Увас­кра­шэн­не на­род­най скар­бні­цы

№ 43 (1534) 23.10.2021 - 29.10.2021 г

15 кас­трыч­ні­ка ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі стар­та­ваў вы­ста­вач­ны пра­ект, пры­све­ча­ны 100-год­дзю Ві­лен­ска­га бе­ла­рус­ка­га му­зея імя Іва­на Луц­ке­ві­ча, які, фак­тыч­на, з’яўляў­ся пер­шым бе­ла­рус­кім на­цы­яна­ль­ным му­зе­ем, дзе бы­ла зроб­ле­на спро­ба саб­раць і прадэ­ман­стра­ваць най­леп­шыя артэ­фак­ты бе­ла­рус­кай мі­нуў­шчы­ны і тво­ры на­цы­яна­ль­на­га мас­тац­тва. Якім ака­заў­ся лёс яго ка­лек­цый і на­ко­ль­кі про­ста бы­ло сён­ня ад­шу­каць і прад­ста­віць пуб­лі­цы гэ­тыя каш­тоў­ныя прад­ме­ты?

/i/content/pi/cult/874/18526/7.jpgМу­зей па­ўстаў у 1921 го­дзе ў Ві­ль­ні на асно­ве пры­ват­ных збо­раў Іва­на Луц­ке­ві­ча — вя­до­ма­га па­лі­тыч­на­га і гра­мад­ска­га дзея­ча, архе­ола­га і кра­язнаў­цы, ад­на­го з лі­да­раў бе­ла­рус­ка­га на­цы­яна­ль­на­га ру­ху па­чат­ку ХХ ста­год­дзя, які ста­яў ля вы­то­каў бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­нас­ці. Ён быў вя­до­мы як ня­стом­ны шу­ка­ль­нік свед­чан­няў бе­ла­рус­кай гіс­то­рыі і этнаг­ра­фіі, ахвот­на на­бы­ваў і аб­ме­нь­ваў іх для сва­ёй ка­лек­цыі, якую не­за­доў­га да сва­ёй смер­ці ў 1919 го­дзе пе­рад­аў Бе­ла­рус­ка­му на­ву­ко­ва­му та­ва­рыс­тву.

У му­зеі бы­лі саб­ра­ныя тво­ры жы­ва­пі­су, ску­льп­ту­ры, гра­фі­кі, дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва, архе­ала­гіч­ная, этнаг­ра­фіч­ная і ну­міз­ма­тыч­ная ка­лек­цыі, адзен­не, мэб­ля, а так­са­ма біб­лі­ятэ­ка ру­ка­пі­саў і ста­рад­ру­каў. За час свай­го існа­ван­ня, з 1921 да 1945 го­да, му­зей, які раз­мяш­чаў­ся ў зна­ка­мі­тых ві­лен­скіх “Ба­зы­ль­янскіх му­рах”, зра­біў­ся сап­раў­дным ася­род­кам бе­ла­рус­ка­га жыц­ця Ві­ль­ні і ўсёй За­ход­няй Бе­ла­ру­сі, тут ла­дзі­лі­ся экс­кур­сіі, лек­цыі, твор­чыя сус­трэ­чы з дзея­ча­мі ку­ль­ту­ры. У га­ды на­цыс­цкай аку­па­цыі су­пра­цоў­ні­кі му­зея пе­ра­хоў­ва­лі най­каш­тоў­ней­шыя артэ­фак­ты, ра­ту­ючы іх ад раз­ра­ба­ван­ня аку­пан­та­мі.

На жаль, у пер­шыя па­сля­ва­енныя га­ды, у су­вя­зі з тым, што Ві­ль­ня апы­ну­ла­ся ў скла­дзе Лі­тоў­скай ССР, му­зей быў лік­ві­да­ва­ны, а яго ка­лек­цыі падзе­ле­ныя між му­зей­ны­мі ды архіў­ны­мі ўста­но­ва­мі і біб­лі­ятэ­ка­мі са­юзных рэ­спуб­лік. Сён­ня рэ­чы і да­ку­мен­ты са збо­раў му­зея імя Луц­ке­ві­ча зна­хо­дзяц­ца ў са­мых роз­ных му­зей­ных і архіў­ных уста­но­вах Бе­ла­ру­сі, Літ­вы і Рас­ійскай Фе­дэ­ра­цыі, мно­гія артэ­фак­ты апы­ну­лі­ся ў пры­ват­ных збо­рах.

У Бе­ла­ру­сі мож­на знай­сці іх у ка­лек­цы­ях На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея, На­цы­яна­ль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея, Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, Дзяр­жаў­на­га лі­та­ра­тур­на­га му­зея Янкі Ку­па­лы, Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га архі­ва-му­зея лі­та­ра­ту­ры і мас­тац­тва, На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі, Цэн­тра­ль­най на­ву­ко­вай біб­лі­ятэ­кі імя Яку­ба Ко­ла­са, Прэ­зі­дэн­цкай біб­лі­ятэ­кі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Ства­ра­ль­ні­кі сён­няш­ня­га вы­ста­вач­на­га пра­екта ме­лі на мэ­це па­ка­заць усю раз­на­стай­насць тых прад­ме­таў са збо­раў му­зея Луц­ке­ві­ча, якія збе­раг­лі­ся да на­шых дзён у на­шай кра­іне.

/i/content/pi/cult/874/18526/8.jpgПА­МЯ­ЦІ ПА­ЧЫ­НА­ЛЬ­НІ­КАЎ

Вы­ста­ва па­чы­на­ецца стэн­дам, пры­све­ча­ным асо­бе Іва­на Луц­ке­ві­ча — тут мож­на па­ба­чыць да­ку­мен­ты і артэ­фак­ты, звя­за­ныя з яго жыц­цё­вым шля­хам і гіс­то­ры­яй яго сям’і: гэ­та пры­жыц­цё­вы парт­рэт са­мо­га дзея­ча, вы­ка­на­ны мас­та­ком Ані­кі­там Ха­ту­лё­вым у 1914 го­дзе, фо­та­здым­кі ба­ць­кі і сёс­траў Іва­на Луц­ке­ві­ча, а так­са­ма ба­ць­ка­вы па­го­ны з ча­соў служ­бы ў рас­ійскай арміі ды мун­штук са­мо­га Іва­на — па­вод­ле свед­чан­няў су­час­ні­каў, ён быў за­ця­тым кур­цом. Як пад­крэс­лі­вае ку­ра­тар вы­ста­вы, вя­ду­чы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік ад­дзе­ла ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва Дзміт­рый Мо­ніч, увесь гэ­ты вы­ста­вач­ны пра­ект пе­рад­усім пры­свя­ча­ецца аку­рат уша­на­ван­ню за­слуг Іва­на Луц­ке­ві­ча, унё­сак яко­га ў раз­віц­цё бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры і му­зей­най спра­вы ў пры­ват­нас­ці цяж­ка пе­ра­аца­ніць.

На­ступ­ны раз­дзел экс­па­зі­цыі дэ­ман­струе спро­бу рэ­кан­струк­цыі інтэр’еру ві­лен­ска­га му­зея між­ва­енных ча­соў. Экс­па­на­ты змеш­ча­ныя ў вя­лі­кай ко­ль­кас­ці на ад­нос­на не­вя­лі­кай плош­чы — так ра­ней ра­бі­ла­ся з-за ня­ста­чы пра­сто­ры, бо му­зей мес­ціў­ся ў да­во­лі аб­ме­жа­ва­ным па­мяш­кан­ні. Тут прад­стаў­ле­ныя этнаг­ра­фіч­ныя ма­тэ­ры­ялы, тво­ры жы­ва­пі­су і разь­бя­ныя ску­льп­ту­ры, а так­са­ма прад­ме­ты з архе­ала­гіч­най ка­лек­цыі, якую збі­раў раз­ам з вуч­ня­мі На­ваг­руд­скай гім­на­зіі Язэп Драз­до­віч.

Ад­мет­на, што ледзь ні чвэрць усіх вя­до­мых сён­ня ў Бе­ла­ру­сі му­зей­ных прад­ме­таў з Луц­ке­ві­чаў­ска­га му­зея так ці іна­чай звя­за­ныя з асо­бай сла­ву­та­га мас­та­ка — што, зрэш­ты, не дзіў­на, бо ён пра­ца­ваў там афар­мля­ль­ні­кам. Да­рэ­чы, па­са­да гэ­тая ў му­зеі бы­ла ад­ной з трох, якія аплоч­ва­лі­ся (так­са­ма як ды­рэк­та­ра і скар­бні­ка), а рэ­шта лю­дзей пра­ца­ва­лі на гра­мад­скіх па­чат­ках. Акра­мя гра­фі­кі ды жы­ва­пі­су Драз­до­ві­ча, у экс­па­зі­цыі змеш­ча­ныя так­са­ма парт­рэ­ты між­ва­енных за­ход­не­бе­ла­рус­кіх дзея­чаў, вы­ка­на­ныя іншым вя­до­мым ві­лен­скім мас­та­ком — Пёт­рам Сер­гі­еві­чам.

/i/content/pi/cult/874/18526/9.jpgКНІ­ГА № 1

Мож­на па­ба­чыць тут і інвен­тар­ную кні­гу Луц­ке­ві­чаў­ска­га му­зея, за­па­чат­ка­ва­ную ў 1922 го­дзе — яна па­зна­ча­ная ну­ма­рам адзін, што свед­чыць аб існа­ван­ні не­ка­лі, як мі­ні­мум, дру­гой час­ткі — але па­куль та­кі да­ку­мент ад­шу­каць не ўда­ло­ся. Кні­га каш­тоў­ная не то­ль­кі са­мім пе­ра­лі­кам му­зей­ных прад­ме­таў, але яшчэ і іх ці­ка­вы­мі за­ма­лёў­ка­мі, якія сён­ня над­та да­па­ма­га­юць у спра­ве атры­бу­цыі гэ­тых артэ­фак­таў, рас­ця­ру­ша­ных па фон­дах роз­ных уста­ноў і кра­ін.

Да­лё­ка не ўсе прад­ме­ты, якія мож­на па­ба­чыць на вы­ста­ве, уне­се­ныя ў гэ­тую кні­гу, але ў та­кім вы­пад­ку іх пры­на­леж­насць да му­зея Луц­ке­ві­ча не­абвер­жна па­цвяр­джа­ецца аль­бо іх пры­сут­нас­цю на між­ва­енных фо­та­здым­ках з інтэр’ера­мі му­зея, аль­бо ад­па­вед­ны­мі пя­чат­ка­мі ці па­зна­ка­мі на са­міх артэ­фак­тах. Ад­мет­на, што інвен­тар­ная кні­га му­зея за­хоў­ва­ецца ця­пер у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным архі­ве-му­зеі лі­та­ра­ту­ры і мас­тац­тва ў фон­дзе вя­до­ма­га мас­та­ка Яўге­на Ку­лі­ка — пра­ўда­па­доб­на, ён атры­маў яе ад не­ка­га са ста­рэй­шых ка­лег, ві­лен­скіх мас­та­коў, якія бы­лі свед­ка­мі лік­ві­да­цыі му­зея і па­кла­па­ці­лі­ся аб тым, каб за­ха­ваць та­кі важ­ны да­ку­мент для бу­ду­чы­ні.

ПРА­БЛЕМА ПРАВЕНАНСУ

Ве­ры­фі­ка­цыя прад­ме­таў са збо­раў му­зея Луц­ке­ві­ча сён­ня вы­клі­кае пэў­ныя цяж­кас­ці не то­ль­кі з пры­чы­ны стра­ты рэ­шты інвен­тар­ных кніг. Спра­ва ў тым, што му­зей­ныя артэ­фак­ты, пры­ве­зе­ныя па­сля вай­ны ў Мінск з Ві­ль­ні, да 1950-ых га­доў за­ста­ва­лі­ся не­апра­ца­ва­ны­мі і за­хоў­ва­лі­ся ў скры­нях у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным му­зеі вай­ны, дзе ў вы­ні­ку бы­лі вы­яўле­ныя ка­мі­сі­яй дзяр­жкан­тро­лю, якая вы­да­ла па­ста­но­ву аб не­абход­нас­ці іх інвен­та­ры­за­цыі і па­сту­по­вай пе­рад­ачы ў іншыя му­зеі ды архі­вы.

Знач­ная час­тка экс­па­зі­цыі ад­ве­дзе­ная пад сак­ра­ль­ныя прад­ме­ты — разь­бя­ныя ску­льп­ту­ры і аб­ра­зы XVII — ХІХ ста­год­дзяў. З іх атры­бу­цы­яй усё так­са­ма вы­йшла ня­прос­та — пра­са­чыць іх па­хо­джан­не да­во­лі цяж­ка з той пры­чы­ны, што яшчэ ў са­вец­кія ча­сы та­кія артэ­фак­ты час­та спіс­ва­лі яшчэ з Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея вай­ны, ні­бы­та з пры­чы­ны іх кеп­скай за­ха­ва­нас­ці. На­сам­рэч, хут­чэй за ўсё, пры­чы­най та­му бы­ло ме­на­ві­та іх сак­ра­ль­нае зна­чэн­не — але, так ці іна­чай, па­зней гэ­тыя тво­ры трап­ля­лі ўжо ў збо­ры Дзяр­жаў­на­га мас­тац­ка­га му­зея БССР, пры­чым з па­зна­кай, што яны, ні­бы­та, бы­лі зной­дзе­ныя ў экс­пе­ды­цы­ях.

Та­кія ма­ні­пу­ля­цыі вы­гля­да­юць яшчэ бо­льш інтры­гу­ючы­мі, ка­лі ўлі­чыць, што, як ста­ла вя­до­ма з архіў­ных да­ку­мен­таў, у ка­мі­сі­ях па спі­сан­ні ў Му­зеі вай­ны і ў пры­ёмцы гэ­тых прад­ме­таў у Мас­тац­кім му­зеі ўдзе­ль­ні­ча­лі ад­ныя і тыя ж лю­дзі. Пра­бле­ма пра­ве­нан­су та­кіх артэ­фак­таў надзвы­чай да­лі­кат­ная, але, як адзна­чае Дзміт­рый Мо­ніч, уз­ды­маць яе і раз­гад­ваць ста­рыя за­гад­кі, без­умоў­на, вар­та, каб па­збя­гаць па­мы­лак па­пя­рэд­ні­каў і спры­яць раз­віц­цю му­зей­най спра­вы. Да­след­чы­каў ча­кае яшчэ ба­га­та ці­ка­вай і важ­най пра­цы на шля­ху рос­шу­ку не­вя­до­мых сён­ня аскеп­каў луц­ке­ві­чаў­скіх ка­лек­цый і вы­свят­лен­ня іх сап­раў­дных лё­саў. Да­лу­чыц­ца да та­ямніц гіс­то­рыі пер­ша­га бе­ла­рус­ка­га му­зея на вы­ста­ве ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім мож­на бу­дзе да 12 снеж­ня.