Добры тэатр надае высакароднасці

№ 41 (1532) 09.10.2021 - 15.10.2021 г

Тра­ды­цый­на ад­крыц­цё тэ­атра­ль­на­га се­зо­на — свя­точ­ная падзея. У гэ­тым го­дзе дзве­ры тэ­атра “Ля­ль­ка”, што ў Ві­цеб­ску, гас­цін­на ад­чы­ні­лі­ся. Тэ­атр рас­па­чаў свой но­вы, 36-ты се­зон.

/i/content/pi/cult/872/18483/16.jpgЗа­ўзя­та­ры тэ­атра доб­ра ве­да­юць, што лю­бі­мыя акцё­ры ча­ка­юць іх і аб­авяз­ко­ва адораць цяп­лом і ба­дзё­рас­цю.

Тэ­атр пе­ра­тва­рыў­ся ў ка­зач­ны за­мак. Рэ­жы­сёр свя­та Во­ль­га Ма­хань­ко­ва за­пра­сі­ла дзя­цей і да­рос­лых на баль да Па­пя­луш­кі.

Вя­сё­лыя гу­ль­ні, сюр­пры­зы, тан­цы і пес­ні раз­ам з ка­зач­ны­мі ге­ро­ямі ка­ля­ро­вай ві­ху­рай за­ха­пі­лі гас­цей.

А ка­лі дзе­ці тро­хі пры­та­мі­лі­ся, то па­ча­ло­ся га­лоў­нае дзей­ства — спек­такль Вік­та­ра Клім­чу­ка “Па­пя­луш­ка, або Крыш­та­лё­выя ча­ра­віч­кі” па каз­цы Шар­ля Пе­ро.

Зда­ецца, не­ўтай­ма­ва­ную энер­гію ма­ле­нь­кіх га­рэз не ўдас­ца спы­ніць, але ж “Ля­ль­ка” ва­ло­дае сак­рэт­ны­мі пры­ёма­мі. На “адзін-два-тры” ма­ле­нь­кія га­рэ­зы пе­ра­тва­ра­юцца ва ўваж­лі­вых і за­ці­каў­ле­ных гле­да­чоў. І на­ват “гар­шэч­ні­кі” (так лас­ка­ва па­між са­бой акцё­ры клі­чуць гле­да­чоў 3+) шы­ро­ка рас­плюш­ча­ны­мі воч­ка­мі гля­дзяць на ма­гіч­нае дзей­ства.

Так бы­ло і гэ­тым раз­ам. Вік­тар Ігна­та­віч — га­лоў­ны ля­леч­ны ча­ра­дзей, з лю­бой за­мор­скай гіс­то­рыі ро­біць сваю род­ную каз­ку. І вось фран­цуз­ская Сін­дэ­рэ­ла лёг­кім рос­чыр­кам аўта­руч­кі пе­ра­тва­ра­ецца ў бе­ла­рус­кую Па­пя­луш­ку.

Па­мя­та­еце сло­вы Ка­ра­ля з са­вец­кай “Па­пя­луш­кі” 1947 го­да: “Ні­якія су­вя­зі не да­па­мо­гуць зра­біць нож­ку ма­ле­нь­кай, ду­шу вя­лі­кай і сэр­ца спра­вяд­лі­вым?” На­конт “ду­шу вя­лі­кай” мож­на і па­спра­чац­ца з па­ста­ноў­шчы­ка­мі Надзе­яй Ка­ша­ве­ра­вай і Мі­ха­ілам Ша­пі­рам.

Доб­ры і раз­умны Тэ­атр над­ае вы­са­ка­род­нас­ці, а ка­хан­не і пяш­чо­та рас­хі­на­юць ду­шу. По­ўная за­ла гле­да­чоў спек­так­ля “Па­пя­луш­ка, або Крыш­та­лё­выя ча­ра­віч­кі”, ад­на­знач­на, вы­йшла з тэ­атра з пра­свет­ле­ным сэр­цам.

/i/content/pi/cult/872/18483/17.jpgПа­ста­ноў­ка скон­чы­ла­ся, а свя­та прад­оўжы­ла­ся ці­ка­вос­ті­ка­мі для пра­цаў­ні­коў тэ­атра.

Та­емным га­ла­са­ван­нем бы­лі вы­бра­ны леп­шыя артыс­ты мі­ну­ла­га се­зо­на, які атры­ма­лі каш­тоў­ныя... (па­жа­дан­не, але яно за­раз не спра­ца­ва­ла), та­му про­ста пры­емныя падарун­кі.

У на­мі­на­цыі “Леп­шая муж­чын­ская ро­ля” пе­ра­мог вя­ду­чы май­стар сцэ­ны Ва­ле­рый Зім­ніц­кі, ро­ля “Пят­руш­кі”, у ад­на­ймен­най пастаноў­цы. Акцёр вы­зна­чыў­ся юве­лір­ным ля­ль­ка­ва­джэн­нем і вір­ту­озным умен­нем раз­маў­ляць праз піш­чык (спе­цы­яль­ная пры­ла­да для піс­кля­ва­га тэм­бру).

Уз­на­га­ро­ду за “леп­шую жа­но­чую ро­лю” атры­ма­ла Аляк­сан­дра Бур­дзі­лоў­ская, што ў спек­так­лі “Ох і за­ла­тая та­ба­кер­ка” ўва­со­бі­ла і га­на­рыс­тую пры­га­жу­ню Ка­ра­леў­ну, і ня­ўрым­слі­вую Мыш.

А пра­фса­юзная арга­ні­за­цыя тэ­атра адзна­чы­ла ад­мыс­ло­вы­мі ўзна­га­ро­да­мі мас­та­ка-дэ­ка­ра­та­ра Ка­ця­ры­ну Ге­ра­сі­мо­віч і вя­ду­ча­га май­стра сцэ­ны Яўге­на Гу­се­ва. У прэм’еры но­ва­га се­зо­ну — спек­так­лі “Пят­руш­ка” ён вы­ка­наў ад­ра­зу 7 ро­ляў — муж­чын, жан­чын, жы­вёл і ня­чыс­ці­каў.

Па­сля ня­доў­га­га ад­па­чын­ку, ка­лі го­рад па­гру­зіў­ся ў змроч­ную цем­ру, са­фі­ты тэ­атра пра­цяг­ва­лі па­лаць цёп­лым свят­лом.

Вя­до­мы штамп, што тэ­атр па­чы­на­ецца з ве­шал­кі, у “Ля­ль­цы” не пра­цуе. Гэ­ты тэ­атр па­чы­на­ецца з усмеш­кі ад­мі­ніс­тра­та­ра. А на свя­та — з му­зы­ка­ль­ных і ха­рэ­агра­фіч­ных вы­ступ­лен­няў сяб­роў тэ­атра. Гэ­тым раз­ам пе­рад ве­ча­ро­вым па­ка­зам ба­ль­ныя тан­цы зла­дзі­лі дзе­ці ўзор­на­га ха­рэ­агра­фіч­на­га ансам­бля “Фэст”.

Апа­фе­озам ве­ча­ра ста­ла сур’ёзная раз­мо­ва з гле­да­ча­мі. Вік­тар Клім­чук за­пра­сіў нас да раз­ва­жан­няў пра га­на­рыс­тасць і не­звы­чай­насць ча­ла­ве­чай асо­бы.

Па­ста­ноў­ка “Спа­ку­са” па­вод­ле апо­вес­ці Чэ­ха­ва “Чор­ны Ма­нах” гэ­та іра­ніч­нае пе­ра­пля­цен­не тон­кай іро­ніі і глы­бо­кай тра­ге­дыі ча­ла­ве­ка, які ў па­го­ні за ўлас­най ге­ні­яль­нас­цю згу­біў пад­му­рак рэ­ча­існас­ці.

Мі­ха­іл Клім­чук у ро­лі Андрэя Коў­ры­на блу­каў у ла­бі­рын­тах ду­шы, на­ма­га­ючы­ся знай­сці ба­ланс па­між звы­чай­ным ча­ла­ве­чым шчас­цем і ўзнёс­лас­цю сва­ёй ду­шы.

Вя­до­ма, што Чэ­ха­ва лі­чаць знаў­цам ча­ла­ве­чай ду­шы. Яго “Чор­ны ма­нах” — гэ­та ды­ялог з са­бой. Ідэя апо­вес­ці пры­йшла да пі­сь­мен­ні­ка ў сне.

Артыст пе­ра­ка­наў­ча ства­рыў воб­раз га­лоў­на­га ге­роя. Да­рэ­чы, Коў­рын у вы­ка­нан­ні Клім­чу­ка атры­маў дып­лом “За леп­шую акцёр­скую пра­цу” — на VII Між­на­род­ным фес­ты­ва­лі тэ­атраў ля­лек “Бел­га­род­ская за­ба­ва”.

Кра­на­ль­най і тон­кай атры­ма­ла­ся ў Ма­ры­ны Ма­ро­за­вай ро­ля Тац­ця­ны Пя­соц­кай — адзі­най ка­хан­кі Коў­ры­на.

Воб­раз Пя­соц­ка­га — ча­ла­ве­ка ад зям­лі, сап­раў­дна­га гас­па­да­ра ажыц­ця­віў Юрась Фран­коў. Дух чор­на­га ма­на­ха пе­рад­аваў Ва­ле­рый Зім­ніц­кі. У Сяр­гея Тал­ка­ча бы­ла не­вя­лі­кая, але ве­ль­мі ха­рак­тэр­ная ро­ля падзён­шчы­ка. Вя­ла спек­такль Яўге­нія Аглу­шэ­віч.

Ці­ка­ва, што ся­род гле­да­чоў сур’ёзна­га спек­так­ля пры­сут­ні­ча­лі дзе­ці. Адзін з іх ся­дзеў по­бач са мною. Хлоп­чык га­доў дзе­вя­ці па-да­рос­ла­му ўваж­лі­ва са­чыў за сцэ­най. Ці­ка­ва бы­ло да­ве­дац­ца пра яго ўра­жан­ні і раз­умен­не гэ­тай гіс­то­рыі. Пра гэ­та я і за­пы­та­ла­ся ў яго. Юны гля­дач раз­важ­лі­ва рас­тлу­ма­чыў мне, што Коў­ры­ну пе­ра­шко­дзі­ла быць шчас­лі­вым га­на­рыс­тасць. З-за па­ста­янна­га са­ма­лю­ба­ван­ня ён губ­ляе бліз­кіх і пры­хо­дзіць да хва­ро­бы і смер­ці.

Сло­вы дзі­ця­ці мя­не ве­ль­мі ўра­зі­лі. Ма­ці хлоп­чы­ка рас­тлу­ма­чы­ла, што ён за­йма­ецца ў тэ­атра­ль­най шко­ле. Гэ­та спры­яе раз­умен­ню жыц­ця.

Мя­не ж дзей­ства на­вя­ло на дум­кі пра звы­чай­насць і вы­біт­насць. Зда­ецца, у XXI ста­год­дзі ляг­чэй быць са­мім са­бой. Су­час­ны Коў­рын не бян­тэ­жыў­ся б ад та­го, што пе­ры­ядыч­на сус­тра­ка­ецца з ма­на­хам у сва­ёй га­ла­ве. Зда­ецца, для шчас­ця важ­на пры­няць ся­бе та­кім як ёсць, та­ды зной­дзец­ца і той адзі­ны, для яко­га твая асаб­лі­васць ста­не ха­рак­тэр­ным шар­мам. А свет? Ну што ж — кож­на­му да спа­до­бы не пры­йдзеш­ся. А яшчэ по­стма­дэр­нізм XX ста­год­дзя вы­лу­чыў сто­ль­кі не­звы­чай­ных асоб, што Коў­ры­на з яго Ма­на­хам у га­ла­ве ніх­то б і не за­ўва­жыў.

Вось та­кі час для раз­ва­жан­няў — уні­ка­ль­насць і рэ­дкасць у мі­тус­лі­вым жыц­ці шчод­ра нам до­рыць та­ле­на­ві­ты Тэ­атр. Раз­умна­му жыц­цё­ва не­абход­на як ма­га час­цей пры­хо­дзіць сю­ды, каб быць год­ным ча­ла­ве­кам, а не “тван­ню дры­жа­чай”.

Раз­ва­жан­ні мае на гэ­ту тэ­му скон­чы­ла­ся пры вы­ха­дзе з тэ­атра. Ві­цеб­ская рэ­ча­існасць сус­трэ­ла мя­не ха­лод­ным ліў­нем, але на­строй і жа­дан­не ра­біць доб­рыя справы для доб­рых лю­дзей акрэп­ла.

Тэ­атр “Ля­ль­ка” за­пра­шае да­лу­чыц­ца да доб­ра­га і веч­на­га ў кас­трыч­ні­ку.

Жан­на ІВА­НО­ВА

Фота з сайта тэатра