“Ані­ма­ёўка-2021” уру­чы­ла пры­зы пе­ра­мож­цам

№ 44 (1535) 31.10.2021 - 06.11.2021 г

У Ма­гі­лё­ве пра­йшоў XXIV Між­на­род­ны фес­ты­валь ані­ма­цый­ных фі­ль­маў “Ані­ма­ёўка-2021”. Тры дні фес­ты­ва­лю за­вяр­шы­лі­ся ўра­чыс­тай цы­ры­мо­ні­яй, на якой бы­лі аб­веш­ча­ны пе­ра­мож­цы і лаў­рэ­аты трох кон­кур­сных пра­грам фес­ты­ва­лю. Гран-пры ў кон­кур­се ані­ма­цый­на­га кі­но атры­маў фі­льм бра­зі­льс­ка­га рэ­жы­сё­ра Рад­хе Ме­ро­на “Аўро­ра — ву­лі­ца, якая ха­це­ла стаць ра­кой”. Ся­род бе­ла­рус­кіх сту­жак пры­зам бы­ла адзна­ча­на но­вая ра­бо­та рэ­жы­сё­ра Іга­ра Воў­ча­ка “Прэ­лю­дыя і фу­га”.

Уз­на­га­ро­джан­не пе­ра­мож­цаў “Ані­ма­ёўкі-2021” ад­бы­ло­ся 27 кас­трыч­ні­ка ў ма­гі­лёў­скім кі­на­тэ­атры “Ра­дзі­ма”. Пры­за­мі “Вя­лі­кі хрус­та­ль­ны ало­вак” і дып­ло­ма­мі пе­ра­мож­цаў у асноў­ным кон­кур­се бы­лі ўзна­га­ро­джа­ны 13 кон­кур­сных ра­бот з дзе­вя­ці кра­ін. Жу­ры на ча­ле са зна­ка­мі­тым рас­ійскім рэ­жы­сё­рам Ле­ані­дам Но­сы­ра­вым акра­мя Гран-пры бра­зі­льс­ка­му фі­ль­му яшчэ адзна­чы­ла фі­ль­мы ня­мец­ка­га рэ­жы­сё­ра Лу­ка­са фон Бер­га “Пра­свя­ты Андро­ід” (“Най­леп­шы ані­ма­цый­ны фі­льм для да­рос­лых”), рас­ійска­га рэ­жы­сё­ра Аляк­сан­дра Свір­ска­га “Ва­дзім на пра­гул­цы” (“Най­леп­шы экс­пе­ры­мен­та­ль­ны ані­ма­цый­ны фі­льм”), рэ­жы­сё­ра з Ган­кон­га Стэ­па Сі “У цем­ры но­чы” (“Най­леп­шае вы­яўлен­чае ра­шэн­не”), рас­ійска­га рэ­жы­сё­ра Ка­ця­ры­ны Фі­лі­па­вай “Ка­раб­лік, што ха­цеў ля­таць” (“Най­леп­шы ані­ма­цый­ны фі­льм для дзя­цей”), і іншыя.

/i/content/pi/cult/875/18536/2_1.jpg

Па­чэс­ным дып­ло­мам “Май­стру ані­ма­цыі” і пры­зам “Вя­лі­кі хрус­та­ль­ны ало­вак” за знач­ны ўклад у раз­віц­цё ані­ма­цыі быў ўзна­га­ро­джа­ны бе­ла­рус­кі рэ­жы­сёр Аляк­сандр Лен­кін, чый но­вы фі­льм “Тош­ка і яго сяб­ры. Ёсць кан­такт!” так­са­ма ўдзе­ль­ні­чаў у кон­кур­се “Ані­ма­ёўкі-2021”.

Уво­гу­ле ў фі­на­ль­ных спа­бор­ніц­твах фес­ты­ва­лю ўдзе­ль­ні­ча­лі 63 стуж­кі ў да­рос­лым кон­кур­се ані­ма­цый­ных фі­ль­маў і 49 у кон­кур­се дзі­ця­чай ані­ма­цый­най твор­час­ці — жу­ры ў дзі­ця­чай на­мі­на­цыі ўзна­ча­ль­ва­ла зна­ка­мі­ты бе­ла­рус­кі рэ­жы­сёр Тац­ця­на Куб­ліц­кая. “Ма­лы хрус­та­ль­ны ало­вак” за най­леп­шы ані­ма­цый­ны фі­льм, ство­ра­ны дзе­ць­мі, атры­ма­ла стуж­ка “Зі­мо­вы ка­ла­бок” дзі­ця­чых сту­дый Го­ме­льс­ка­га дзяр­жаў­на­га аб­лас­но­га Па­ла­ца твор­час­ці дзя­цей і мо­ла­дзі. Іншы­мі пры­за­мі бы­лі ўзна­га­ро­джа­ны дзі­ця­чыя сту­дыі з Ба­ры­са­ва, Мін­ска, Ма­гі­лё­ва, рас­ійскіх га­ра­доў Ярас­лаўль і Льгоў, укра­інска­га го­ра­да Днепр, а так­са­ма з Бе­ль­гіі і ЗША.

Тра­ды­цый­на ў рам­ках Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю ані­ма­цый­на­га кі­но “Ані­ма­ёўка” пра­хо­дзіць і кон­курс дзі­ця­чай вы­яўлен­чай і дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ной твор­час­ці: сё­ле­та ў ім удзе­ль­ні­ча­лі 179 ра­бот. У сва­іх уз­рос­та­вых ка­тэ­го­ры­ях дып­ло­мы і каш­тоў­ныя пад­арун­кі атры­ма­лі мно­гія юныя твор­цы з Ма­гі­лё­ва і Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці.