Нясвіжскі касцёл Божага Цела

№ 44 (1535) 31.10.2021 - 06.11.2021 г

Са­мыя апош­нія на­ві­ны рэ­стаў­ра­цыі
Гіс­то­рыя кас­цё­ла Бо­жа­га Це­ла сва­імі ка­ра­ня­мі ся­гае ў “ста­рае доб­рае” XVI ста­год­дзе. Бу­да­ва­лі яго ў 1587 — 1593 га­дах па пра­екце іта­ль­янска­га архі­тэк­та­ра Яна Ма­рыі Бер­нар­до­ні і па рас­па­ра­джэн­ні Мі­ка­лая Хрыс­та­фо­ра Ра­дзі­ві­ла “Сі­рот­кі”. Ад­ра­зу па­сля па­бу­до­вы кас­цёл быў пе­рад­адзе­ны ордэ­ну езу­ітаў і стаў пер­шым збу­да­ван­нем у сты­лі ба­ро­ка на тэ­ры­то­рыі Рэ­чы Па­спа­лі­тай. Пер­шая імша ад­бы­ла­ся 14 ве­рас­ня 1593 го­да, а 7 кас­трыч­ні­ка 1601 го­да храм асвя­ціў Па­пскі нун­цый Клаў­дыё Ран­го­ні. Сён­ня кас­цёл з’яўля­ецца по­мні­кам Сус­вет­най спад­чы­ны UNESCO. З гэ­тай пры­чы­ны ўва­га да яго ста­ну ў на­шай кра­іне асаб­лі­ва пі­ль­ная.

Упер­шы­ню як аўтар “К” я па­тра­піў у Ня­свіж у 2017 го­дзе. Пры­чы­най ві­зі­та ста­ла інфар­ма­цыя пра тое, што пры пра­вя­дзен­ні зем­ля­ных ра­бот на пры­кас­це­ль­най тэ­ры­то­рыі ад­на з ма­шын па­шко­дзі­ла бра­му кас­це­ль­най ага­ро­джы. Але тая “траў­ма” не бы­ла да­во­лі сур’ёзнай. Сур’ёзны­мі бы­лі на­ступ­ствы зем­ля­рый­ных прац на тэ­ры­то­рыі цвін­та­ра — пры­кас­це­ль­ных мо­гі­лак, якім ня ме­ньш, чым 400 год. Пад­ра­бяз­нас­ці я рас­па­вёў у “К” (№ 30 і 32, 2017). У 2018 го­дзе крып­ту, дзе зна­хо­дзіц­ца ка­ля 100 тру­наў прад­стаў­ні­коў ро­ду Ра­дзі­ві­лаў, у вы­ні­ку ава­рыі во­дап­ра­во­да за­та­пі­ла, але на­ступ­ствы не бы­лі ка­тас­тра­фіч­ны­мі, бо “па­топ” уда­ло­ся да­во­лі хут­ка спы­ніць.

/i/content/pi/cult/875/18540/5_1.jpg

У чаканні вызвалення.

Улет­ку 2020 го­да раз­ам з прад­стаў­ні­ком “Бел­рэс­таў­ра­цыі” Ула­дзі­мі­рам Па­ша­лю­ком мы ізноў на­ве­да­лі­ся ў Ня­свіж. Та­ды ўда­ло­ся ўзняц­ца на рыш­та­ван­ні, каб агле­дзець ад­кры­тыя на фа­са­дзе кас­цё­ла ла­ці­на­моў­ныя над­пі­сы, а так­са­ма спус­ціц­ца ў крып­ту, каб уба­чыць, якія бы­лі на­ступ­ствы па­то­па і што бы­ло зроб­ле­на ў пла­не рэ­стаў­ра­цыі. Та­ды, як па­мя­таю, мя­не моц­на ўра­зі­ла тое, што рэ­стаў­ра­та­ры, зняў­шы ста­рую пліт­ку пад­ло­гі ў крып­це, не змаг­лі вяр­нуць кож­ную з іх на сваё мес­ца. Та­му пры­йшло­ся кож­ную з іх пад­га­няць пад па­трэб­ны па­мер. Бал­гар­кай. На­га­даю, што пліт­ка ў крып­це ідэн­тыч­ная той, што ля­жыць на пад­ло­зе ў са­мім кас­цё­ле.

Гэ­тым раз­ам я ехаў у Ня­свіж не “па тры­во­зе”. Да­ве­даў­шы­ся, што лі­та­ра­ль­на на днях за­вер­шац­ца пра­цы па рэ­стаў­ра­цыі фа­са­да і апош­нія рыш­та­ван­ні бу­дуць раза­бра­ны, я вы­ра­шыў на­ве­дац­ца ў Ня­свіж, каб рас­па­вес­ці пра на­ві­ны рэ­стаў­ра­цыі. Еха­лі мы раз­ам са спа­да­ром Але­сем Жлут­кам, вя­до­мым фі­ло­ла­гам, гіс­то­ры­кам, ска­ры­наз­наў­цам і аўта­рам “Ла­цін­ска-бе­ла­рус­ка­га слоў­ні­ка акта­вай мо­вы ВКЛ”. Ме­на­ві­та вы­дат­нае ве­дан­не ла­ці­ны і ста­ла пры­чы­най, па якой спа­дар Жлут­ка ехаў у Ня­свіж. Сус­трэў нас гэ­ты ста­ры ра­дзі­ві­лаў­скі го­рад пра­ха­лод­на. Со­нца то­ль­кі пад­ыма­ла­ся, і ў це­ню яшчэ мож­на бы­ло ба­чыць шэ­рань на апа­лых ліс­цях.

Перамены ў крыпце

Каб да­ве­дац­ца, якія пе­ра­ме­ны за пра­мі­ну­лы час ад­бы­лі­ся ў крып­це, мы ска­рыс­та­лі­ся за­пра­шэн­нем ксян­дза Пят­ра Шар­ко. Спа­дар Шар­ко з’яўля­ецца про­баш­чам кас­цё­ла ўжо ка­ля два­нац­ца­ці год, і, да­рэ­чы, не раз сам да­па­ма­гаў рэ­стаў­ра­та­рам вы­праў­ляць іх хі­бы.

/i/content/pi/cult/875/18540/5_2.jpg

Памятка пра нясвіжскі патоп 1905 года.

Пе­ра­ме­ны ў крып­це, што на­зы­ва­ецца, ад­ра­зу кі­ну­лі­ся ў во­чы. За­мест “ска­ле­ча­най” пліт­кі ў па­мяш­кан­ні са­мой крып­ты ця­пер но­вая цаг­ля­ная пад­ло­га, пад якой пра­кла­дзе­ны ад­мыс­ло­выя ва­да­то­кі. Му­ры, на якіх на­ма­ля­ва­ны гер­бы і раз­меш­ча­ны па­мят­ныя дош­кі шмат­лі­кіх Ра­дзі­ві­лаў, па­кры­ты кан­сер­ву­ючым сас­та­вам. З-за та­го, што не­ка­то­рыя з до­шак знач­на па­шко­джа­ны і тэкст мес­ца­мі не­чы­тэ­ль­ны (ёсць дум­ка зра­біць пе­ра­кла­ды інскрып­цый на роз­ныя мо­вы і змяс­ціць іх по­бач з сар­ка­фа­га­мі), кас­цё­лу па­тра­бу­ецца да­па­мо­га гіс­то­ры­ка, які ва­ло­дае ла­цін­скай мо­вай. І яко­му ці­ка­ва гіс­то­рыя ро­ду Ра­дзі­ві­лаў. А пра­цы там ве­ль­мі і ве­ль­мі шмат.

У ад­ным з па­кой­чы­каў пры пра­вя­дзен­ні ра­мон­ту пад­ло­гі бы­лі зной­дзе­ны ма­са­выя па­ха­ван­ні не­вя­до­мых асо­баў. Для іх па­рэш­ткаў быў зроб­ле­ны ад­мыс­ло­вы ме­ма­ры­ял, на якім бу­дзе ўста­ля­ва­на па­мят­ная дош­ка. Па сло­вах ксян­дза Шар­ко, усе пра­цы, у тым лі­ку і па пра­вод­цы асвят­лен­ня, ві­дэ­ана­зі­ран­ня бу­дуць за­вер­ша­ны блі­жэй­шым ча­сам. А што да­ты­чыц­ца кан­дэн­са­та, гэ­та­га га­лаў­но­га бо­лю крып­ты, тут усё знач­на бо­льш скла­да­на. Аб гэ­тым бу­дзе па­зней.

/i/content/pi/cult/875/18540/5_3.jpg

Лінгвістычны квэст.

Не­да­рас­кры­тыя  та­ямні­цы 1601 го­да

З па­ўзмро­ку кап­лі­цы, дзе акра­мя рас­по­ве­ду ад­бы­ва­лі­ся яшчэ і дыс­ку­сіі, бо та­ямні­цаў там ха­пае, мы вый­шлі на свет, і пад­ня­лі­ся па рыш­та­ван­нях на вы­шы­ню “пту­шы­на­га па­лё­ту”. Рэ­стаў­ра­та­рам спат­рэ­бі­лі­ся ве­ды спа­да­ра Жлут­кі ла­цін­скай мо­вы і дос­вед пра­цы са ста­ра­жыт­ны­мі да­ку­мен­та­мі. Бо ледзь бач­ныя над­пі­сы па­тра­ба­ва­лі і та­го, і дру­го­га. Ці­ка­ва бы­ло на­зі­раць, як там, на хіс­ткіх рыш­та­ван­нях, у жы­вым ча­се вы­праў­ля­лі­ся не­ка­то­рыя па­мыл­кі па­пя­рэд­няй рас­чыс­ткі.

“Каб ад­на­віць тое, што бы­ло маг­чы­ма, нам з мас­тач­ка­мі Іры­най Паў­люш­чык і Ка­ця­ры­най Бе­ня, якія не­пас­рэд­на за­йма­лі­ся ад­на­ўлен­нем над­пі­саў, пры­йшло­ся пры­клас­ці няма­ла вы­сіл­каў, — ка­жа Алесь Жлут­ка.  Не­ка­то­рыя з над­пі­саў уда­ло­ся ад­на­віць цал­кам, не­ка­то­рыя час­тко­ва. Ад­на­віць іх усе бы­ло б маг­чы­ма, ка­лі б за­ха­ва­лі­ся не­йкія пла­ны, эскі­зы ці да­ку­мен­ты. Але іх па­куль што не знай­шло­ся. Акра­мя над­пі­саў на фа­са­дзе, за­ста­ецца яшчэ вя­лі­кая ко­ль­касць над­пі­саў унут­ры кас­цё­ла. Не­ка­то­рыя з іх так­са­ма па­шко­джа­ныя, але не ў та­кой ме­ры, як на фа­са­дзе. Гэ­та бу­дзе дру­гім, не менш ці­ка­вым эта­пам пра­цы”.

Ня­пэў­ны лёс ску­льп­ту­р

На тых са­мых рыш­та­ван­нях, то­ль­кі “па­вер­хам” ні­жэй, над рэ­стаў­ра­цы­яй дзвюх ску­льп­ту­р (Фран­ціш­ка Кса­ве­рыя і Ігна­та Ла­ёлы) са­ма­адда­на працавала трое рэстаўратараў. З расповядаў Ігара Рымшы, Яўгена Мацюгі і Валера Дудко мы даведаліся, што, сап­раў­ды, рыш­та­ван­ні бу­дуць хут­ка зды­мац­ца, але пе­рад тым усе рос­пі­сы і ску­льп­ту­ры бу­дуць па­кры­ты ад­мыс­ло­вым сас­та­вам, які не­йтра­лі­зуе шкод­ныя знеш­нія ўплы­вы. З іх рас­по­ве­даў мы да­ве­да­лі­ся, што тыя дзве ску­льп­ту­ры ства­ра­лі­ся тут, на вы­шы­ні, а гэ­та па­тра­ба­ва­ла не то­ль­кі муж­нас­ці, але і да­во­лі вы­со­кай ква­лі­фі­ка­цыі ску­льп­та­ра. Па­ве­да­лі яны і пра тое, што ў ня­пэў­ным ста­не зна­хо­дзіц­ца лёс уні­ка­ль­ных для Бе­ла­ру­сі ску­льп­тур з пяс­ча­ні­ка (ка­нец XVI — пач. XVII ста­год­дзя), якія ра­ней зна­хо­дзі­лі­ся на фа­са­дзе кас­цё­ла ўні­зе, а сён­ны рэ­стаў­ру­юцца ў май­стэр­нях “Бел­рэс­таў­ра­цыі”. Пы­тан­не, ці вяр­таць та­кія каш­тоў­ныя ску­льп­ту­ры св. Мі­ка­лая і св. Хрыш­та­фо­ра на фа­сад, ці за­мя­ніць іх вы­са­ка­якас­ны­мі ко­пі­ямі, па­куль не вы­ра­ша­на.

Ва­да і ка­мень

Апы­нуў­шы­ся на зям­лі, мы яшчэ раз сус­трэ­лі­ся з ксян­дзом Шар­ко, каб да­ве­дац­ца пра тое, што да­ла тая ты­та­ніч­ная пра­ца па ўста­ноў­цы шпун­та ва­кол кас­цё­ла, ча­му на шы­бах вок­наў у крып­це не зні­кае кан­дэн­сат, і што мож­на бы­ло б зра­біць, каб па­збег­нуць пад­вы­ша­най ві­ль­га­ці ў крып­це, якая ве­ль­мі ад­моў­на ўплы­вае на стан за­ха­ва­нас­ці сар­ка­фа­гаў Ра­дзі­ві­лаў.

/i/content/pi/cult/875/18540/5_4.jpg

Памятная дошка ў крыпце.

На дум­ку ксян­дза Шар­ко, уста­лёў­ка шпун­та не сыг­ра­ла істот­най ро­лі. Бо кас­цёл апы­нуў­ся ні­бы ў ба­сей­не. І пад­мур­кі ўсё роў­на ўвесь час кан­так­ту­юць з мок­рай зям­лёй. Най­леп­шым вы­йсцем, знач­на бо­льш тан­ным і бо­льш надзей­ным, маг­ла б стаць звы­чай­ная гід­ра­іза­ля­цыя пад­мур­каў, як тое ро­біц­ца на іншых по­мні­ках. Слу­ха­ючы ксян­дза, я ўзга­даў, як гэ­та ра­бі­ла­ся на кап­лі­цы-па­ха­ва­ль­ні Рэ­йта­наў у Гру­шаў­цы. Як аб­ка­па­ны па пе­ры­мет­ры пад­му­рак кап­лі­цы з бу­та­ва­га ка­ме­ня аб­маз­ваў­ся ад­мыс­ло­вым сас­та­вам, па­сля ча­го за­сы­паў­ся пяс­ком. Ака­за­ла­ся, што су­праць гэ­та­га надзей­на­га і эле­мен­тар­на­га ва­ры­янта ў свой час вы­сту­пі­лі поль­скія рэ­стаў­ра­та­ры, якія спа­дзя­ва­лі­ся на тое, што іх пра­ца “вы­ра­шыць усе пы­тан­ні”. Як ба­чым, не вы­ра­шы­ла. Пра­бле­ма за­ста­ла­ся, і по­шук вы­йсця са скла­да­на­га ста­но­віш­ча пра­цяг­ва­ецца.

Па­чу­лі мы і пра пра­бле­мы ацяп­лен­ня кас­цё­ла ў зі­мо­вы час, як пла­ну­ецца вы­ра­шыць гэ­ту за­да­чу. Пра тое, што рэ­стаў­ра­цыя арга­на, на жаль, па­куль не да­ве­дзе­на да кан­ца… І пра мно­гае іншае.

…З’язджа­лі мы з Ня­сві­жа, збі­ра­ючы­ся не­ўза­ба­ве вяр­нуц­ца, каб быць ся­род тых, хто пер­шы ўба­чыць кас­цёл, які праз га­ды ўпер­шы­ню бу­дзе па­збаў­ле­ны рыш­та­ван­няў.

фота аўтара
Мінск — Ня­свіж — Мінск

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар