Да фес­ты­ва­лю “Ліс­та­пад” — два тыд­ні

№ 45 (1536) 07.11.2021 - 13.11.2021 г

ХXVII Мін­скі між­на­род­ны кі­на­фес­ты­валь “Ліс­та­пад” сфар­мі­ра­ваў кон­кур­сныя і па­за­кон­кур­сныя пра­гра­мы і аб­вяс­ціў скла­ды пра­фе­сій­ных жу­ры. Про­йдзе “Ліс­та­пад” з 20 па 26 ліс­та­па­да пад сло­га­нам “Кі­но — сім­фо­нія адзін­ства”.

/i/content/pi/cult/876/18555/2_1.jpgУ прэс-кан­фе­рэн­цыі, што пра­йшла на На­цы­яна­ль­най кі­нас­ту­дыі “Бе­ла­русь­­фі­льм”, пры­ма­лі ўдзел ге­не­ра­ль­ны ды­рэк­тар кі­нас­ту­дыі Ула­дзі­мір Ка­ра­чэў­скі, стар­шы­ня “Ліс­та­па­да” на­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Яфрэ­маў і ге­не­ра­ль­ны ды­рэк­тар УП “Кі­на­ві­дэ­апра­кат” Па­вел Ска­ла­бан. “Сап­раў­днае мас­тац­тва зблі­жае лю­дзей, ву­чыць іх ства­раць, ад­чу­ваць і лю­біць. Та­му і га­лоў­ная мэ­та “Ліс­та­па­да” — аб’яднаць са­мы шы­ро­кі спектр фор­маў і жан­раў кі­на­мас­тац­тва ў гар­ма­ніч­ную сім­фо­нію”, — так Ула­дзі­мір Ка­ра­чэў­скі па­тлу­ма­чыў ідэю і сло­ган фес­ты­ва­лю.

Сё­ле­та ды­рэк­цыя атры­ма­ла 273 за­яўкі з 54 кра­ін. Най­бо­ль­шую ці­ка­васць у за­меж­ных кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў вы­клі­каў кон­курс ма­ла­дзёж­на­га кі­но “Кі­но ма­ла­дых”. У вы­ні­ку па­сля пра­ве­дзе­на­га ад­бо­ру ў асноў­ным кон­кур­се ігра­во­га кі­но пры­муць удзел 13 сту­жак, у кон­кур­се фі­ль­маў для дзі­ця­чай і юнац­кай аўды­то­рыі — 14. У кон­кур­се да­ку­мен­та­ль­на­го кі­но за ўзна­га­ро­ды бу­дуць спра­чац­ца 17 кі­на­кар­цін, а ў на­мі­на­цыі “Кі­но ма­ла­дых” — 23. Спіс фі­ль­маў-удзе­ль­ні­каў ды­рэк­цыя па­куль не пуб­лі­куе. Вя­до­ма, што ў кон­кур­се да­ку­мен­та­ль­на­га кі­но бу­дзе ўдзе­ль­ні­чаць но­вая кар­ці­на вя­до­ма­га бе­ла­рус­ка­га рэ­жы­сё­ра Га­лі­ны Ад­амо­віч “Стра­ла”, у “Ліс­та­па­дзі­ку” — но­вая ані­ма­цый­ная ра­бо­та зна­ка­мі­та­га бе­ла­рус­ка­га рэ­жы­сё­ра Іга­ра Воў­ча­ка “Прэ­лю­дыя і фу­га”. На ад­крыц­цё кон­кур­су фі­ль­маў для дзі­ця­чай і юнац­кай аўды­то­рыі “Ліс­та­па­дзік” бу­дзе па­ка­за­ны бе­ла­рус­кі ані­ма­цый­ны мю­зікл “Зор­кі сё­ма­га не­ба” рэ­жы­сё­ра Але­ны Ту­ра­вай.

Змяс­тоў­най атрым­лі­ва­ецца і па­за­кон­кур­сная пра­гра­ма 27-га кі­на­фес­ты­ва­лю “Ліс­та­пад”. Асоб­ныя ме­рап­ры­емствы бу­дуць пры­све­ча­ны 50-год­дзю бе­ла­рус­кай ані­ма­цыі і 85-год­дзю з дня на­ра­джэн­ня кла­сі­ка бе­ла­рус­ка­га кі­не­ма­тог­ра­фа рэ­жы­сё­ра Вік­та­ра Ту­ра­ва. Так­са­ма про­йдуць май­стар-кла­сы, твор­чыя сус­трэ­чы і вя­лі­кі круг­лы стол па пы­тан­нях кі­не­ма­таг­ра­фіі. Пад фес­ты­ва­ль­ныя кі­на­па­ка­зы ад­ве­дзе­ныя Дом кі­но і ста­ліч­ныя кі­на­тэ­атры “Мас­ква”, “Бе­ла­русь”, “Цэн­тра­ль­ны” і “Пі­янер”. Так­са­ма фі­ль­мы з фес­ты­ва­ль­най пра­гра­мы змо­гуць уба­чыць гле­да­чы ў іншых рэ­гі­ёнах Бе­ла­ру­сі. Цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця і за­крыц­ця фес­ты­ва­лю па тра­ды­цыі ад­бу­дуц­ца ў кі­на­тэ­атры “Мас­ква”.

Ужо вя­до­мыя скла­ды пра­фе­сій­ных жу­ры. Пе­ра­мож­цаў і лаў­рэ­атаў у асноў­ным кон­кур­се ігра­во­га кі­но бу­дзе аб­іраць жу­ры пад стар­шын­ствам зна­ка­мі­та­га рас­ійска­га рэ­жы­сё­ра і кі­нап­ра­дзю­са­ра Рэ­на­та Да­ўле­ць­яра­ва. Раз­ам з ім у жу­ры: акцёр і рэ­жы­сёр з Кі­тая Лю Чжун­чжэ, рэ­жы­сёр і прадзю­сар з Рас­іі Аляк­сей Пят­ру­хін, за­слу­жа­ны артыст Бе­ла­ру­сі, пра­фе­сар Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў Ула­дзі­мір Міш­чан­чук і па­пу­ляр­ная сер­бская актры­са і рэ­жы­сёр Іва­на Жы­гон. Стар­шы­ня жу­ры кон­кур­су да­ку­мен­та­ль­на­га кі­но — ды­рэк­тар тэ­ле­ка­на­ла “Бе­ла­русь 3” На­тал­ля Ма­ры­на­ва, стар­шы­ня жу­ры “Ліс­та­па­дзі­ка” — зна­ка­мі­ты рэ­жы­сёр і кі­на­дзе­яч з Уз­бе­кіс­та­на Юсуп Ра­зыкаў, жу­ры ў на­мі­на­цыі “Кі­но ма­ла­дых” уз­на­ча­ліць рас­ійскі рэ­жы­сёр і прадзю­сар Аляк­сей Ця­ль­ноў.

Стар­шы­ня XXVII Мін­ска­га між­на­род­на­га кі­на­фес­ты­ва­лю “Ліс­та­пад” Аляк­сандр Яфрэ­маў адзна­чыў скі­ра­ва­насць фес­ты­ва­лю на па­трэ­бы су­час­на­га гле­да­ча: “За­раз лю­дзі не раз­ліч­ва­юць, што ім бу­дуць рас­каз­ваць пра цяж­кас­ці, з які­мі ўсім да­во­дзіц­ца су­ты­кац­ца. Яны ча­ка­юць гіс­то­рый са шчас­лі­вым кан­цом, хо­чуць па­зна­ёміц­ца з ге­ро­ем з па­зі­тыў­ным по­гля­дам на ўлас­нае жыц­цё і рэ­ча­існасць, здо­ль­на­га да­ся­гаць вяр­шынь. Гле­да­чы спа­дзя­юцца, што кі­но дасць ім упэў­не­насць — жыць сап­раў­ды вар­та і ў ім ёсць сэнс. І мы аб­авя­за­ны гэ­та зра­біць. Спа­дзя­юся, за­да­чу вы­ка­на­ем год­на”.