 го­дзе ён, як па­тры­ёт ВКЛ, пад­тры­маў На­па­ле­она. А ў 1831 го­дзе яшчэ раз уба­чыў свят­ло надзеі на вы­зва­лен­не пан­яво­ле­най Ра­дзі­мы. Сын Ста­ніс­ла­ва, Адам Со­лтан (яго ў дзя­цін­стве ма­люн­ку ву­чыў Ян Рус­тэм), кі­нуў­ся з га­ла­вой у па­ўстан­чы рух. За тое рас­ійскія ўла­ды “ўзна­га­ро­дзі­лі” Со­лта­наў кан­фіс­ка­цы­яй Дзят­ла­ва і іншых ма­ёнткаў. А ў па­ла­цы зра­бі­лі ка­зар­мы рас­ійскіх сал­дат. Вя­до­ма ж, уся­му гэ­та­му быў во­ль­ны і ня­во­ль­ны свед­ка мас­так Ян Рус­тэм, бо су­вязь з сям’ёй Со­лта­наў у яго бы­ла, мож­на ска­заць, амаль кроў­ная. І дзя­ку­ючы за­ступ­ніц­тву Фран­ціш­кі Со­лтан (жон­кі Ста­ніс­ла­ва) ён і па­тра­піў у Ві­лен­скі ўні­вер­сі­тэт. Пра гэ­ты ве­ль­мі ці­ка­вы пе­ры­яд у жыц­ці Яна Рус­тэ­ма мы рас­па­вя­дзем у ад­ным з на­ступ­ных ну­ма­роў. Бо па­куль вя­дзец­ца збор архіў­ных ма­тэ­ры­ялаў і не­ка­то­рыя мо­ман­ты не да кан­ца яшчэ вы­свет­ле­ны.

Спа­дзя­емся, што гэ­та інфар­ма­цыя пры­дас­ца не то­ль­кі дзят­лаў­скім кра­язнаў­цам, але і тым, ад ка­го за­ле­жыць вы­ра­шэн­не лё­су па­ла­ца ў Дзят­ла­ве. Усё ж як “твор­чая ка­лыс­ка” бу­ду­ча­га ба­ць­кі бе­ла­рус­кай мас­тац­кай шко­лы ён за­слу­гоў­вае бо­ль­шай ува­гі.

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар