Атлан­ты­да му­зы­каў-са­ма­ву­каў

№ 43 (1534) 23.10.2021 - 29.10.2021 г

Збор­нік “На­род­ная му­зы­ка Бе­ла­ру­сі” з’явіў­ся зу­сім не­за­доў­га да ад­ыхо­ду ў веч­насць яго ўкла­да­ль­ні­цы — зна­ка­мі­та­га му­зы­ко­ла­га Іны На­зі­най. Дыск мае не­вя­лі­кі на­клад, і да­сяг­не ён, мяр­ку­ючы па ўсім, то­ль­кі вуз­ка­га ко­ла тых, хто ўсур’ёз ці­ка­віц­ца фа­льк­ло­рам. Ха­ця ўва­гі ён вар­ты. Бо слу­ха­ючы най­гры­шы і чы­та­ючы грун­тоў­ныя ка­мен­та­рыі, ты ад­кры­ва­еш для ся­бе не над­та за­сво­ены па­куль бо­ль­шас­цю фе­но­мен бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры. Ка­лі на­род­ныя спе­вы кож­ны з нас у той ці іншай ме­ры ве­дае, інстру­мен­та­ль­ная му­зы­ка ча­му­сь­ці за­ста­ецца не­зас­лу­жа­на аб­дзе­ле­най ува­гай. А гэ­та — так­са­ма Клан­дайк.

/i/content/pi/cult/874/18525/15.jpgВЫ­НІК ЗА­ХАП­ЛЕН­НЯ

Дыск скла­да­ецца з бо­льш як па­ўсот­ні па­ля­вых за­пі­саў, са­мыя ста­рыя з якіх зроб­ле­ны Інай На­зі­най яшчэ на па­чат­ку 1970-ых. Як рас­па­вя­дае ўдзе­ль­нік пра­екта фа­льк­ла­рыст Сяр­гей Лі­сі­ца, вы­бі­раць іх да­вя­ло­ся з бо­льш як 500 трэ­каў. А на­огул ма­тэ­ры­ялу да­след­чы­ца на­за­па­сі­ла мі­ні­мум па­ру со­цень га­дзін! Актыў­ны экс­пе­ды­цый­ны пе­ры­яд доў­жыў­ся бо­лей за 20 га­доў, і за гэ­ты час быў на­за­па­ша­ны архіў з 350 ба­бін і ка­сет.

Па­слу­хаў­шы за­пі­сы і па­чы­таў­шы ка­мен­та­рыі да іх, мож­на зра­зу­мець, ча­му, бу­ду­чы вы­дат­ным ака­дэ­міч­ным му­зы­кан­там, яна ад­да­ла пе­ра­ва­гу да­сле­да­ван­ню твор­час­ці гэ­тых са­ма­ву­каў. Пэў­на, не праз іх вы­ка­на­ль­ніц­кае май­стэр­ства (тут про­фі, ма­быць, вы­ка­жуц­ца скеп­тыч­на), а пе­рад­усім праз шчы­рае за­хап­лен­не са­мі­мі асо­ба­мі му­зы­каў, іх са­ма­быт­ным унут­ра­ным све­там. І ме­на­ві­та гэ­тае сваё за­хап­лен­не да­след­чы­ца імкну­ла­ся пе­рад­аць нам. Што ёй уда­ецца зра­біць на­ват за­воч­на ды апас­род­ка­ва­на.

Ма­ючы грун­тоў­ную му­зы­каз­наў­чую ад­ука­цыю, Іна На­зі­на апіс­ва­ла твор­часць му­зы­каў-са­ма­род­каў з да­па­мо­гай на­ўрад ці вя­до­май ім пра­фе­сій­най лек­сі­кі. Але гэ­та ме­та­мо­ва зу­сім не пры­глу­шае ары­гі­нал сва­ёй “раз­умнас­цю” — на­адва­рот, ста­вя­чы­ся да сва­іх ге­ро­яў з вя­ліз­ным пі­етэ­там, да­след­чы­ца ра­бі­ла ўсё, каб рас­крыць іх унут­ра­ную са­масць.

Пра­ект дае ўні­ка­ль­ную маг­чы­масць з ты­мі асо­ба­мі тро­хі па­зна­ёміц­ца. Вось, ска­жам, Іван Лыч­коў­скі з Чэр­ве­ня, яко­му ця­пер бы­ло б амаль 120 га­доў. Ён быў сап­раў­дным му­ль­ты­інстру­мен­та­ліс­там, пры­чым не то­ль­кі ўмеў граць на па­ўту­зі­не інстру­мен­таў (дуд­ка, жа­лей­ка, ра­жок, скрып­ка, цым­ба­лы, цыт­ра…), але так­са­ма і іх май­стра­ваць. А яшчэ пры­дум­ляў бы­ліч­кі-каз­кі з гу­ка­вым афар­млен­нем (ад­на з іх ёсць на дыс­ку). Рас­па­вя­даць іх бы­ло ка­му: Іван Іо­сі­фа­віч доў­гі час пра­ца­ваў у дзі­ця­чым до­ме.

/i/content/pi/cult/874/18525/16.jpgСВІС­ЦЁЛ, ПЫШ­ЧЫК, ЧА­РОТ­КА…

Ба­дай кож­ны з на­род­ных му­зы­каў — ха­ця б трош­кі ча­ра­дзей і ві­зі­янер. Пры­кла­дам, цым­ба­ліст Р.П. Ша­мак з Асі­по­віц­ка­га ра­ёна аб­авяз­ко­ва тры­маў інстру­мент на ка­ле­нях — бо сцвяр­джаў, што ад­чу­вае віб­ра­цыі інстру­мен­та, якія пе­рад­аюц­ца яго­на­му це­лу. А па­лес­кі па­стух Іван Пі­цу­ха быў пе­ра­ка­на­ны, што сва­ім гран­нем ён па­вя­ліч­вае плод­насць ні­вы і да­ста­так сва­іх су­ро­дзі­чаў.

Па­вод­ле ўяў­лен­няў бе­ла­ру­саў, асо­ба Му­зы­кан­та спрад­ве­ку бы­ла акру­жа­на арэ­олам аб­ра­нас­ці. Лі­чы­ла­ся, што свой ча­ра­дзей­ны дар ён атры­маў ад про­дкаў (ад­сюль па­хо­дзіць азна­чэн­не пры­род­ны му­зы­ка), ва­ло­дае, як ніх­то іншы, звыш­на­ту­ра­ль­най сі­лай уз­дзе­яння на ўвесь жы­вы і не­жы­вы свет, здо­ль­ны не­сці лю­дзям ра­дасць і ве­ся­лосць, ува­хо­дзіць у лік ча­раў­ні­коў”, — пі­ша да­след­чы­ца.

Ма­гія і по­быт спля­та­юцца ў гэ­ты по­ста­цях ве­ль­мі шчы­ль­на — як і на­огул у тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры. Му­зы­кант у вёс­цы — яшчэ і важ­ная са­цы­яль­ная функ­цыя. Гэ­та сён­ня мы па­та­на­ем у мо­ры да­рмо­ва­га мас­ку­ль­та­ва­га кан­тэн­ту. Та­ды юту­ба не бы­ло, і на­строй на вя­сел­лі, пра­во­дзі­нах ці про­ста вя­чор­ках най­перш за­ле­жаў ад кан­крэт­на­га ча­ла­ве­ка. І яму трэ­ба бы­ло ўмець на­ма­цаць на сва­ёй скры­пач­цы тыя стру­ны, якія пры­му­сяць гра­ма­ду пла­каць або кі­дац­ца ў ско­кі. А ка­лі да­даць да скрып­кі губ­ны гар­мо­нік, як ра­біў Ста­ніс­лаў Ма­лен­чык са Шчу­чы­на, дык усё гу­ча­ла як цэ­лы аркестр!

Стаў­лен­не да інстру­мен­таў у на­род­ных му­зы­каў бы­ло асаб­лі­вае: па­га­тоў, ра­бі­лі іх ня­рэд­ка са­мі, сва­імі ру­ка­мі. І гэ­та быў так­са­ма ў не­чым ма­гіч­ны пра­цэс. “Мно­гія му­зы­кан­ты ў сва­іх раз­мо­вах адзна­ча­лі, што ў му­зыч­ных інстру­мен­таў ёсць што­сь­ці па­та­емнае, што яны жы­выя, бо ў іх ёсць ду­ша і га­лоў­нае — го­лас, гук. Та­му яны, пад­обна да ча­ла­ве­ка, здо­ль­ныя спя­ваць, га­ва­рыць, рас­каз­ваць, пла­каць і на­ват кры­чаць”, — пі­ша Іна На­зі­на. Ня­рэд­ка скрып­ку на­ват кла­лі ў тру­ну да свай­го гас­па­да­ра — каб яму ня­сум­на бы­ло ў іншас­ве­це.

Пры гэ­тым інстру­мен­та­рый на­род­ных му­зы­каў ве­ль­мі раз­на­стай­ны ды вы­на­ход­лі­вы. Гэ­та для нас, пра­фа­наў — дуд­ка і ўсё. На­сам­рэч іх раз­на­від­нас­цяў проць­ма: свіс­цёл, пыш­чык, ча­рот­ка, ра­жок…

— Для Іны Дзміт­ры­еўны бы­ло ве­ль­мі важ­на за­фік­са­ваць най­гры­шы на та­кіх арха­ічных інстру­мен­тах, — ка­жа Сяр­гей Лі­сі­ца. — Бо ра­ней у ака­дэ­міч­ных ко­лах ні­чо­га пра іх не ве­да­лі.

А яшчэ ёсць вус­лі — ад­мыс­ло­вы губ­ны гар­мо­нік. Ча­сам у ход ішло і хат­няе на­чын­не: чы­гу­ны, ча­пя­ла, та­лер­кі…

Як пад­крэс­лі­вае да­след­чы­ца, на­род­ная му­зы­ка ні­ко­лі не бы­ла рэ­ччу ў са­бе: яна за­па­зыч­ва­ла ўсё, што то­ль­кі трап­ля­ла­ся на ву­ха. Іна На­зі­на адзна­чае ў ёй вод­га­ла­сы рус­кіх ва­енных мар­шаў кштал­ту “Раз­ві­тан­не сла­вян­кі”, поль­скіх гім­наў, яўрэй­ска­га фальк­ло­ру, бал­гар­скіх пе­сень... А той са­мы “ча­ла­век-аркестр” Ста­ніс­лаў Ма­лен­чык уклю­чаў у свой рэ­пер­ту­ар на­ват экза­тыч­нае тан­га! Гу­чыць ве­ль­мі жар­сна!

Зрэш­ты, ча­му тут здзіў­ляц­ца? Як пі­ша да­след­чы­ца, у рэ­пер­ту­ары на­род­ных му­зы­каў быў і джа­за­вы “Тус­тэп” — на дыс­ку ёсць яго вы­ка­нан­не на скрып­цы! Як вы­яві­ла­ся, на Бе­ла­ру­сі за­акі­янскі та­нец доб­ра пры­жыў­ся ды па­ўсюль на­зы­ваў­ся па-свой­му: дзе­сь­ці “Лы­сы”, дзе­сь­ці “Му­ха”, дзе­сь­ці “Зя­лё­ная рош­ча”, дзе­сь­ці “Дзе­вач­ка Надзя”, а дзе-ні­дзе — ча­му­сь­ці “Па­рцій­ны”.

Але яшчэ час­цей кры­ні­цай на­тхнен­ня бы­ла са­ма пры­ро­да. Іна На­зі­на вы­дзя­ляе ў твор­час­ці на­род­ных му­зы­каў асоб­ны жанр: гу­ка­пе­рай­ман­ні. І цы­туе скры­па­ча і дуд­ка­ра з-пад Асі­по­ві­чаў М. Ка­пей­ку: “Му­зы­ка, як і му­зыч­ныя інстру­мен­ты, бя­рэц­ца з Пры­ро­ды, з жыц­ця Ча­ла­ве­ка, а жыц­цё Ча­ла­ве­ка ўва­хо­дзіць у Пры­ро­ду”.

На дыс­ку не­ка­ль­кі ці­ка­вых гу­ка­пе­рай­ман­няў. Скры­пач (або, як іх на­зы­ва­юць на Ма­гі­лёў­шчы­не, ска­ма­рох) Пётр Жа­ка­наў на сва­ім інстру­мен­це спра­буе ад­люс­тра­ваць ве­цер, што гу­ляе ў по­лі. А яго ка­ле­гі са Сто­лін­шчы­ны М. Се­мян­чук і І. Дра­нец імі­ту­юць смыч­ка­мі по­шча­кі са­лаў­я.

ПА­КУЛЬ ПА­МЯЦЬ ЖЫ­ВАЯ

Ба­дай ні­ко­га з тых, хто гу­чыць на дыс­ку, ужо ня­ма ў жы­вых — як і бо­ль­шас­ці іх слу­ха­чоў. На вяс­ко­выя вя­чор­кі ця­пер ма­ла дзе збі­ра­юцца — ха­ця на­ват я іх яшчэ за­спеў. На­род­ная му­зы­ка і яе на­ту­ра­ль­нае жыц­цё­вае ата­чэн­не пад­аец­ца той Атлан­ты­дай, якая ня­ўхі­ль­на па­гру­жа­ецца на дно.

— За­ня­пад па­чаў­ся яшчэ з кан­ца 60-ых, — рас­па­вя­дае Сяр­гей Лі­сі­ца. — Са­вец­кая ўла­да час­та ўспры­ма­ла та­кіх му­зы­каў як лю­дзей не­пад­кан­тро­ль­ных — па­га­тоў, яны ж атрым­лі­ва­лі “не­пра­цоў­ныя да­хо­ды”. Плюс элек­тры­фі­ка­цыя вёс­кі, з’яўлен­не ра­дыё і тэ­ле­ба­чан­ня, ўсё бо­ль­шы ўплыў га­рад­ской ку­ль­ту­ры… Ча­сам на­ўпрост на архіў­ным за­пі­се чу­еш го­лас да­чкі або ўнуч­кі му­зы­кі: “Ой, дзед, а што гэ­та ты гра­еш та­кое ня­мод­нае?”.

І, на жаль, Атлан­ты­да зні­кае амаль бяс­след­на: звес­так пра тых му­зы­каў, што прад­стаў­ле­ныя на дыс­ку, у Се­ці­ве амаль не зной­дзеш. Што ні ка­жы, а про­стыя лю­дзі на­огул ве­ль­мі рэдка трап­ля­юць у гіс­то­рыю. Да­след­чыц­кі пра­ект Іны На­зі­най у пэў­най ме­ры вы­праў­ляе гэ­тую не­спра­вяд­лі­васць. Аўды­ястуж­ка за­фік­са­ва­ла му­зы­ку, фо­та­ка­ме­ра — тва­ры…

Пры­чым сам дыск — ад­но толь­кі вяр­шы­ня айсбер­гу. То­ль­кі гэ­тая да­след­чы­ца за­пі­са­ла не ме­ней за дзве со­тні на­род­ных му­зы­каў. Мож­на са­бе ўя­віць, які пласт ці­ка­ва­га ма­тэ­ры­ялу ча­кае па­пу­ля­ры­за­цыі.

Хо­чац­ца ве­рыць, аль­бом, які не­ўза­ба­ве бу­дзе да­ступ­ны і ў Се­ці­ве, ста­не штур­шком для рэ­гі­яна­ль­ных кра­язнаў­цаў, для ра­ённых ме­та­дыч­ных цэн­траў і руп­ліў­цаў-біб­лі­ятэ­ка­раў. На­тхніць іх саб­раць па­бо­лей звес­так пра свае та­лен­ты ды па­пу­ля­ры­за­ваць іх. Па­куль гэ­та яшчэ не по­зна, па­куль па­мяць жы­вая.