Ка­лі б Да­рэ жыў сён­ня…

№ 40 (1531) 02.10.2021 - 08.10.2021 г

У вы­ста­вач­най за­ле На­цы­яна­ль­на­га цэн­тра су­час­ных мас­тац­тваў экс­па­ну­юцца тво­ры Гус­та­ва Да­рэ. Гэ­та бо­льш за 120 лі­таг­ра­фій — ілюс­тра­цый да сус­вет­на вя­до­мых кніг. Ды і са­мі гэ­тыя ілюс­тра­цыі сус­вет­на вя­до­мыя. Мы ж іх ра­ней ба­чы­лі то­ль­кі ў пе­ра­вы­дан­нях сус­вет­най кла­сі­кі, пры­чым не­дас­ка­на­лая па­ліг­ра­фія не маг­ла пе­ра­даць мнос­тва ню­ансаў не­паў­тор­на­га сты­лю і тэх­ні­кі мас­та­ка, і, ад­па­вед­на, мы ме­лі ве­ль­мі пры­бліз­нае ўяў­лен­не, што за мас­так Гус­таў Да­рэ на­сам­рэч. Ця­пер жа ёсць маг­чы­масць на свае во­чы па­ба­чыць зроб­ле­нае ру­кою ге­нія.

/i/content/pi/cult/871/18461/13.jpgУ дзя­ціс­тве я чы­таў “Пры­го­ды ба­ро­на Мюн­хаў­зе­на” з ілюс­тра­цы­ямі Да­рэ, па­зней гар­таў аздоб­ле­ныя ім твор Фран­суа Раб­ле “Гар­ган­цюа і Пан­таг­ру­эль” і Біб­лію. Ды, ма­быць, ня­ма ні­вод­на­га біб­лі­яфі­ла, які б хоць раз у жыц­ці не тры­маў у ру­ках кні­гі з ілюс­тра­цы­ямі гэ­та­га гра­фі­ка. Для мас­тац­тва гра­фі­кі Гус­таў Да­рэ ба­дай тое ж са­мае, што Мі­ке­лан­джэ­ла для ску­льп­ту­ры ці Рэ­мбрант для жы­ва­пі­су. У ма­люн­ку ён да­сяг­нуў та­кой сту­пе­ні да­ска­на­лас­ці, та­кой глы­бі­ні пра­нік­нен­ня ў тэ­му і сю­жэт, што па­сля яго страш­на брац­ца за ілюс­тра­ван­не лі­та­ра­тур­ных тво­раў, да асэн­са­ван­ня і аздо­бы якіх пры­чы­ніў­ся ён. Бо ге­ній па-за кан­ку­рэн­цы­яй. Уво­гу­ле не­зра­зу­ме­ла, як пры тэх­ніч­ным па­тэн­цы­яле ХІХ ста­год­дзя мож­на бы­ло гэт­кае зра­біць. Та­му сён­ня амбі­цый­ны мас­так-ілюс­тра­тар, звяр­та­ючы­ся да сус­вет­най лі­та­ра­тур­най кла­сі­кі, про­ста вы­му­ша­ны шу­каць но­вую воб­раз­насць, но­выя вы­яўлен­чыя срод­кі, но­вы мен­та­ль­ны лад.

/i/content/pi/cult/871/18461/14.jpgПа­вод­ле доб­рай за­вя­дзён­кі На­цы­яна­ль­на­га цэн­тра су­час­ных мас­тац­тваў, ка­лі на яго­ных пля­цоў­ках экс­па­ну­ецца не­шта за­меж­нае сус­вет­на вя­до­мае, экс­па­зі­цыя да­паў­ня­ецца тво­ра­мі на­шых мас­та­коў. У ган­длі гэ­та на­зы­ва­ецца “пры­му­со­вы асар­ты­мент”, але для па­пу­ля­ры­за­цыі на­цы­яна­ль­на­га мас­тац­тва спра­цоў­вае. У да­дзе­ным вы­пад­ку па­сля та­го, як пра­гле­дзіш тво­ры Да­рэ, мож­на азна­ёміц­ца і з да­сяг­нен­ня­мі су­час­най бе­ла­рус­кай гра­фі­кі. Тут і мэт­ры, і мас­та­кі, што яшчэ шу­ка­юць свой стыль і лад. Прад­стаў­ле­на, да­рэ­чы, не то­ль­кі гра­фі­ка. Ёсць тут жы­ва­піс, ску­льп­ту­ра і на­ват ке­ра­мі­ка.

У бе­ла­рус­кім раз­дзе­ле вы­ста­вы мя­не зноў ве­ль­мі ўра­зі­ла гра­фі­ка Арле­на Каш­ку­рэ­ві­ча па­вод­ле “Фаў­ста” Гё­тэ. Гэ­та не горш чым Да­рэ, але зу­сім іншае. Гэ­та мас­та­коў­скае пра­чы­тан­не вя­лі­ка­га лі­та­ра­тур­на­га тво­ра з па­зі­цый дос­ве­ду ХХ ста­год­дзя — з усі­мі яго тры­умфа­мі і каш­ма­ра­мі. Пад­ума­ла­ся, і Гус­таў Да­рэ, ка­лі б жыў сён­ня, аб­раў бы сты­ліс­ты­ку, пад­обную на гэ­ту.

Вы­ста­ва яшчэ пра­цуе. Хто не ба­чаў, па­спя­шай­це­ся. Не кож­ны дзень та­кое ў Мін­ску дэ­ман­стру­ецца.

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"