Музычная лаўка ў памяць пра кампазітара

№ 44 (1535) 31.10.2021 - 06.11.2021 г

Ці­ка­вы арт-аб’ект у го­нар зна­ка­мі­та­га бе­ла­рус­ка­га кам­па­зі­та­ра-пе­сен­ні­ка Але­га Мол­ча­на, удзе­ль­ні­ка ансам­бля “Пес­ня­ры”, з’явіў­ся ў гіс­та­рыч­ным цэн­тры Мін­ска. Ад­крыц­цё му­зыч­най лаў­кі ад­бы­ло­ся ў дру­гую га­да­ві­ну смер­ці кам­па­зі­та­ра 26 кас­трыч­ні­ка по­бач з ме­ма­ры­яль­най дош­кай, што бы­ла ўста­ля­ва­на год та­му на до­ме па ву­лі­цы Ра­каў­скай. Падзея, арга­ні­за­ва­ная ўда­вой — спя­вач­кай Іры­най Ві­да­вай, саб­ра­ла вя­лі­кую ко­ль­касць лю­дзей, якія ве­да­лі Але­га Мол­ча­на, якія з ім пра­ца­ва­лі, якія яго па­ва­жа­лі і лю­бі­лі яго твор­часць. А ме­ло­дыі, ство­ра­ныя кам­па­зі­та­рам, у тым лі­ку і сла­ву­тую “Ма­літ­ву” на верш Янкі Ку­па­лы з рэ­пер­ту­ару “Пес­ня­роў”, ця­пер змо­жа па­слу­хаць лю­бы мі­нак, што пры­ся­дзе ад­па­чыць на ла­вач­ку на пры­го­жай ста­ра­даў­няй ву­лач­цы.

Му­зыч­ныя ла­вач­кі па све­це да­во­лі рас­паў­сю­джа­ныя. А вось у Мін­ску да гэ­та­га ча­су бы­ла то­ль­кі ад­на та­кая — у го­нар кам­па­зі­та­ра Мі­ха­ла Кле­афа­са Агін­ска­га: яна бы­ла ўста­ля­ва­на ў Вер­хнім го­ра­дзе ў 2015 го­дзе да 250-год­дзя кам­па­зі­та­ра і пра­йграе сла­ву­ты па­ла­нэз “Раз­ві­тан­не з Ра­дзі­май”.

Лаў­ка ў го­нар Але­га Мол­ча­на дру­гая, і ў яе “рэ­пер­ту­ары” 20 зна­ка­мі­тых пе­сень у вы­ка­нан­ні ансам­бля “Пес­ня­ры”, у якім кам­па­зі­тар і пі­яніст ад­пра­ца­ваў дзя­ся­так га­доў і на­пі­саў шэ­раг зна­ка­вых тво­раў і пе­сен­ных цык­лаў, Іры­ны Ві­да­вай і ансам­бля “Чыс­ты го­лас”. І ла­вач­ка, і ме­ма­ры­яль­ная дош­ка зна­хо­дзяц­ца па ад­ра­се Ра­каў­ская, 20 — там, дзе Алег Мол­чан на­ра­дзіў­ся і пра­вёў свае дзі­ця­чыя га­ды. Аб­раць ме­на­ві­та гэ­ты дом, ме­на­ві­та гэ­тыя па­пу­ляр­ныя ту­рыс­тыч­ныя мясц­іны для ўша­на­ван­ня па­мя­ці му­жа вы­ра­шы­ла Іры­на Ві­да­ва.

/i/content/pi/cult/875/18542/7_1.jpg

Ірына Відава і мастачка па метале Марыя Тарлецкая.

А не ста­ла Але­га Мол­ча­на два га­ды та­му — свет ён па­кі­нуў за­ўчас­на па­сля пра­цяг­лай хва­ро­бы, на 55-м го­дзе жыц­ця. За пра­йшоў­шыя два га­ды Іры­на Ві­да­ва, якая бы­ла не про­ста жон­кай, але і вы­ка­наў­цай яго пе­сень, і пад­трым­кай му­жу ва ўсіх спра­вах, зра­бі­ла надзвы­чай шмат, каб па­мяць пра Але­га Мол­ча­на і на­пі­са­ную ім му­зы­ку жы­ла. Мож­на зга­даць і кан­цэр­ты з яго тво­раў, і вы­да­дзе­ныя аль­бо­мы, і твор­чыя сус­трэ­чы, і прыз яго імя на між­на­род­ным фес­ты­ва­лі “Чыр­во­ны гваз­дзік”, і арты­ку­лы з тэ­ле­пе­ра­да­ча­мі. На мі­ну­лую га­да­ві­ну смер­ці на до­ме па ву­лі­цы Ра­каў­скай з’яві­ла­ся ме­ма­ры­яль­ная дош­ка, над якой пра­ца­ваў тан­дэм двух вя­до­мых бе­ла­рус­кіх ску­льп­та­раў Во­ль­гі Ня­чай і Сяр­гея Ага­на­ва. Увес­ну на Усход­ніх мо­гіл­ках у Мін­ску быў ад­кры­ты по­мнік Але­гу Мол­ча­ну аўтар­ства гэ­тых жа ску­льп­та­раў: у ідэі по­мні­ка па­зна­ецца ра­яль.

Ця­пер пад ме­ма­ры­яль­най дош­кай з’яві­ла­ся му­зыч­ная ла­вач­ка — для яе ства­рэн­ня Іры­на Ві­да­ва звяр­ну­ла­ся да мас­тач­кі па ме­та­ле Ма­рыі Тар­лец­кай. Ме­на­ві­та яны ўдзвюх — Іры­на Ві­да­ва і Ма­рыя Тар­лец­кая — і здзей­сні­лі са­мы ўра­чыс­ты акт на ад­крыц­ці арт-аб’екта 26 кас­трыч­ні­ка: зня­лі бе­лую тка­ні­ну з ла­вач­кі, ад­крыў­шы яе ўсім пры­сут­ным. Мас­тац­кая ідэя ла­вач­кі — так­са­ма ра­яль. А вось мед­аль­ён у вер­хнім ле­вым кут­ку з жа­но­чым про­фі­лем ства­рыў ізноў жа Сяр­гей Ага­наў: “У гэ­тым про­фі­лі лёг­ка па­знаць Іры­ну Ві­да­ву, — га­во­рыць ску­льп­тар. — Іры­на лі­чы­ла, што з яе бо­ку гэ­та бу­дзе не ве­ль­мі сціп­ла, але я яе пе­ра­ка­наў. Па-пер­шае, по­спех твор­цы шмат у чым за­ле­жыць ад та­го, хто з ім по­бач. Па-дру­гое, гэ­тая лаў­ка — пад­ару­нак Іры­ны Ві­да­вай го­ра­ду”.

/i/content/pi/cult/875/18542/7_2.jpg

Пра пад­ару­нак го­ра­ду згад­ва­ла­ся і на ад­крыц­ці: пра гэ­та ў сва­ёй пра­мо­ве ска­за­ла На­тал­ля Віт­чан­ка, пер­шы на­мес­нік стар­шы­ні пра­ўлен­ня Бе­ла­рус­ка­га са­юза му­зыч­ных дзея­чаў. На­сам­рэч, пра­ект здзей­сне­ны за ўлас­ныя срод­кі ўда­вы. “Гэ­та пад­ару­нак ад на­шай сям’і, — удакладняе Іры­на, — бо бу­дуць гу­чаць цу­доў­ныя ме­ло­дыі Але­га Мол­ча­на. Мая ж мі­сія ця­пер — зра­біць усё дзе­ля та­го, каб яго му­зы­ка ста­ла не­ўмі­ру­чай”.

Фота Таццяны Матусевіч