Юзаф Су­рэ­віч. Жыц­цё, ад­да­дзе­нае тэ­атру

№ 39 (1530) 25.09.2021 - 01.10.2021 г

У ХІХ ста­год­дзі імя Юза­фа Су­рэ­ві­ча — акто­ра, рэ­жы­сё­ра і ды­рэк­та­ра ві­лен­ска­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра не сы­хо­дзі­ла з афіш і ста­ро­нак га­зет. Па­пу­ляр­насць Су­рэ­ві­ча, яко­га яшчэ на­зы­ва­лі “Не­ста­рам” і “Па­тры­ярхам” сцэ­ны, сап­раў­ды, бы­ла ве­ль­мі вя­лі­кая. Па­зней, ужо ў ХХ ста­год­дзі, кож­ны, хто пі­саў пра­цы па гіс­то­рыі тэ­атра “ў Літ­ве і Поль­шчы”, не мог аб­ысці маў­чан­нем гэ­ту асо­бу, якая ад­да­ла тэ­атру бо­льш за сем­дзе­сят год жыц­ця. У Бе­ла­ру­сі ж сён­ня аб ім ве­да­юць, маг­чы­ма, то­ль­кі ве­ль­мі вуз­кія спе­цы­яліс­ты-тэ­атраз­наў­цы. А вось пра тое, што пер­шыя кро­кі да вя­лі­кай сцэ­ны ён ра­біў тут, на бе­ла­рус­кіх зем­лях, пад­аец­ца, ве­да­лі то­ль­кі ві­да­воч­цы-фі­ла­ма­ты — Та­маш Зан, Ян Ча­чот, Ігнат Да­мей­ка і іншыя. Уклю­ча­ючы, вя­до­ма, гас­па­да­роў ма­ёнтка Бар­тні­кі — Слі­зе­няў, дзе ўсё і ад­бы­ва­ла­ся. Ска­рыс­таў­шы­ся гэ­тай на­го­дай, мы ха­це­лі б рас­па­вес­ці гіс­то­рыю жыц­ця Юза­фа Су­рэ­ві­ча. Упер­шы­ню на бе­ла­рус­кай мо­ве.

/i/content/pi/cult/870/18451/26.jpgАле гэ­та гіс­то­рыя не то­ль­кі пра “пер­шыя кро­кі”, але і пра тое, што яшчэ яднае Су­рэ­ві­ча з Бе­ла­рус­сю. Зраб­лю ма­ле­нь­кі анонс — са сва­ёй тру­пай Су­рэ­віч не раз вы­сту­паў на на­шых за­ход­ніх зем­лях. А сын яго, Кон­рад, быў ды­рэк­та­рам тру­пы, якая ба­за­ва­ла­ся ў Го­ме­лі, і не­сла “свят­ло тэ­атра­ль­най па­ход­ні” па ўсход­ніх га­ра­дах Бе­ла­ру­сі. У гэ­тай гіс­то­рыі бу­дзе мес­ца сяб­рам і ка­ле­гам Су­рэ­ві­ча — Анто­ну Эдвар­ду Ад­ынцу, Ад­аму Кір­ко­ру, Ста­ніс­ла­ву Ма­нюш­ку і Ула­дыс­ла­ву Сы­ра­ком­лі.

Ві­лен­чук з кры­ві і кос­ці

Да сён­няш­ня­га дня пра ба­ць­коў Юза­фа Су­рэ­ві­ча бы­ло вя­до­ма на­ступ­нае — “ба­ць­ку зва­лі Юзаф”. Пры­йшоў час удак­лад­ніць і ўзба­га­ціць сціп­лую па­літ­ру ра­да­во­ду да­дат­ко­вы­мі фар­ба­мі. Шлюб шля­хет­ных Анто­на Су­рэ­ві­ча і Але­ны з Не­вя­роў­скіх ад­быў­ся 16 (28) кра­са­ві­ка 1801 го­да ў ві­лен­скім кас­цё­ле св. Яна.

15 (27) лю­та­га 1805 го­да (а не 15 мая, як сцвяр­джа­юць да­вед­ні­кі) на­ра­дзіў­ся наш ге­рой, яко­га 26 лю­та­га (10 са­ка­ві­ка) ахрыс­ці­лі пад­вой­ным імем Ма­цей-Юзаф. Мяр­ку­ючы па ты­ту­лах хрос­ных ба­ць­коў і асіс­тэн­тах, сям’я Су­рэ­ві­чаў на­ле­жа­ла да не­апош­ніх прад­стаў­ні­коў шля­хец­ка­га ста­ну. У 1807 го­дзе ў Юза­фа на­ра­дзіў­ся брат, імя яко­га ў мет­ры­цы зга­да­на не бы­ло. У на­леж­ны час ба­ць­кі ад­пра­ві­лі Юза­фа ў гім­на­зію, у якой той пра­ву­чыў­ся да 1821 го­да. На­га­да­ем, што гэ­та быў ве­ль­мі ці­ка­вы час — гру­па сту­дэн­таў Ві­лен­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та (Міц­ке­віч, Да­мей­ка, Зан, Пет­раш­ке­віч і інш.), пе­ра­важ­на ўра­джэн­цаў бе­ла­рус­кіх зем­ляў, спяр­ша ства­ры­ла па­та­емнае та­ва­рыс­тва фі­ла­ма­таў, а за ім яшчэ не­ка­ль­кі — пра­мя­ніс­тых, фі­ла­рэ­таў і г.д., пра­ту­бе­ран­цы якіх раз­ля­це­лі­ся па ўсіх на­ву­ча­ль­ных уста­но­вах Ві­лен­скай ву­чэб­най акру­гі. Усіх іх яднаў па­тры­ятызм, жа­дан­не пры­нес­ці вы­зва­лен­не пан­яво­ле­ным на­ро­дам бы­лой Рэ­чы Па­спа­лі­тай, а так­са­ма лю­боў да на­вук, му­зы­кі, па­эзіі і тэ­атра.

У 1818 і 1821-1822 га­дах у ві­лен­скім тэ­атры, якім кі­ра­ваў Юзаф Ра­гоў­скі (1776-1846) (пер­шы “Не­стар-па­тры­ярх” ві­лен­скай сцэ­ны, дэ­бют яко­га ад­быў­ся яшчэ ў ВКЛ, у 1792 го­дзе), вы­сту­па­ла “на­цы­яна­ль­ная актор­ка №1” Юзэ­фа Ле­да­хоў­ская (1781-1849). Бы­ла яна да­чкой акто­раў То­ма­ша Трус­ка­лас­ка­га і Агнеж­кі з Ма­ру­ноў­скіх (яе цёт­ка не­ка­то­ры час гра­ла ў пры­двор­ным тэ­атры кня­зя Ра­дзі­ві­ла “Пане ка­хан­ку”). Вы­сту­пы Ле­да­хоў­скай вы­клі­ка­лі за­хап­лен­не не то­ль­кі ў фі­ла­ма­таў-фі­ла­рэ­таў, але і ў гім­на­зіс­та Су­рэ­ві­ча. Не раз ён збя­гаў з до­му, каб па­тра­піць на прад­стаў­лен­ні з яе ўдзе­лам. Па­зней Су­рэ­віч пры­зна­ваў­ся, што ме­на­ві­та ёй ён аб­авя­за­ны сва­ім за­хап­лен­нем тэ­атрам. Скон­чыў­шы гім­на­зію, наш ге­рой цвёр­да вы­ра­шыў звя­заць сваё жыц­цё з тэ­атрам. Два га­ды ён са­ма­стой­на ава­лод­ваў акцёр­скім ра­мяс­твом і шту­дзі­ра­ваў кла­сі­ку дра­ма­тыч­най лі­та­ра­ту­ры. Ка­лі ж пры­йшоў час па­спра­ба­ваць свае сі­лы на пра­кты­цы, ён ад­пра­віў­ся ў Бар­тні­кі (гл. “К” № 31, 33, 37, 2021).

Зан, Бар­тні­кі і Су­рэ­віч

У 1822 го­дзе ў Бар­тні­кі да Слі­зе­няў за­ві­та­лі ксёндз з Ішка­ль­дзі Ва­лян­цін Зан і яго пля­мен­нік Та­маш (“Архіп­ра­мя­ніс­ты” ). З та­го ча­су Та­маш Зан уз­яў пад сваю апе­ку Ато­на (бу­ду­ча­га фі­ла­рэ­та) і Ра­фа­ла Слі­зе­ня (бу­ду­ча­га ску­льп­та­ра), быў ім і гу­вер­нё­рам і сяб­рам. За Та­ма­шом пад­цяг­нуў­ся ў Бар­тні­кі і фі­ла­мац­кі кас­цяк — Ігнат Да­мей­ка, Ян Ча­чот і іншыя. Пад­час лет­ніх ва­ка­цый Бар­тні­кі ста­на­ві­лі­ся пра­ўдзі­вым ку­ль­тур­ным цэн­трам, шум­ным, вя­сё­лым, та­ва­рыс­кім. Да­рэ­чы, тут, на па­гор­ку На­цё­сак, а так­са­ма на па­гор­ку Кла­тэч­на (ля су­сед­няй Во­ль­най), друж­на гры­ме­лі фі­ла­мац­кія пес­ні, дэк­ла­ма­ва­лі­ся вер­шы (у тым лі­ку і Міц­ке­ві­ча), а ама­тар­скі тэ­атр ста­віў роз­ныя па­ста­ноў­кі. Згад­кі аб гэ­тым ёсць ва ўспа­мі­нах і ліс­тах Ато­на Слі­зе­ня, Ігна­та Да­мей­кі, Та­ма­ша За­на. Ад­ольф Ка­ля­сін­скі, іх ма­лод­шы сяб­ра, які жыў не­па­да­лё­ку, ме­на­ві­та ў гай­ку На­цё­сак, упер­шы­ню ў сва­ім жыц­ці ўба­чыў тэ­атр, якім кі­ра­ваў рэ­жы­сёр… Юзаф Су­рэ­віч (!). На вя­лі­кі жаль, гэ­та адзі­ная, і та­му ве­ль­мі важ­ная, згад­ка пра пры­сут­насць Су­рэ­ві­ча ў Бар­тні­ках. Да­рэ­чы, ве­ль­мі да­свед­ча­ны ў гіс­та­рыч­ных пы­тан­нях Ка­ля­сін­скі сцвяр­джаў, што Су­рэ­віч быў сва­яком За­на.

Тэ­атра­ль­ны дэ­бют

Ня­гле­дзя­чы на актыў­ны су­пра­ціў ба­ць­коў, што не ўхва­лі­лі вы­бар сы­нам пра­фе­сіі, Су­рэ­віч упар­та ішоў да сва­ёй мэ­ты. 22 або 23 кас­трыч­ні­ка 1823 го­да (не­вя­до­ма, па якім ка­лен­да­ры да­та), ён упер­шы­ню з’яўля­ецца ў свят­ле тэ­атра­ль­най рам­пы ві­лен­ска­га тэ­атра. Ро­ля ма­ла­до­га афі­цэ­ра ў дра­ме “Awantura dniem przed bitwa” Су­рэ­ві­чу ўда­ла­ся на ўсе “сто”. Юзаф Ра­гоў­скі, кі­раў­нік тэ­атра, па­ціс­нуў ру­ку на­ваб­ран­цу і ска­заў пры­клад­на так — “Юнак,…, ты аб­раў цяр­ніс­ты шлях, але ма­еш за­пал, та­му мо­жаш вы­тры­маць. Але па­мя­тай — пра­ца і цяр­плі­васць”. Пра­роц­тва Ра­гоў­ска­га спраў­дзі­ла­ся. Су­рэ­віч, кі­ру­ючы­ся дэ­ві­зам “пра­ца і цяр­плі­васць”, год­на пра­йшоў свой шлях, на якім бы­ло ня­ма­ла цер­ні­яў”.

Мяр­ку­ючы па ўсім, маг­лі пры­сут­ні­чаць у тэ­атры сяб­ры Су­рэ­ві­ча, пра якіх вя­ла­ся гу­тар­ка вы­шэй. Пра­ўда, у гэ­ты ж са­мы час по­ўнай ха­дой вя­ло­ся след­ства па спра­ве фі­ла­рэ­таў, і лі­та­ра­ль­на ў гэ­тыя ж дні па­ча­лі­ся арыш­ты. 10 (22) кас­трыч­ні­ка быў арыш­та­ва­ны Ян Ча­чот. А ў ноч з 23/24 кас­трыч­ні­ка (4/5 ліс­та­па­да), да яго “да­лу­чы­лі­ся” Ад­ам Міц­ке­віч, Та­маш Зан і іншыя “га­лоў­ныя дзяр­жаў­ныя зла­чын­цы”. Імя Су­рэ­ві­ча ў спі­сах арыш­та­ва­ных сяб­раў па­та­емных та­ва­рыс­тваў не зна­чы­ла­ся, та­му ня­ма пэў­нас­ці, быў ён фі­ла­рэ­там ці не. У кож­ным разе аб­ышло­ся без зня­во­лен­ня. У тым жа го­дзе раз­ам з ві­лен­скім тэ­атрам Су­рэ­віч вы­пра­віў­ся на гас­тро­лі ў Сло­нім.

У на­ступ­ным, 1824-м, го­дзе па­мёр ба­ць­ка Юза­фа. Та­му за тэ­атра­ль­ны “гуж” да­вя­ло­ся брац­ца па-сур’ёзна­му. Фар­ту­на та­му спры­яла. Ня­гле­дзя­чы на ніз­кі рост, на па­чат­ку кар’еры Су­рэ­віч граў га­лоў­ныя і ге­ра­ічныя ро­лі, але па­зней аб­раў іншае амплуа — ро­лі “вет­ра­го­наў і фан­фа­ро­наў”.

За­гад­ка шлю­бу

Да­след­чы­кі згад­ва­юць, што дзя­цей у Су­рэ­ві­ча бы­ло трое — да­чка Юзэ­фа (ка­ля 1835-1857) (якая скон­чы­ла жыц­цё са­ма­губ­ствам) і сы­ны — Сы­мон (ка­ля 1833-1928) (па­ўста­нец і фа­тог­раф) і Кон­рад (? - ка­ля 1863) (тэ­атрал). Вар­та да­даць да гэ­тай інфар­ма­цыі, што быў яшчэ і сын Ула­дыс­лаў (най­ста­рэй­шы), які на­ра­дзіў­ся 20 сту­дзе­ня (1 лю­та­га) 1830 го­да ў Тро­ках.

Аб­ран­ні­цай Юза­фа Су­рэ­ві­ча ста­ла актор­ка Ка­ця­ры­на, да­чка Ад­рэя Ма­лі­ноў­ска­га і Эле­ано­ры Стру­пін­скай. Мы ўжо ве­да­ем, што іх пер­шы­нец на­ра­дзіў­ся ў 1830 го­дзе. То­ль­кі… мет­ры­ка шлю­бу Юза­фа (33 га­ды) і Ка­ця­ры­ны (38 год) да­ту­ецца 19 лю­та­га 1839 (!) го­да. Пры­чым, Ка­ця­ры­на ўжо бы­ла ўда­вой па не­йкім Юза­фо­ві­чы. Ло­гі­ка пад­каз­вае, што шлюб му­сіў быць у 1829 го­дзе, але су­праць фак­ту не по­йдзеш, за­піс зроб­ле­ны ў 1839 го­дзе. Праз дзе­сяць год, 8 са­ка­ві­ка 1849 го­да, Ка­ця­ры­на Су­рэ­віч па­мер­ла ад су­хо­таў. Па­ха­ва­лі яе на мо­гіл­ках пры кас­цё­ле св. Ста­фа­на, дзе не­ка­ль­кі­мі га­да­мі ра­ней спа­чыў Юзаф Ра­гоў­скі, ба­ць­ка ві­лен­ска­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра. У 1950-х га­дах, гэ­тыя зна­ка­выя для Ві­ль­ні мо­гіл­кі, ана­лаг мін­скіх Ка­ль­ва­рый­скіх мо­гі­лак, бы­лі цал­кам зніш­ча­ныя і пе­ра­ўтво­ра­ны ў пля­цоў­ку для за­хоў­ван­ня бу­даў­ні­чых ма­тэ­ры­ялаў.

Справа — тэ­атр

1830-1840-я га­ды бы­лі для Юза­фа Су­рэ­ві­ча ве­ль­мі на­сы­ча­ныя і плён­ныя. Пер­шы бе­не­фіс акто­ра пры­йшоў­ся на 1835 год. У на­ступ­ным го­дзе раз­ам з Юза­фам Ра­гоў­скім і Ста­ніс­ла­вам На­ва­коў­скім Су­рэ­віч кі­руе ві­лен­скай тэ­атра­ль­най сцэ­най. Ад­на­ча­со­ва спя­ва­ючы ў опе­рах “Жан Па­рыж­скі” Фран­суа Бу­аль­дзье і “Едрусь з Едры­хо­ва” (пе­ра­роб­ка тво­ра Эма­ну­эля Тэ­ало­на дэ Лам­бер­та). У 1838 го­дзе тэ­атра­ль­ныя кры­ты­кі кан­ста­ту­юць, што пры­клад кар’еры Су­рэ­ві­ча “мо­жа пры­во­дзіц­ца ў якас­ці пры­кла­ду най­леп­шай ігры, ка­лі з ня­зграб­на­га па­чат­ку, пры сме­лас­ці і пра­цы, да­хо­дзіць з ча­сам да по­ўнай да­ска­на­лас­ці”. У се­зо­не 1837/38 га­доў , у тру­пе Він­ге­ль­ма Шмід­ка­фа Су­рэ­віч быў пры­зна­ны ад­мет­ным акто­рам. Граў ён у гэ­ты час гра­фа Дзю­нуа ў “Арле­анскай дзе­ве” і Ка­ра­ля Му­ра ў “Раз­бой­ні­ках” Фрыд­ры­ха Шы­ле­ра, а так­са­ма ты­ту­ль­ную ро­лю ў шэк­спі­раў­скім “Гам­ле­це”. Бы­ло яшчэ па­ру бе­не­фі­саў, у якіх ён граў у “Яна звар’яцелая” Мельвіля і “Тэрэза” Дзюма-старэйшага і Анісэ-Буржуа. Акра­мя вы­сту­паў, рэ­жы­су­ры, кі­ра­ван­ня тэ­атрам, Су­рэ­віч за­ймаў­ся і пе­ра­кла­да­мі но­вых тво­раў для сцэ­ны. Дзя­ку­ючы яму на сцэ­не ві­лен­ска­га тэ­атра 4 мая 1840 го­да бы­ла па­стаў­ле­на “Ма­рыя Цю­дор” Вік­то­ра Гю­го. Ка­лі Шмід­каф у сва­ёй дзей­нас­ці па­цяр­пеў па­ра­зу, каб не згу­біць тру­пу, раз­ам з Вой­ца­хам Ашпер­ге­рам, Янам Ась­ні­коў­скім і Ба­гу­мі­лам Да­від­со­нам Су­рэ­віч ства­рае “Ра­ду Ста­рэй­шын”, якая ўзя­ла ро­лю кі­раў­ніц­тва тру­пай на ся­бе. Гэ­та ж ра­да афі­цый­на “да­ру­чы­ла” Су­рэ­ві­чу амплуа “дру­го­га па­лю­боў­ні­ка” і “чор­на­га ха­рак­та­ра, інтры­га­на”.

У 1842 го­дзе на сцэ­не ізноў “Шэк­спір”. Гэ­тым раз­ам Су­рэ­віч грае ты­ту­ль­ную ро­лю ў “Атэ­ла”. Вя­до­ма ж, чар­го­вы тры­умф. На дум­ку кры­ты­каў, най­бо­льш Су­рэ­ві­чу ўда­ва­лі­ся ка­міч­ныя ро­лі, ста­рых вай­скоў­цаў і шлях­ці­цаў. У 1843 го­дзе на сцэ­не бы­ла па­стаў­ле­на “Ма­дэ­му­азэль дэ Бэль-Іль” Аляк­сан­дра Дзю­ма-ста­рэй­ша­га (пе­ра­клад Су­рэ­ві­ча). У 1841-44 га­дах тру­па не­адна­ра­зо­ва вы­сту­па­ла па-за меж­амі Ві­ль­ні — у Га­род­ні, Друс­ке­ні­ках і Мін­ску. Пра­ўда, на­конт та­го, што сам Су­рэ­віч па­бы­ваў у 1844 го­дзе ў Мін­ску, інфар­ма­цыя ня­пэў­ная. На гэ­ты час пры­па­дае згад­ка Су­рэ­ві­ча ў ліс­це Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі да жон­кі, у якім ён ка­жа пра не­йкія су­пя­рэч­нас­ці ў іх по­гля­дах. Да­рэ­чы, су­пра­цы па­між імі гэ­та не за­шко­дзі­ла. У 1845 го­дзе Су­рэ­віч сыг­раў га­лоў­ную ро­лю “Ка­ман­до­ра” ў дра­ме “Са­баў­дцы” Ад­оль­фа Д’Энэ­ры. Му­зы­ку на­пі­саў Ста­ніс­лаў Ма­нюш­ка, які ж сам ста­яў за пю­піт­рам. Аб тым, што па­ста­ноў­ка бы­ла да­лё­ка не­ша­ра­го­вая, зра­біў у сва­ім дзён­ні­ку за­піс па­эт Ула­дыс­лаў Сы­ра­ком­ля.

(Пра­цяг бу­дзе).

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар