Пла­ны на бу­ду­чы­ню

№ 44 (1535) 31.10.2021 - 06.11.2021 г

26 кас­трыч­ні­ка ад­бы­ла­ся чар­го­вая апа­рат­ная на­ра­да мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча з на­ча­ль­ні­ка­мі ўпраў­лен­няў і ад­дзе­лаў мі­ніс­тэр­ства. Дзя­ку­ючы срод­кам ві­дэ­асу­вя­зі ўдзел у на­ра­дзе пры­ня­лі так­са­ма на­ча­ль­ні­кі ўпраў­лен­няў ку­ль­ту­ры аб­лас­ных вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў.

Са­вет­нік прад­стаў­ніц­тва па­ста­янна­га ка­мі­тэ­та Са­юзнай дзяр­жа­вы Андрэй Бры­га­дзін рас­па­вёў аб пра­ектах у сфе­ры ку­ль­ту­ры, якія пла­ну­юцца да ажыц­цяў­лен­ня ў рам­ках су­пра­цоў­ніц­тва з Рас­ійскай Фе­дэ­ра­цы­яй у бу­ду­чым го­дзе. Ся­род іх — рэ­гі­яна­ль­ная на­ву­ко­ва-пра­ктыч­ная кан­фе­рэн­цыя для шко­ль­ні­каў “Твор­часць юных”, Фес­ты­валь твор­час­ці інва­лі­даў Са­юзнай дзяр­жа­вы. Раз­мо­ва ішла і пра прэ­мію Са­юзнай дзяр­жа­вы ў га­лі­не ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва.

Бы­ло ўзня­тае так­са­ма пы­тан­не ад­на­ўлен­ня гіс­та­рыч­ных бу­дын­каў Ку­це­інска­га ма­нас­ты­ра, што ля Оршы. Па вы­ні­ках су­мес­на­га вы­язно­га па­ся­джэн­ня Мі­ніс­тэр­ствам ку­ль­ту­ры раз­гле­джа­ная кан­цэп­цыя ад­на­ўлен­ня ма­нас­ты­ра, па­пя­рэд­не ўзгод­не­ная для да­лей­ша­га пра­екта­ван­ня. Ужо вы­да­дзе­ны да­звол на вы­ка­нан­не пра­ектных ра­бот, а так­са­ма з Інсты­ту­там гіс­то­рыі На­цы­яна­ль­най ака­дэ­міі на­вук пра­пра­ца­ва­нае пы­тан­не пра­вя­дзен­ня ра­бот па архе­ала­гіч­ным да­сле­да­ван­ні тэ­ры­то­рыі ма­нас­ты­ра.