З кло­па­там аб зда­роў­і су­пра­цоў­ні­каў і інта­рэ­сах гра­ма­дзян

№ 43 (1534) 23.10.2021 - 29.10.2021 г

19 кас­трыч­ні­ка ад­бы­ла­ся чар­го­вая апа­рат­ная на­ра­да мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча з на­ча­ль­ні­ка­мі ўпраў­лен­няў і ад­дзе­лаў мі­ніс­тэр­ства. Дзя­ку­ючы срод­кам ві­дэ­асу­вя­зі ўдзел у на­ра­дзе пры­ня­лі так­са­ма на­ча­ль­ні­кі ўпраў­лен­няў ку­ль­ту­ры аб­лас­ных вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў.

Чар­го­вы раз бы­ла ўзня­тая тэ­ма вак­цы­на­цыі ад COVID-19, мі­ністр пад­крэс­ліў важ­насць акты­ві­за­цыі тлу­ма­ча­ль­най ра­бо­ты ся­род су­пра­цоў­ні­каў сфе­ры ку­ль­ту­ры аб не­абход­нас­ці пра­фі­лак­ты­кі за­хвор­ван­ня, за­зна­чыў­шы, што пра­кты­ка вак­цы­на­цыі аб­грун­та­ва­на пры­зна­ная са­мым надзей­ным срод­кам зма­ган­ня су­праць пан­дэ­міі.

Аб­мяр­коў­ва­ла­ся пы­тан­не арга­ні­за­цыі ўдзе­лу ма­ла­дых дзея­чаў мас­тац­тваў Бе­ла­ру­сі ў XV Мо­ла­дзе­вых Дэ­ль­фій­скіх гу­ль­нях, якія сё­ле­та бу­дуць пры­све­ча­ныя трыц­ца­ці­год­дзю Сад­руж­нас­ці Не­за­леж­ных Дзяр­жаў і ад­бу­дуц­ца ў дыс­тан­цый­ным фар­ма­це. Пры­ём за­явак на ўдзел у гу­ль­нях прой­дзе з 22 кас­трыч­ні­ка па 26 ліс­та­па­да.

Ана­то­лій Мар­ке­віч чар­го­вы раз пад­крэс­ліў па­трэ­бу за­бяс­пе­чыць для на­вед­ва­ль­ні­каў усіх му­зей­ных уста­ноў маг­чы­масць на­быц­ця су­ве­нір­най прад­укцыі з вы­ка­рыс­тан­нем дзяр­жаў­ных сім­ва­лаў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Так­са­ма бы­ла звер­ну­тая ўва­га на не­абход­насць пры­вя­дзен­ня інтэр­нэт-ста­ро­нак усіх уста­ноў сфе­ры ку­ль­ту­ры ў ад­па­вед­насць з за­ка­на­даў­ствам і за­бес­пя­чэн­ня прад­стаў­лен­ня інфар­ма­цыі на гэ­тых сай­тах на аб­едзвюх дзяр­жаў­ных мо­вах.