Беларускімі сцежкамі Яна Рустэма

№ 44 (1535) 31.10.2021 - 06.11.2021 г

Уз­яцца за гэ­ты арты­кул нас пры­му­сі­ла ад­сут­насць не­йкіх на­ві­наў з го­ра­да Дзят­ла­ва, што на Гро­дзен­шчы­не, звя­за­ных з на­быц­цём ту­тэй­ша­га па­ла­ца Ра­дзі­ві­лаў-Со­лта­наў. 15 ве­рас­ня му­сіў ад­быц­ца чар­го­вы аўкцы­ён, на якім мог бы ста­ноў­чым чы­нам вы­ра­шыц­ца лёс гэ­та­га сла­ву­та­га па­ла­ца, які не­сум­нен­на з’яўля­ецца сво­еа­саб­лі­вай ві­зі­тоў­кай ста­ра­жыт­на­га го­ра­да. Але ж па­куль што ці­шы­ня… Раз­уме­ючы, што ча­сам пры­ваб­насць “гіс­та­рыч­на­га аб’екта” для па­тэн­цый­на­га інвес­та­ра вы­ра­ша­ецца яго бэк­граў­ндам, мы ма­ем на мэ­це рас­па­вес­ці, якое да­чы­нен­не мае да дзят­лаў­ска­га па­ла­ца Ян Рус­тэм (1762–1835) — та­ле­на­ві­ты бе­ла­рус­кі і лі­тоў­скі мас­так, на­стаў­нік з вя­лі­кай лі­та­ры, адзін з ба­ць­коў “ві­лен­скай мас­тац­кай шко­лы”. Ча­ла­век дзіў­на­га, але не са­ма­га шчас­лі­ва­га лё­су.

Жа­дан­не па­ве­да­міць пра бе­ла­рус­кі пе­ры­яд жыц­ця Яна Рус­тэ­ма, як мне пад­аец­ца, са­мы свет­лы ў яго жыц­ці, па­сту­по­ва пе­ра­рас­ло ў на­мер рас­па­вес­ці на­шым чы­та­чам пра шмат што іншае. Бо, як ака­за­ла­ся, ня­гле­дзя­чы на яго важ­ны ўнё­сак у гіс­то­рыю бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва, у нас яму не пры­све­ча­на ані­вод­най ма­наг­ра­фіі, а змяс­тоў­ных па­пу­ляр­ных пуб­лі­ка­цый зу­сім не шмат (гл. “Мас­тац­тва” № 3, 2008). У Літ­ве Рус­тэм не-не ды і з’яўля­ецца пер­са­на­жам док­тар­скіх ды­сер­та­цый і юбі­лей­ных вы­стаў. У Бе­ла­ру­сі ж ён па­куль бо­льш вя­до­мы ў якас­ці на­стаў­ні­ка та­кіх вя­до­мых мас­та­коў ХІХ ста­год­дзя, як Юзаф Аляш­ке­віч, Ва­лян­цін Ва­нь­ко­віч, Ян Да­мель, На­па­ле­он Орда, Ка­нут Ру­сец­кі, Іван Хруц­кі, Він­цэнт Дма­хоў­скі і мно­гіх іншых.

Доб­рай на­го­дай звяр­нуць пі­ль­ную ўва­гу на асо­бу Рус­тэ­ма ў 2022 го­дзе ста­не не зу­сім кла­січ­ны юбі­лей — 260 год з дня на­ра­джэн­ня мас­та­ка. Спа­дзя­емся, што На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі му­зей Бе­ла­ру­сі звер­не ўва­гу на гэ­тую цу­доў­ную на­го­ду рас­па­вес­ці пра да­лё­ка не ўсім вя­до­ма­га мэт­ра.

/i/content/pi/cult/875/18551/15_1.jpg

Беларускімі сцежкамі Яна Рустэма

Ну а мы рас­пач­нем з та­ямніц яго жыц­ця.

За­гад­кі па­хо­джан­ня

Амаль 200 год мі­ну­ла, як па­йшоў у іншы свет наш ге­рой. Але і да гэ­та­га ча­су не вы­свет­ле­на, кім да­клад­на бы­лі яго ба­ць­кі. На гэ­та пы­тан­не не змаг­лі ад­ка­заць на­ват ку­ра­та­ры ві­лен­скай вы­ста­вы “Ян Рус­тэм. Мас­так і на­стаў­нік” (2012 год). І гэ­та ня­гле­дзя­чы на тое, што рых­та­ва­ла­ся яна Ві­лен­скай мас­тац­кай га­ле­рэ­яй у су­пра­цы з Біб­лі­ятэ­кай Уруб­леў­скіх Лі­тоў­скай ака­дэ­міі на­вук, Біб­лі­ятэ­кай Ві­лен­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та і Дзяр­жаў­ным гіс­та­рыч­ным архі­вам Літ­вы — вя­до­мы­мі скар­бон­ка­мі архіў­ных та­ямні­цаў. Вось, што бы­ло на­пі­са­на ў тэк­сце ана­та­цыі да вы­ста­вы: “Мас­так па­кі­нуў су­пя­рэч­лі­выя свед­чан­ні аб сва­ім па­хо­джан­ні. У ад­ных кры­ні­цах ба­ць­ка ўзгад­ва­ецца як бы­лы грэц­кі ку­пец, у іншых — як армян­скі ку­пец, а ма­ці — фран­цу­жан­ка”.

Аўтар са­май по­ўнай бі­ягра­фіч­най да­вед­кі пра Рус­тэ­ма Анджэй Рыш­ке­віч сцвяр­джае, спа­сы­ла­ючы­ся на лі­тоў­ска­га да­след­чы­ка Ула­да­са Дро­му (а той, у сваю чар­гу, на ўні­вер­сі­тэц­кія акты да­тыч­ныя мас­та­ка), што ма­ці Яна Рус­тэ­ма зва­лі Фран­ціш­ка Ві­лю­азэн (Villoisin). А ба­ць­ка, які за­пі­са­ны як “армян­скі ку­пец па імені Фран­ці­шак”, ве­ра­год­на, быў тур­кам. Та­кім чы­нам, кім быў той Фран­ці­шак Рус­тэм — “грэк, ту­рак або армя­нін”, не вя­до­ма і да­гэ­туль. Па­хо­дзіў Рус­тэм з Пе­ра, хрыс­ці­янска­га пры­га­ра­да Кан­стан­ці­но­па­ля (Стам­бу­ла). Так на­пі­саў у 1838 го­дзе ў пер­шым буй­ным на­ры­се жыц­ця і твор­час­ці мас­та­ка яго ву­чань Він­цэнт Сма­коў­скі.

/i/content/pi/cult/875/18551/15_2.jpg

Партрэт Караліны Солтан, Ян Рустэм (1790-я гады).

Да­след­чы­кі сцвяр­джа­юць, што “дзе­ся­ці­га­до­вы” сі­ра­та Ян Рус­тэм быў уз­яты пад апе­ку кня­зем Ад­амам Ка­зі­мі­рам Чар­та­рыс­кім не­дзе ў 1772–1774 га­дах. Але згод­на з ве­ль­мі доб­ра рас­пра­ца­ва­най бі­ягра­фі­яй Чар­та­рыс­ка­га пра “Стам­бу­льс­кі трып” кня­зя ні­чо­га не­вя­до­ма. Так, у 1768 го­зе, ка­лі ў Рэ­чы Па­спа­лі­тай вы­бух­ну­ла Бар­ская кан­фе­дэ­ра­цыя (па­ўстан­не су­праць ка­ра­ля Пан­ятоў­ска­га і расій­ска­га ўмеш­ван­ня ў спра­вы кра­іны), ба­ць­кі кня­зя ад­пра­ві­лі яго ў Еўро­пу (Сак­со­нія, Англія, Аўстрыя). Дру­гое тур­нэ ён здзей­сніў у 1772 го­дзе (Га­лан­дыя, Англія), у 1773 па­бы­ваў у Пе­цяр­бур­гу, пры­ся­га­ючы на вер­насць Ка­ця­ры­не ІІ, по­тым ад­пра­віў­ся ў Бе­ль­гію, а на­пры­кан­цы 1773 го­да апы­нуў­ся ў Па­ры­жы, дзе звёў зна­емства з Жа­нам-Жа­кам Ру­со, сла­ву­тым фі­ло­са­фам. У маі ж 1774 го­да Чар­та­рыс­кі ўжо быў у Вар­ша­ве, у 1775 па­бы­ваў у Рас­іі. І ўсе гэ­тыя ге­агра­фіч­ныя пе­ра­соў­ван­ні пра­хо­дзі­лі пад “сця­гам” на­сы­ча­най па­лі­тыч­най і гра­мад­скай дзей­нас­ці. Іншы­мі сло­ва­мі, ван­дроў­ка ў Стам­бул… за­ста­ецца пад пы­тан­нем.

Еўрапейскія да­ро­гі Рус­тэ­ма

Як лі­чыў Ста­ніс­лаў Ло­рэнц, поль­скі мас­тац­тваз­наў­ца, з’яўлен­не Рус­тэ­ма ў Рэ­чы Па­спа­лі­тай вы­гля­да­ла да­во­лі та­ямні­чым. І ад­быц­ца маг­ло не ра­ней за 1774 год, а хут­чэй бы­ло ў 1775–1776 га­дах. Да­лей ён па­тра­піў пад апе­ку мас­та­ка-фран­цу­за Жа­на-П’ера Нор­блі­на, у яко­га атры­маў пер­ша­па­чат­ко­вую мас­тац­кую ад­ука­цыю. Нор­блін (бу­ду­чы пры­двор­ны ка­ра­леў­скі мас­так) у Рэ­чы Па­спа­лі­тай апы­нуў­ся ў 1774 го­дзе дзя­ку­ючы за­пра­шэн­ню Ад­ама Чар­та­рыс­ка­га і спяр­ша быў у дзя­цей кня­зя вы­клад­чы­кам ма­люн­ка. Атры­маў­шы пер­шую мас­тац­кую ад­ука­цыю ў Нор­блі­на, Рус­тэм не­йкі час пра­ца­ваў у ка­ра­леў­скім атэ­лье Мар­чэ­ла Ба­ча­рэ­лі, дру­го­га ка­ра­леў­ска­га мас­та­ка, іта­ль­янца ро­дам.

Пра Рус­тэ­ма так­сам вя­до­ма, што ў 1788 го­дзе ён апы­нуў­ся ў Бер­лі­не, дзе пра­цяг­ваў мас­тац­кую ад­ука­цыю.

Ці­ка­ва, што да­лей у бі­ягра­фіі Рус­тэ­ма ізноў па­чы­на­юцца роз­на­га­лос­сі.

Бер­лін-Трэп­таў-Сло­нім-Вар­ша­ва-Дзят­ла­ва

Пі­шу­чы да 100-й га­да­ві­ны смер­ці Яна Рус­тэ­ма сваю пуб­лі­ка­цыю, Ста­ніс­лаў Ло­рэнц ка­рыс­таў­ся ся­род інша­га г.зв. “штам­бу­хам” мас­та­ка. Та­кія аль­бо­мы, дзе зна­ёмыя ці сва­які па­кі­да­лі свае аўтог­ра­фы, вер­шы ці ма­люн­кі, бы­лі ў тыя ча­сы ў вя­лі­кай па­пу­ляр­нас­ці. Так з’яві­ла­ся мер­ка­ван­не, што по­быт у Ня­меч­чы­не быў то­ль­кі за­вяр­ша­ль­ным эта­пам “за­меж­на­га кур­са на­ву­чан­ня” Рус­тэ­ма. Не вы­клю­ча­ем та­кой маж­лі­вас­ці, бо звес­так пра ра­ней­шы пе­ры­яд ве­ль­мі ма­ла.У 1790-м го­дзе, ру­ха­ючы­ся ў бок Рэ­чы Па­спа­лі­тай, Рус­тэм “адзна­чыў” у шмтам­бу­хе го­рад Трэп­таў (сён­ня Тшэ­бя­таў, на за­ха­дзе Поль­шчы, ка­ля са­ма­га Бал­тый­ска­га мо­ра). У тым са­мым го­дзе Ян Рус­тэм ні­бы­та пра­цуе ўжо ў ВКЛ, у Сло­ні­ме, над дэ­ка­ра­цы­ямі ў тэ­атры кня­зя Мі­ха­ла Ка­зі­мі­ра Агін­ска­га. А вось тое, што ў 1792 го­дзе, як свед­чаць да­след­чы­кі “malarz Rustin” жыў “са­мот­на” ў Вар­ша­ве на ву­лі­цы Леш­на, дом ну­мар 657, гэ­та факт. У гэ­ты ж час Рус­тэм пра­цяг­вае ву­чо­бу і пра­цу ў сва­іх ста­рых зна­ёмых Нор­блі­на і Ба­ча­рэ­лі. Кры­ху па­зней па­чы­на­юцца ван­дроў­кі па ся­дзі­бах ВКЛ, дзе та­ле­на­ві­та­га мас­та­ка, яко­га пад­трым­лі­ваў князь Чар­та­рыс­кі, за­ўсё­ды пры­ма­лі ахвот­на. Та­кім чы­нам “мэтр Рус­тэм” і па­тра­піў у Дзят­ла­ва, з якім да­рэ­чы звя­заў свой лёс на пяць год.

Русцін-Рус­тэн-Рус­тэм

Улас­на, тое, што Рус­тэм бы­ваў і пра­ца­ваў у Ява­ры і Дзят­ла­ва ў Со­лта­наў, не бы­ло та­ямні­цай. І на­ват тое, што ў Дзят­ла­ва ён ажа­ніў­ся з не­йкай Ган­най, з якой меў да­чку, так­са­ма бы­ло вя­до­ма з кры­ніц, якія да­во­дзі­лі не­ка­то­рыя да­след­чы­кі.

/i/content/pi/cult/875/18551/15_3.jpg

Адам Казімір Чартарыскі (Мары Элізабет Луіза Віжэ-Лебрэн, 1793).

Але ж пры­йшоў час больш пад­ра­бяз­на рас­па­вес­ці пра гэ­тыя ака­ліч­нас­ці “ў фар­бах”. Мет­рыч­ныя кні­гі дзят­лаў­ска­га па­ра­фі­яль­на­га кас­цё­ла за 1793–1797 га­ды, хоць і да­юць ад­ка­зы на не­ка­то­рыя пы­тан­ні, але ад­на­ча­со­ва ста­вяць но­выя. Дзя­ку­ючы мет­ры­кам, у якіх згад­ва­ецца імя Яна Рус­тэ­ма і яго бу­ду­чай жон­кі, ста­но­віц­ца вя­до­мым ко­ла доб­рых зна­ёмых Рус­тэ­маў. Маг­чы­ма, дзят­лаў­цам ці кра­язнаў­цам пад­адуц­ца зна­ёмы­мі про­звіш­чы Урба­но­ві­чаў, Хі­лін­скіх, Ту­мі­лоў­скіх, Лах­ніц­кіх, Су­ль­жын­скіх (Шу­ль­жын­скіх), Ра­дзі­шэў­скіх, Са­ба­леў­скіх, у якіх Рус­тэм і яго жон­ка бы­лі хрос­ны­мі ба­ць­ка­мі дзе­так. У гэ­ты час Рус­тэм зна­хо­дзіў­ся пад апе­кай сва­іх па­тро­наў — сла­ву­та­га па­лі­тыч­на­га і гра­мад­ска­га дзея­ча ВКЛ Ста­ніс­ла­ва Со­лта­на і яго жон­кі Фран­ціш­кі-Тэ­афі­лы Ра­дзі­віл.

/i/content/pi/cult/875/18551/15_4.jpg

Метрыка дапаўнення хросту Ганны Рустэм.

Ця­пер пра про­звіш­ча Рус­тэм. Та­кую фор­му яно на­бы­ло, пад­аец­ца, не ад­ра­зу. У Вар­ша­ве ён быў вя­до­мы як Рус­цін (1792). У мет­ры­ках Дзят­ла­ва ён вы­сту­пае як Rustin, Rusten (па-фран­цуз­ску — ржа­вець), Rusent (па-фран­цуз­ску — хіт­расць), Rustim, Rustym і Rustem. Та­кія ме­та­мар­фо­зы не мо­гуць не здзі­віць. Апош­ні ва­ры­янт, да­рэ­чы, які стаў ка­на­ніч­ным, з’яўля­ецца цюр­скай тран­слі­тэ­ра­цы­яй імя пер­сід­ска­га мі­фа­ла­гіч­на­га ге­роя Рус­та­ма. А вось ці бы­ло та­кім про­звіш­ча Яна Рус­тэ­ма да пе­ра­езду ў ВКЛ, вар­та бы­ло б спраў­дзіць.

Ажа­ніў­ся мас­так не­дзе ў 1795-1796 га­дах. Ка­лі на­ра­дзі­ла­ся і бы­ла ахрыш­ча­на ад­ной ва­дой іх да­чка, па­куль не­вя­до­ма. Але да­поў­ні­лі хрост свя­тым але­ем Ган­ны-Фран­ціш­кі-Фла­ры­яны да­чкі Вя­ль­мож­ных Яна і Ган­ны з Ку­нер­таў Рус­тэ­маў 4(15) ліс­та­па­да 1796 го­да.

Хрос­ны­мі ба­ць­ка­мі яе ста­лі Ясна­вя­ль­мож­ны Ігнат Лах­ніц­кі, па­лкоў­нік вой­ска ВКЛ, Кан­стан­цыя Со­лтан, да­чка лі­тоў­ска­га над­вор­на­га мар­шал­ка Ста­ніс­ла­ва Со­лта­на, асіс­та­ваў Яўхім Кмі­та, На­ваг­рад­скі зем­скі суд­дзя, Анта­ні­на Лах­ніц­ка (жон­ка Ігна­та), Мі­хал Да­шке­віч, Га­ра­дзен­скі зем­скі пі­сар, Ган­на Со­лтан (сяс­тра Кан­стан­цыі, бу­ду­чая жон­ка Анто­на Ва­нь­ко­ві­ча), Ад­ам Есь­ман, Сло­нім­скі зем­скі суд­дзя, Фран­ціш­ка Со­лтан (жон­ка Ста­ніс­ла­ва), Ян Су­ха­до­льс­кі, Та­рэ­за Со­лтан, Элеў­тэ­ры Се­мі­рад­скі, На­ваг­рад­скі зем­скі суд­дзя і Тэк­ля Су­ха­до­льс­кая, жон­ка Яна.

Кам­па­нія, што і ка­заць, пад­абра­ла­ся па­чэс­ная. Мож­на ўя­віць са­бе, ко­ль­кі пра­гу­ча­ла ві­ва­таў за доў­гае і шчас­лі­вае жыц­цё дзяў­чын­кі і ко­ль­кі бы­ло вы­пі­та вен­гер­ска­га ў той дзень у па­ла­цы Со­лта­наў.

(Пра­цяг бу­дзе)

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар