Майстар імправізаціі Таццяна Шыдлоўская

№ 40 (1531) 02.10.2021 - 08.10.2021 г

Са шко­ль­най парты — у ха­рэ­агра­фію
З дзя­цін­ства Та­ня тан­ца­ва­ла і спя­ва­ла. Здо­ль­нас­ці атры­ма­ла ў спад­чы­ну ад ба­ць­коў: ма­ма доб­ра тан­чы­ла, а ба­ць­ка доб­ра спя­ваў. Па­чуў­шы но­вую ме­ло­дыю, ма­лая па­чы­на­ла свой та­нец-імпра­ві­за­цыю, час­та ра­бі­ла кан­цэр­ты для сва­якоў. Ма­ма ад­вя­ла сваю пля­сун­ню ў тан­ца­ва­ль­ны гур­ток До­ма ку­ль­ту­ры хі­мі­каў (у ця­пе­раш­ні час — Свет­ла­гор­скі цэнтр ку­ль­ту­ры). У пад­лет­ка­вым уз­рос­це дзяў­чы­на тан­чы­ла ў ка­лек­ты­ве ба­ль­ных тан­цаў пад кі­раў­ніц­твам Тац­ця­ны Са­ла­ро­вай, але ма­ры­ла тра­піць у склад рытм-ба­ле­та “Эўры­ды­ка”. Гэ­ты тан­ца­ва­ль­ны ка­лек­тыў у 1978 го­дзе ства­ры­ла Ні­на Хо­дар як ад­ну з час­так не­ве­ра­год­на па­пу­ляр­на­га ў тыя га­ды клу­ба ама­та­раў мас­тац­тваў “Арфей”. Клуб, на жаль, ужо да­ўно за­чы­не­ны, а “Эўры­ды­ка” па­спя­хо­ва вы­сту­пае да гэ­та­га ча­су. У 1984 го­дзе ма­ра Тац­ця­ны ўва­со­бі­ла­ся ў жыц­цё — яна ўвай­шла ў склад ка­лек­ты­ву рытм-ба­ле­та да та­го ча­су ўжо пад кі­раў­ніц­твам Люд­мі­лы Аль­ха­ві­ко­вай.

/i/content/pi/cult/871/18468/25.jpgДзяў­чы­на тан­чы­ла так па-май­стэр­ску і з на­тхнен­нем, што Аль­ха­ві­ко­ва, якая пе­ра­хо­дзі­ла на іншую пра­цу, пра­па­на­ва­ла Тац­ця­не ўзна­ча­ліць тан­ца­ва­ль­ны ка­лек­тыў. Рэ­пе­ты­цыі, вы­ступ­лен­ні на роз­ных кан­цэр­тных пля­цоў­ках ста­лі для дзяў­чы­ны сут­нас­цю яе жыц­ця. Так са шко­ль­най парты (у 1988 го­дзе) Тац­ця­на ста­ла кі­раў­ні­ком і ха­рэ­огра­фам ужо вя­до­ма­га ў го­ра­дзе ка­лек­ты­ву.

ВЯ­ДУ­ЧЫ ТАН­ЦА­ВА­ЛЬ­НЫ КА­ЛЕК­ТЫЎ

Тац­ця­на па­сту­пі­ла на за­воч­нае ад­дзя­лен­не Ма­гі­лёў­ска­га ву­чы­ліш­ча ку­ль­ту­ры па спе­цы­яль­нас­ці рэ­жы­сёр ма­са­вых свя­таў і аб­ра­даў і з на­тхнен­нем, ве­лі­зар­ным жа­дан­нем і по­ўнай са­ма­адда­чай пры­сту­пі­ла да пра­цы. Мэ­та­на­кі­ра­ва­нае твор­чае га­рэн­не, што­дзён­ная на­пру­жа­ная пра­ца, па­ста­яннае са­ма­ўдас­ка­на­лен­не да­лі свой плён — рытм ба­лет “Эўры­ды­ка” стаў ад­ным з вя­ду­чых тан­ца­ва­ль­ных ка­лек­ты­ваў го­ра­да, у 2015 го­дзе стаў на­род­ным. З вя­лі­кім по­спе­хам рытм-ба­лет вы­сту­паў на роз­ных кан­цэр­тных пля­цоў­ках у го­ра­дзе і за яго меж­амі: ездзі­лі на БАМ, удзе­ль­ні­ча­лі ў XII га­рад­скім свя­це і ад­крыц­ці ку­рор­тна­га се­зо­ну г. Свет­ла­гор­ска Ка­лі­нін­град­скай воб­лас­ці, на­ва­год­ня­га гу­бер­на­тар­ска­га кан­цэр­та ў г. Го­ме­лі, спра­ваз­дач­ным кан­цэр­це твор­чых ка­лек­ты­ваў Го­ме­льш­чы­ны ў Па­ла­цы Рэ­спуб­лі­кі, пры­ма­лі ўдзел у пра­екце БТ “Зор­ная рос­стань”, па­бы­ва­лі ў Гер­ма­ніі, Поль­шчы, Та­джы­кіс­та­не і інш.

У скар­бон­цы ка­лек­ты­ву шмат твор­чых пе­ра­мог: дру­гое мес­ца ў між­на­род­ным кон­кур­се “Янтар­ная вяс­на” ў Ка­лі­нін­гра­дзе, дып­ло­мы на не­ка­ль­кіх рэ­спуб­лі­кан­скіх кон­кур­сах ма­ла­дых та­лен­таў — “Зор­ка ўзыш­ла над Бе­ла­рус­сю” і рэ­спуб­лі­кан­скім фес­ты­ва­лі “Бе­ла­русь — мая пес­ня!”. Ансамбль так­са­ма з’яўля­ецца дып­ла­ман­там аб­лас­ных кон­кур­саў “Сту­пе­ні”, “Пад бе­лы­мі кры­ла­мі” і фес­ты­ва­ляў “Зям­ля пад бе­лы­мі кры­ла­мі”, не­адна­ра­зо­вы лаў­рэ­ат ра­ённа­га фес­ты­ва­лю-кон­кур­су юных і ма­ла­дых та­лен­таў “Пра­він­цыя” і інш.

Мно­гія бы­лыя чле­ны ка­лек­ты­ву ста­лі за­ймац­ца тан­ца­мі на пра­фе­сій­ным уз­роў­ні: Іры­на Бу­рак ства­ры­ла сваю пры­ват­ную шко­лу “Ірэн” у Го­ме­лі, Іры­на Сме­лая ад­кры­ла пры­ват­ную шко­лу тан­ца ў Свет­ла­гор­ску, Але­на Ула­дзі­мі­ра­ва вы­кла­дае ха­рэ­агра­фію ў Швей­ца­рыі ў рус­кай шко­ле і ў До­ме ку­ль­ту­ры. Мно­гія бы­лыя тан­цор­кі вы­кла­да­юць фіт­нес і пі­ла­тэс у Бе­ла­ру­сі і за мя­жой. У 2020 го­дзе пад­час ка­ран­ці­ну Т. Шыд­лоў­ская пры­ду­ма­ла і рэ­алі­за­ва­ла лет­ні анлайн тан­ца­ва­ль­ны хіт-па­рад “Жы­ві, ка­хай, тан­цуй!”, у якім бра­лі ўдзел як ця­пе­раш­нія, так і бы­лыя ўдзе­ль­ні­цы рытм-ба­ле­та. Дзяў­ча­ты зды­ма­лі 1-2-хві­лін­ны ві­дэ­аро­лік, з за­пі­сам іх вы­ка­нан­ня ўрыў­ка лю­бі­ма­га тан­ца з рэ­пер­ту­ару ка­лек­ты­ву “Эўры­ды­ка”. Пра­ект атры­маў­ся між­на­род­ным, бо у ім пры­ня­лі ўдзел бо­льш за 50 дзяў­чат, якія жы­вуць сён­ня ў Мін­ску, Го­ме­лі, га­ра­дах Гер­ма­ніі, Іта­ліі, Грэ­цыі, Швей­ца­рыі, Япо­ніі.

У ця­пе­раш­ні час у скла­дзе ка­лек­ты­ву 16 тан­цо­рак ва ўзрос­це ад 14 да 35 га­доў, за­йма­юцца сем га­дзін у ты­дзень. У ка­лек­ты­ву ма­са пры­хі­ль­ні­каў, якія не шка­ду­юць эпі­тэ­таў і на­зы­ва­юць тан­цо­рак пяш­чот­ны­мі, эле­ган­тны­мі, гра­цы­ёзны­мі, сты­ль­ны­мі. На юбі­лей­ным ве­ча­ры, пры­све­ча­ным 40-год­дзю рытм-ба­ле­та, не тое, што яблы­ку, слі­ве ня­ма дзе бы­ло ўпас­ці.

КУЗ­НЯ КАД­РАЎ ДЛЯ РЫТМ-БА­ЛЕ­ТА

Склад ка­лек­ты­ву па­ста­янна мя­ня­ецца: вы­пус­кні­цы шко­лы з’язджа­юць ву­чыц­ца ў ВНУ, ка­го­сь­ці ад­цяг­ва­юць ад за­нят­каў ся­мей­ныя кло­па­ты, за­гру­жа­насць на пра­цы і г.д. Та­му Тац­ця­на Шыд­лоў­ская ў 2019 го­дзе ста­ла яшчэ і кі­раў­ні­ком сту­дыі су­час­на­га кла­січ­на­га тан­ца “Ба­лет­ка”, у якім за­йма­ецца 5 га­дзін на ты­дзень 30 дзяў­чы­нак 10-12 га­доў. “Ба­лет­ка” актыў­на вы­сту­пае на роз­ных кан­цэр­тных пля­цоў­ках го­ра­да, пры­ма­ла ўдзел з тан­цам “Са­цы­яль­ныя сет­кі” ў му­зыч­най фе­ерыі “Ру­са­лоч­ка.by” на­род­на­га тэ­атра “Аван­ту­ра”. Сту­дыя сё­ле­та за­ва­ява­ла Гран-пры на між­на­род­ным кон­кур­се “START” за твор “Чуць ма­ру” ў на­мі­на­цыі “Су­час­ны та­нец”.

СІМ­БІ­ЁЗ ТАН­ЦА І ПЕС­НІ

У ця­пе­раш­ні час у рэ­пер­ту­ары рытм-ба­ле­та бо­льш за двац­цаць ха­рэ­агра­фіч­ных кам­па­зі­цый. Тан­цам-доў­га­жы­ха­ром, які існуе ў рэ­пер­ту­ары ка­лек­ты­ву бо­льш за 30 га­доў, з’яўля­ецца кам­па­зі­цыя па пес­ні Кай­лі Мі­но­уг “То­ль­кі для ця­бе” (“Especially for you”). Ха­рэ­ограф імкнец­ца ісці ў на­гу з ча­сам, ства­рае су­час­ныя тан­ца­ва­ль­ная кам­па­зі­цыі, на­прык­лад, та­нец у сты­лі кан­тэм­па­ра­ры.

Твор­чыя здо­ль­нас­ці Тац­ця­ны Шыд­лоў­скай рэ­алі­зу­юцца ў яшчэ ад­ным яе пра­екце: яна ства­рае тэ­атра­ль­на-ва­ка­ль­на-ха­рэ­агра­фіч­ныя ну­ма­ры. Са­ма Тац­ця­на спя­вае, а рытм-ба­лет не про­ста ўдзе­ль­ні­чае дру­гім пла­нам у пад­тан­цоў­ках, а ства­рае свай­го ро­ду мі­ні-спек­такль пес­ні, у якім яе тэкст вы­яўля­ецца жэс­та­мі, мі­мі­кай, усмеш­ка­мі, тан­ца­ва­ль­ны­мі ру­ха­мі, акцёр­скай гу­ль­нёй, што да­па­ма­гае ярчэй вы­ка­заць ідэю му­зыч­на­га тво­ра. Так, фу­рор у гля­дзе­ль­най за­ле за­ўсё­ды вы­клі­кае кам­па­зі­цыя па пес­ні з рэ­пер­ту­ару М. Шу­фу­цін­ска­га “Па­га­дай-ка мне, цы­ган­ка”. Яркія ма­ляў­ні­чыя кас­цю­мы, за­па­ль­ная му­зы­ка, вы­раз­ныя тан­ца­ва­ль­ныя ру­хі ўва­саб­ля­юць у тан­цы во­ль­ную па­ла­ючую ду­шу цы­ган­ска­га на­ро­да так, што не­ка­то­рыя гле­да­чы не ў сі­лах ўсе­дзець на мес­цы і так­са­ма кі­да­юцца ў ско­кі на тан­цпля­цы. Да­рэ­чы, ма­дэ­лі кас­цю­маў пры­дум­ляе і ма­люе са­ма ха­рэ­ограф. Кас­цю­мы да­па­ма­га­юць ства­рыць пэў­ную атмас­фе­ру. Так, для мі­ні-спек­так­ля па пес­ні А. Раз­енба­ума “Дзе-не­будзь, як-не­будзь” у спя­вач­кі бе­лы ка­пя­люш і ары­гі­на­ль­нае чор­на-бе­лая су­кен­ка, у тан­цо­рак — чор­ныя ка­пе­лю­шы і вы­со­кія гі­пю­ра­выя бо­ці­кі.

У рэ­пер­ту­ары ка­лек­ты­ваў “Эўры­ды­ка” і “Ба­лет­ка” ёсць не то­ль­кі лі­рыч­ныя і вя­сё­лыя тан­цы, але і кам­па­зі­цыі па­тры­ятыч­на­га і гра­ма­дзян­ска­га гу­чан­ня. На­прык­лад, кам­па­зі­цыя “На мя­жы” ство­ра­на пад му­зы­ку не­ка­ль­кіх кі­на­фі­ль­маў і пры­све­ча­на па­мя­ці за­гі­ну­лых вяз­няў фа­шыс­цкіх ла­ге­раў смер­ці. На ва­чах гле­да­чоў слё­зы на­ва­роч­ва­юцца…

ТВОР­ЧАЯ МАЙ­СТЭР­НЯ ХА­РЭ­ОГРА­ФА

Тац­ця­на Шыд­лоў­ская не то­ль­кі кі­руе рытм-ба­ле­там і сту­ды­яй, але і пры­мае актыў­ны ўдзел ва ўсіх ме­рап­ры­емствах СЦК. Што та­кое твор­часць, як уз­ні­ка­юць ідэі тво­раў? Апі­саць гэ­ты пра­цэс, ма­быць, не­маг­чы­ма, як не­ль­га, па сло­вах ге­ра­іні вя­до­ма­га фі­ль­ма, “... пры­кно­піць да сця­ны со­неч­на­га за­йчы­ка”. Ідэі но­вых твор­чых кам­па­зі­цый ўзні­ка­юць у Тац­ця­ны Шыд­лоў­скай у пра­цэ­се імпра­ві­за­цыі. Яна ўжо не­адна­ра­зо­ва вы­сту­па­ла на кан­цэр­тах не з за­га­дзя пад­рых­та­ва­ным тан­цам, а з імпра­ві­за­цы­яй на да­дзе­ную му­зы­ку. Та­нец атрым­лі­ва­ецца та­кім сты­ліс­тыч­на і эма­цый­на пра­ві­ль­ным, ла­гіч­на за­вер­ша­ным, што на­ват ка­ле­гі не мо­гуць па­ве­рыць, што ўсё гэ­та - імгнен­ная імпра­ві­за­цыя, а не за­га­дзя па­стаў­ле­ная кам­па­зі­цыя. За­гвоз­дка ў тым, што Тац­ця­на Ана­то­ль­еўна са­ма не раз­умее, як да яе пры­хо­дзяць ідэі імпра­ві­за­цыі і не мо­жа по­тым успом­ніць па­сля­доў­нас­ці ру­хаў, бо яна про­ста ля­ціць-жы­ве ў імгнен­ным ува­саб­лен­ні ўзні­ка­ючых ідэй і аса­цы­яцый. Та­му ха­рэ­ограф пры­ду­ма­ла та­кую ме­то­ды­ку. Яна ўса­джвае тан­цо­рак і про­сіць іх за­па­мі­наць ру­хі і іх па­сля­доў­насць у імпра­ві­за­ва­най кам­па­зі­цыі. За­тым ха­рэ­ограф па­чы­нае са­ма тан­чыць пад упа­да­ба­ную ёю ме­ло­дыю. Дзяў­ча­ты імкнуц­ца ўсё за­пом­ніць. По­тым яны раз­ам з Тац­ця­най Ана­то­ль­еўнай за­піс­ва­юць усё, што за­пом­ні­лі. Так уз­ні­ка­юць но­выя тан­ца­ва­ль­ныя кам­па­зі­цыі, на­ро­джа­ныя па­лё­там твор­чай фан­та­зіі. На­прык­лад, так ство­ра­ны та­нец “Кар­тач­ны до­мік”, у якім ад­на­ча­со­ва пры­ма­юць удзел і рытм-ба­лет, і сту­дыя.

САК­РЭТ ПО­СПЕ­ХУ

Жан­ра­вая раз­на­стай­насць тан­ца­ва­ль­ных ну­ма­роў, якія ства­ра­юцца Тац­ця­най Шыд­лоў­скай, не аб­ме­жа­ва­ная — гэ­та эстрад­ныя, сю­жэт­ныя, гу­ль­ня­выя кам­па­зі­цыі і сты­лі­за­ва­ныя тан­цы на­ро­даў све­ту. Кож­ная з па­ста­но­вак да­ра­гая для май­стра па-свой­му: ня­хай гэ­та бу­дзе ча­роў­ны і за­гад­ка­вы ўсход або сты­ль­ны эстрад­ны та­нец су­час­най ха­рэ­агра­фіі. Сак­рэт по­спе­ху ка­лек­ты­ву ха­рэ­ограф ба­чыць у ад­ным: рэ­пе­ты­цыі, рэ­пе­ты­цыі, рэ­пе­ты­цыі... На пы­тан­не аб тым што, ка­лі б з’я­ві­ла­ся маг­чы­масць вяр­нуц­ца ў юнац­тва і зноў­ку вы­браць са­бе пра­фе­сію, то кім бы яна ха­це­ла стаць, Тац­ця­на Ана­то­ль­еўна ад­ка­за­ла: “Кі­раў­ні­ком і ха­рэ­огра­фам рытм-ба­ле­та “Эўры­ды­ка” і сту­дыі “Ба­лет­ка”.

Га­лі­на КА­ПЕЦ­КАЯ, Свет­ла­горск