Па­эт, яко­му за­ўсё­ды ха­це­ла­ся шчас­ця

№ 42 (1533) 16.10.2021 - 22.10.2021 г

Да 105-годдзя з дня нараджэння Алеся Сучка
Сво­еа­саб­лі­вы­мі ве­ха­мі ў гіс­то­рыі род­на­га краю за­ста­юцца імё­ны на­шых зна­ка­мі­тых зем­ля­коў, хто род­най пес­няй, шчы­рым мас­тац­кім сло­вам на­тхняў сва­іх су­айчын­ні­каў да шчас­лі­ва­га жыц­ця, за­клі­каў на ба­ра­ць­бу, рас­кры­ваў ха­рас­тво род­ных мясц­ін. Ся­род іх і Алесь Су­чок (Пётр На­ву­ма­віч Да­бры­ян), які ўнёс сваю час­цін­ку ў ста­наў­лен­не і раз­віц­цё мі­ла­гуч­най бе­ла­рус­кай мо­вы, вы­ка­заў па­ва­гу і лю­боў да род­най Ба­ць­каў­шчы­ны.

/i/content/pi/cult/873/18511/23.jpgПётр На­ву­ма­віч Да­бры­ян быў за­ўсё­ды энер­гіч­ным, вя­сё­лым, ве­ль­мі актыў­ным ча­ла­ве­кам. Ён па­спя­ваў усю­ды: пі­саў вер­шы, удзе­ль­ні­чаў у тэ­ма­тыч­ных і лі­та­ра­тур­ных ве­ча­ры­нах, па­се­джан­нях ра­ённа­га лі­таб’яднан­ня, сус­тра­каў­ся з вуч­ня­мі і на­стаў­ні­ка­мі, зна­хо­дзіў час за­ві­таць у гос­ці да сяб­роў, заў­сё­ды шчы­ра ад­гу­каў­ся на бя­ду, да­па­ма­гаў і спра­вай, і сло­вам, быў сяб­рам Сло­нім­скай біб­лі­ятэ­кі.

У 1938 го­дзе ві­лен­скі ча­со­піс “Шлях мо­ла­дзі” ўпер­шы­ню змяс­ціў яго пер­шы верш “Я ба­чыў”. А праз год той жа ча­со­піс над­ру­ка­ваў но­выя вер­шы па­эта “Зі­ма”, “Мне ахво­та”, “Вяс­на, вяс­на, пры­йдзі хут­чэй”.

Па­этыч­ны збор­нік Але­ся Суч­ка “За­ха­це­ла­ся шчас­ця” — пер­шая кні­га па­эта са Сло­нім­шчы­ны, якая праз доў­гі час па­ба­чы­ла свет, дзя­ку­ючы на­ма­ган­ням бе­ла­рус­ка­га пі­сь­мен­ні­ка, гіс­то­ры­ка, кра­язнаў­ца Сяр­гея Чыг­ры­на. Гэ­тая кні­га — як успа­мін пра шчы­ра­га па­эта і доб­ра­зыч­лі­ва­га ча­ла­ве­ка, яскра­вы пры­клад та­го, што на­пі­са­нае за­ста­ецца веч­ным.

Бо­льш пад­ра­бяз­на да­кра­нуц­ца да па­эзіі пес­ня­ра і ад­чуць яе сут­насць мож­на, на­ве­даў­шы сён­ня му­зей бе­ла­рус­кай кні­гі Сло­нім­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі імя Якуба Ко­ла­са.

Да сло­ва, у му­зеі, акра­мя збор­ні­ка “За­ха­це­ла­ся шчас­ця”, ёсць каш­тоў­ныя ру­ка­пі­сы па­эта, падо­ра­ныя ім біб­лі­ятэ­цы з аса­біс­тым под­пі­сам:

“Ахвя­рую свой збор­нік вер­шаў Сло­нім­скай цэн­тра­ль­най біб­лі­ятэ­цы, як дар ад чы­та­ча, за плён­ную ра­бо­ту, якую пра­во­дзіць яе ка­лек­тыў па рас­паў­сю­джван­ні на­шай са­вец­кай лі­та­ра­ту­ры ў ма­сах пра­цоў­ных Сло­нім­шчы­ны. Алесь Су­чок. 7.2.1987г. Вёс­ка Азяр­ні­ца”.

Юлія ВА­СІ­ЛЕЎ­СКАЯме­та­дыст ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Сло­нім­скай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі імя Якуба Ко­ла­са