“Га­ль­шан­скі кір­маш” і “Ко­ні­кі” з Да­выд-Га­рад­ка

№ 42 (1533) 16.10.2021 - 22.10.2021 г

Па­сту­по­ва во­сень усту­пае ў свае пра­вы, за­мя­ня­ючы со­нца і цяп­ло на хо­лад і дождж. Але ж, зра­зу­ме­ла, не­спры­яль­нае над­вор’е — не пе­ра­шко­да для пра­вя­дзен­ня шмат­лі­кіх акцый і ме­рап­ры­емстваў, што пра­цяг­ва­юць ла­дзіц­ца ў роз­ных рэ­гі­ёнах Бе­ла­ру­сі. Як свед­чыць рэ­дак­цый­ная по­шта, ку­льт­ра­бот­ні­кі не спы­ня­юцца пры­дум­ваць не­шта но­вае, ураж­ваць не­звы­чай­ным і ма­рыць пра леп­шае. Пра ўсё гэ­та — у тра­ды­цый­ным агля­дзе “К”.

/i/content/pi/cult/873/18509/21.jpgТРА­ДЫ­ЦЫІ І СУ­ЧАС­НАСЦЬ

Пер­шы ліст — з Га­ль­ша­наў, што ў Ашмян­скім ра­ёне Гро­дзен­скай воб­лас­ці, дзе дня­мі ла­дзіў­ся “Га­ль­шан­скі кір­маш-2021”. Ідэя пра­вя­дзен­ня гэ­та­га тэ­атра­лі­за­ва­на­га свя­та, як вя­до­ма, за­сна­ва­на на ба­га­тым гіс­та­рыч­ным мі­ну­лым Га­ль­шан­скай зям­лі. З да­ўніх ча­соў па­сля ўбор­кі ўра­джаю мясцо­выя зем­ля­ро­бы арга­ні­зоў­ва­лі тут кір­маш, які сла­віў­ся не то­ль­кі раз­на­стай­нас­цю та­ва­ру і ўда­лы­мі на­быт­ка­мі, але і вя­сё­лы­мі ды яркі­мі за­баў­ка­мі, та­му, на­ту­ра­ль­на, па­кі­даў не­за­быў­нае ўра­жан­не на ўсё на­ва­кол­ле.

І сё­ле­та арга­ні­за­та­ры кір­ма­шу пад­рых­та­ва­лі для на­вед­ва­ль­ні­каў раз­на­стай­ную пра­гра­му, на­сы­чан­ную гіс­та­рыч­ны­мі эле­мен­та­мі: тур­ні­ры асіл­каў, кан­цэр­ты ад аб­ая­ль­ных юных артыс­таў з шко­лы мас­тац­тваў і леп­шых ка­лек­ты­ваў ра­ёна, твор­чыя кон­кур­сы, за­ймаль­ныя май­стар-кла­сы па тра­ды­цый­ных ві­дах на­род­най твор­час­ці і бе­ла­рус­кіх по­бы­та­вых тан­цах ды шмат што яшчэ.

Як пі­ша нам на­ша ста­лая аўтар­ка Ка­ця­ры­на Ру­дзік, “на­ват дрэн­нае над­вор’е не сап­са­ва­ла на­строй га­ль­шан­цам, якія спя­ша­лі­ся сха­вац­ца ад да­жджу ў мясц­овым Дом ку­ль­ту­ры. Там дзя­цей і да­рос­лых ад­ра­зу час­та­ва­лі дух­мя­най і га­ра­чай ка­шай па ста­ра­даў­нім рэ­цэп­це ба­бы Ган­ны, якую для іх пры­га­та­ва­лі ста­ран­ныя гас­па­ды­ні. Пад­час свя­та гос­ці атры­ма­лі пад­ару­нак і ад га­ль­шан­скіх хле­ба­ро­баў — па­спра­ба­ва­лі ка­ра­вай, спе­ча­ны з зер­ня но­ва­га ўра­джаю”.

А ў Ка­рэ­ліц­кім ра­ённым кра­язнаў­чым му­зеі дня­мі ад­бы­ла­ся вы­ста­ва-сус­трэ­ча “Жы­ву, люб­лю, вы­шы­ваю”, пры­све­ча­ная вы­шыў­цы і май­страм Ка­рэ­ліч­чы­ны. Сап­раў­дны­мі ге­ра­іня­мі сус­трэ­чы ста­лі Тац­ця­на Куп­рас і Ка­ця­ры­на Лус­тач, якія шчод­ра дзя­лі­лі­ся сак­рэ­та­мі свай­го май­стэр­ства з яе на­вед­ва­ль­ні­ка­мі.

Па сло­вах аўта­ра до­пі­су, Га­лі­ны Сма­лян­ка, для на­вед­ва­ль­ні­каў май­стры­хі на­зва­лі якас­ці, які­мі па­ві­нен ва­ло­даць май­стар па вы­шы­ван­ні: “цяр­пен­не, за­хап­лен­не, лю­боў да твор­час­ці, жа­дан­не ства­рыць шэ­дэўр”. І, на­ту­ра­ль­на, пад­час сус­трэ­чы ста­лыя вы­шы­ва­ль­ні­цы вы­ка­за­лі свае па­жа­дан­ні на­віч­кам, якія жа­да­лі па­йсці па іхнім ня­лёг­кім твор­чым шля­ху.

АБ­РАД У БІБ­ЛІ­ЯТЭ­ЦЫ

Тац­ця­на Ста­хей­ка, за­гад­чык Да­выд-Га­ра­доц­кай га­рад­ской біб­лі­ятэ­кі-фі­лі­яла № 2 Сто­лін­ска­га ра­ёна рас­па­вя­ла ў ліс­це, што яе ўста­но­ва пры­мае ўдзел у аб­лас­ным кон­кур­се “Біб­лі­ятэ­ка для мо­ла­дзі — біб­лі­ятэ­ка маг­чы­мас­цей”. З гэ­тай на­го­ды ў біб­лі­ятэ­цы стар­та­ваў пра­ект “Да­выд-га­ра­доц­кія “Ко­ні­кі” як пра­цяг бе­ла­рус­кай тра­ды­цыі”, рас­пра­ца­ва­ны ме­на­ві­та для мо­ла­дзі. “У рам­ках пра­екта за­пла­на­ва­на шмат ці­ка­ва­га: пра­вя­дзен­не шэ­ра­гу ме­рап­ры­емстваў, за­пуск хэш­тэ­гаў #да­выд­га­ра­доц­кі­яко­ні­кі, #аб­рад_ко­ні­кі, вы­дан­не тэ­ма­тыч­ных бра­шур, бук­ле­таў, фла­ераў, пра­вя­дзен­не май­стар-кла­саў па вы­ра­бе ма­сак для ўдзе­лу ў аб­ра­дзе “Ко­ні­кі”, сус­трэ­чы з мясц­овы­мі кра­язнаў­ца­мі ды мно­гае іншае, “ — пі­ша ў сва­ім ліс­це Тац­ця­на Ста­хей­ка.

Пер­шае ме­рап­ры­емства ў рам­ках пра­екта пра­йшло ў фар­ма­це этнаў­ро­ка пад на­звай “Звы­чаі і тра­ды­цыі “Ко­ні­каў”. Так, біб­лі­ятэ­ка­ры рас­ка­за­лі пры­сут­ным пра гіс­то­рыю свя­та. Як вя­до­ма, існу­юць роз­ныя мер­ка­ван­ні з на­го­ды та­го, ка­лі ў Да­выд-Га­рад­ку з’явіў­ся ка­ляд­ны аб­рад “Ко­ні­кі”. Ад­ны лі­чаць, што аўтэн­тыч­най тра­ды­цыі не менш за сто га­доў, іншыя сцвяр­джа­юць, што сва­імі ка­ра­ня­мі яна сы­хо­дзіць у да­лё­кую ста­ра­жыт­насць. Ад­ра­дзіў­ся гэ­ты аб­рад у ся­рэ­дзі­не 80-х га­доў мі­ну­ла­га ста­год­дзя, пе­ра­тва­рыў­шы­ся ў сво­еа­саб­лі­вы на­род­ны кар­на­вал.

Па­сля біб­лі­ятэ­ка­ры па­зна­ёмі­лі пры­сут­ных са звы­ча­ямі і тра­ды­цы­ямі свят­ка­ван­ня аб­ра­ду, са шчад­ра­ван­нем з пес­ня­мі, рас­ка­за­лі пра роз­ныя ці­ка­выя і ад­мет­ныя мас­кі, якія апра­на­юць ка­ля­доў­шчы­кі. Усё ме­рап­ры­емства су­пра­ва­джа­ла­ся прэ­зен­та­цы­яй “Шчад­рэч­ны аб­рад “Ко­ні­кі”. Акра­мя та­го, тут­са­ма мож­на бы­ло па­зна­ёміц­ца з вы­ста­вай “Свя­та “Ко­ні­кі” ў Да­выд-Га­рад­ку”.

ПА­СТКРО­СЕ­РЫ І СВІС­ЛАЦ­КІ КАС­ЦЮМ

9 кас­трыч­ні­ка ва ўсім све­це, як вя­до­ма, адзна­ча­лі Сус­вет­ны дзень по­шты. Ме­на­ві­та ў гэ­ты дзень паст­кро­се­ры — лю­дзі, якія аб­ме­нь­ва­юцца па­штоў­ка­мі — з усёй Бе­ла­ру­сі саб­ра­лі­ся ў Мін­ску на сус­трэ­чы з аўтар­скай па­штоў­кай. Імрэ­за, як пі­ша нам вя­ду­чы спе­цы­яліст Цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці Па­стаў­ска­га ра­ёна Во­ль­га Лой­ка, пра­хо­дзі­ла ў му­зеі “Ло­шыц­кая ся­дзі­ба”, які па доб­рай тра­ды­цыі стаў штаб-ква­тэ­рай мін­скіх пастк­ро­се­раў і не то­ль­кі.

У за­лах му­зея саб­ра­ла­ся 46 ча­ла­век, для якіх па­штоў­кі — лю­бі­мае хо­бі. Пры­сут­ні­ча­лі і на­шыя па­стаў­чан­кі, удзе­ль­ні­цы клу­ба ама­та­раў па­сткро­сін­га “Ва­кол све­ту”, які ўжо трэ­ці год дзей­ні­чае пры Цэн­тры ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці Па­стаў­ска­га ра­ёна”, — пі­ша аўтар ліс­та.

Удзе­ль­ні­каў цёп­ла ві­та­ла мас­тач­ка Ка­ця­ры­на Ба­бок, якая падзя­лі­ла­ся гіс­то­ры­яй свай­го твор­ча­га шля­ху. Гос­ці змаг­лі на­быць спе­цы­яль­ную аўтар­скую па­штоў­ку з аўтог­ра­фам.

Пад­час сус­трэ­чы, па пад­лі­ках арга­ні­за­та­раў, бы­ло пад­пі­са­на 977 па­што­вак. Пад­час імпрэ­зы пра­во­дзі­лі­ся ла­та­рэі, у якіх пры­ма­лі ўдзел усе пры­сут­ныя на сус­трэ­чы, а пе­ра­мож­цы атры­ма­лі па­мят­ныя пада­рун­кі і, ка­неч­не ж, па­штоў­кі.

А вось за­гад­чы­ца ад­дзе­ла ра­мёс­тваў і тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры Свіс­лац­ка­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці Акса­на Ва­сі­ль­ка да­сла­ла нам ліст пра тое, што мясц­овыя су­пра­цоў­ні­кі ця­гам не­ка­ль­кіх га­доў вя­лі да­след­чую і по­шу­ка­вую ра­бо­ту па вы­ву­чэн­ні тра­ды­цый­на­га кас­цю­ма XIX — па­чат­ку XX ста­год­дзя.

Так, асно­ву свя­точ­на­га свіс­лац­ка­га тра­ды­цый­на­га кас­цю­ма па­чат­ку XX ста­год­дзя скла­да­лі ка­шу­ля, спад­ні­ца, фар­тух, га­лаў­ны ўбор, якія шы­лі час­цей з іль­ня­но­га ку­жа­ль­на­га бе­ла­га па­лат­на. “Ка­шу­ля аздаб­ля­ла­ся арна­мен­там. Пры вы­шыў­цы арна­мен­ту вы­ка­рыс­тоў­ва­лі ніт­кі чыр­во­на­га і чор­на­га ко­ле­раў. Спад­ні­цы шы­лі з тра­пе­ца­від­ных клі­ноў і скла­дак, ко­ль­касць якіх ва­га­ла­ся ад ча­ты­рох да два­нац­ца­ці. У склад жа­но­ча­га кас­цю­ма ўва­хо­дзіў і фар­тух, упры­го­жа­ны вы­шыў­кай. За­муж­нім жан­чы­нам не да­зва­ля­ла­ся па-за меж­амі ха­ты па­каз­вац­ца з не­пак­ры­тай га­ла­вой, та­му яны аб­авяз­ко­ва на­сі­лі чап­цы і хус­ткі”, — адзна­чае аўтар до­пі­су.

Што да муж­чын­ска­га кас­цю­ма, дык ён прад­стаў­ле­ны ка­шу­ляй, вы­раб­ле­най з іль­ня­ной тка­ні­ны, а так­са­ма на­га­ві­ца­мі і по­ясам. Ад­мет­насць свя­точ­на­га свіс­лац­ка­га кас­цю­ма ства­рае вы­шыў­ка чыр­во­на-чор­ным кры­жы­кам, якая ўпры­гож­вае каў­нер і ман­жэ­ты ру­ка­воў. Асноў­ным га­лаў­ным убо­рам муж­чы­ны лі­чыў­ся са­ла­мя­ны ка­пя­люш.

Ці­ка­ва, што ка­лек­цыя тра­ды­цый­ных стро­яў XIX — па­чат­ку XX ста­год­дзя Свіс­лац­ка­га ра­ёна бы­ла прэ­зен­та­ва­ная на сё­лет­нім свя­точ­ным ме­рап­ры­емстве, пры­мер­ка­ва­ным да Дня ра­бот­ні­каў ку­ль­ту­ры.

Што ж, ня­гле­дзя­чы на сён­няш­нія да­во­лі скла­да­ныя ча­сы, во­се­ньс­кая па­літ­ра шмат­лі­кіх ме­рап­ры­емстваў, якія ла­дзяц­ца ў роз­ных кут­ках Бе­ла­ру­сі, па-ра­ней­ша­му стра­ка­ціць пры­ваб­ны­мі фар­ба­мі ды ўраж­вае но­вы­мі крэ­атыў­ны­мі фор­ма­мі. Мяр­кую, так бу­дзе і ў на­ступ­ныя во­се­ньс­кія ме­ся­цы. Та­му за­клі­каю ўсіх чы­та­чоў “К” пра­цяг­ваць пі­саць нам пра ўсе ад­мет­ныя падзеі, што ад­бы­ва­юцца ў ва­шых га­ра­дах ці вяс­ко­вых па­се­ліш­чах.

Бе­ра­жы­це ся­бе, не хва­рэй­це і ма­цуй­це сваё зда­роў­е, да­ра­гія на­шы чы­та­чы і пры­хі­ль­ні­кі! Сус­трэ­нем­ся праз ты­дзень!

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"