Артэ­фак­ты Та­дэ­ву­ша Рэ­йта­на

№ 43 (1534) 23.10.2021 - 29.10.2021 г

Мы пра­цяг­ва­ем рас­па­вя­даць пра гіс­то­рыю куб­ка, які быў пад­ара­ва­ны Та­дэ­ву­шу Рэ­йта­ну На­ваг­рад­скай шлях­тай у го­нар пры­знан­ня яго вы­со­кіх за­слуг пе­рад Ба­ць­каў­шчы­най. Ку­бак гэ­ты ў скла­дзе дэ­па­зі­та ў 1929 го­дзе быў вы­ве­зе­ны з ся­дзі­бы Рэ­йта­наў у Гру­шаў­цы ў Кра­каў. І знік. Мы ад­на­ўля­ем яго гіс­та­рыч­ны шлях. А так­са­ма шлях іншых прад­ме­таў дэ­па­зі­та.

/i/content/pi/cult/874/18516/30.jpgЗа­йма­ючы­ся без ма­ла­га дзе­сяць год да­сле­да­ван­нем гіс­то­рыі ро­ду Рэ­йта­наў і жыц­ця­ры­са са­мо­га Та­дэ­ву­ша Рэ­йта­на, саб­раў­шы амаль усе бо­льш-менш сур’ёзныя пуб­лі­ка­цыі па тэ­ме, не ка­жу­чы ўжо пра не­злі­чо­ную ко­ль­касць архіў­ных да­ку­мен­таў, я не пе­ра­ста­ваў здзіў­ляц­ца, як так ста­ла­ся, што гэ­ты артэ­факт, сап­раў­дны “Свя­ты Гра­аль” для рэ­йта­наз­наў­цаў, аб­са­лют­на ні­ко­га ні­ко­лі не ці­ка­віў. Спро­бы яго па­сля­ва­енна­га ўлас­ні­ка, да­рэ­чы ве­ль­мі вя­до­ма­га гіс­то­ры­ка, не­як пры­цяг­нуць ува­гу да куб­ка (праз згад­кі ў інтэрв’ю, па­зней у кні­гах), які мог бы стаць сап­раў­днай му­зей­най сен­са­цы­яй, не ме­лі ні­яка­га вы­ні­ка. Не бы­ло на­ла­джа­на, на­ко­ль­кі я ве­даю, ані­вод­най, на­ват ма­ле­неч­кай вы­ста­вы. Хоць гас­па­дар артэ­фак­та яшчэ ў 1992 го­дзе апуб­лі­ка­ваў у ча­со­пі­се для гіс­то­ры­каў мас­тац­тва яго фо­та­здым­кі.

Мо­жа, так бы­ло на­ка­на­ва­на лё­сам, каб ку­бак гэ­ты пе­ра­жыў Тры падзе­лы Рэ­чы Па­спа­лі­тай, вой­ны і па­ўстан­ні ХІХ ста­год­дзя, Пер­шую і Дру­гую сус­вет­ныя вой­ны ХХ ста­год­дзя, каб у рэ­шце рэшт мы, зем­ля­кі Та­дэ­ву­ша Рэ­йта­на, змаг­лі ўба­чыць яго? Мо­жа, ку­бак про­ста ча­кае вяр­тан­ня на Ра­дзі­му? Не бя­ру­ся сцвяр­джаць…

Княж­на Чар­та­рыс­кая

Што ад­бы­ва­ла­ся з дэ­па­зі­там у пе­ры­яд 1936-1945 га­доў, мы не ве­да­ем. Але, на шчас­це, вай­на яго па­шка­да­ва­ла. Чар­го­вая згад­ка пры­па­дае на вяс­ну 1946 го­да. У той час у Кра­ка­ве зна­хо­дзіў­ся гіс­то­рык Ста­фан Кя­не­віч, чый род здаў­на жыў на Ту­раў­шчы­не. Кя­не­віч быў пля­мен­ні­кам Ген­ры­ка Гра­боў­ска­га, а той, на­га­даю, пля­мен­ні­кам апош­ня­га з ро­ду Рэ­йта­наў, Юза­фа. Да ма­ла­до­га гіс­то­ры­ка звяр­ну­ла­ся да­лё­кая сва­ячні­ца Кя­не­ві­чаў і Гра­боў­скіх, княж­на Люд­ві­ка Чар­та­рыс­кая. Яна жы­ла ў не­йкім па­кой­чы­ку пры му­зеі свай­го ро­ду, але збі­ра­ла­ся не­ўза­ба­ве па­кі­нуць ка­му­ніс­тыч­ную Поль­шчу. За­ста­ва­ла­ся спа­да­ры­ні Чар­та­рыс­кай пры­вес­ці ў па­ра­дак ся­кія-та­кія да­ку­мен­ты і вы­ра­шыць не­ка­то­рыя спра­вы. І вось пад­час сус­трэ­чы Ста­фан Кя­не­віч ад яе да­ве­даў­ся пра дэ­па­зіт, які княж­на пра­па­на­ва­ла яму за­браць са­бе, бо му­зей му­сіў быць на­цы­яна­лі­за­ва­ны. Усе сва­які Ста­фа­на па­га­дзі­лі­ся з тым, што дэ­па­зіт му­сіць за­хоў­вац­ца ў яго. Так дэ­па­зіт раз­ам з куб­кам апы­нуў­ся ў сям’і Кя­не­ві­чаў, дзе, мяр­ку­ючы па пуб­лі­ка­цы­ях, зна­хо­дзіц­ца і ў наш час.

Він­шую ця­бе, шля­хет­ны муж!

Мы аб­яца­лі рас­па­вес­ці, што зна­чыць ла­цін­скі над­піс “Gratulor Tibi, generose Vir, optime rem tuam egisti” dixit Lentulus G.E.P. et A. A.P.”, які змеш­ча­ны на вер­хнім знеш­нім па­за­ло­ча­ным фры­зе срэб­на­га куб­ка. Ва­ры­янты рас­крыц­ця і пе­ра­кла­ду ска­ро­таў пад­аў у свой час вя­до­мы фі­ло­лаг-кла­сік, пра­фе­сар Ежы Аксэр: G[eneralis] E[quituum] P[russiae] et A[mici] A[mico] P[osuerunt]. У пе­ра­кла­дзе на бе­ла­рус­кую мо­ву, які зра­біў вя­до­мы бе­ла­рус­кі ла­ці­ніст Алесь Жлут­ка, за­піс цал­кам вы­гля­дае так: “Він­шую ця­бе, шля­хет­ны муж, ты най­лепш пра­вёў (аб­ара­ніў) сваю спра­ву”, — ска­заў Лен­тул, ге­не­рал прус­кіх вой­скаў, а сяб­ры ахвя­ра­ва­лі сяб­ру.

Хто бы­лі тыя сяб­ры, што пад­ара­ва­лі ку­бак Та­дэ­ву­шу, не­вя­до­ма. Але сум­ніў­на, што гэ­та бы­ло зроб­ле­на са­мы­мі бліз­кі­мі сяб­ра­мі па со­ймо­вай ба­ра­ць­бе — на­ваг­рад­цам Са­му­элем Кор­са­кам і мен­чу­ком Ста­ніс­ла­вам Ба­гу­шэ­вічам — інь­коў­скім. Яны вы­дат­на ве­да­лі, што про­звіш­ча Та­дэ­ву­ша пі­шац­ца як “Reyten”, а не “Reytan” , як вы­гра­ві­ра­ва­на на дон­цы куб­ка. То, ка­лі не яны, то хто? За­гад­ка. А хто быў той Лен­тул, з про­звіш­чам яко­га аб­авяз­ко­ва сус­тра­ка­ецца той, хто за­йма­ецца гіс­то­ры­яй Со­йму 1773–1775 га­доў? Ге­не­рал Ру­перт Сці­піё фон Лен­тул па­хо­дзіў з доб­ра­га ро­ду рым­скіх па­тры­цы­яў, які на­пры­кан­цы XVI ста­год­дзя пе­ра­браў­ся ў Швей­ца­рыю. Ма­ла­ды Лен­тул, звы­чай­ны “жаў­нер уда­чы” спяр­ша слу­жыў у аўстрый­скім вой­ску, але по­тым, не жа­да­ючы зга­нь­біць свае імя і го­нар про­дкаў, раз­арваў “кан­тракт” і пе­рай­шоў на прус­кую служ­бу. У час Со­йму 1773–1775 га­доў ён, ужо ста­ры і ша­на­ва­ны жаў­нер, на ча­ле прус­кіх вой­скаў зна­хо­дзіў­ся ў Вар­ша­ве, са­чыў за со­ймам, і быў свед­кам ге­ра­ічна­га ўчын­ка Та­дэ­ву­ша Рэ­йта­на. Ура­жа­ны, ён, звы­чай­на не­шмат­слоў­ны, пра­мо­віў сло­вы ў го­нар Рэ­йта­на, якія бы­лі за­на­та­ва­ны ві­да­воч­ца­мі і па­зней па­тра­пі­лі на ку­бак.

/i/content/pi/cult/874/18516/31.jpgШто бы­ло і што за­ста­ло­ся?

Яшчэ раз падзя­ку­ем кра­каў­скай да­след­чы­цы свет­лай па­мя­ці Ван­дзе Кан­чын­скай, якая ў 1935 го­дзе зра­бі­ла скру­пу­лёз­ны пе­ра­лік усіх прад­ме­таў “рэ­йта­наў­ска­га дэ­па­зі­та”. Акра­мя куб­ка, быў там за­ла­ты га­дзін­нік ся­рэ­дзі­ны ХІХ ста­год­дзя, які быў вы­ка­на­ны ў Жэ­не­ве фір­май “Czapek i Spolka” для Ста­фа­на Рэ­йта­на (сын Да­мі­ні­ка, пля­мен­ні­ка Та­дэ­ву­ша Рэ­йта­на). На знеш­няй час­тцы на­крыў­кі га­дзін­ні­ка быў вы­гра­ві­ра­ва­ны герб Рэ­йта­наў (вер­шнік з дзвю­ма дзі­да­мі), а на ўнут­ранай бы­ла змеш­ча­на вы­ява Та­дэ­вуша Рэ­йта­на (гл. ма­лю­нак). Як сцвяр­джае сын Ста­фа­на, Ян Кя­не­віч, у 1946 го­дзе гэ­ты га­дзін­нік быў прад­адзе­ны, а гро­шы па­йшлі на фі­нан­са­ван­не вы­езда з Поль­шчы За­феі з Гра­боў­скіх Кя­не­віч. Вы­ява Рэ­йта­на, зня­тая з га­дзін­ні­ка, за­ста­ла­ся ў сям’і. Іншыя па­мят­кі на­ле­жа­лі зга­да­на­му вы­шэй Да­мі­ні­ку Рэ­йта­ну. Юна­ком ён усту­піў у ле­гі­ёны ге­не­ра­ла Да­мброў­ска­га, па­зней быў ад’ютан­там пры ге­не­ра­ль­ным шта­бе На­па­ле­она. У дэ­па­зі­це зна­хо­дзі­ла­ся яго мі­ні­яцю­ра і тры ба­явыя ўзна­га­ро­ды — кры­жы ордэ­на Га­на­ро­ва­га ле­гі­ёна, якія ён атры­маў пад­час вай­ско­вай служ­бы. Яшчэ тры кры­жы “Virtuti Militari” (1792 го­да) на­ле­жа­лі, па ўсей ве­ра­год­нас­ці, ка­мусь­ці з бра­тоў Та­дэ­ву­ша Рэ­йта­на — Мі­ха­лу, Юза­фу або Ста­ніс­ла­ву. Яшчэ ў дэ­па­зі­це бы­лі — пры­ват­ная пя­чат­ка Ста­фа­на Гра­боў­ска­га, мі­ніс­тра і сак­ра­та­ра ў ча­сы кан­грэ­со­вай Поль­шчы, а так­са­ма па­мят­кі па Ген­ры­ку Гра­боў­ска­му, якіх бы­ло шмат — ліс­ты, мо­вы, улёт­кі і га­зе­ты, якія да­ты­чы­лі­ся вы­сту­пу Гра­боў­ска­га су­праць пад­пі­сан­ня Рыж­скай да­мо­вы. Што да­ты­чыц­ца ўзна­га­ро­даў і пя­чат­кі, то Ста­фан Кя­не­віч у сва­іх успа­мі­нах іх не зга­даў. Лёс жа дру­каў вя­до­мы — яны бы­лі ім пе­рад­адзе­ны ў вар­шаў­скую На­цы­яна­ль­ную біб­лі­ятэ­ку, бо, як пі­саў ва ўспа­мі­нах Ста­фан Кя­не­віч, тры­маць до­ма “та­кія кам­пра­ме­ту­ючыя па­пе­ры бы­ло не­бяс­печ­на”. Але гэ­та, па шчы­рас­ці, дзіў­на. Дэ­па­зіт быў пе­рад­адзе­ны не­дзе на­пры­кан­цы 1980-х ці ў са­мым па­чат­ку 1990-х, ка­лі та­кія па­пе­ры на­ўрад ці бы­лі не­бяс­печ­ны­мі.

У 1935 го­дзе быў у дэ­па­зі­це яшчэ і фо­та­аль­бом. Пра­ўда, у ім бы­ло то­ль­кі два здым­кі, на ад­ным гру­шаў­ская кап­лі­ца-па­ха­ва­ль­ня, а на дру­гім — па­мят­ная плі­та Та­дэ­ву­ша Рэ­йта­на, якая ра­ней зна­хо­дзі­ла­ся ў гэ­тай кап­лі­цы. Гэ­ты фо­та­аль­бом так­са­ма быў пе­рад­адзе­ны Кя­не­ві­чам у На­цы­яна­ль­ную біб­лі­ятэ­ку. Але, як нам уда­ло­ся вы­свет­ліць, аль­бом па­сля 1992 го­да з біб­лі­ятэ­кі знік. Доб­ра хоць здым­кі бы­лі над­ру­ка­ва­ны. На здым­ку па­мят­най дош­кі Та­дэ­ву­ша Рэ­йта­на, якая ў 1928 го­дзе бы­ла ўста­ля­ва­на ў гру­шаў­скай кап­лі­цы, на ніж­няй час­тцы з чор­на­га мар­му­ру бы­лі вы­бі­ты імё­ны фун­да­та­раў кап­лі­цы і плі­ты.

Вось так, у пэў­ным ска­ро­це, вы­гля­дае гіс­то­рыя рэ­йта­наў­скіх артэ­фак­таў. Але апош­няя кроп­ка ў гэ­тай спра­ве яшчэ не па­стаў­ле­на.

Мне ж за­ста­ецца то­ль­кі падзя­ка­ваць тым, хто ў ме­ру маг­чы­мас­цей спры­яў і да­па­ма­гаў ма­ім по­шу­кам — пані Мал­га­жа­це Буй­ко, кра­каў­ска­му мас­тац­тваз­наў­цу, лі­та­ра­та­ру спа­да­ру Язэ­пу Януш­ке­ві­чу, польскай даследчыцы-генеолага пані Івоны Суднік. А так­са­ма спа­да­ру Але­сю Жлут­ку, фі­ло­ла­гу, які пе­ра­клаў ла­цін­скія тэк­сты.

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар