Ад­чуць па­чуц­цё пры­го­жа­га

№ 40 (1531) 02.10.2021 - 08.10.2021 г

Гэ­ты ма­тэ­ры­ял пра шко­лу мас­тац­тваў род­на­га Бе­ра­зі­но мне асаб­лі­ва тра­пят­лі­ва пі­саць. Бо яшчэ шко­ль­ні­кам я ка­ля двух га­доў браў уро­кі гі­та­ры. І хоць інстру­мент па­куль што не пад­па­рад­коў­ва­ецца ўсім ма­ім му­зыч­ным жа­дан­ням, з лю­боў­ю ўспа­мі­наю ча­сы, як не без на­стой­лі­вас­ці атрым­лі­ва­ла­ся граць ме­ло­дыі лю­бі­ма­га гур­та, раз­бі­рац­ца ў но­тах, пра­во­дзіць доў­гія за­нят­кі до­ма і ў сце­нах гэ­та­га бу­дын­ка. Але не то­ль­кі ў мя­не бы­лі вы­дат­ныя мо­ман­ты па­гру­жэн­ня ў твор­часць. Бя­рэ­зін­ская шко­ла мас­тац­тваў у ліс­та­па­дзе адзна­чыць 60-га­до­вы юбі­лей, а зна­чыць праз яе кла­сы пра­йшла вя­лі­кая ко­ль­касць дзя­цей, у якіх раз­ві­ва­ла­ся па­чуц­цё пры­го­жа­га. Та­му я і вы­ра­шыў на­ве­даць род­ныя сце­ны.

/i/content/pi/cult/871/18454/5.jpg“Я па­мя­таю ча­сы, ка­лі шко­ла раз­мяш­ча­ла­ся яшчэ ў драў­ля­ным бу­дын­ку, — рас­па­вя­дае Але­на Мі­ра­ле­віч, на­мес­нік ды­рэк­та­ра па ву­чэб­на-вы­ха­ваў­чай ра­бо­це. — Та­ды тут бы­лі то­ль­кі му­зыч­нае і ха­ра­вое ад­дзя­лен­ні. Вы­клад­чы­каў у но­вую шко­лу за­пра­ша­лі з вя­до­ма­га сва­ім уз­роў­нем пад­рых­тоў­кі ма­ла­дзе­чан­ска­га му­зыч­на­га ву­чы­ліш­ча. По­тым шко­ла пе­ра­еха­ла ў пад­ва­ль­ныя па­мяш­кан­ні га­рад­ской біб­лі­ятэ­кі, але і там мес­ца ўсё роў­на не ха­па­ла. І ў 2001 го­дзе нам пе­рад­алі ця­пе­раш­ні бу­ды­нак. За­раз тут па­ўна­вар­тас­ная шко­ла мас­тац­тваў, бо акра­мя му­зыч­на­га ад­дзя­лен­ня тут ёсць яшчэ ад­дзя­лен­ні жы­ва­пі­су і ха­рэ­агра­фіі. Апош­ні на­пра­мак вы­кла­дае та­ле­на­ві­ты пед­агог Але­на Ба­ба­шава, рэ­жы­сёр па пер­шай аду­ка­цыі, што да­зва­ляе ёй та­ле­на­ві­та ста­віць су­р’ёз­ныя тан­цы. Так­са­ма яна час­тко­ва вя­дзе за­нят­кі ў сту­дыі раз­віц­ця для ма­лечы “Смай­лі­кі”, з да­па­мо­гай якой шко­ла за­раб­ляе па­за­бю­джэт­ныя срод­кі. А ў гэ­тым го­дзе ў нас ад­кры­юцца яшчэ і пад­рых­тоў­чыя кла­сы для ма­лы­шоў па ма­ля­ван­ні “Аква­рэ­ль­ка”.

Акра­мя гэ­та­га шко­ла за­раб­ляе па­за­бю­джэт­ныя срод­кі кан­цэр­та­мі. На­шы тра­ды­цый­ныя ме­рап­рыемствы гэ­та “Снеж­ная ме­ло­дыя” ў кан­цы зі­мы, спра­ваз­дач­ны кан­цэрт дзя­цей у кан­цы мая і вы­ступ­лен­ні ансам­бля пед­аго­гаў “Арт-ню­анс”. Да­рэ­чы, ён ня­даў­на аб­ара­няў­ся на зван­не на­род­на­га, і мы ве­ль­мі спа­дзя­емся, што нам пры­сво­яць яго.

Кан­цэр­ты гэ­та яшчэ і спо­саб за­ці­ка­віць но­вых дзя­цей ву­чыц­ца граць на му­зыч­ных інстру­мен­тах.

За­раз га­рад­скую шко­лу мас­тац­тваў на­вед­ва­юць 326 вуч­няў, і фі­лі­ял у вёс­цы Па­пла­вы — яшчэ 47. На­шы пед­аго­гі за­ці­каў­ле­ны на­бі­раць вя­лі­кую ко­ль­касць дзя­цей, бо ад гэ­та­га за­ле­жыць іх за­рпла­та. Мы да­ем маг­чы­масць на­стаў­ні­кам браць вуч­няў на па­ўта­ры і на­ват дзве стаў­кі. Та­му за­ро­бак у на­шай шко­ле вы­шэй, чым у ся­рэд­нім па га­лі­не ку­ль­ту­ры ў ра­ёне.

У на­шай шко­ле дзе­ці ўжо восем га­доў мо­гуць на­ву­чыц­ца граць на­ват на ба­ра­ба­нах. Ве­ль­мі та­ле­на­ві­тая дзяў­чын­ка, якая ву­чыц­ца ва­ло­даць імі, Ефра­сін­ня Цыр­ку­но­віч. Ба­ць­кі ад­ра­зу ку­пі­лі ёй уста­ноў­ку. Уяў­ляю, які ў іх до­ма шум! А яе ста­рэй­шая сяс­тра Ева, на­ша вы­пус­кні­ца, ву­чы­ла­ся іграць на фар­тэ­пі­яна. Ба­ць­кам юных му­зы­каў, вя­до­ма, па­жа­да­на ад­ра­зу ку­піць дзе­цям інстру­мент. Пі­яні­на мо­жа быць і элек­трон­ным, гі­та­ра так­са­ма ця­пер да­ступ­ная. А вось но­выя акар­дэ­оны і ба­яны сён­ня каш­ту­юць ка­ля 2000 руб­лёў.

На­ша шко­ла ў да­стат­ко­вай ме­ры аб­ста­ля­ва­на му­зыч­ны­мі інстру­мен­та­мі. У мі­ну­лым го­дзе мы ку­пі­лі і ксі­ла­фон, які пра­хо­дзяць у шко­ле па пра­гра­ме, і дзе­ці ўжо гра­юць на ім.

У 2019 го­дзе за бю­джэт­ныя срод­кі ў фае пер­ша­га па­вер­ха і ў акта­вай за­ле быў пра­ве­дзе­ны ра­монт. За­ме­не­ны вок­ны на двух па­вер­хах. Асноў­ная пра­бле­ма шко­лы ў тым, што мы зна­хо­дзім­ся на ўскра­іне го­ра­да. Але па­сту­по­ва і гэ­ты квар­тал асвой­ва­ецца, тут ня­даў­на зда­лі ў экс­плу­ата­цыю пя­ці­па­вяр­хо­вы дом.

У апош­нія га­ды ідзе па­паў­нен­не ма­ла­ды­мі спе­цы­яліс­та­мі, то­ль­кі сё­ле­та іх пры­еха­ла сем ча­ла­век. Але бо­ль­шасць з іх у Бе­ра­зі­но, на жаль, не за­трым­лі­ва­ецца. Ад­ыгры­вае ролю фак­тар, што яны не ма­юць свай­го жыт­ла, а мо­жа, ка­го­сь­ці не зу­сім за­да­ва­ль­няе і тое, што наш го­рад хоць і по­бач, але зна­хо­дзіц­ца на пэў­най ад­лег­лас­ці ад ста­лі­цы. З інша­га бо­ку не ма­гу не ска­заць пра тое, што наш мясц­овы бы­лы ма­ла­ды спе­цы­яліст гі­та­рыс­тка Настасся Ба­ры­сё­нак за­ста­ецца пра­ца­ваць ме­на­ві­та тут”.

Па­куль мы раз­маў­ля­лі з Але­най Мі­хай­лаў­най, шко­ла па­сту­по­ва на­паў­ня­ла­ся гу­ка­мі. Пры­хо­дзі­лі на­стаў­ні­кі раз­ыгры­вац­ца пе­рад сус­трэ­чай з вуч­ня­мі. Як жа я быў ра­ды, ка­лі ў дзвя­рах на­стаў­ніц­кай з’я­віў­ся мой рэ­пе­ты­тар Іван Над­умо­віч! У Бе­ра­зі­но яго ве­да­юць як май­стра гі­та­ры. Але я на­ват не мог уя­віць, што пер­ша­па­чат­ко­ва ён ву­чыў­ся ва­ло­даць ба­янам. Іван Іва­на­віч рас­па­вёў, што па­сля за­кан­чэн­ня бя­рэ­зін­скай му­зыч­най шко­лы і мін­ска­га пед­ага­гіч­на­га інсты­ту­та па спе­цы­яль­нас­ці ха­ра­вое ды­ры­жы­ра­ван­не ён, па­сля не­пра­цяг­лых кур­саў гі­та­ры, за­воч­на скон­чыў мін­скае му­зыч­нае ву­чы­ліш­ча імя Глін­кі па кла­се гэ­та­га інстру­мен­та, ад­на­ча­со­ва пра­цу­ючы ў бя­рэ­зін­скай му­зыч­най шко­ле. Што і ка­заць, ча­ла­век з дзя­цін­ства ва­ло­даў му­зыч­ным слы­хам, раз­умеў му­зы­ку. Іван Іва­на­віч слу­жыць сва­ёй пра­фе­сіі вось ужо 43 га­ды.

У гэ­тым го­дзе ў яго аб­на­віў­ся склад вуч­няў, пры­йшлі 4 пер­шак­лаш­кі. Сем ча­ла­век вы­пус­ці­лі­ся, ся­род іх бы­лі і ве­ль­мі здо­ль­ныя. Ад­на з яго да­ўніх вы­пус­кніц Свят­ла­на Ві­туш­ка ця­пер кам­па­зі­тар і вы­клад­чык му­зы­кі ў 12-й мін­скай гім­на­зіі.

“Сён­ня дзе­ці ста­лі ве­ль­мі ра­ні­мыя, мо­гуць за­пла­каць пад­час уро­ка, ка­лі ў іх не­шта не атрым­лі­ва­ецца, — ка­жа Іван Над­умо­віч. - Та­му трэ­ба быць тро­хі псі­хо­ла­гам, знай­сці да кож­на­га інды­ві­ду­аль­ны пад­ыход. Га­лоў­нае, каб дзе­ці не кі­да­лі за­ймац­ца му­зы­кай, бо на­ват ка­лі і ня­ма асаб­лі­вых здо­ль­нас­цяў, але ёсць ста­ран­не, ча­ла­век бу­дзе граць. Ця­пер на­бі­ра­юць дзя­цей у му­зыч­ную шко­лу бо­льш ма­лод­шых, чым ра­ней.

Так, гі­та­ра ве­ль­мі па­пу­ляр­ны інстру­мент, але ж за не­ка­ль­кі ўро­каў доб­ра­му ва­ло­дан­ню не на­ву­чыш­ся. Та­му дзе­цям па­трэб­на пад­трым­ка ба­ць­коў, доб­ры пед­агог. І на­ват ка­лі ў да­рос­лым уз­рос­це за­кі­нуць інстру­мент, вы­дат­ка­ва­ны час не про­йдзе да­рма. Ча­ла­век, у яко­га раз­ві­ва­ла­ся па­чуц­цё пры­го­жа­га, як пра­ві­ла, мае доб­ры по­зірк на гэ­ты с­вет.

Ка­лі мой ву­чань асаб­лі­ва та­ле­на­ві­ты, удзе­ль­ні­чае ў кон­кур­сах і ў яго ёсць жа­дан­не, я на­кі­роў­ваю яго на кан­су­ль­та­цыі ў мін­скі ка­ледж мас­тац­тваў да пед­аго­га Мі­ка­лая Тру­са­ва, які шы­ро­ка су­пра­цоў­ні­чае з на­шай шко­лай. А юным му­зы­кан­там я б па­ра­іў не кі­даць інстру­мент, асаб­лі­ва ка­лі зда­ецца, што пра­йшла іскра лю­бо­ві да му­зы­кі. Бо му­зы­ка за­ўсё­ды вяр­та­ецца”.

Падзя­ка­ваў­шы Івану Іванавічу, вяр­та­юся ў на­стаў­ніц­кую, каб па­зна­ёміц­ца з ма­ла­дым спе­цы­яліс­там Анге­лі­най Тры­пу­та. Дзяў­чы­на пра­цуе ў Бя­рэ­зін­скай шко­ле мас­тац­тваў са жніў­ня, але ёй ужо да­ру­чы­лі за­нят­кі з 14 дзе­ць­мі. Анге­лі­на Дзміт­ры­еўна — мін­чан­ка, скон­чы­ла гім­на­зію №15, за­тым мін­скі ка­ледж мас­тац­тваў. Акра­мя та­го, у агу­ль­най скла­да­нас­ці 12 га­доў на­вед­ва­ла сту­дыю па эстрад­ным ва­ка­ле. Анге­лі­на — пры­зёр шмат­лі­кіх кон­кур­саў, у тым лі­ку між­на­род­ных. Ця­пер жа ёй са­мой вы­па­ла рых­та­ваць бу­ду­чых зо­ра­чак. Пра­цу ў пра­він­цыі дзяў­чы­на ўспры­мае доб­ра, бо хо­ча на­брац­ца во­пы­ту і па­ста­лець на но­вым мес­цы.

Ся­род ра­бот­ні­каў шко­лы мне па­ра­ілі па­зна­ёміц­ца з Ге­на­дзем Да­йне­кам. Чы­тач, вя­до­ма ж, ве­дае яго ма­лод­ша­га бра­та Ва­ле­рыя, му­зы­ку гур­та “Пес­ня­ры”. Ге­надзь Сяр­ге­евіч з бра­там па пры­кла­дзе ба­ць­кі пры­свя­ціў жыц­цё му­зы­цы. Скон­чыў­шы Бе­ла­рус­кую дзяр­жаў­ную кан­сер­ва­то­рыю, Ге­надзь Да­йне­ка сем га­доў пра­ца­ваў вы­ка­наў­цам у цыр­ку. А па­сля ад­ной з па­ездак у Ад­эсу улад­ка­ваў­ся на чар­на­мор­скі флот, ства­рыў свой аркестр, і ў роз­ных кру­ізах здзіў­ляў май­стэр­ствам за­меж­ных па­са­жы­раў. Па сло­вах Ге­на­дзя Да­йне­кі, ён па­бы­ваў амаль ва ўсіх парт­ах све­ту, на­ват на Антар­кты­дзе бы­ваў 7 се­зо­наў. А па­сля пен­сіі па­ся­ліў­ся на ма­лой ра­дзі­ме, Бя­рэ­зін­шчы­не, у вёс­цы з фай­най на­звай — Бо­жы­на. І каб не су­ма­ваць і за­ста­вац­ца з лю­бі­май спра­вай, улад­ка­ваў­ся кан­цэр­тмай­страм у шко­лу мас­тац­тваў. Му­зы­ка ка­жа, што ка­лек­тыў тут цу­доў­ны, і пра­ца­ваць з дзе­ць­мі яму пад­аба­ецца.

На раз­ві­тан­не са шко­лай я па­пра­сіў свай­го бы­ло­га на­стаў­ні­ка Іва­на Над­умо­ві­ча сыг­раць мне што-не­будзь. Ён вы­ка­наў ра­манс Го­ме­са, адзін з пер­шых тво­раў, які я ў свой час асво­іў. Бы­ло пры­емна на­ве­даць бя­рэ­зін­скую дзі­ця­чую шко­лу мас­тац­тваў, усве­дам­ля­ючы, што на­ступ­ныя па­ка­лен­ні так­са­ма бу­дуць ву­чыц­ца тут твор­час­ці.