Муш­ке­цё­ры, ко­ні, пеш­кі

№ 41 (1532) 09.10.2021 - 15.10.2021 г

У Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным ака­дэ­міч­ным музыч­ным тэ­атры з’яві­лі­ся “Тры муш­ке­цё­ры”. Ды не про­ста з’яві­лі­ся як гэт­кі “ад­на­ра­зо­вы” гас­тро­ль­ны па­каз, а тры­ва­ла “пра­пі­са­лі­ся” на афі­шы і сцэ­не. Мю­зікл Мак­сі­ма Ду­наеўска­га, бо­льш вя­до­мы ў нас па ко­ліш­няй ад­на­ймен­най трох­се­рый­най рас­ійскай стужцы (хоць на­сам­рэч экра­ні­за­цый бы­ло безліч), на­быў тэ­атра­ль­нае ўва­саб­лен­не.

/i/content/pi/cult/872/18481/12.jpgСа­ма на­зва гэ­та­га прэм’ерна­га спек­так­ля — за­лог ня­змен­най ува­гі з бо­ку пуб­лі­кі: ра­ман Аляк­сан­дра Дзю­ма-ба­ць­кі (у пе­ра­кла­дзе на рус­кую, а так­са­ма на мо­вы іншых ві­даў мас­тац­тваў) ве­да­юць усе, па­чы­на­ючы са шко­ль­ні­каў. Але ця­пе­раш­ні спек­такль па­зна­ча­ны як 16+, і гэ­та­му ёсць свае тлу­ма­чэн­ні.

Па­ста­ноў­шчы­кі імкну­лі­ся над­аць вя­до­мым сі­ту­ацы­ям но­вы сэнс, ад­ысці ад стэ­рэ­аты­паў (у тым лі­ку, у трак­тоў­цы аб­ліч­ча і ха­рак­та­раў ге­ро­яў) — іншы­мі сло­ва­мі, ха­це­лі як ле­пей. Ды то­ль­кі па­чы­наць тыя зме­ны трэ­ба бы­ло з са­мой п’есы Мар­ка Раз­оўска­га ці з яе яшчэ бо­льш кар­ды­на­ль­на­га рэ­жы­сёр­ска­га пра­чы­тан­ня: ня­гле­дзя­чы на шмат­лі­кія ўва­саб­лен­ні гэ­та­га мю­зік­ла ў рас­ійскіх тэ­атрах, па­чы­на­ючы з на­шу­ме­ла­га спек­так­ля Мас­коў­ска­га ТЮ­Га ў 1974-м, сён­ня не то­ль­кі лі­та­ра­тур­ны тэкст, але і па­сля­доў­насць яго вы­кла­дан­ня, дра­ма­тур­гія тво­ра па­тра­бу­юць сва­іх ка­рэк­ты­ваў. Не­вы­пад­ко­ва ў час пра­цы над зга­да­най тэ­ле­стуж­кай аўтар унёс у сцэ­на­рый, зроб­ле­ны па­вод­ле п’есы, знач­ныя змя­нен­ні, што ты­чы­лі­ся не то­ль­кі пе­ра­кла­ду на мо­ву кі­но.

Падзеі ў п’есе вы­кла­да­юцца не ў пра­мым рэ­жы­ме ча­су, ку­ды час­цей яны вы­ні­ка­юць з успа­мі­наў ге­ро­яў. Та­кая пад­ме­на дзея­ння апо­ве­да­мі пра яго, улас­ці­вая дра­ма­тур­гіі опер Ры­хар­да Ваг­не­ра, знач­на за­тар­мож­вае тэм­па­рытм — на­ват пры тым, што апо­ве­ды ўсё роў­на су­пра­ва­джа­юцца сцэ­ніч­ным ува­саб­лен­нем пе­ра­ка­зу. Не спры­яюць тэм­па­рыт­му ні да­во­лі ста­тыч­ныя ды­яло­гі, ні за­ліш­нія тэм­па­выя кан­трас­ты ўнут­ры му­зыч­ных ну­ма­роў (ды­ры­жор — Юрый Га­ляс).

Уво­гу­ле, ця­пе­раш­нія ўяў­лен­ні пра мю­зікл па­тра­бу­юць бо­льш му­зы­кі і менш раз­моў­ных сцэн. Зра­біць гэ­та бы­ло да­стат­ко­ва про­ста: не­ка­то­рыя з ды­яло­гаў — ска­ра­ціць, ко­ль­касць му­зы­кі — па­вя­лі­чыць за кошт па­ўто­раў не­ка­то­рых тэм, а тое і су­цэ­ль­ных ну­ма­роў ці іх фраг­мен­таў. Але ж но­вая ў па­ра­ўнан­ні з Бет­хо­ве­нам “тэ­ма ра­дас­ці” (“По­ра-по­ра-по­ра­ду­емся”) гу­чыць хі­ба ў фі­на­ле, ха­ця ў той жа тэ­ле­стуж­цы спра­вяд­лі­ва ста­ла лей­тма­ты­вам.

/i/content/pi/cult/872/18481/13.jpgАб­едзе кан­цэп­цый­ныя ідэі, за­яўле­ныя ма­ла­дым рэ­жы­сё­рам Ва­ле­ры­яй Чы­гі­лей­чык на прэс-кан­фрэн­цыі і ў не­ка­ль­кіх інтэрв’ю і та­му шы­ро­ка рас­ты­ра­жа­ва­ныя ў прэ­се, ві­да­воч­на “бук­су­юць”. Па­чат­ко­вая гу­ль­ня ў шах­ма­ты, да­во­лі жор­стка і ня­гег­ла ад­люс­тра­ва­ная на­ват на вок­лад­цы пра­грам­кі (по­стаць у ман­тыі з лад­дзёй за­мест га­ла­вы — бы твар, за­кры­ты чор­най жа­лез­най мас­кай), па­зней за­бы­ва­ецца. Су­пер­за­ве­са, раз­ма­ля­ва­ная пад шах­мат­ную дош­ку (ба­юць, яна па­він­на бы­ла ля­жаць на пад­ло­зе, ды пе­ра­соў­ваць па ёй дэ­та­лі сцэ­наг­ра­фіі ака­за­ла­ся ня­зруч­на), не фун­кцы­яна­ль­ная. Под­ыум (мас­так — Андрэй Ме­ран­коў) з па­ка­зам “мод­най ка­лек­цыі” за­мест тра­ды­цый­ных для той эпо­хі стро­яў (мас­так па кас­цю­мах — Ілья Пад­ка­па­еў) за­дзей­ні­ча­ны то­ль­кі ў па­чат­ку аб­едзвюх дзей. Між тым, ён мог бы мець цу­доў­ны пра­цяг і пе­ра­асэн­са­ван­не, бо для гэ­та­га ёсць усе пад­ста­вы. Сцэ­на смер­ці Кан­стан­цыі вы­ра­ша­на праз свет­ла­вую да­рож­ку ў ня­бё­сы (мас­так па свят­ле — Іван Анта­нюк) аку­рат на мес­цы бы­ло­га под­ыу­ма. Але гэ­тае па­праў­дзе вы­дат­нае ра­шэн­не не атрым­лі­вае пра­ця­гу: ге­ра­іня, уха­піў­шы доў­гі шлейф, збя­гае ўглыб сцэ­ны. А між тым, под­ыум мог бы стаць сво­еа­саб­лі­вым парт­алам між зям­лёй і ня­бё­са­мі, мі­ну­лым і су­час­нас­цю.

Яшчэ ад­на шы­коў­ная ідэя, кі­ну­тая без раз­віц­ця, — з’яўлен­не дзяў­чат-ба­ра­бан­шчыц у зя­лё­не­нь­кіх мун­дзі­рах і ба­лет­ных па­ча­ках “чор­ных ле­бе­дзяў”. Аб­одва іх ба­ра­бан­ныя шэс­ці на­гад­ва­юць рух бат­ле­ечных ля­лек і тым са­мым вы­му­ша­юць за­ду­мац­ца пра лёс ге­ро­яў, які­мі гу­ля­юць, бы цац­ка­мі: вай­на між муш­ке­цё­ра­мі ка­ра­ля і гвар­дзей­ца­мі кар­ды­на­ла, між ка­та­лі­ка­мі і гу­ге­но­та­мі, як і маг­чы­мыя ва­енныя дзея­нні між Фран­цы­яй і Англі­яй — уся­го то­ль­кі на­ступ­ствы па­ла­ца­вых інтрыг і цар­коў­на-ка­ра­леў­скіх пры­ха­ма­цей. Не­вы­пад­ко­ва сус­трэ­ча ка­ра­ле­вы Ган­ны (Мар­га­ры­та Алек­сан­дро­віч) з гер­ца­гам Бэ­кін­ге­мам (Сяр­гей Су­ць­ко) вы­ра­ша­на па­ра­дый­на. Але слуш­ныя дум­кі пра про­стых лю­дзей, пра­пі­са­ныя ў ра­ма­не і трап­на, лі­та­ра­ль­на ад­ной фра­зай вы­яўле­ныя ў тэ­ле­стуж­цы, у спек­так­лі пра­ктыч­на не чы­та­юцца. Гэ­та ад­бы­ва­ецца яшчэ і та­му, што мно­гім сцэ­нам эле­мен­тар­на не­стае доб­ра­га гус­ту.

/i/content/pi/cult/872/18481/14.jpgПры­сут­ная ў му­зы­цы по­лі­сты­ліс­ты­ка пры­во­дзіць да жа­дан­ня зра­біць та­кой жа “шмат­плас­то­вай”, ча­сам не­ча­ка­най і ха­рэ­агра­фію (Ка­ця­ры­на Ка­ва­лен­ка), дзе вы­ка­рыс­та­ны тан­цы на пі­ло­не. Сме­лае ра­шэн­не! Ды то­ль­кі яго ўва­саб­лен­не па­тра­буе та­ко­га ж май­стэр­ства, як і кла­січ­ны ба­лет. За­сва­енне ж артыс­та­мі но­вай для іх тэх­ні­кі вы­гля­дае па­куль пры­бліз­на так, як успры­ма­лі­ся б фу­этэ ды ара­бес­кі ба­ра­ць­бі­тоў су­мо. А та­нец муш­ке­цёр­скіх ко­ней уво­гу­ле на­гад­вае дзі­ця­чы ра­ніш­нік не­вя­до­ма якой да­ўні­ны.

Спек­такль па­збаў­ле­ны ка­хан­ня — цал­кам. Пра яго не­адной­чы га­во­рыць Д’Арта­нь­ян (Сяр­гей Спруць), ды ў сцэ­нах з Кан­стан­цы­яй (На­тал­ля Ча­бёл­ка) па­чуц­ці не вы­яўля­юцца: ге­ра­іня па­прос­ту вы­ка­рыс­тоў­вае хлоп­ца, што па­вёў­ся на яе пры­га­жосць. Гэ­тая ма­ла­дая жан­чы­на ні­чым не леп­шая за Мі­ле­дзі, якая ў трак­тоў­цы ха­рыз­ма­тыч­най На­тал­лі Дзя­мен­ць­евай ста­но­віц­ца ахвя­рай лё­су. Роз­ні­ца хі­ба ў тым, што ад­моў­ная Мі­ле­дзі ўсё ро­біць са­ма, ры­зы­ку­ючы ўлас­ным жыц­цём, а быц­цам бы ста­ноў­чая Кан­стан­цыя — чу­жы­мі ру­ка­мі, ні­ко­га не за­бі­ва­ючы са­ма­стой­на, ды па­сы­ла­ючы на вер­ную смерць па­ма­га­тых. Ці ж не так?

Кар­ды­нал Ры­шэ­лье (Антон За­янчкоў­скі, які га­во­рыць, бы спя­вае) паўстае муд­рым пра­від­цам, за­ба­ра­ня­ючы ду­элі, на якія штур­хае муш­ке­цё­раў ка­пі­тан Дэ Трэ­віль, ка­міч­на вы­ра­ша­ны Аляк­сан­драм Асіп­цом. А са­мі муш­ке­цё­ры (Атос — Арцём Ха­мі­чо­нак, Ара­міс — Мі­ка­лай Ру­сец­кі, Парт­ос — Сяр­гей Жа­раў) бляк­нуць на фо­не той жа Аб­аці­сы, якую вель­мі ярка, па-май­стэр­ску вы­ляп­ляе Ле­ся Лют. Бо яе ге­ра­іня — жы­вая, ка­ла­рыт­ная, а зга­да­ныя муж­чын­ская по­ста­ці — уся­го то­ль­кі “це­ні це­няў”, ня­гле­дзя­чы на доб­рае фех­та­ван­не.

Дык пра што, у рэ­шце рэшт, увесь спек­такль — пра каш­тоў­насць сяб­роў­ства? “Жыц­цё бес­сэн­соў­на, ка­лі ў ім ня­ма подзві­гаў і пры­год”, — га­во­рыць у фі­на­ле Д’Арта­нь­ян. “Жыц­цё бес­сэн­соў­на, на­ват ка­лі там ёсць подзві­гі і пры­го­ды”, — пра­цяг­вае Атос. Мо­жа, ключ да раз­гад­кі па­ста­ноў­кі ме­на­ві­та ў гэ­тых сло­вах? Бо на сцэ­не бач­ны і подзві­гі і пры­го­ды, а вось сам спек­такль на дзень прэм’еры што­сь­ці не зу­сім па­куль склаў­ся.

 

 

 

 

Фо­та Ган­ны ШАР­КО

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"