Яшчэ не вечар!

№ 41 (1532) 09.10.2021 - 15.10.2021 г

Гэ­тай во­сен­ню ўва­зе гле­да­чоў-тэ­атра­лаў быў прад­стаў­ле­ны двац­ца­ты, юбі­лей­ны па­каз спек­так­ля “Ве­чар”, які за­няў моц­ную па­зі­цыю ў афі­шы Мін­ска­га аб­лас­но­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра (МАДТ). Ад­мет­на, што на пра­ця­гу двух дзе­ся­ці­год­дзяў га­лоў­ныя ро­лі ня­змен­на ігра­юць Але­на Рах­ман­гу­ла­ва, Алег Чэ­ча­неў, Вік­тар Ба­гу­шэ­віч (бы­лы акцёр МАДТ, ця­пер акцёр Рэ­спуб­лі­кан­ска­га тэ­атра бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі, г. Мінск).

/i/content/pi/cult/872/18482/15.jpgПра­га­даў той, хто спра­ба­ваў ку­піць бі­лет на спек­такль у дзень яго па­ка­зу. Квіт­кі на лю­бі­мую мно­гі­мі гле­да­ча­мі па­ста­ноў­ку бы­лі рас­куп­ле­ны яшчэ за не­ка­ль­кі дзён — у за­ле аншлаг.

П’есу Аляк­сея Ду­да­ра­ва “Ве­чар” на сцэ­не драм­тэ­атра ў Ма­ла­дзеч­не ма­ла па­гля­дзець адзін раз. Яе ад­кры­ва­еш для ся­бе зноў і зноў. І па­пла­чаш, і па­смя­ешся, і ўспом­ніш сваё дзя­цін­ства, ка­лі ўсё ле­та ба­віў час у ба­бу­лі з дзя­ду­лем у вёс­цы (шчас­лі­вая па­ра!), і спра­ецы­ру­еш дзея­нне на сцэ­не на ўза­ема­адно­сі­ны ў сям’і, са сва­імі дзе­ць­мі. На кож­ным эта­пе жыц­ця свае кло­па­ты, свае пе­ра­жы­ван­ні...

Зда­ецца, гіс­то­рыя п’есы про­стая. У апус­це­лай вёс­цы за­ста­лі­ся трое адзі­но­кіх ста­рых — Ган­на, Мі­кі­та і Ва­сіль. Яны сва­рац­ца, мі­рац­ца, спра­бу­юць да­мо­віц­ца і на­ла­дзіць ад­но­сі­ны... Ня­лёг­кі лёс кож­на­га з іх склаў­ся па-роз­на­му, не­адназ­нач­на і ня­прос­та. У ве­чар свай­го жыц­ця па­жы­лыя лю­дзі за­да­юць са­бе веч­ныя пы­тан­ні: на­вош­та, для ча­го жы­лі, што маг­ло б быць, ка­лі... І кож­ную хві­лі­ну ча­ка­юць на­він ад дзя­цей, туж­лі­ва гля­дзяць у даль з надзе­яй уба­чыць сі­лу­эт род­на­га і лю­бі­ма­га ча­ла­ве­ка.

Га­доў пят­нац­цаць та­му, ка­лі ўпер­шы­ню ўба­чы­ла май­стэр­ства артыс­таў спек­так­ля “Ве­чар” на сцэ­не МАДТ, цяж­ка бы­ло па­ве­рыць, што яны амаль у два з па­ло­вай разы ма­ла­дзей­шыя за Ган­ну, Мі­кі­ту, Ва­сі­ля. І спра­ва не то­ль­кі ў пра­фе­сій­ным гры­ме. Да та­ле­на­ві­тай ігры артыс­таў да­лу­ча­юцца і пра­цы мас­та­ка па кас­цю­мах Тац­ця­ны Дзя­мі­да­вай, мас­та­ка-па­ста­ноў­шчы­ка Мак­сі­ма Ду­да­ра­ва. Зда­ецца, усё про­ста, але ад уба­ча­на­га ча­му­сь­ці пе­ра­хоп­лі­вае ды­хан­не. Па ўсім ві­даць, што рэ­жы­сёр-па­ста­ноў­шчык Ва­ле­рый Ма­зын­скі пад­час рэ­пе­ты­цый па­бу­да­ваў ды­ялог з акцё­ра­мі так, што яны не ігра­юць — ад­ве­дзе­ны на спек­такль час яны пра­жы­ва­юць. На жаль, ужо ня­ма ся­род нас кам­па­зі­та­ра Але­га За­лёт­не­ва. Але па­мяць пра яго жы­ве ў му­зы­цы, якая гу­чыць у спек­так­лі.

Час ня­ўмо­ль­на бя­жыць. А гук апла­дыс­мен­таў удзяч­ных гле­да­чоў за­ста­ецца ня­змен­ным. Ня­хай жа не сці­хае ён у ад­рас твор­ча­га акцёр­ска­га скла­ду Рах­ман­гу­ла­ва-Чэ­ча­неў-Ба­гу­шэ­віч яшчэ га­доў двац­цаць. І гэ­та як мі­ні­мум.

Тац­ця­на КНЯ­ЗЕ­ВА