Ад вы­шыў­кі ча­кан да поп-шля­ге­раў

№ 41 (1532) 09.10.2021 - 15.10.2021 г

Яркія фар­бы ўсхо­ду, пра­нік­нё­ныя ме­ло­дыі, та­ямні­чая атмас­фе­ра ка­зак Ша­хе­ра­за­ды… Усё гэ­та здо­ле­лі ад­чуць на­вед­ва­ль­ні­кі Дзён ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Та­джы­кіс­тан, якія пра­хо­дзяць з 1 па 11 кас­трыч­ні­ка ў Мін­ску і Ма­ла­дзеч­на. Па­пя­рэд­няе та­кое ме­рап­ры­емства ад­бы­ло­ся ў на­шай кра­іне пяць га­доў та­му, і па ўсім бы­ло ві­даць, што бе­ла­рус­кая пуб­лі­ка за­су­ма­ва­ла­ся.

/i/content/pi/cult/872/18494/27.jpgУ сва­ім пры­ві­та­ль­ным сло­ве кі­раў­нік дэ­ле­га­цыі гас­цей, пер­шы на­мес­нік мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Та­джы­кіс­тан На­за­рыён Аб­ід Адзіл­зо­да цы­та­ваў ста­ра­даў­нія па­этыч­ныя рад­кі пра сяб­роў­ства і адзна­чыў, што ў све­це, дзе так шмат су­пя­рэч­нас­цей, ме­на­ві­та ку­ль­ту­ра да­зва­ляе бу­да­ваць мас­ты па­ра­зу­мен­ня.

Пер­шы на­мес­нік мі­ніс­тра куль­­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ва­ле­рый Гра­ма­да зга­даў пра ве­ль­мі важ­ны этап, які зні­тоў­вае гіс­то­рыю двух на­ро­даў — той час, ка­лі та­джык­скія во­іны по­плеч з прад­стаў­ні­ка­мі мно­гіх іншых на­ро­даў бра­лі чын­ны ўдзел у вы­зва­лен­ні Бе­ла­ру­сі ад на­цыс­таў. Ды вы­ка­заў упэў­не­насць, што та­кія ста­рон­кі агу­ль­най гіс­то­рыі ні­ко­лі не за­бы­ва­юцца.

Пра­гра­ма Дзён ку­ль­ту­ры бы­ла да­во­лі раз­на­стай­ная, а яе эпі­цэн­трам стаў га­ла-кан­цэрт на сцэ­не Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі, які ад­быў­ся 7 кас­трыч­ні­ка.

Яго дбай­на зрэ­жы­са­ва­ная пра­гра­ма ні­бы ста­ві­ла за мэ­ту ця­гам ня­поў­ных дзвюх га­дзін не­на­вяз­лі­ва па­зна­ёміць бе­ла­рус­кую пуб­лі­ку з най­леп­шы­мі зда­быт­ка­мі шмат­вя­ко­вай та­джык­скай ку­ль­ту­ры — ад сі­вой да­ўні­ны і да ця­пе­раш­ня­га ча­су. Гле­да­чы па­чу­лі, як гу­чаць аўтэн­тыч­ныя уд, ко­нун і най, па­сма­ка­ва­лі ў ары­гі­на­ле рад­кі зна­ка­мі­та­га па­эта XIII ста­год­дзя Са­адзі Ша­ро­зі… І змаг­лі на­леж­на аца­ніць су­час­ную та­джык­скую эстра­ду. Але яшчэ бо­льш эма­цый­на на яе рэ­ага­ва­лі прад­стаў­ні­кі ды­яспа­ры. Вы­ступ поп-зор­кі Чар­шан­бэ Ала­ва­та­ва лі­та­ра­ль­на “па­рваў за­лу”. Не ду­жа час­та зда­ра­ецца, каб на та­кіх імпрэ­зах лю­дзі ма­са­ва тан­чы­лі ў пра­хо­дах!

А сап­раў­днай зор­кай ве­ча­ра стаў тан­ца­ва­ль­ны ансамбль “Па­ра­сту”. Вы­со­кап­ра­фе­сій­ны, вы­на­ход­лі­вы, яркі… Кож­ны яго ну­мар мае сваю ад­мет­ную дра­ма­тур­гію і ха­рэ­агра­фіч­ную лек­сі­ку. Зна­ёмства з рэ­пер­ту­арам ка­лек­ты­ву вы­клі­кае жа­дан­не глы­бей па­ці­ка­віц­ца та­джык­скай ку­ль­ту­рай на­огул. Зна­чыць, сваю ро­лю ві­зі­тоў­кі кра­іны “Па­ра­сту” вы­кон­вае на ўсе сто.

Чым яшчэ ўраж­ва­лі та­джык­скія тан­цор­кі, дык гэ­та кан­цэрт­ны­мі кас­цю­ма­мі. Адзін з іх ну­ма­роў пе­ра­ўтва­рыў­ся ў сво­еа­саб­лі­вае дэ­фі­ле. Дэ­ман­стра­ва­ла­ся ка­лек­цыя сус­вет­на вя­до­ма­га ку­цюр’е Хур­шэ­да Са­то­ра­ва, які па-май­стэр­ску інтэг­руе ў су­час­ную мо­ду зна­ка­мі­тую вы­шыў­ку ча­кан ды іншыя этніч­ныя ма­ты­вы. Ад­па­вед­на, гэ­ты важ­ны пласт ку­ль­ту­ры так­са­ма быў прад­стаў­ле­ны мін­ска­му гле­да­чу.

А яшчэ яго ча­ка­лі пры­емныя сюр­пры­зы. Спяр­ша спя­вак За­фар Аб­ду­алі­маў вы­ка­наў “Бя­ля­вую, чар­ня­вую” — што важ­на адзна­чыць, без акцэн­ту. А тро­хі па­зней яго ка­ле­га, імпа­зан­тны Бах­ці­ёр Ібра­гі­маў за­явіў, што бе­ла­рус­кія пес­ні лю­бяць ды ве­да­юць у Та­джы­кіс­та­не мно­гія — ды сар­ваў шквал апла­дыс­мен­таў сва­ёй “Бе­ла­ру­сач­кай”.

Ду­ма­ецца, да Дзён ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі ў Та­джы­кіс­та­не на­шы артыс­ты пад­рых­ту­юць не гор­шы сюр­прыз. А ў тым, што та­кая акцыя з ча­сам ад­бу­дзец­ца, не сум­ня­ецца ніх­то.

Сяр­гей ПЯТ­РОЎ­СКІ