Дзе “Ка­ра­ні твор­час­ці”, там і “Чы­тай­це бе­ла­рус­кае!”

№ 44 (1535) 31.10.2021 - 06.11.2021 г

Га­вор­ка пра сус­вет­нае па­цяп­лен­не ідзе не­здар­ма — на­ват у кан­цы кас­трыч­ні­ка сё­ле­та ў Бе­ла­ру­сі да­во­лі со­неч­на і ла­год­на. А раз яшчэ ўсіх нас ра­ду­юць цёп­лыя дзя­нёч­кі — зна­чыць, гэ­та са­мы час для пра­вя­дзен­ня шмат­лі­кіх ме­рап­ры­емстваў клуб­на­га, біб­лі­ятэч­на­га ці му­зей­на­га фар­ма­ту. Гле­дзя­чы на лад­ны стос ліс­тоў, якія да­сы­ла­юць нам на рэ­дак­цый­ную по­шту чы­та­чы з усіх рэ­гі­ёнаў кра­іны, у актыў­нас­ці ку­льт­ра­бот­ні­каў пе­ра­кон­ва­ешся, што на­зы­ва­ецца, на свае во­чы. Та­кім чы­нам, наш тра­ды­цый­ны агляд ліс­тоў з па­што­вай скрын­кі “К”.

У кі­рун­ку да спад­чы­ны

У вы­ста­вач­най за­ле Гро­дзен­ска­га аб­лас­но­га ме­та­дыч­на­га цэн­тра на­род­най твор­час­ці 21 кас­трыч­ні­ка ад­кры­ла­ся вы­ста­ва дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва май­строў на­род­най твор­час­ці Ваў­ка­выс­ка­га ра­ёна “Ка­ра­ні твор­час­ці”.

/i/content/pi/cult/875/18545/10_1.jpgЗвыш 140 ра­бот ткац­тва, вы­шыў­кі, ке­ра­мі­кі, вы­ці­нан­кі, са­лом­кап­ля­цен­ня, мас­тац­ка­га рос­пі­су, ляс­ной ску­льп­ту­ры, жы­ва­пі­су 15-ці су­час­ных май­строў на­род­най твор­час­ці рас­кве­ці­лі вы­ста­вач­ную экс­па­зі­цыю, — адзна­чы­ла ў сва­ім ліс­це за­гад­чы­ца ад­дзе­ла тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры Гро­дзен­ска­га аб­лас­но­га ме­та­дыч­на­га цэн­тра на­род­най твор­час­ці Яні­на Ба­ры­се­віч. — Але асаб­лі­вая да­ні­на па­ва­гі ад­да­дзе­на тка­ным вы­ра­бам на­род­на­га май­стра Ба­лёнь Лю­бо­ві Сця­па­наў­ны з вёс­кі Сту­дзя­нец Ваў­ка­выс­ка­га ра­ёна. Дзя­ку­ючы ёй і яе пе­ра­емні­цы Яні­не Ію­льс­кай на Ваў­ка­выш­чы­не збе­раг­лі і пра­кты­ку­юць да гэ­та­га ча­су про­стае двух­ні­то­вае ткац­тва”.

Да­рэ­чы, на­ву­ча­юць гэ­та­му ра­мяс­тву дзя­цей і ўсіх ахвот­ных у фі­лі­яле “Рос­кі цэнтр ра­мёс­тваў” Ваў­ка­выс­ка­га ра­ённа­га Цэн­тра ра­мёс­тваў. Па гэ­тай пры­чы­не экс­па­зі­цыя вы­ста­вы і рас­па­чы­на­ецца з 12-мет­ро­ва­га стра­ка­та­га ход­ні­ка, вы­тка­на­га ў дзі­ця­чым гур­тку дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва “Ку­фэ­рак” Рос­ка­га ЦР ста­ра­даў­няй тэх­ні­кай ткац­тва.

На ад­крыц­ці вы­ста­вы за­гад­чы­ца Рос­кай уста­но­вы Свят­ла­на Ку­даш рас­па­вя­ла /i/content/pi/cult/875/18545/10_4.jpgпра твор­часць вы­біт­ных май­строў Ваў­ка­выш­чы­ны: вы­шы­ва­льш­чыц Іры­ны Пе­кар, Акса­ны Та­ль­коў­скай, Надзеі Раз­ва­доў­скай, ке­ра­міс­таў Аляк­сея Ра­ма­уса­ва і Ма­ры­ны Гай­дзель, май­стра мас­тац­ка­га рос­пі­су Жан­ны Ся­мак, май­стра вы­ці­нан­кі Ма­ры­ны Ду­бо­вік, май­строў са­лом­кап­ля­цен­ня Акса­ны Уруб­леў­скай і Свят­ла­ны Пра­хі­най.

На­пі­са­лі ў ліс­це на на­шу рэ­дак­цый­ную по­шту і пра 15-год­дзе, якое 17 кас­трыч­ні­ка адзна­чыў жа­но­чы ва­ка­ль­ны ка­лек­тыў “Спад­чы­на” Грын­каў­ска­га сек­та­ра клуб­най і біб­лі­ятэч­най ра­бо­ты Свіс­лац­ка­га ра­ёна Гро­дзен­скай воб­лас­ці. На­зва­ны ка­лек­тыў вя­до­мы да­лё­ка за меж­амі ра­ёна. Рэ­пер­ту­ар скла­да­ецца з тво­раў, якія вы­кон­ва­лі ба­бу­лі і дзя­ду­лі ўдзе­ль­ні­каў “Спад­чы­ны”. Да­рэ­чы, вер­шы і ме­ло­дыі з на­ро­ду ў свой час вы­клі­ка­лі ці­ка­васць і ў бе­ла­рус­ка­га ха­ра­во­га ды­ры­жо­ра, фа­льк­ла­рыс­та, му­зыч­на­га і гра­мад­ска­га дзея­ча, на­род­на­га артыс­та Бе­ла­ру­сі і СССР Ры­го­ра Шыр­мы, які ў 1930-х га­дах пры­язджаў на Свіс­лач­чы­ну ў экс­пе­ды­цыі.

На свя­та, як пі­ша нам рэ­жы­сёр Грын­каў­ска­га сек­та­ра клуб­най і біб­лі­ятэч­най ра­бо­ты Ма­рыя Са­ма­ле­віч, саб­ра­лі­ся пры­хі­ль­ні­кі ка­лек­ты­ву, яго сяб­ры і ад­на­дум­цы, каб па­він­ша­ваць, ска­заць доб­рыя сло­вы, адзна­чыць пад­арун­ка­мі, а ўдзе­ль­ні­кі ама­тар­скіх аб’яднан­няў і гур­ткоў клу­ба вы­сту­пі­лі пе­рад гас­ця­мі са сва­імі му­зыч­ны­мі ну­ма­ра­мі. На­ту­ра­ль­на, што са сва­імі ўлю­бё­ны­мі пес­ня­мі на сцэ­ну вы­йшаў і ва­ка­ль­ны ка­лек­тыў “Спад­чы­на”.

Доб­рыя сус­трэ­чы

20 кас­трыч­ні­ка Лід­скую ра­ённую біб­лі­ятэ­ку імя Янкі Ку­па­лы на­ве­да­лі лі­та­ра­та­ры, а ме­на­ві­та чле­ны лі­таб’яднан­ня “Сук­вец­це” пры рэ­дак­цыі “Лід­скай га­зе­ты”. Пад­ста­вай для сус­трэ­чы ста­ла прэ­зен­та­цыя кні­гі Ірэ­ны Сліў­ко “Вы­ток па­чы­наў­ся ад Гаў­я”.

Да­рэ­чы, ад­дзел аб­слу­гоў­ван­ня і інфар­ма­цыі ра­ённай біб­лі­ятэ­кі пры­свя­ціў но­вы вы­пуск анлайн-пра­екта “Лі­та­ра­тур­нае су­зор’е Лід­чы­ны” жыц­цю і твор­час­ці пі­сь­мен­ні­цы, а так­са­ма пад­ра­бяз­на спы­ніў­ся на яе кні­зе “Вы­ток па­чы­наў­ся ад Гаў­я”. Адзін з экзэм­пля­раў гэ­тай кні­гі Ірэ­на Ні­ка­дзі­маў­на пад­ара­ва­ла і пад­пі­са­ла для Лід­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі імя Янкі Ку­па­лы.

/i/content/pi/cult/875/18545/10_2.jpgА ў Па­ла­цы ку­ль­ту­ры го­ра­да Лі­ды пра­цяг­ну­ла­ся доб­рая тра­ды­цыя па пра­вя­дзен­ні твор­чых сус­трэч з та­ле­на­ві­ты­мі лю­дзь­мі Лід­чы­ны: 15 кас­трыч­ні­ка ўсе ахвот­ныя змаг­лі да­лу­чыц­ца да ду­шэў­най цёп­лай атмас­фе­ры ве­ча­ра-сус­трэ­чы з удзе­ль­ні­цай ама­тар­ска­га аб’яднан­ня “Му­зА­ль­янс” Лі­ліі Ка­ра­неў­скай-Ра­дзе­віч.

Да­бры­нёй і пяш­чо­тай, хва­ля­ван­нем і цяп­лом на­поў­не­ны кож­ны твор аўта­ра. Мно­гія вер­шы вы­дат­на ляг­лі на му­зы­ку і пе­ра­тва­ры­лі­ся ў пес­ні, якія раз­на­ста­ілі ве­чар і на­поў­ні­лі яго атмас­фе­ру лі­ры­кай, на­ста­ль­гі­яй і ра­ман­ты­кай”, — адзна­ча­ецца ў ліс­це.

Бе­ла­рус­кі фар­мат

До­піс пра ці­ка­вы біб­лі­ятэч­ны пра­ект да­сла­ла нам ме­та­дыст ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Свіс­лац­кай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Але­на Раб­чан­ка. Пра­ект для мо­ла­дзі “Будзь у фар­ма­це — чы­тай бе­ла­рус­кае” скі­ра­ва­ны на пры­віц­цё ма­ла­до­му па­ка­лен­ню го­на­ру за Бе­ла­русь, па­ва­гі і лю­бо­ві да род­най мо­вы, па­вы­шэн­не прэс­ты­жу чы­тан­ня бе­ла­рус­кай кні­гі.

Праз арга­ні­за­цыю цык­ла тэ­ма­тыч­ных вы­стаў “Ад­крый для ся­бе бе­ла­рус­кую кні­гу” ва ўста­но­ве ку­ль­ту­ры па­пу­ля­ры­зу­юцца леп­шыя тво­ры бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры і кні­гі пра Бе­ла­русь. Як пі­ша аўтар до­пі­су, у мо­ла­дзі вы­клі­ка­юць ці­ка­васць вы­ста­ва-па­ра­да “Мо­ладзь чы­тае і пра­па­нуе”, юбі­лей­ная вы­ста­ва “Атлан­ты бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры”, кніж­на-ілюс­тра­цый­ная экс­па­зі­цыя “Праз кні­гу ўба­чыць кра­іну: BELARUS”, вы­ста­ва-за­клік “Час чы­таць кні­гі род­най кра­іны!”, “Чы­тай­це бе­ла­рус­кае!”, вы­ста­ва-рэ­кла­ма “Быць ма­ла­дым — быць ад­ука­ва­ным”.

Ма­ла­дыя лю­дзі актыў­на да­лу­чы­лі­ся да інтэр­нэт-акцыі “#Мо­ладзь Свіс­лач­чы­ны чы­тае бе­ла­рус­кую кні­гу” і лі­та­ра­тур­на­га ма­ра­фо­на “Book-сім­па­тыя”, дзе чы­та­лі рад­кі з лю­бі­мых тво­раў, ра­ілі сва­ім ра­вес­ні­кам кні­гі, якія най­бо­льш іх за­ці­ка­ві­лі”, — па­ве­дам­ляе Але­на Раб­чан­/i/content/pi/cult/875/18545/10_3.jpgка.

Да­рэ­чы, біб­лі­ятэ­ка­ры за­пра­сі­лі мо­ладзь Свіс­лач­чы­ны пры­няць удзел у крэ­атыў-кон­кур­се “Фа­таг­ра­фія з лю­бі­май кні­гай бе­ла­рус­ка­га аўта­ра” і пра­па­на­ва­лі зра­біць ці­ка­вую вер­сію фо­та­пар­трэ­та — сэл­фі з кні­гай, а ме­на­ві­та з бе­ла­рус­кай кні­гай. Да та­го ж су­пра­цоў­ні­кі ра­ённай біб­лі­ятэ­кі пад­рых­та­ва­лі і раз­мяс­ці­лі на сай­це ўста­но­вы і ў са­цы­яль­ных сет­ках лі­та­ра­тур­ны хіт-па­рад “Топ-5”, які змяш­чаў пад­бор­ку тво­раў пра Вя­лі­кую Айчын­ную вай­ну, Бе­ла­русь, ка­хан­не ды пра іншыя кні­гі ма­ла­дых та­ле­на­ві­тых пра­за­ікаў. А да Дня Не­за­леж­нас­ці Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь у біб­лі­ятэ­ках пра­йшоў ра­ённы па­этыч­ны ма­ра­фон “Гу­чы, бе­ла­рус­кае сло­ва!”, пры­све­ча­ны род­най кра­іне.

Акра­мя та­го, у рам­ках пра­екта бы­лі зла­джа­ны і іншыя ці­ка­выя акцыі, арга­ні­зоў­ва­лі­ся інтэ­рак­тыў­ныя пля­цоў­кі, ла­дзі­ла­ся рэ­клам­на-вы­да­вец­кая дзей­насць. Так, на ста­рон­ках ра­ённай га­зе­ты пад руб­ры­кай “На біб­лі­ятэч­най па­лі­цы” пе­ры­ядыч­на раз­мяш­ча­юцца агля­ды тво­раў бе­ла­рус­кіх аўта­раў. Біб­лі­ятэ­ка­ры рас­пра­ца­ва­лі лі­та­ра­тур­ны цыкл за­кла­дак “Пі­сь­мен­ні­кі-юбі­ля­ры”, “На­він­кі з кніж­най па­лі­цы”, рэ­ка­мен­да­цый­ныя спі­сы кніг “Для вас, ама­та­ры…” (пры­год­ніц­ка­га жан­ру, дэ­тэк­ты­ваў і фан­тас­ты­кі, па­этыч­на­га сло­ва, гіс­та­рыч­на­га ра­ма­на) і рас­паў­сю­дзі­лі іх ся­род мо­ла­дзі.

І апош­няе. Як пі­ша нам на­ша ста­лая аўтар­ка, за­гад­чы­ца га­рад­ской біб­лі­ятэ­кі го­ра­да Ашмя­ны Люд­мі­ла За­рэц­кая, з 18 па 29 кас­трыч­ні­ка ва ўста­но­ве ку­ль­ту­ры пра­хо­дзіць пра­фі­лак­тыч­ная рэ­спуб­лі­кан­ская акцыя “За бяс­пе­ку раз­ам”. Ла­дзіц­ца яна з мэ­тай па­вы­шэн­ня ўзроў­ню бяс­пе­кі на­се­ль­ніц­тва, акты­ві­за­цыі па­жар­на-пра­фі­лак­тыч­най ра­бо­ты па па­пя­рэ­джан­ню па­жа­раў і гі­бе­лі лю­дзей. Так, біб­лі­ятэ­ка­ры пад­рых­та­ва­лі тэ­ма­тыч­ную вы­ста­ву, ка­ля якой пра­во­дзяц­ца гу­тар­кі і пра­па­ноў­ва­ецца лі­та­ра­ту­ра для да­лей­ша­га азна­ямлен­ня. Акра­мя та­го, ка­рыс­та­ль­ні­кам раз­да­юцца па­мят­кі. На­зва­ная ра­бо­та, па сло­вах Люд­мі­лы За­рэц­кай, пра­во­дзіц­ца ся­род роз­ных ка­тэ­го­рый чы­та­чоў.

Бе­ра­жы­це ся­бе, ша­ноў­ныя чы­та­чы! Не за­бы­вай­це на­сіць мас­кі, за­хоў­вай­це са­цы­яль­ную дыс­тан­цыю і, як ра­юць ура­чы, зра­бі­це, ка­лі лас­ка, пры­шчэп­ку ад ка­ра­на­ві­ру­са. Я дык, пры­нам­сі, ужо вак­цы­на­ваў­ся, ча­го і вам жа­даю. Сус­трэ­нем­ся праз ты­дзень!

На здым­ках: Свят­ка­ван­не ка­лек­ты­ву “Спад­чы­на” Грын­каў­ска­га сек­та­ра клуб­най і біб­лі­ятэч­най ра­бо­ты Свіс­лац­ка­га ра­ёна, на вы­ста­ве ў Гро­дзен­скім аб­лас­ным ме­та­дыч­ным цэн­тры на­род­най твор­час­ці, пад­час рэ­спуб­лі­кан­скай акцыі “За бяс­пе­ку раз­ам” у га­рад­ской біб­лі­ятэ­цы го­ра­да Ашмя­ны,  Ірэ­на Сліў­ко на прэ­зен­та­цыі сва­ёй кні­гі ў Лід­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­цы.

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"